Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkaz 3gm.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
139.78 Кб
Скачать

1. Мастацкія асаблівасці стылю ракако (творчасць мастакоў Бушэ, Фраганара).

Стыль ракако (ад слова “ракайль” – ракавіна) з’явіўся ў 1720-ыя гады, дасягнуў росквіту да сярэдзіны стагоддзя. Фрывольнасць, вытанчанасць. Пераважаюць лёгкія, гуллівыя лініі. Матывы букетаў, гірляндаў. Ілюзорнасць. У інтэр’ерах шмат люстэркаў.

Абавязковыя атрыбуты карцін французскага мастака Франсуа Бушэ (1703-1770) пастушкі, амуры, лёгкія драпіроўкі, вянкі, вінаградныя лозы. Дынамічныя (па дыяганалі) няўстойлівыя кампазіцыі. “Купанне Дзіяны” 1757. “Партрэт мадам Пампадур”.

Анарэ Фраганар (1732 –1806) вучань Бушэ. “Шчаслівыя магчымасці арэляў” 1767. Ракако. Бледныя блакітныя, ружовыя колеры, умоўны пейзаж. “Партрэт Дэні Дзідро”. 1769.

2.Асаблівасці рэалістычнага стылю ў творчасці Каро.

Французскі мастак Каміль Каро (1796 –1875) стварыў больш за 2 тысячы твораў. Галоўная тэма – прырода. Імкнуўся строга пераймаць прыроду. Часцей паказваў яе пераходныя станы. Пярлінная дымка. Шмат паўтаноў. “Шартрскі сабор” (1830). “Воз сена” (1860-ыя гады). Партрэты. “Дзяўчына з мандалінай”.1865.

3.Свет мрояў і рэальнасці ў творчасці Антуана Вато.

Французскі мастак Антуан Вато (1684 –1721). Ягоная творчасць насычана сапраўднымі пачуццямі, якія непадуладныя чалавечаму розуму. “Галантныя сцэны” з лёгкім фліртам, на фоне паркаў, спектаклі перанесеныя ў жыццё – “Таварыства ў парку” (1716). Такія спектаклі разыгрывалі ў доме аднаго з вядомых, багатых людзей таго часу – Кроза.

“Жыль” (1720) – самотны герой, французскі варыянт П’еро (герой італьянскай камедыі масак).

“Шыльда лаўкі Жарсэна” (1720) – рэальнае жыццё магазіна твораў мастацтва (у адной палове прадаюць творы неакласіцызму ў строгіх рамах, у другой— пануе фрывольны настрой ракако).

4. Асаблівасці выяўлення аўтарскага “я” у рамантызме (Дэлакруа).

Эжэн Дэлакруа(1798 –1863) – французскі прадстаўнік рамантызму Рамантызм -- ідэйна-мастацкі накірунак канца 18—першай паловы 19 стст.. Галоўнае—пачуцці і фантазіі аўтара, вернасць сабе, шчырасць мовы. Пры гэтым, часам незавершанасць твораў. Дэлакруа заўжды заставаўся верным сабе. І калі пісаў “Хіёсскую разню” (1824) (туркі знічтажаюць мірных грэкаў (1821), што глыбока хвалявала мастака і ўсё грамадства). І калі ствараў карціну пра сучаснасць Францыі -- “Свабода, што вядзе народ (28 ліпеня 1830)” (1830). Аўтар быццам сам знаходзіцца сярод герояў. Яго падарожжы ў Афрыку адлюстраваліся ў вельмі незвычайных паводле колеравых вырашэнняў работах, якія высока цанілі імпрэсіяністы.

2

5.Ідэя часу ў неакласіцызме (Давід).

Неакласіцызм як стыль з’явіўся ў другой палове 18--на пачатку 19 ст. Яго прадстаўнікі лічылі вышэйшай класічнаю нормай класічныя традыцыі антычнасці, Адраджэння і класіцызму. Адсюль зварот да сюжэтаў з мінулага, якія мастакі супастаўлялі з сучаснасцю.

Жак Луі Давід (1748 – 1825) – найбольш паслядоўны французскі прадстаўнік неакласіцызму. Шмат твораў прысвечана рымскай гісторыі. “Прысяга Гарацыяў” (1784), “Брут” (1789), які быў выстаўлены ў Салоне хутка пасля штурму Бастыліі. Такім чынам гераічная рымская гісторыя пераплялася з не менш гераічнай сучаснасцю. Давід падтрымліваў рэвалюцыю, быў членам Канвента. І герой яго часу Марат увасоблены ім як антычны герой ( “Смерць Марата” (1793)). Але карціна і цяпер знаходзіцца ў Бельгіі. Не ўсім прыемна ўспамінаць крывавыя старонкі гісторыі. У часы Напалеона Давід напісаў шмат яго партрэтаў.

6.Колеравы эксперымент у фавізме (Анры Матыс).

Фавізм (ад фр. “дзікі”) – плынь у французскім мастацтве пач. ХХ ст., для якой характэрнае гранічна інтэнсіўнае гучанне адкрытых колераў, супастаўленне кантрасна афарбаваных, заключаных у абагулены контур, плоскасцяў, звядзенне формы да простых абрысаў пры адмаўленні ад светлаценевай мадэліроўкі і лінейнай перспектывы.

Фанцузскі мастак Анры Матыс (1869 – 1954) не баяўся рэзкага спалучэння колерў (сіні, чырвоны, зялёны) – “Зялёная паласа. ( Мадам Матыс)” (1905), “Музыка”, “Танец” (1910). Лічыў, што чыстыя сіні, жоўты, чырвоны мусяць хваляваць да глыбіні душы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]