- •Утварынне вкл,Рускага и Жамойцкага.
- •Люблински сойм и умовы абяднання вкл з Польшай.
- •Гисторика правовой анализ агульна земских прывелеяу 1317 1413 1432-1434.
- •Абласныя и валасныя прывилеи . Прывелеи гарадам на магдэбурскае права.
- •1 Повнаа т.Н.. 7тт#лкпп.Яяг н а гл™.
- •Кадыфикация права . Статут вкл 1529.
- •Статут вкл 1566: агульная хар-ка
- •Статут 1588
- •Мясцовые судовыя органы.
- •Дзяржауны лад рп
Дзяржауны лад рп
Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вальяеду сойму, Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайвыя* сонмы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у вьшадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: каявакацыйны, элекцыйвы і каранацыйны. На кан-вакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, вьшрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элекцыйным — праводзілі выбары і заключалі пагадненне "Пакта канвента"; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на ка-ранацыйным сойме.
Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Се-ната і Пасольскай ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат з'яў-ляўся вышэйшай палатай сонма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, ваяводы і кашталя-ны. Колькасць сенатараў даходзіла да 150 чалавек. Гэта лічба магла вар'іраваць, што залежала ад па-мяншэння ці павелічэння тэрыторыі дзяржавы і яе адміністрацыйна:тэрытарыяльнага падзелу. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. За ім сядзелі звычайныя біскупы і толькі потым — свецкія службовыя асобы (кашталяны, ваяводы і г.д.). Такі расклад сенатараў сведчыць аб клерыкальным кірунку ўлады ў Рэчы Паспалітай. Старэйшыя сенатары сяд-зелі ў.крэслах, малодшыя — на лавах. Як леражытак мінулага захавалася працэдура выбару соймам з ліку сенатараў 28 чалавек у Каралеўскую раду тэрмінам на два гады. Сенатары — дарадчыкі караля дзяліліся на чатьфы групы (па сем чалавек у кожнай) і працавалі ў Каралеўскай радзе па шэсць месяцаў.
Пасольская ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыў-най дзяржавы, а таксама невялікая колькасць дэпу-татаў ад мяшчан найболып важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма. Дэпутаты ў Пасольскую ізбу выбіраліся шляхтай на павято-вых сойміках, якія склікаліся ў ВКЛ за шэсць тыд-няў да Вальнага сойма. Выбарчая акруга, у залежнасці ад гістарычных умоў складання ці велічыні тэрыторыі, пасылала на агульны дзяржаўны сойм ад аднаго да васьмі паслоў. Агульная колькасць дэпутатаў Пасоль-скай ізбы залежала ад тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У XVI — XVII стст. яна даходзіла да 200 асоб
