Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkaz 3gm.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
139.78 Кб
Скачать

53. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Абстрактны экспрэсіянізм.

Абстрактны экспрэсіянізм –плынь у жывапісу, якая з’явілася ў ЗША ў 1942 г. У яе аснове ляжыць імправізацыйная, спантанная творчасць. Мастакі пачалі выкарыстоўваць палотны вялікіх памераў, на якія распрысківалі або выціскалі фарбы (гэты прыём называецца “дрыпінгам” ад англ. “капае”)). Адзін з пачынальнікаў – Аршыл Горкі(1904-1948), які быў захоплены аўтаматызмам і прымітыўнай сімволікай Міро. Метад спантаннага аўтаматызму (дрыпінг) выкарыстоўваў і Джэксан Полак (1912 – 1956), які стаў пачынальнікам “жывапісу дзеяння”, асновай якога з’яўляецца сцвярджэнне, што фарба павінна з’яўляцца на палатне, як след адвольнага жэсту. Марк Ротка (1903 – 1970) зафарбоўваў свае палотны вялікімі каляровымі плоскасцямі. Барнет Ньюман (1905-1970) будаваў творы на кантрасце яркага поля і вертыкальнай каляровай паласы. Фрэнк Стэла (нар. у 1936) пачаў эксперыментаваць з формаю палотнаў, ператвараючы іх у шматвугольнікі. Джэксан Полак. “Без назвы” (1945).

Ташызм (ад фр. “пляма”) – французскі варыянт абстрактнага экспрэсіянізму (Шарль Эсцьен).

54. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Кубафутурызм.

Кубафутурызм – плынь у рускім жывапісу 1910-х гг. Ягоны пачынальнік – Казімір Малевіч, які ў 1913—1914 гг. Паспрабаваў аб’яднаць рысы кубізму (прадмет як спалучэнне геаметрычных форм) і футурызм(прадмет мусіць быць паказаны ў руху).

Давід Бурлюк, Надзея Удальцова, Вольга Розанава.

К.Малевіч. “Карова і скрыпкка”, “Дама на прыпынку трамвая” (1913)

55. ХХ стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Аналітычнае мастацтва.

Аналітычнае мастацтва – накірунак у жывапісу, тэарэтычна абаснаваны рускім мастаком Паўлам Філонавым (1883 –1941) у працах “Канон і закон” (1912) і “Ідэалогія аналітычнага мастацтва” (1920-ыя гг.). Аналітычнае мастацтва мусіла перадаваць формы прадметаў у іх “арганічным росце” (у адрозненні ад кубізму, які ўвасабляў нерухомасць геаметрычных формаў). Не толькі знешняя абалонка, але і нябачны ўнутраны рух атамаў, як лічыў Філонаў, могуць успрымацца гледачом.

П.Філонаў. “Сялянская сям’я” (Святое сямейства),“Формула вясны” (1928—1929).

19

56. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Гіперрэалізм.

Гіперрэалізм (звыш рэалізм) – плынь, якая з’явілася ў ЗША ў 1960-70-ыя гады. Яе прадстаўнікі павялічвалі да вялізных памераў і, выкарыстоўваючы акрылавыя фарбы, дэтальна капіравалі фатаграфіі. Упершыню гэты тэрмін скарыстаў Сальвадор Далі.

Чак Клоуз, Рычард Эстэс.

Р.Эстэс. Тэлефонныя кабіны. 1967.

57. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Сацыялістычны рэалізм.

Сацыялістычны рэалізм – афіцыйны мастацкі накірунак, які панаваў у СССР у 1930-1980-ыя гады. Яго асновай лічылася праўдзівае ўвасабленне рэчаіснасці ў яе рэвалюцыйным развіцці. Прадстаўнікамі сацыялістычнага рэалізму савецкая крытыка называла практычна ўсіх савецкіх мастакоў. У 1960-- 1970-ыя гады – “суровы стыль” (абагуленасць, строгасць, гераізм). Беларускія мастакі – Віктар Грамыка. “Над Прыпяццю”, Міхаіл Савіцкі. Серыя “Лічбы на сэрцы”, “Партызанская мадона” і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]