
- •Утварынне вкл,Рускага и Жамойцкага.
- •Люблински сойм и умовы абяднання вкл з Польшай.
- •Гисторика правовой анализ агульна земских прывелеяу 1317 1413 1432-1434.
- •Абласныя и валасныя прывилеи . Прывелеи гарадам на магдэбурскае права.
- •1 Повнаа т.Н.. 7тт#лкпп.Яяг н а гл™.
- •Кадыфикация права . Статут вкл 1529.
- •Статут вкл 1566: агульная хар-ка
- •Статут 1588
- •Мясцовые судовыя органы.
- •Дзяржауны лад рп
Абласныя и валасныя прывилеи . Прывелеи гарадам на магдэбурскае права.
Землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага і захоўвалі свае аўтаномныя пра-вы, даваліся абласныя граматы (прывілеі). Гэта рабілася з мэтай юрыдычна замацаваць аўтаномныя правы тых ці іншых тэрыторый, абмежаваць уладу вялікага князя і яго адміністрацыі. Аўтаномны ха-рактар земляў, якія атрымал'і прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні нормаў мясцовага звы-чаёвага лрава, права на мясцовы суд і органы кіравання, права на забеспячэнне аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва і г.д.
Абмежаванне ўлады вялікага князя можна бачыць Іа прыкладзе Полацкага прывілея 1511 г., згодна з Ікім ён не меў права ўмешвацца ў справы мясцовай І,арквы, дараваць полацкія землі, забіраць вымарач-Іую маёмасць у дзяржаўную казну, без згоды жыха-юў Полацкай зямлі прызначаць ваяводу, а таксама Ірыцягваць да выканання пагранічнай службы. Гэты Ірывілей ставіць ваяводу — галаву вялікакняжацкай дміністрацыі — у залежнае становішча ад вярхушкі Іалачан. Жыхары вызваляліся ад падводнай Іавіннасці, сярэбшчыны, мелі права без пошліны ^андляваць на ўсёй тэрыторыі дзяржавы.
Пры ўступленні на прастол новага князя ці пры парушэнні ўстаноўленых граматамі нормаў выдаваліся пацвярджаючыя прывілеі тым землям, якія мелі іх раней. Гэтыя прывілеі ўтрымлівалі нор-мы раней выдадзеных.
Такім' чынам, выдача абласных прывілеяў і іх пацвярджэные мелі дзяржаўна-прававы характар, бо сама наяўнасць гэтых прывілеяў сведчыла аб асаблівым становішчы дадзенай зямлі ў Вялікім кня-стве Літоўскім, яе адасобленасці і непадзельнай цэласнасці.
Валасныя прывілеі выдаваліся, як правіла, па хадайніцтве жыхароў той ці іншай воласці з мэтай абароньі іх інтарэсаў ад самавольства адміністрацыі. Але трэба адзначыць, што, выдаю-чы валасныя граматы і тым самым абмяжоўваю-чы ўладу службовых асоб, вялікі князь у першую чаргу бараніў інтарэсы не насельніцтва, а дзяржаў-нага скарбу, бо са збяднелых сялян немагчыма было б збіраць падаткі. Таму змест валасных прьшілеяў у асноўным забяспечваў юрыдычнае замацаванне ІІавіннасцей і некаторых правоў жыхароў воласці, у тым ліку права выбару старца -- прадстаўніка ся-лянскай мясцовай адміністрацыі. Прыкладам валас-ных прывілеяў могуць быць прывілеі Падняпроўскім і Задзвінскім валасцям ад 2 кастрычніка 1511 г., каралевы Боны жыхарам Усвяцкай і Азярышчанскай валасцей ад 4 верасня 1535 г., жыхарам Магілёўскай воласці ад 1 ліпеня 1536 г. і інш.1 У тым вьшадку, калі выдадзеныя прывілеі ігнараваліся мясцовымі службовыми асобами.
зрабіць вывад аб тым, што асноўнай крьшіцай права гэтых дакументаў было мясцовае звычаёвае. Да спе-цыяльных актаў, якія выдаваліся толькі для гара-джан, трэба аднесці прывілеі на магдэбургскае пра-ва; прывілеі, што выдаваліся ў сувязі з цяжкім становішчам жыхароў горада, якое магло быць выклікана стыхійнымі бедствамі (пажарам, паводкай, ваеннымі дзеяннямі), а таксама самавольствам адміністрацыі; прывілеі, што выдаваліся з мэтай развіцця горада і прыцягнення ў яго новых жыха-роў1.
Разгледзім больш падрабязна граматы на магдэ-бургскае права. Першымі іх атрымалі жыхары Вільні (1387 г.), Бярэсця (1390 г.) і Гародні (1392 г.). У іх гаварылася, што гараджанам дазваляецца судзіцца і вырашаць свае гарадскія справы па тэўтонскім і маг-дэбургскім праве і прадастаўляюцца некаторыя льго-ты. На працягу XV — XVI стст. граматы на магдэ-бургскае права былі выдадзены ўсім буйным гарадам Беларусі, а таксама многім мястэчкам. Гэты прыві лей даваўся гарадам вярхоўнай ўладай ВКЛ або (прыватнаўласніцкім гарадам) уладальнікам горада. У абодвух выпадках ён выконваў ролю юрыдычяага акта аб самакіраванні гарадоў, спрыяў саслоўнай кансалідацыі гараджан, вызваляў іх ад феадальнай залежнасці. Часта прывілей пашыраў дзеянне магдэ-бургскага права на прадмесці і сёлы, што належалі мяшчанам2. Тым самым яны атрымлівалі такое ж права валодаць зямлёй, як баяры-шляхта.