Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы на историю гос-ва и права РБ-12.rtf
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.04 Mб
Скачать

31. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў 20-30-х гг.

У сувязі з пераходам да нэпа Савецкая ўлада карэнным чынам перабудавала дзейнасць сваіх мясцовых органаў. Найперш замест рэў-камаў як надзвычайных органаў Савецкай улады ўводзіліся Саветы як больш дэмакратычныя органы.

У аснове дзейнасці валасных і павятовых саветаў было пакла-дзена Палажэнне аб выканкамах, зацверджанае Усерасійскім ЦВК ад 18 сакавіка 1920 г. Па яму выканкам павятовага савета з 20 чалавек вы-біраўся на 6 месяцаў і кантраляваў дзейнасць усіх органаў, апрача ар-міі, на сваёй тэрыторыі. Пленарныя пасяджэнні праводзіліся два разы на месяц, адзін раз у месяц збіраліся старшыні валасных выканкамаў. Бягучую працу выконваў прэзідыум павятвыканкама з 5 чалавек (стар-шыня, намеснік, 2 члены, сакратар). Пастановы прэзідыума зацвярджа-ліся пленумам павятвыканкама.

5 лютага 1921 г. II сесія ЦВК ССРБ другога склікання зацвердзіла Палажэнне аб павятвыканкамах Беларусі. Па яму ён выбіраўся з 20 чала-век. Рабочы апарат - 24-35 чалавек - складаўся з 10 аддзепаў: кіравання, вайсковага, працы, сацыяльнага забеспячэння, народнай адукацыі, дзяр-жаўнага кантролю, аховы здароўя, камунальнага, зямеяьнага, фінансавага.

Дпя ўмацавання мясцовых органаў улады ЦК КП(б) Б накіроўвала для работы ў іх камуністаў і камсамольцаў. 12 ліпеня 1921 г. Прэзідыум ЦВК БССР стварыў у паветах палітычныя камісіі на чале з старшынямі па-вятвыканкамаў дгія ўмацавання апарату і ўдасканалення яго працы.

III Усебеларускі з'езд Саветаў у снежні 1921 г. падвёў вынікі працы ў гэтым накірунку і прыняў першае ў БССР Палажэнне аб валас-ных выкаыкамах і сельскіх Саветах. Валвыканкамы выбіраліся валас-нымі з'ездамі Саветаў на 6 месяцаў з 3-5 членаў і ўтваралі 5 аддзелаў са штатам не больш 5 тэхнічных супрацоўнікаў. У сельскі Савет выбіраўся адзін дэгтутат ад 100 чалавек насельнінтва, але не звыш 50 дэпутатаў. Узна-чапьваў яго старшыня (да 10 тыс. чалавек насельніцтва), або выканкам з 3 членаў (з насельніцтвам звычайна 10 тыс. жьгхароў).

Задача сельскага савета - ахова рэвалюцыйнага парадку; улік на-сельніцтва і выдача пасведчанняў; садзейнічанне развіццю сельскай гаспа-даркі; назіранне за станам дарог, улік ураджаю і кантроль за здачай харчпа датка; улік рабочай сілы; прыцягненне насельніцтва да выканання працоў-ных і гужавых заданняў; назіранне за нясеннем вайсковай службы і г.д.

У пачатку 1922 г. праводзілася змяншэнне штатаў савецкага апарату: бьглі скасаваны аддзелы пры валасных выканкамах і напалову скарочаны - пры гтавятовых. Адбылося ўзбуйненне сельсаветаў.

У сувязі з узбуйненем БССР у 1924 г. была праведзена адмініс-трацыйна-тэрытарыяльная рэформа. II сесія ЦВК БССР 6 ліпеня 1924 г. зацвердзіла новае палажэнне аб акруговых і раенных з'ездах Саветаў, іх выканкамах і сельскіх саветах. Нормы прадстаўніцтва ў акруговыя Саветьг засталіся тыя, якія былі ўстаноўлены для паветаў. Штаты ўстанаў-ліваліся самім выканкамам і зацвярджаліся СНК БССР. Акруговыя вьгкан-камы карысталіся шырокімі паўнамонтвамі як у гапіне бягучай адміністра-цыйна-тэрытарыяльнай дзейнасці, так і ў гтытаннях правядзення ў жыццё дэкрэтаў, пастаноў і распараджэнняў цэнтрапьных органаў улады, бараць-бы з контррэвалюцьгяй, аховы рэвалюцыйнага гтарадку, кантроль за дзей-насцю падведамасных устаноў, прадпрыемстваў і г.д. Калі акрвыканкам або яго прэзідыум устанаўлівалі, што распараджэнне рэспубліканскага нар-камата супярэчыць пастановам цэнтральнай улады, то яны маглі прыаста-навіць яго дзеянне, паведаміўшы аб гэтым ЦВК і наркамату.

Раённы з'езд Саветаў фарміраваўся з дэлегатаў ад сельскіх са-ветаў - 1 ад 500 жыхароў - і ад Саветаў фабрычна-завадскіх пасёлкаў - 1, ад 50 выбаршчыкаў. Райвыканкам выбіраўся з 9 членаў і 3 кандыдатаў. Га-ліновыя аддзелы ў іх не ствараліся. 3 мая 1925 г. правы райвыканкамаў былі прыкметна пашыраны.

Сельскі Савет па новаму Палажэнню фарміраваўся з прадстаў-нікоў вёсак і сёл ад 2 да 4 тыс. жыхароў (1 дэпутат ад 200 жыхароў).

У чэрвені 1925 г. ЦВК і СНК БССР зацвердзілі папажэнне аб сель-скіх і местачковых Саветах, раённых з'ездах Саветаў і райвыканкамах. У адпаведнасці з ім былі ўтвораны мястачковыя саветы з самастойнымі адмі-ністрацыйнымі, гаспадарчымі і бюджэтнымі правамі: нацыянальныя сельс-кія і местэчковыя саветы (польскія, яўрэйскія, латышскія, нямецкія); пас-таянныя камісіі (упершыню з'явіліся ў 1924 г); прыкметная частка функ-цый аператыўнага кіравання перадавалася ад наркаматаў акруговым вы-канкамам, а частка функцый апошніх - гарсаветам і райвыканкамам.

У ліпені 1930 г. акругі ў БССР былі скасаваны, а іх паўнамоцт-вы перадаваліся райвыканкамам. Усе гарсаветы. апрача Мінскага, Віцебскага і Гомельскага, былі перападпарадкаваны райвыканкамам. РВК надзяляўся шырокімі адміністрацыйнымі паўнамоцствамі. Ён мог датэрмінова расггусціць сельскі, местачковы і гарадскі Саветы ў выпад-ку іх бяздзейнасці, скрыўлення класавай пралетарскай лініі, слабага кі-раўніцтва сацыялістычным будаўніцтвам. Мог назначыць штраф да

100 рублёў і абавязковыя работы да 15 дзён.

3 прыняццем Канстыгуцыі БССР 1937 г. адбылася карэннал перабудова мясцовых органаў улады і кіравання. Замест з'ездаў Саве-таў устанаўлівалася сістэма прадстаўнічых органаў - акруговыя, раён-ныя, гарадскія, сельскія і пасялковыя Саветы дэпутатаў працоўных. У 1938 г. утвараюцца абласныя органы кіравання. Усе мясцовыя саветы сталі фарміравацца з дэпутатаў, выбіраемых на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Асноўнай арганізацый-най формай работы Саветаў сталі сесіі: у абласцях - не'менш 4 у год, у раё-нах - не менш 6, у гарадах і сельскіх саветах - штомесячна.

Дпя паўсядзённага кіраўніцтва гаспадарчым і культурна-палі-гычным будаўніцтвам Саветы выбіралі адпаведныя выканкамы. Пры іх утвараліся адпаведныя аддзелы.

У снежні 1939 г. было ўтворана 5 заходніх абласцей: Барана-віцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская. У жніўні 1940 г. Вярхоўны Савет СССР перадаў Літоўскай ССР шэраг населеных пунктаў Свенценскага, Гадуцішкаўскага, Відзоўскага, Астравецкага, Воранаўскага і Радунскага раёнаў. 3 таго часу на тэтыторыі сучаснай Беларусі дзейнічае адзіная трохзвенная адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне.

32. Судовая сістэма БССР у 20-30-х гг.

У пачатку 1921 г. дзяржаўнымі органамі правасуддзя з'яўлялі-ся народныя суды, асобныя ўдарныя сесіі і дзяжурныя камеры народна-га суда, дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі, Савет народных судоў, рэвалюцыйныя і вайсковыя трыбуналы, калегія вышэйшага су-довага кантрояя Народнага камісарыята юстыцыі БССР.

У залежнасці ад характару разглядаемых спраў народныя суды дзейнічалі ў складзс аднаго суддзі або суддзі і двух ці чатырох народ-ных засядальнікаў. Да іх падсуднасці адносіліся ўсе крымінальныя і цывільныя справы, апрача спраў асаблівай дзяржаўнай важнасці, якія разглядаў Рэвалюцыйны трыбунал Рэспублікі. Асобныя ўдарныя сесіі народнага суда разглядалі некаторыя катэгорыі крымінальных спраў, якія перадаваліся ім Рэўтрыбуналам. Дзяжурныя камеры народных су-доў прымалі да вытворчасці справы аб дробных праванарушэннях, не патрабуючых папярэдняга расследавання і патрабуючых неадкладнага судовага разгляду. Савет народных суддзяў, які выбіраўся на рэсгтублі-канскім з'ездзе народных суддзяў, з'яўляўся касацыйнай інстанцыяй для народных судоў, іх дзяжурных камер і асобных ударных сесій.

У ССРБ функцыянавалі і надзвычайныя судовыя органы - Рэ валюцыйны і Касацыйны трыбуналы. Рэвалюцыйны трыбунал зацвярджаў-ся СНК Да яго падсуднасці адносілася разгляданне па першай інстанцыі спраў аб контррэвалюцыйных злачынствах па службе, дыскрэдытацыі Са-вецкай улады, бандытызме, злосным дэзертырстве і іншых злачынствах.

Надзор за дзейнасцю Рэвалюцыйнага трыбунала, разгляд каса-цыйных скаргаў і пратэстаў па разглядаемых ім справах з'яўляліся фун-кцыямі Касацыйнага трыбунала пры ЦВК БССР.

Кантроль за разглядам спраў у судах і рэвалюцыйных трыбу-налах ажыццяўляла спецыяльна створаная Калегія вышэйшага судова-га кантроля НКЮ ССРБ.

Такая сістэма судовых органаў праіснавапа да другой паловы 1922 г. У маі 1922 г. ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову аб частковай судовай рэформе. Былі скасаваны Рэўтрыбунал і Савет народных суд-дзяў і створаны Вышэйшы суд рэспублікі, а замест Касацыйнага тры-бунала і аддзела вышэйшага судовага кантролю пры КНЮ ССРБ утво-раны Вышэйшы касацыйны суд. У Вышэйшым судзе было ўтворана тры аддзяленні: асаблівай падсуднасці, крымінальнае і цывільнае. Ён разглядаў па першай інстанцыі крымінальныя і цывільныя справы, а таксама з'яўляўся касацыйнай і надзорнай інстанцыяй для народных судоў рэспублікі. Вышэйшы касацыйны суд здзяйсняў вышэйшы судовы кантроль па справах, разгледжанных усімі судовымі органамі. Яго рашэнні былі канчатковымі і маглі быць адменены толькі Прэзідыумам ЦВК ССРБ. У гэтым судзе не было штатньгх суддзяў.

3 15 красавіка 1923 г. пачало дзейнічаць Палажэнне аб судо-вым ладзе БССР, зацверджанае ў сакавіку 1923 г. II сесіяй ЦВК БССР IV склікання. Уводзілася трохзвенная сістэма судовых органаў: народ-ны суд, Вышэйшы і Вярхоўны суды БССР. Апошні быў утвораны за-мест Вышэйшага касацыйнага суда.

3 1 жніўня 1924 г. уведзена новае Палажэнне аб судовым ладзе БССР, якое ўлічвала новы адміністрацынна-тэрытарыяльны падзел БССР. 31 кастрычніка 1925 г. замест Вышэйшага суда сталі дзейнічаць акруговыя суды ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Бабруйску, Мазыры с функцыямі быўшага Вышэйшага суда. Са зменамі адміністрацыйна-тэ-рытарыяльнага падзе.іу БССР у 1930 г. адбылася рэарганізацыя і судо-вых органаў: былі скасаваны акруговыя суды і ўстаноўлена двухзвен-ная судовая сістэма. Былі пашыраны функцыі народных судоў, якія сталі разглядаць усе цывільныя і крымінальныя справы. апрача падсуд-ных Вярхоўнаму суду. таварысцкім, сельскім і пасялковым судам. У палажэнні аб судовым ладзе БССР ад 1 мая 1931 г. былі вызначаны ас-ноўныя задачы судоў: падаўленне супраціўлення класавага ворага, ажыццяўленне фамадска-працоўнай дысцыпліны. Асаблівую ўвагу суды ўдзялялі ахове сацыялістычнай уласнасці.

У 1934 г. у Вярхоўным Судзе БССР была ўтворана спецыяль-ная судовая калегія для разгляду спраў аб дзяржаўных злачынствах, расследаваны'х органамі НКУС, за выключэннем спраў аб здрадзе Рад-зіме, шпіянажы, тэроры, узрывах, падпалах і іншых дыверсіях, якія бы-лі падсудны вайсковым трыбуналам.

Згодна Канстытуцыі БССР 1937 г. судовая сістэма складалася з Вярхоўнага, акруговых і народных судоў. Вярхоўны суд выбіраўся Вярхоўным Саветам на 5 гадоў і здзяйсняў надзор за дзейнасцю ўсіх судовых органаў рэспублікі. Акруговыя суды выбіраліся акруговымі Саве-тамі на 5 гадоў. Народныя суды выбіраліся грамадзянамі раёна на 3 гады.

У лютым 1938 г. з утварэннем абласцей утвараюцца абласныя суды. 16 жніўня 1938 г. прымаецца агульнасаюзны Закон аб судовым ладзе СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік. У адпаведнасці з ім ствараецца і судовая сістэма БССР. Асноўным яе звяном па-ралейшаму заставаўся народны суд, які дзейнічаў на тэрыторыі раёна ці горада разглядаў брльшую частку крымінальных і цывільных спраў. Па закону абласны суд выбіраўся не выканкамам, а сесіяй абласнсга Савета дэпу-татаў працоўных. У ім дзейнічалі калегіі па крымінальных і цывільных справах. У касацыйным парадку разглядаліся скаргі, пратэсты на пры-гаворы, рашэнні і вызначэнні народных судоў. У Вярхоўным судзе бы-лі скасаваны спецыяльная калегія, прэзідыум і пленум. Ёг, разглядваў справы па першай і другой інстанцыях.

33. Станаўленне і развццё права БССР у 20-30-х гг.

На тэрыторыі ССРБ першапачаткова дзейнічалі прававыя акты РСФСР. У многіх заканадаўчых актах Савецкай Расіі гаварылася, што яны дзейнічаюць і на тэрыторыі іншых савецкіх рэспублік. 3 утварэннем СССР на тэрыторыі БССР заканадаўчую сілу сталі меть законы СССР

Тым не менш пэўнае развіцце атрымала і права БССР. Пра гэ-та сведчаць зямельны, лясны, водна-меліяратыўны і іншыя кодэксы, прынятыя ў 1923-1929 гг. Характэрнай асаблівасцю ўсіх Іх было тое, што найбольшая іскавая абарона надавалася дзяржаўнай уласнасш, са-мой дзяржаве і яе інстытутам. У той жа час,улічваючы патрэбы часу (нэпа), грамадзянскі кодэкс прадугледжваў развіцце кааператыунан уласнасці, дапускаў прыватную дзейнасць.

Грамадзянска-працэсуальны кодэкс устанаулівау магчымасць прымянення судамі "аналогіі права" Гэта азычала, што суд не меу права адказваць у судавытворчасці з-за адсутнасці ці непаунаты зако-наў. У такім выпадку- справа рашалася на аснове агульных прынцыпау

савецкага заканадаўства і генеральнай палітыкі партыі.

Крымінальны кодэкс складаўся з агульнай часткі (56 арт.) і асаблівай (171 арт.). Асаблівасць яго ў тым, што ён зыходзіў з паліты-ка-ідэалагічных інтарэсаў РКП (б) - ВКП (б), савецкай дзяржавы. За так званыя контррэвалюцыйныя злачынствы прадугледжваўся растрэл. Па Крымінальнаму кодэксу БССР 1928 г. злачынствам абвяшчалася ўсякае "грамадска небяспечнае дзеянне або бездзеянне, накіраванае супраць асноў савецкага ладу або правапарадку". Злачынствы падраз-дзяляліся на дзве катэгорыі: першай катэгорыі - накіраваныя супраць асноў савецкага ладу - устанаўлівалася мінімальная мера пакарання, ніжэй якой суд не меў права пакараць. За злачынствы другой катэгорыі - усе астатнія - устанаўлівалася максімальная мера пакарання, вышэй якой суд не меў права пакараць. У 1934 г. у Крымінальны кодэкс уво-дзіцца новы склад злачынства - здрада Радзіме, за што прадугледжваў-ся растрэл ці, у лепшым выпадку, пазбаўленне волі на 10 гадоў. Пакаранню падпягалі і члены сям'і, нават калі яны нічога і не ведалі аб здрадзе. У 1935 г. устанаўліваецца крымінальная адказнасць з 12-гадовага ўзросту. У 1937 г. павялічваецца мера пакарання з 10 да 25 гадоў. У 1940 г. устанаўліваеціда крымінальная адказнасць за парушэнне дысціпліны працы, за самавольнае яе заканчэнне, за выпуск недобраякаснай гградукцыі.

Крымінапьна-працэсуальны кодэкс быў накіраваны на ўмаленне правоў падсудных, змяншэнне тэрміну судовага следства. Абвінавачванне давалася за суткі да разгляду справы ў судзе, справа магла быць заслухана без удзелу пракурора і абароны, хадатайніцтва аб памілаванні не дапускалі-ся, рашэне суда аб вышэйшай меры пакарання прыводзілася ў выкананне адразу. Усё гэта сведчыла аб устанаўленні і дзеянні таталітарнага рэжыму.