
- •18. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •19. Псторыка-прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай
- •20. Грамадскі лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII—періпай палове XIX ст.
- •30. Утварэнне ссср. Узбуйненне бсср
- •31. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў 20-30-х гг.
- •34. Асноўныя палажэнні Канстытуцый бсср 1927 і 1937 гг.
- •Глава XIII была прысвечана гербу, флагу, сталіцы бсср.
- •35. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •38. Развіццё права бсср
35. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з бсср
Пакт Молатава-Рыбентропа аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г. прадвышаў лёс Полыпчы, а значыць Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, вызначыў сферы ўплыву Германіі і СССР. Тым самым быў парушаны міждзяржаўны дагавор РСФСР з Польшчай ад 18 сакавіка 1921 г. (арт.5) у аднабаковым парадку.
1 верасня 1939 г. Германія напала на Полынчу. 17 верасня 1939 г. Чьфвоная Армія перайшла граніцу Полынчы і ўзяла пад сваю абарону тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Усяго бы-ло выбрана 926 дэпутатаў Народнага сходу. 3 Іх 563 з'яўляліся сялянамі (у асноўным беднякамі і батракамі), 197 рабочымі. 166 гтрадстаўлялі інтэлігенцыю.
28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны Сход. які прыняў рашэнні аб перадачы дзяржаўнай улады ў Заходнлй Беларусі саветам дэпутатаў працоўных; прасіць Вярхоўны Савет СССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і аб'яднаць з БССР; канфіскаваць асадніцкія землі і абвясціць усе землі дзяржаўнай уласнасцю; нацыяналізаваць банкі і вялікія прамысловыя прадпрыемствы.
Ужо 2 лісгашда 1939 г. V надзвычайная сесія Вярхоўнага Савета СССР, а 12 лістапада 1939 г. III пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прьшялі закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднанні з БССР. Тэрыторыя Беларусі павялічылася з 125,5 тыс.кв.км да 225,7 тыс.кв.км. Насельніцгва складала звыш 10 млн. чалавек
4 снежня 1939 г. Указам Прэзідьгума Вярхоўнага Савета БССР Заходняя Беларусь была падзелена на пяць абласцей: Баранавіцку, Пінскую, Брэсцкую, Беластоцкую, Вілейскую. У студзені 1940 г. яны былі падзелены на 101 раён.
У той жа час урад СССР 10 кастрычніка 1939 г. заключыў да-гавор з Літвою і перадаў Вільню з краем плошчаю 6.9 тыс.кв.км і на-сельніцтвам у 500 тыс. чалавек Літве ў абмен на права трьшаць на яе тэрыторыі марскія і паветраныя базы. У кастрычніку 1940 г. было пе рададзена Літве яшчэ 2,6 тыс. кв. км этнічнай беларускай тэрыторыі з насельніцтвам у 65 тыс. чалавек.
У Заходнюю Беларусь былі накіраваны тысячы п&ртыйньгх, камсамольскіх, прафсаюзньгх работнікаў, спецыялістаў, якія ўз'нач'алілі мясцовую адміністрацыю. Яна адразу ж пачала барацьбу з "ворагамі" Савецкай улады - асаднікамі, жаўнерамі, паліцэйскімі, дзеячамі бела-рускага нацыянальнага руху і інш. На працягу 21 месяца было праве-дзена 7 хваляў масавых арыштаў. Каля 1 млн. 250 тыс. чалавек (разам з ваеннапалоннымі) да лета 1941 г. апынуліся ў турмах і лагерах. У цэ-лым рэпрэсіям было падвергнута прыкладна 10 працэнтаў насельніцтва Заходняй Беларусі, з іх 50 працэнтаў былі палякамі, 20 - беларусамі, 30 працэнтаў - яўрэямі.
Характэрнта, што 16 лістапада 1939 г. СССР і Германія заклю-чылі пагадненне аб перасяленні ў Нямеччыну жахароў нямецкага гтаход-жання з тэрыторый Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, а ў СССР ~ асоб беларускай і ўкраінскай нацыянальнасцей з польскіх тэрыторый, заня-тых рэйхам. Гэту работу НКУС і гестапо праводзші з снежня І939 г. па красавік 1941 г. На бок рэйха перайшло 164 тыс. чалавек.
Такім чынам, уз'яднанне беларускага народа садзейнічала далей-шай кансалідацыі беларускага этнасу, развіццю эканомікі і культуры.
36. БССР- суб'ект міжнароднага права
У сувязі з тым што другая сусветная вайна перайшла ў стадыю завяршэння, вялікія дзяржавы на Ялцінскай, а затым Патсдамскай кан-ферэнцыях прынялі рашэнне аб пасляваеннай пабудове свету, стварэн-ні ААН як гаранту міру. Зразумела, што ў савецкага кіраўніцтва адразу ж узнікла пытанне: што прадпрыняць, каб у ААН СССР меў не адзін голас, а некалькі? Кіраўніцтва СССР прапанавала, каб арганізатарамі ААН былі не толькі СССР, але і ўсе саюзныя рэспублікі, якія маўляў, з'яўляюцца суверэннымі, незалежнымі. А каб гэта хоць бы знешне выг-лядала менавіта так, Вярхоўны Савет СССР 1 лютага 1944 г. прыняў закон "Аб прадастаўленні саюзным рзспублікам паўнамоцтваў у галіне знешніх адносін і аб пераўтварэнні у сувязі з гэтым народнага каміса-рыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі нар-камат". Закон прадаставіў права саюзным рэсгтублікам уступаць у не-пасрэдныя адносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі дагаво-ры, абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. У адпаведнасці з саюзным законам Вярхоўны Савет БССР 24 сакавіка 1944 г. прыняў за-кон аб утварэнні НКЗС, унёс змяненні ў Канстытуцыю БССР 1937 г.
(26 сакавіка 1946 НКЗС быў пераўтворан у МЗС). БССР падключылася да іншых дзяржаў у справе ўтварэння ААН.
Вялікія дзяржавы, перш за ўсё ЗША, выступілі супраць уступ-лення ў ААН усіх 16 савецкіх саюзных рэспублік. ЗША прапанавалі ук-лючыць у ААН усе свае штаты, а Вялікабрытанія - свае рэгіёны. Усё ж быў прыняты кампраміс: у лік членаў ААН былі прыняты БССР і УССР як рэспублікі, якія найбольш пааярпелі ад фашызму.
26 чэрвеня 1945 г. прадстаўнікі дзяржаў-заснавальнікаў, у тым ліку і прадстаўнік БССР, падпісалі Устаў ААН. Ён быў ратыфікаваны Указам Прэзідумам Вярхоўнага Савета БССР ад 30 жніўня 1945 г. Так, БССР стала суб'ектам міжнароднага права.
У сувязі з гэтым 23 снежня 1946 г. былі ўнесены змены ў Кан-стытуцыю БССР. Яны прадугледжвалі, што БССР мае права свабодна выйсці са складу СССР; што тэрыторыя БССР не можа быць зменена без яе згоды; што БССР мае права ўваходзіць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаючы з імі дагаворы і мець дыплама-тычных і консульскіх прадстаўнікоў. Аднак усе гэтыя артыкулы былі больш для паказу міжнароднай грамадскасці, чым для дзеяння і праіс-навалі да 11 ліпеня 1947 г. З'яўляючыся членам ААН, БССР увайшла ў склад шэрага міжнародных арганізацый: ААН па пытаннях асветы, на-вукі і культуры (ЮНЕСКО), Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), Міжнароднага агенства па атамнай энергіі (МАГАТЭ), Сусветнага паштовага саюза (СГТС) і іншых.
У сувязі з гэтым праватворчая дзейнасць БССР здзяйснялася па наступных накірунках: міждзяржаўныя двух і шматбаковыя дагаворы; удзел у працы міжнародных канферэнцый парозных пытаннях і выпрацоў-цы адпаведных рашзнняў; удзел у выгтрацоўцы міжнародных канвен-цый або далучэнне да іх; удзел у працы ААН і выпрацоўцы яе адпавед-ных рашэнняў.
Такім чынам, уступіўшы ў ААН, БССР стала суб'ектам міжна-роднага права.
37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР удругой палове 1940—1991 пг.
Вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады і кіравання ў пасля-ваенны перыяд з'яўляліся:
Вярхоўны Савет, у перыяд паміж яго сесіямі - яго Прэзідьгум, камісіі Вярхоўнага Савета, а таксама Савет Міністраў БССР. Рэальна ж уся паўната ўлады знаходзілася ў рукаў бюро ЦК КГТБ і яго першага
сакратара. Менавіта апарат ЦК КПБ рыхтаваў праекты важнейшых ра-шэнняў рэспублікі, аналізаваў і кантраляваў дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў, падбіраў і прызначаў кадры для работы ў іх.
Характэрна і тое, што асаблівая роля ў рашэнні шматлікіх дзяржаўных праблем належала не прадстаўнічаму органу - саветам розных узроўняў, а іх рабочым органам - Прэзідыуму Вярхоўнага Са-вета, выканкамам саветаў.
Пэўным крокам у накірунку да дэмакратызацыі фамадска-па-літычнага жыцця стала ўвядзенне інстытута гтаетаянных камісій Вяр-хоўнага Савета. Упершыню яны з'явіліся пасля выбараў у Вярхоўны Савет БССР у лютым 1947 г. для падрыхтоўкі праектаў законаў, кант-роля за ходам іх выканання. Але паколькі пастаяныя камісіі складаліся з дэпутатаў, якія выконвалі гэтыя абавязкі як фамадскія, а не рабочыя, го ў рэальнасці за іх гэту справу ажыццяўлялі супрацоўнікі Прэзідыума Вярхоўнага Савета.
Асноўную работу праводзіў Прэзідыум Вярхоўнага Савета пры актыўнай дапамозе свайго рабочага апарату.
Пасля смерці Сталіна і асуджэння культу яго асобы прыходзіць перыяд хрушчоўскай адлігі, пэўнай дэмакратызацыі фамадскага жыц-ця, павышэння ролі Саветаў, расшырэння правоў саюзных рэспублік. Павышэнне ролі Саветаў праявілася ў тым, што ў адпаведнасці з саюз-нымі законамі 1957 г. да вядзення рэспублікі былі аднесены такія пы-танні, як устанаўленне абласнога дзялення, кіраўніцтва будаўніцтвам шляхоў зносін, транспартам, прадпрыемствамі сувязі рэспубліканскага зна-чэння, прыняцце заканадаўства аб судовым ладзе і судаводстве, фамадзян-скага і крымінальнага заканадаўства. Больш таго, павялічылася колькасць пастаянных камісій Вярхоўнага Савета. На пачатак 1970 г. іх было 15. Усё гэта паднімала заканатворчую актыўнасць Вярхоўнага Савета. Толькі за 1959-1967 гг. ім было прынята 124 заканадаўчыя акты.
Нарматыўна-прававую дзейнасць у гзты час праводзіць урад БССР, што находзіла сваё адлюстраванне ў яго пастановах і распарад-жэннях. Такое ж права атрымаў і створаны ў 1957 г. і дзейнічаючы да 1965г. СНГБССР.
Пас.ія зняцця М.С.Хрушчова з пасады Першага сакратара ЦК КПСС і старшыні Савета Міністраў СССР у 1964 г. наступае перыяд неасталінізму. СНГ былі адменены, замест іх зноў рэзка павялічылася колькасць міністэрстваў і ведамстваў. Савет Мінісграў БССР стаў што-год прымаць 400-800 агульнанарматыўных прававых актаў (пастаноў) і больш за 1000 распараджэнняў.Зноў прыкметна павысілася роля Прэзідыума Вярхоўнага Са-вета і яго апарата.