- •18. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •19. Псторыка-прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай
- •20. Грамадскі лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII—періпай палове XIX ст.
- •30. Утварэнне ссср. Узбуйненне бсср
- •31. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў 20-30-х гг.
- •34. Асноўныя палажэнні Канстытуцый бсср 1927 і 1937 гг.
- •Глава XIII была прысвечана гербу, флагу, сталіцы бсср.
- •35. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •38. Развіццё права бсср
34. Асноўныя палажэнні Канстытуцый бсср 1927 і 1937 гг.
Утварэнне СССР і прыняцце яго Канстытуцыі, узбуйненне БССР, правядзенне нэпа і палітыкі беларусізацыі - усё гэта патрабавала прыняцця новай Канстытуцыі БССР. 11 красавіка 1927 г. яе і прыняў VIII Усебела-рускі з'езд Саветаў. Яна складалася з 13 раздзелаў і 76 артыкулаў.
Асноўны Закон падкрэсліваў класавы характар дзяржавы, так як БССР абвяшчалася сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралета-рыята ў асобе Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпута-таў. Арт.4 рэгуляваў адносіны паміж БССР і СССР. Па Канстытуцыі СССР да кампетэнцыі саюзнага ўраду былі аднесены 6 галін дзяржаў-нага кіравання: замежных спраў, ваенна-марскіх, знешняга гандлю, шляхоў зносін, пошт і тэлеграфу, фінансаў, рабоча-сялянскай інспекцыі і наркаматы мясцовыя (ўнутраных спраў, юстыцыі, асветы, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння). У той жа час арт.4 Канстытуцыі СССР даваў права БССР свабоднага выхаду з Саюза ССР. У сваю чар-гу Асноўны Закон БССР замацоўваў права абавязковай сілы на тэрыто-рыі Беларусі пастаноў вярхоўных органаў СССР.
Канстытуцыя БССР пацвярджала правы і свабоды працоўных грамадзян; уводзіла двайное грамадзянства(СССР, БССР), раўнапраўе беларускай, яўрэйскай, рускай і польскай моў, пры перавазе беларус-кай. Главы ІІ-Х рэгламентавалі дзейнасць Усебеларускага з'езда Саве-таў, ЦВК, СНК, акруговых і раённых з'ездаў Саветах, выканаўчых ка-мітэтаў. Глава XI вызначала выбарчае права працоўных грамадзян з 18 гадоў. Арт. 71 забаракяў удзел у выбарах прадпрымальнікам, прыват-ным гандлярам, пасрэднікам і служачым і агентам паліцыі, жандарме-рыі, царскім чыноўнікам, а таксама асуджаным і духоўнахворым. Ха-рактэрна і тое, што арт.57 устанаўліваў няроўнасць паміж грамадзяна-мі гарадоў і сельскай мясцовасці. Так, у раённы Савет дэпутат прыхо-дзіўся на 500 выбаршчыкаў у сельскай мясцовасці і на 100 гаражан.
Глава XIII была прысвечана гербу, флагу, сталіцы бсср.
За дзесяць гадоў пасля прыняцця Канстытуцыі 1927 г. у БССР, як і ў цэлым у СССР, адбыліся важныя перамены практычна ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. У эканоміцы стаў дамінаваць сацыялістычны ўклад. Устанавілася адзіная ідэалогія - марксісцка-ленінская. Карэн-ныя змены адбыліся ў сацыяльным складзе насельніцтва. Былі знішчаны буржуазія і заможныя слаі сялянства. У правячай партыі былі разіромлены плыні, якія мелі асобны ад Сталіна і яго паплечнікаў пункт гледжання на ўнутраную і знешнюю палітыку ВКП (б). Менавіта ўсё гэта і з'явілася пад-ставай для прыняцця 5 снежня 1936 г. новай Канстытуцыі СССР.
На аснове і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1936 г. 19 лютага 1937 г. XII надзвычайны з'езд Саветаў БССР прыняў Асноўны Закон з 122 артыкулаў, падзеленых на XI раздзелаў.
У III Канстытуцыі БССР упершыню абазначана, што БССР ёсць сацыялістычная дзяржава рабочых і сялян, а не дзяржава дыктату-ры правлетарыята як было раней. Такім чынам пашыралася сацыяльная база краіны Саветаў. Упершыню ўведзены кагэгорыі палітычная асно-ва БССР і эканамічная аснова БССР. Першую складалі Саветы дэпута-таў працоўных (раней Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў), а другую - сацыялістычная сістэма гаспадаркі і сацыяліс-тычная ўласнасць на прылады і сродкі вытворчасці. Арт. 11 у ранг канстытуцыйнага права ўводзіў дзяржаўны народнагаспадарчы план.
Раздзелы ІІ-У прысвячаліся дзяржаўнаму ладу, вышэйшым і мясцовым органам улады і кіравання, рэгулявалі адносіны БССР з СССР. Арт.13 падкрэсліваў добраахвотнасць аб'яднання БССР з раўна-праўнымі савецкімі рэспублікамі; зазначаў, што за межамі Канстыту-цыі СССР БССР ажыццяўляе дзяржаўную ўладу самастойна, зберагаю-чы поўнасцю свае суверэнныя правы: зберагае правы свабоднага выха-ду з СССР; тэрыторыя не можа быць зменена без яе згоды; мае права ўступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі і консульскісмі прад-стаўнікамі; мае свае рэспубліканскія вайсковыя фарміраванні. Аднак як паказала жыцце ні адна з гэтых нормаў не дзейнічала.
Вышэйшым органам дзяржаўнай улады замест скасаванага Усебеларускага з'езда Саветаў стаў Вярхоўны Савет БССР (арт.20). Тым самым звужалася дзеянне прадстаўнічага органа. Разам з тым арт.21 упершыню ўводзіў як канстытуцыйную норму тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета і яго дэпутатаў, а таксама, што станоўчага, скасоўваў класавасць выбаршчыкаў.
Як вынік згортвання палітыкі беларусізацыі, Канстытуцыя зву-жала дзеянне моваў нацыянальных меншасцей. Замест 4-х дзяржаўных моў яна ўводзіла ўжо 2 - (беларускую і рускую).
Асаблівасць Асноўнага Закона 1937 г. і ў тым, што ўся праца Вярхоўнага Савета канцэнтравалася не на яго сесіях, а прадасгаўлялася вузкаму колу асоб у Прэзідыуме Вярхоўнага Савета, які па арт.31 над-зяляўся вялікімі правамі. Канстытуцыя ўвяла важную прававую норму, па якой дэпутат Вярхоўнага Савета не мог быць прыцягнуты да судо-вай адказнасці або арыштаваны без згоды Вярхоўнага Савета, а ў пе-рыяд паміж сесіямі - без згоды Прэзідыума Вярхоўнага Савета. Аднак гэта не памяшала кіраўніцтву СССР рэпрэсіраваць дзесяткі тысяч гра-мадзян БССР, у тым ліку і прадстаўнікоў кіруючых колаў.
На тэрыторыі Беларусі сталі дзейнічаць 43 міністэрствы і ве-дамствы замест 13 па Канстытуцыі 1927 г.
У Канстытуцыі з'явіліся новыя раздзелы, прысвечаныя бюджэ-ту, суду і пракуратуры. Прынцыпова новым стала выбарчае права. У выбарах маглі ўдзельнічаць асобы з 18 гадоў, а быць выбраннымі - з 21 года. Выбары абвяшчаліся ўсеагульнымі, роўнымі, прамымі, тайны-мі. У параўнанні з I і II Канстытуцыямі - гэта прыкметны крок напе-рад. У той жа час арт. 116 надаваў права выстаўляць кандыдатаў у дэ-путаты па выбарчых акругах грамадскім арганізацыям і таварыствам працоўных: камуністычным партыйным арганізацыям, прафсаюзам, кааператывам, арганізацыям моладзі, культурн-ым таварыствам. Арт.-101 надзяляў КПСС правамі кіруючага ядра ўсіх арганізацый працоў-ных, як грамадскіх, гак і дзяржаўных.
Асноўны Закон рэгламентаваў і абавязкі грамадзян: выконваць законы, дысціпліну працы; берагчы і ўмацоўваць грамадску. сацыя-лістычную ўласнасць; несці вайсковую павіннасць. Адначасова арт.106 падкрэсліваў, што асобы, якія робяць замах на грамадскую сацыяліс-тычную уласнасць з'яўляюцца ворагамі народа.
