Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
KV-Uvodziny.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
81.41 Кб
Скачать

Прынцыпы і функцыі гістарычнага вывучэння мовы

Паколькі азначаны курс вельмі цесна звязаны з лінгвістычнымі навукамі гістарычнага профілю, мэтазгодна большую ўвагу засяродзіць на асноўных прынцыпах і функцыях гістарычнага вывучэння мовы.

Гістарычнае вывучэнне мовы, як і вывучэнне іншых навук гістарычнага цыклу, заснавана на агульных прынцыпах гістарычнага пазнання.

Прынцыпы гістарычнага вывучэння мовы

1. Прынцып гістарызму. Сутнасць дадзенага прынцыпу заключаецца ў тым, што мова, як і любая грамадская з’ява, разглядаецца як непарыўны дынамічны працэс, які мае пэўныя перыяды ў сваім развіцці: зараджэнне, узнікненне, пачатак, этапы функцыянавання (уздым, адносна сталы стан, заняпад), знікненне або сучасны стан яе існавання. (Перыядызацыя гісторыі беларускай мовы)

2. Прынцып аб’ектыўнасці. Сутнасць дадзенага прынцыпу пры экстрапаляцыі яго на наш прадмет можа выражацца наступным выказваннем: Вывучэнне мовы павінна засноўвацца на аналізе сапраўдных моўных фактаў без уліку экстралінгвістычных уплываў на даследчыка. (Тарашкевіца і наркамаўка; даўнейшы правапіс: феадалізму, капіталізму, але камунізма, сацыялізма)

Зыходзячы з асноўных прынцыпаў гістарычнага вывучэння мовы, можна вызначыць і яго функцыі.

Функцыі гістарычнага вывучэння мовы

1. Навукова-пазнавальная функцыя. Дадзеная функцыя характэрна для любой навукі. Яе сутнасць палягае ў выпрацоўцы, аналізе і назапашванні ведаў, неабходных для вырашэння існуючых у межах дадзенай навукі праблем. Навукова-пазнавальная функцыя пры гістарычным вывучэнні беларускай мовы выражаецца ў

  • выяўленні, збіранні, класіфікацыі і аналізе гістарычнага фактычнага матэрыялу;

  • выпрацоўцы на гэтай падставе агульных заканамернасцей развіцця беларускай мовы;

  • выяўленні адметнасцей пры складванні яе фанетычнай, марфалагічнай і сінтаксічнай сістэм;

  • высвятленні характару ўзаемаадносін паміж сучасным і папярэднімі станамі беларускай моўнай сістэмы.

2. Функцыя сацыяльнай памяці. Сутнасць дадзенай функцыі заключаецца ў захаванні ў памяці нацыі ўсведамлення і разумення складанага працэсу развіцця ўласнай нацыянальнай мовы.

3. Выхаваўчая функцыя. Сутнасць дадзенай функцыі – у фарміраванні патрыятычных пачуццяў, заснаваных на веданні адметнасцей складвання і развіцця ўласнай нацыянальнай мовы.

Безумоўна, актуалізацыя пералічаных прынцыпаў і рэалізацыя функцый гістарычнага пазнання мовы неабходны для падрыхтоўкі кваліфікаваных філолагаў-беларусаведаў.

Спіс навуковай літаратуры па курсу

  1. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія: Вучэбн. дапам. / Пад агульн. рэд. праф. М.С. Яўневіча. – Мінск, 1997. – 288 с.

  2. Шакун Л.М. Карані роднай мовы: Выбраныя працы па гісторыі беларускай мовы. – Мінск, 2001. – 205 с.

  3. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія: [Вучэб. дапаможнік для філал. фак. ун-таў]. – Мінск, 1987. – 334 с.

  4. Юргелевіч П.Я. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. – Мінск, 1974. – 304 с.

  5. Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы: [Вучэб. дапаможнік для філал. фак. ун-таў]. Выд. 3-е. – Мінск, 1989. – 301 с.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]