Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры 2.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
79.36 Кб
Скачать

1 Повнаа т.Н.. 7тт#лкпп.Яяг н а гл™.

гараджан ад улады І суда ваявод, старастау І шшых службовых асоб агульнага кіравання і аб перадачы ўладных паўнамоцтваў у рукі гарадскога войта, бургамістраў, радцаў (саветнікаў) і лаўнікаў (засяда-целяў). Войт прызначаўся на пасаду вялікім князем ці феадалам або выбіраўся насельніцтвам з замож-ных гшіяхцідаў ці мяшчан. Рада, якая складалася з радцаў і лаўнікаў, выбіралася з ліку купцоў, бага-тых майстроў, цэхмістраў. Узначальваў Раду выбар-ны бурмістр (ці бурмістры). Паўнамоцтвы войта і бурмістраў у розных гарадах не былі аднолькавыя. Напрыклад, судом другой інстанцыі ў адносінах да войтаўскага суда ў адных гарадах аб'яўляўся суд вялікага князя і Рады (Магілёў, Менск), а ў другіх — замкавы суд старастаў і намеснікаў (Пінск). У Наваг-радку войт разам з шасцю радцамі выбіраў двух бурмістраў, а ў Шнску бурмістр прызначаўся старас-там з чатырох кандыдатаў, якіх прадстаўлялі мяш-чане.

Вывучэнне актаў гарадскіх магістратаў дазваляе меркаваць, што за рэдкім выключэннем сапраўднае магдэбургскае права ў гарадах ВКЛ не ўжывалася.

Так, беларускія гарады не выбіралі бургграфа, а фогт (войт) не толькі ўзначальваў суд, але і быў вышэйшай судовай инстанцыяй у горадзе.

У прывілеях на магдэбургскае права не ўтрымлівалася нормаў крымінальнага, цьшільнага, зямельнага і іншых найболып важных галін права,

Кадыфикация права . Статут вкл 1529.

Статут складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней, у сувязі з дапаўненнямі, колькасць артыку-лаў павялічылася да 283. У I — III раздзелах былі змешчаны асноўныя нормы дзяржаўнага і прынцы-повыя палажэнні іншых галін права, у IV і V -Ішпобна-сямейнага і спадчыннага, у VI — працэсу-льнага, VII — крымінальнага, VIII — зямельнага, IX — ляснога і паляўнічага, X — цывільнага і ў XI— ХШ — крымінальнага і крымінальна-працэсуальна-га права1.

У Статуце былі юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоц-твы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы, "як убогія, так і багатыя", павінны былі судзіцца ў адпаведнасці з нормамі, якія былі выкладзены ў Ста-туце. Вялікі князь (гасудар) абавязваўся захоўваць гэрытарыяльную цэласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць ім маёнткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, прытрымлівацца ўсіх старых за-конаў і звычаяў.

Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-пра-цэсуальнаму праву. Суд быў важным органам, які забяспечваў ахову правапарадку і дзейнасць якога была накіравана на поўнае абмежаванне самаволь-ства феадалаў, наданне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага ўдзялялася парадку ажыццяўлення правасуд-дзя. Абвяшчаліся прынцыпы яго публічнасці, фар-мальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачванага на абарону з удзелам адваката.

Статут вкл 1566: агульная хар-ка

Па сваей структуры Статут складаўся з 14 раздзе-лаў і 367 артыкулаў. Раздзелы I — III ахоплівалі нормы дзяржаўнага, ваеннага і адміністряцыйнага права, IV — судовага ладу і судовага працэсу, V — VI - сямейнага і апякунскага права, VII, VIII і IX — цывільнага, X — ляснога і паляўнічага, XI — XIV — крымінальнага права. Найболып істотныя змены былі ўнесены ў нормы дзяржаўнага, судова-працэсу-альнага і цывільнага права.

У Статуце былі замацаваны асноўныя прынцыпы права: яго адзінства для ўсіх грамадзян (хоць яно не было роўным для ўсіх); дзяржаўны суверэнітэт (на-суперак царкоўнаму касмапалітызму); абмежаванне ўлады вялікага князя (гаспадара); прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія і падкаморскія суды. Больш поў-на рэгламентавалася кампетэнцыя органаў дзяржаў-най улады і кіравання, якія былі заснаваны на агуль-ных прынцыпах феадальнага права: стварэнні льгот і пераваг для класа феадалаў і саслоўя шляхты, не-дапунгаэнні простых людзей у органы кіравання, за-мацаванні прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва.

Напрыклад, ён не мог без рашэння сойма пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэ-бы, выдаваць новыя законы. Статут забараняў да-У Статуце 1566 г. акрэслены пераход ад феадаль-нага да буржуазнага права ўласнасці. Усе феадальі маглі вольна распараджацца сваімі маёнткамі. Тут значна паўней, чым у папярэднім Статуце, выкла-дзены нормы спадчыннага права, істотнью змены ўне-сены ў крымінальнае права. Так, суб'ектам злачын-ства прызнаваўся толькі сталы чалавек, непаўналетнія ж маглі быць пакараны толькі пасля дасягнення імі 14-гадовага ўзросту; абвяшчалася прэ-зумпцыя невінаватасці; крымінальнае пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду; асоба, якая абвінаваціла каго-небудзь у злачынстве і не да-казала яго віны, несла такое ж пакаранне, якім мог быць пакараны абвінавачаны ёю.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]