- •Тэставыя заданні
- •3) Аляксій іі;
- •1) Творчая праца рэдактара з аўтарам над удасканаленнем рукапісу будучага друкаванага твора, падрыхтоўка яго да паліграфічнага афармлення і выпуску ў свет;
- •2) Праўку-вычытку, праўку-скарачэнне, праўку-апрацоўку, праўку-пераробку;
- •Лексікаграфічныя крыніцы (у дапамогу рэдактару)
- •Байкоў, м. І Некрашэвіч, с. Беларуска-расійскі слоўнік /м. Байкоў, с. Некрашэвіч. – Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. – 359 с.
3) Аляксій іі;
4) Алексúй ІІ.
Патрыя́рх Аляксі́й II (сапр. імя — Аляксей Міхайлавіч Рыдыгер; 23 лютага 1929, Талін, Эстонія — 5 сьнежня 2008, Нова-Перадзелкіна,Масква) — біскуп Расейскай Праваслаўнай Царквы (РПЦ Масквы); патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі, прадстаяцель РПЦ з 10 чэрвеня 1990 году па 5 сьнежня 2008 году.
11. Рэдагаванне – гэта:
1) Творчая праца рэдактара з аўтарам над удасканаленнем рукапісу будучага друкаванага твора, падрыхтоўка яго да паліграфічнага афармлення і выпуску ў свет;
2) удасканаленне аўтарам уласнага рукапісу пасля заўваг рэцэнзента і рэдактара;
3) праверка рукапісу на адпаведнасць нормам літаратурнай мовы.
12. Вылучаюць наступныя віды праўкі:
1) праўку-вычытку, праўку-ўдасканаленне, праўку-скарачэнне, праўку-карэктуру;
2) Праўку-вычытку, праўку-скарачэнне, праўку-апрацоўку, праўку-пераробку;
3) праўку-вычытку, праўку-скарачэнне, праўку-выкідку, праўку-даводку.
13. Мэта рэдактарскага аналізу аўтарскага твора:
1) вызначыць рэальнае ўздзеянне твора на чытача і ўздзеянне грамадска неабходнае, якое дыктуецца сучаснымі інтарэсамі дзяржавы, яе ідэалогіяй; выпрацаваць адпаведныя рэкамендацыі для аўтара з мэтай ўдасканалення зместу і літаратурнай формы (калі таго патрабуе твор);
2) выправіць рознага роду памылкі ў тэксце;
3) удасканаліць змест твора.
14. Методыка рэдактарскай праўкі тэксту:
1) рэдактар правіць тэкст сам, не ўключаючы ў гэты працэс аўтара;
2) не пачынаць праўку, пакуль тэкст не прачытаны цалкам;
3) не выходзіць за межы дапушчальнага рэдактарскага ўмяшання ў аўтарскі тэкст;
4) не абавязкова праўку ўзгадняць з аўтарам;
5) абавязкова праверыць, як праўка ўпісалася ў кантэкст (каб не ўнесці сэнсавыя зрухі).
15. Сэнсавыя заганы, якія трапляюць у аўтарскі тэкст:
1) парушэнне законаў фармальнай логікі;
2) адхіленне ад літаратурнай моўнай нормы;
3) памылкі на лексічным ўзроўні (ва ўмовах білінгвізму), напрыклад _________________________.
16. Цэласнасць тэксту выяўляецца рэдактарам у час
1) азнаямляльнага чытання;
2) паглыбленага чытання;
3) кантрольнага (шліфовачнага) чытання.
17. У тэксце парушаны адзін з законаў фармальнай логікі. Які? У чым сутнасць парушэння?
Тэкст. ЛЕПШЫЯ ЗАГСы
Валожын. У панядзелак вызначыліся пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшую залу для правядзення рэгістрацыі шлюбаў і ўрачыстых абрадаў. Журы разгледзела 16 залаў. Перамаглі Ракаўскі і Бабровіцкі сельвыканкамы. Іх сакратары атрымалі па грамаце і 40 тысяч рублёў.
18. Рэдактарская ацэнка распрацоўкі тэмы –
1) колькасць фактычнага матэрыялу;
2) кампазіцыя тэксту;
3) якасць фактычнага матэрыялу і яго падачы ў тэксце; навуковы апарат у тэксце (спасылкі на айчынны і замежны вопыт, на вынікі даследаванняў, тэрміналогія і інш.); доказнасць аўтарскіх высноў;
4) жанравая прыналежнасць.
19. Асноўныя характарыстыкі тэксту, якімі кіруецца рэдактар у практычнай дзейнасці –
1) замацаванасць у пэўнай знакавай сістэме, дынаміка тэксту;
2) інфарматыўнасць тэксту, дэкадзіраванасць;
3) цэласнасць, сэнсавая знітаванасць, замацаванасць у знакавай сістэме, інфарматыўнасць.
20. Якасць рэдактарскай праўкі тэксту –
1) колькасць рэдактарскіх выпраўленняў;
2) перапісанне нанова аўтарскага тэксту;
3) суб’ектыўная праўка (“здаецца, так будзе лепей”);
4) праўка, якую рэдактар здольны глыбока і ўсебакова абгрунтаваць тэарэтычна.
21. Схема рэдактарскай ацэнкі аўтарскага тэксту:
1) актуальнасць тэмы распрацоўка тэмы моўна-стылёвая якасць тэксту;
2) азнаямляльнае чытанне паглыбленае чытанне;
3) кампазіцыйная якасць тэксту абзацнае чляненне.
22. Крыніцамі праверкі фактычнага матэрыялу ў наступных сказах з’яўляюцца:
____________________________ 1) Кнігарня распачала працу ў нядзелю 11 верасня 2005 г.;
____________________________ 2) Якуб Колас – аўтар славутай паэмы “Новая зямля”.
____________________________ 3) Мінск знаходзіцца на рацэ Свіслач.
23. Знайдзіце ў тэксце памылковую лагічную дэфініцыю (азначэнне) і патлумачце прычыну памылковасці.
Тэкст.
Дзень быў надзіва светлы, з лёгкім свежым ветрыкам. Першы прыпынак на экзіце нумар адзін – месца збору ўсіх. Экзіт – гэта з’езд з хайвэю да месца адпачынку.
Лагічнае азначэнне _______________________________________________
24. Замяніце рускамоўную лексему беларускай:
У згаданай кіраўніком прадпрыемства Дзяржаўнай праграме прадугледжаны поўны адказ ад набыцця і выкарыстання ў айчыннай сельскагаспадарчай вытворчасці імпартнага абсталявання.
25. Вызначце правільныя акцэнталагічныя варыянты.
1) Вялікдзéнь; 2) перад Вялікднём; 3) да Вялíкадня; 4) з Вялікдзéнем; 5) Вялíкдзень.
26. Рэдактарская дзейнасць Францыска Скарыны заключалася:
1) у імкненні пашырыць друкаванае слова сярод “люду паспалітага” на зразумелай мове, каб данесці галоўныя палажэнні Бібліі да большай колькасці людзей;
2) у знаёмстве з раней надрукаванымі чэшскімі і польскімі выданнямі Бібліі, з Бібліяй на лацінскай мове “вульгата” і венецыянскімі выданнямі;
3) у самастойным выбары кніг Бібліі для перакладу і друкавання, напісанні прадмоў і пасляслоўяў, тлумачэнні незразумелых слоў, мастацкім аздабленні.
27. Месца літаратурнага рэдагавання ў журналісцкай дзейнасці:
1) журналіст – галоўны рэдактар перыядычнага выдання;
2) журналіст – адказны сакратар газеты;
3) журналіст – супрацоўнік газеты, якому даводзіцца рыхтаваць аўтарскія матэрыялы да друку;
4) журналіст – рэдактар тэлерадыёпраграм.
28. Законы фармальнай логікі ў рэдагаванні тэксту:
1) тоеснасці, дастатковага абгрунтавання, недастатковага абгрунтавання;
2) тоеснасці, выключанага трэцяга, супярэчнасці, дастатковага абгрунтавання;
3) выключанага трэцяга, нятоеснасці, парушэння логікі.
29. Фактычны матэрыял, за дакладнасць якога нясе адказнасць рэдактар:
1) падзея як тэма журналісцкага матэрыялу;
2) лічбавыя даныя, уласныя найменні, партрэтныя характарыстыкі;
3) уласныя найменні, лічбавы матэрыял, гістарычныя даты, назвы устаноў, пасад, геаграфічныя назвы, цытаты.
30. Карэктар нясе адказансць за
1) захаванне моўнай нормы на арфаграфічным, граматычным, пунктуацыйным узроўнях;
2) сэнсавую цэласнасць тэксту;
3) якасць фактычнага матэрыялу.
31. Праўка-пераробка зводзіцца да
1) стварэння новага варыянту тэксту на падставе сабранага аўтарам матэрыялу;
2) унясення ў тэкст самых розных змяненняў (скарачэння, дапаўнення, удасканалення кампазіцыі, праверкі фактаў і інш.);
3) правядзення моўна-стылёвай праўкі тэксту.
32. Тэкст патрабуе абавязковай праўкі. Якой?
1) граматычнай _______________________________________________;
2) фактычнай _________________________________________________;
3) сэнсавай (лексічнай) ________________________________________.
Тэкст. КОЛЬКАСЦЬ ХВОРЫХ РАСЦЕ
У Гродне працягвае павялічвацца колькасць хворых на серозны менінгіт. Ужо зарэгістравана больш за 130 выпадкаў захворвання. Для вучняў пачатковых класаў усіх школ горада, а менавіта яны складаюць большую палову сярод хворых, на 2 тыдні раней распачаліся летнія канікулы.
33. Выбраць правільны акцэнталагічны варыянт (рускамоўны):
1) премúровать; 2) премировáть; 3) нормирóванный день; 4) ненормúрованный; 5) крестьянúн; 6) крестьянин; 7) костюмирóванный бал; 8) некостюмúрованный.
34. Леў Сапега з’яўляецца знакамітым рэдактарам Статута ВКЛ
1) 1529 г.;
2) 1566 г.;
3) 1588 г.
35. Патрабаванні рэдактарскай этыкі
1) рэдактар, карыстаючыся сваім службовым становішчам, можа выпраўляць любы тэкст;
2) рэдактар не мае права на настрой;
3) рэдактар не ўзгадняе зробленыя праўкі з аўтарам рукапісу;
4) рэдактар не павінен абражаць аўтара пазнакамі на палях кшталту “?!”, “бязглуздзіца”.
36. Рэдагаванне загалоўкаў матэрыялаў СМІ:
1) загаловак арганічна звязаны з тэкстам і складаецца ў асноўным з ключавых слоў;
2) загаловак павінен быць прывабным і ўключаць у сябе вобразныя сродкі мовы;?
3) загалоўкі павінны быць кароткімі, кшталту: “Взгляд в будущее”, “Важные этапы” і інш.;
4) загалоўкі павінны быць у пэўнай ступені інфарматыўнымі, г.зн. выражаць сэнсавую сутнасць матэрыялаў.
37. Лагічныя азначэнні (дэфініцыі) у тэкстах СМІ
1) азначэнне раскрывае сутнасць паняцця праз метафару;
2) азначэнне пабудавана паводле прынцыпу “idem per idem” (“Тое праз тое”);
3) азначэнне пабудавана на падставе абазначэння родавых і істотных відавых прыкмет.
38. Правільна сфармуляванае лагічнае азначэнне паняцця “новость” (рускамоўнага):
1) Новость – это довольно ёмкое понятие;
2) Новости – это проза современной жизни;
3) Новости – публикации в средствах массовой информации о текущих событиях или проблемах либо вообще о чем-то интересном и важном.
39. Пазбаўце тэкст ад калькі.
Ад гэтага, несумненна, выйграюць жыхары – людзі рэальна змогуць упраўляць працэсам, стаць яго паўнапраўнымі ўдзельнікамі.
40. Вызначце характар памылак у наступным тэксце. Запішыце правільныя варыянты.
Тэкст.
Нарэшце ўсе сабраліся. Зверылі маршрут і рушылі далей. Дарога робіцца вузей, паток машын радзей, лес гусцей, а горы вышэй.
1) сэнсавыя __________________________________________________;
2) граматычныя _______________________________________________;
3) пунктуацыйныя: Дарога робіцца вузей, паток машын радзей, лес гусцей, а горы вышэй.
____________________________________________.
41. Выправіць памылкі тэлеэфіру.
Спадзяёмся, што вы зараз сядзíце ля экранаў і глядзíце нашу перадачу. Разлічваем, што вы пагадзíцеся з нашаю думкай…
Трэба не глядзíце а глядзіцЕ
42. Прафесійны ўзровень літаратурнага рэдактара
1) рэдактар – дасведчаны ў пытаннях палітыкі, эканомікі, дзяржаўнай ідэалогіі, культуры;
2) мае вышэйшую адукацыю, бездакорна валодае дзяржаўнымі мовамі, методыкай аналізу і праўкі аўтарскага рукапісу;
3) творчы, інтэлігентны, спартыўны, здаровы;
4) любіць кнігу, газету, музыку, тэатр, хакей.
43. Літаратурнае рэдагаванне як самастойная навучальная дысцыпліна сфарміравалася
1) у Расіі – у XVIII ст., у часы М. В. Ламаносава;
2) на Беларусі – у XVI ст., у часы Ф. Скарыны;
3) 50-я гады ХХ ст.
44. Тэкст – гэта
1) мастацкі, публіцыстычны, навуковы твор;
2) вынік маўленча-мысленчай дзейнасці, пісьмовая крыніца, маўленчы твор;
3) публічнае выступленне;
4) інфармацыя тэлерадыёэфіру.
45. Даведачны матэрыял выдання –
1) тытульны ліст, бібліяграфічны апарат, анатацыя, выхадныя даныя;
2) главы, раздзелы, параграфы;
3) лірычныя адступленні, апісанні;
4) нятэкставыя матэрыялы (табліцы, ілюстрацыі, графікі).
46. Для інфарматыўнасці журналісцкага тэксту самай важнай з’яўляецца
1) удакладняльная інфармацыя;
2) ключавая інфармацыя;
3) дадатковая інфармацыя.
47. Выпраўце фактычную памылку шляхам суаднясення тэкставага факта з затэкставай рэчаіснасцю.
Самалёт у гэты час знаходзіўся на вышыні 12 тыс. кіламетарў.
Трэба: ________________________________________________________.
48. Правядзіце ўдасканаленне аўтарскага тэксту, пазбавіўшы яго ад не ўласцівых для беларускага светаўспрымання слоў, выразаў.
1) Надышоў час сеяць, нягледзячы на тое, што на вуліцы зіма.
Трэба ___________________________________________________
2) Праз паўмесяца на першыя невялікія грошы зняў непадалёк ад канторы пакойчык.
Трэба _____________________________________.
49. У сказе сэнсавая памылка на лексічным узроўні. Выпраўце яе і абгрунтуйце праўку.
У Нацыянальнай акадэміі навук адбыўся міжнародны навуковы саміт.
Трэба ____________________________________________________.
50. Выпраўце памылку і абгрунтуйце праўку.
У сваю чаргу Уладзімір Пуцін падзякаваў Аляксандра Лукашэнку за прадастаўленую магчымасць правесці Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы ў Мінску.
Трэба _____________________________________________________
