Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkaz 3gm.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
139.78 Кб
Скачать

48. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Пурызм.

Пурызм (ад лац. “чысты”) – накірунак французскага выяўленчага мастацтва 1920-ых гадоў, прадстаўнікі якога імкнуліся стварыць дэкаратыўнае паводле задач і гранічна строгае паводле формы мастацтва. Адвяргалі дэкаратыўныя тэндэнцыі многіх авангардных плыняў 1910-х гадоў, у прыватнасці кубізму. Творы пурыстаў вылучаюцца плоскаснасцю, плаўнай рытмікай сілуэтаў і контураў прадметаў. А.Азанфан, Ш.Э. Жанэрэ ( Ле Карбюзье). Амедэ Азанфан. “Графіка на чорным фоне”. (1928).

49. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Оп-арт.

Оп-арт (скарочана – аптычнае мастацтва) – назва плыні, якая з’явілася ў абстракцыянізме ў 1950-1960-ыя гг. Назву прыдумаў Уільям К.Сайтс праз тры гады пасля правядзення ў Заграбе ў 1961 годзе першай выстаўкі оп-арта. Ён жа стаў арганізатарам выстаўкі “Чуйнае вока” (Нью-Йорк, 1965).

Мастакі ствараюць на палатне рухомую, вібруючую колеравую прастору, абыгрываючы колеравыя кантрасты аднародных па форме, розных паводле колеру плямаў і ліній, выпуклыя і вагнутыя лініі. Дэкаратыўнасць оп-арта выкарыстоўваецца ў дызайне, высокай модзе, архітэктуры. Віктор Вазарэлдлі (нар. у 1908) у 1970-ыя аформіў у стылі оп-арту будынкі парыжскага прыгарада Крэтэй. Геаметрычны абстракцыянізм Вазарэлі пераўтварыў у кінетызм. Уздзеянне змяняецца са змяненнем пункту погляду. Здаецца, што карціны рухаюцца. Віктор Вазарэлі. “Арктур ІІ” (1966).

17

50. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Поп-арт.

Поп-арт (папулярнае, агульнадаступнае мастацтва) – плынь, што з’явілася ў мастацтве 1950-1960 гг., прадстаўнікі якой перапрацоўвалі ў сваёй творчасці вобразы масавай культуры. Поп-арт лічаць сімвалам амерыканскага мастацтва. У 1955 годзе ў італьянскім горадзе Спалета на “Фестывалі двух светаў” амерыканскі мастак Роберт Раушанберг (нар. у 1925) выставіў ложак, на якім ляжалі пафарбаваныя алейнаю фарбай падушка і коўдра. “Візітнай карткай” поп-арта лічаць бляшанку з таматным супам, якую прапанаваў на адну з выставак амерыканец Эндзі Уорхал (1928 – 1987) Ён тыражаваў таксама на вялізных шчытах твар Мэрылін Манро, бутэльку кока-колы і г.д. Эндзі Уорал. “200 бляшанак супа “Кэмпбел” (1962). Гл.60 (хэпенінг).

51. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Непластыцызм.

Неапластыцызм (ад грэч. “новы”, “пластыка”) – плынь у мастацтве пачатку ХХ ст., заснаваная на дактрыне галандскага мастака-абстракцыяніста Піта Мандрыяна (1872 – 1944), які сцвярджаў у сваёй творчасці “мастацтва чыстай пластыкі”, “дэнатуралізацыю формаў”, выяўленне першаснай прыроднай схемы. Піт Мандрыян заключаў насычаныя колерам гладкія плоскасці ў жорсткую чорную сетку, чым дабіваўся эфекту свячэння.

Піт Мандрыян “Брадвей бугі-вугі” (1942).

52. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Віталізм.

Віталізм (ад лац. “жыццёвы”) – назва плыні ў мастацтве, прыхільнікі якой імкнуліся ў сімвалічных, абстрактных вобразах перадаць рытм самога жыцця. Самыя яркія прадстаўнікі – скульптары Генры Мур (1898 –1986) і Канстанцін Брынкушы (Бранкузі) (1876—1957).

Генры Мур “Струнныя маці і дзіця” (1938). К. Брынкушы “Стол маўчання” (1937-1938).

18

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]