
- •ГІстарычныя каментарыі да курса марфалогіі сучаснай беларускай мовы уводзіны
- •Аб’ект, Прадмет і задачы курса
- •Сувязь курса з іншымі лінгвістычнымі навукамі
- •Прынцыпы і функцыі гістарычнага вывучэння мовы
- •Спіс навуковай літаратуры па курсу
- •Марфалогія аСноўныя паняцці і тэрміны
- •Марфемная структура слова і змены ў ёй
Марфемная структура слова і змены ў ёй
Марфема – найменшая структурная частка слова, якая мае лексічнае (корань) або граматычнае (афіксы) значэнне. У структуры зменных слоў можна вычляніць наступныя асноўныя марфемы: прэфікс, корань, суфікс, інтэрфікс, флексія, постфікс.
Структура некаторых слоў не застаецца нязменнай у часе, што звязана, у першую чаргу, з рознымі гістарычнымі працэсамі ў галіне лексікі, фанетыкі і словаўтварэння. Гэта ў сваю чаргу прыводзіць да ўзнікнення апрошчання або перараскладання ў марфемнай структуры слова.
Апрошчанне1 (дээтымалагізацыя) – лексіка-марфалагічная з’ява, пад якой разумеюць сціранне межаў паміж марфемамі, выкліканае зацямненнем першапачатковай семантычнай структуры слова. У выніку гэтага раней члянімыя асновы ператвараюцца ў нечлянімыя карані.
Апрошчанне адбываецца ў выпадках, калі
1) губляецца сэнсавая сувязь паміж вытворнай і адпаведнай невытворнай асновамі:
гасцінец – гіст. гасц-ін-ец (параўн. госць – ‘купец, гандляр’);
прастол – гіст. пра-стол (стол – ‘вярхоўная улада’);
сталіца – гіст. стал-іц-а (параўн. усталявацца);
верасень – гіст. верас-ень (параўн. верас – ‘назва расліны, росквіт якой прыходзіцца на першы месяц восені’);
жнівень – гіст. жн-ів-ень (параўн. жатва – ‘уборка збожжа’, адпаведна жнівень – месяц уборкі збожжа);
снежань – гіст. снеж-ань (зімовы месяц, у якім бывае многа снегу);
сшытак – гіст. с-шы-т-ак (‘лісты, якія сшылі ў адно цэлае’);
падручнік – гіст. пад-руч-н-ік (‘тое, што знаходзіцца пад рукой, блізка, побач’);
2) тыя ці іншыя афіксы перастаюць быць прадуктыўнымі пры словаўтварэнні:
агарод – гіст. а-гарод
агрэх – гіст. а-грэх
акруг-а – гіст. а-круг-а
абед – гіст. аб-ед
абрад – гіст. аб-рад
абоз – гіст. аб-воз
дар – гіст. да-р
жыр – гіст. жы-р
сукн-о – гіст. сук-н-о (параўн. сучыць)
талакн-о – гіст. талак-н-о (параўн. гіст. толочи)
добр-ы – гіст. доб-р-ы
Асобны від апрошчання ілюструюць простыя паводле сучаснага падзелу на марфемы словы, якія ўзніклі як складаныя:
ваявода – гіст. вай-а-вод-а ‘той, хто водзіць воінаў, вояў’.
Перараскладанне асноў – марфалагічная з’ява змяшэння межаў паміж марфемамі асновы, у выніку якой узнікаюць новыя асновы і афіксы, аднак аснова слова пры гэтым застаецца вытворнай.
абавяз-ак – гіст. аба-вяз-ак
бальшав-ік – гіст. баль-ш-авік
меншав-ік – гіст. мен-ш-авік
замож-н-ы – гіст. за-мож-н-ы
навалач-к-а – гіст. на-валач-к-а
не-прыяцель – гіст. не-пры-я-цель
паводз-ін-ы – гіст. па-водз-ін-ы
прытомн-асць – гіст. пры-том-н-асць
снеда-нн-е – гіст. сн-ед-а-нн-е.
Гістарычныя змены ў марфемнай будове слоў сучаснай беларускай мовы з паметай гіст. і гістарычным падзелам на марфемы паказаны ў “Марфемным слоўніку беларускай мовы” Бардовіча Анатоля Майсеевіча і Шакуна Льва Міхайлавіча (Мінск: Вышэйшая школа, 1989. 718 с. Каля 75 тыс. слоў). У 2006 г. слоўнік быў перавыдадзены: Бардовіч А.М., Мормыш Л.С., Шакун Л.М. Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы: дапам. для ўстаноў, якія забяспечв. атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. 2-е выд. Мінск: Аверсэв, 2006. 496 с. Каля 40 тыс. слоў.
1 Лічыцца, што за 1000 гадоў каэфіцыент захавальнасці лексікі роўны прыкладна 80,6 %. Гл.: Бромлей Ю.В., Подольный Р.Г. Человечество – это народы. Москва, 1990. С. 80.
2 Слон – сон; вачамі – вачмі – вочмі.
1 Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія: Вучэб. дапам. / Пад агульн. рэд. праф. М.С. Яўневіча. Мінск: Выд. Ул.М. Скакун, 1997. 288 с.
2 Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. 3-е выд., выпр. Мінск: Выш. шк., 1989. С. 6.
1 Лингвистический энциклопедический словарь / Гл. ред. В.Н. Ярцева. Москва: Сов. энц., 1990. С. 116.
2 Лингвистический энциклопедический словарь / Гл. ред. В.Н. Ярцева. Москва: Сов. энц., 1990. С. 115.
1 Тэрмін уведзены [В].А. Багародзіцкім. Гл.: Лекции по общему языковедению. 2-е изд. Казань, 1915.