
- •18. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •19. Псторыка-прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай
- •20. Грамадскі лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII—періпай палове XIX ст.
- •30. Утварэнне ссср. Узбуйненне бсср
- •31. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў 20-30-х гг.
- •34. Асноўныя палажэнні Канстытуцый бсср 1927 і 1937 гг.
- •Глава XIII была прысвечана гербу, флагу, сталіцы бсср.
- •35. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •38. Развіццё права бсср
30. Утварэнне ссср. Узбуйненне бсср
У Палітбюро ЦК РКП(б) мелася два пункты гледжання ў адно-сінах да аб'яднання саюзных рэсгтублік у адзіны саюз:
Першы - праект аўтанамізацыі Сталіна, які ў гэты час стаў Ге-неральным сакратаром ЦК і быў наркомам па справах нацыянальнас-цей. Па яму ўсе савецкія рэспублікі павінны ўвайсці ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Гэту ідэю падтрымалі кіраўнікі Арменіі і Азербайд-жана. За ранейшыя двухбаковыя адносіны выказаліся кіраўнікі Белару-сі. Супраць гэтага плана выступіла кіраўніцтва Грузіі і Украіны.
Другі - праект федэралізацыі Леніна, ці саюзны праект. Ленін, як вялікі стратэг і тактык, разумеў, што аўтанамізацыя выклікала ад-крытую, а яшчэ больш скрытую незадаволенасць былых аколіц Расіі, можа прывесці да расколу ў сацыялістычным лагеры. Каб гэтага пазбе-гнуць, ён у пісьме ад 26 верасня 1922 г. членам Палітбюро прапаноўвае прызнаць "сябе раўнапраўнымі з Украінскай ССР і іншымі і сумесна і нароўні з імі ўваходзіць у новы саюз, новую федэрацыю - Саюз Савец-кіх Рэспублік Еўропы і Азіі".
18 снежня 1922 г. IV з'езд Саветаў БССР падтрымаў прапанову Усеукраінскага з'езда Саветаў аб утварэнні Саюза Савецкіх Рэсігублік. 13 снежня 1922 г. I з'езд Саветаў ЗСФСР і 26 снежня X Усерасійскі з'езд Саветаў прынялі такія ж пастановы.
снежня 1922 г. I з'езд Саветаў СССР па дакладу Сталіна прыняў Дэкларацыю аб утварэнні СССР і саюзны дагавор. Дэкларацыя адкрывала як свабодны доступ у Саюз, так і давала права свабоднага выхаду з яго, але не прадутледжвала механізм.
студзеня 1924 г. II Усесаюзны з'езд Саветаў зацвердзіў Канстытуцыю СССР. Яна замацавала правы і абавязкі рэспублік, вызначыла асновы пабудовы дзяржаўнага апарату.
У выніку ўтварэння СССР была знята супярэчнасць паміж фар-мальна абвешчаным сувернітэтам савецкіх рэспублікі рэальнымі адносінамі паміж імі і Савецкай Расіяй. У выніку з утварэннем СССР Расій-ская Федэрацыя юрыдычна была ўроўнена ў правах з астатнімі членамі Саюза - Украінай, Беларуссю, ЗФССР.
У той жа час утварэнне СССР паспрыяла ўзбуйненню БССР.
Яшчэ ў "Дэкларацыі аб утварэнні незалежнай БССР" гаварыла-ся, што межы БССР з Савецкай Расіяй і УССР павінны вызначацца сва-бодным выразам волі беларускага народ на з'ездах Саветаў у згодзе з урадамі РСФСР і ССРУ. 11 лістапада 1920 г. пытанне аб узбуйненні разглядала ЦБ КП(б) Б, але рашэнне яго прызнала несваечасовым з-за міжнароднага становішча. 6 кастрычніка 1922 г. пленум КПБ даручыў ЦБ падрыхтаваць матэрыялы для ЦК РКП (б). VII з'езд КПБ (сакавік 1923 г.) выказаўся за ўключэнне ў склад Беларусі роднасных ёй суседніх раёнаў.
У маі 1923 г. ЦК РКП (б) адобрыў пашырэнне тэрыторыі Бела-русі. З'езды Саветаў Віцебскай, Смаленскай, Гомельскай губерняў, якія адбыліся ў снежні 1922 г., прынялі рашэнне аб далучэнні да БССР тых раёнаў губерняў, дзе пераважала беларускае насельніцтва. 3 сакавіка 1924 г. Прэзідыум Усерасійскага ЦВК прыняў рашэнне аб перадачы БЭССР Віцебскай губерні, апрача Себежскага, Невельскага, Веліжска-га паветаў; Гомельскай губерніі апрача Гомельскага і Рэчацкага паве-таў; са склада Смаленскай губерні - Горацкі павет і значную частку Мсціслаўскага павета з г.Мсціслаўль. Пасля першага ўзбуйнення БССР яе тэрыторыя павялічылася больш чым у два разы (110,5 тыс. кв. км), а насельніцтва стала 4,2 млн. чалавек (раней - 1,5 млн).
17 ліпеня 1924 г. другая сесія ЦВК Саветаў БССР VI склікання прыняла пастанову "Аб адміністрацыйна-гаспадарчым дзяленні БССР". Дзяленне на паветы і воласці скасоўвалася, уводзіліся акругі і раёны, як гэта было зроблена на Украіне. Было утворана 10 акруг: Мінская, Полацкая, Віцебская, Аршанская, Магілёўская, Барысаўская, Слуцкая. Яны аб'ядноўвалі 100 раёнаў.
Узбуйненне БССР паспрыяла значнаму павелічэнню эканаміч-нага патэнцыяла Беларусі: кансалідацыі і развіццю беларускай нацыі.
Аднак поўнасцю тэрытарыяльные пытанні паміж БССР і су-седнімі савецкімі рэспублікамі яшчэ не былі урэгуляваны. Пагэтаму 25 ліпеня 1924 г. Прэзідыум ЦВК БССР заслухаў даклад Чарвякова аб урэгуляванні граніц паміж УССР і БССР.
Вясною 1925 г. Зазанценскі сельскі савет Мазырскай акругі быў перададзены УССР, а частка тэрыторый Алеўскага і Славянскага раёнаў УССР перадавалася БССР.
. У снежні 1926 г. да БССР былі далучаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы, якія былі пераўтвораны ў акругі. Тэрыторыя БССР стала скла-даць 125,7 тыс. кв. км з насельніцтвам 4,98 млн. чалавек.
Гэтымі далучэннямі адміністрацыйна-тэрытарыяльная перабу-дова не была завершена. 9 чэрвеня 1927 г. былі ліквідаваны 4 акругі: Калінінская, Рэчыцкая, Барысаўская і Слуцкая. 26 ліпеня 1930 г. былі
скасаваны і астатнія 8 акруг. Дзейнічала толькі раённае дзяленне.
3 15 студзеня 1938 г. у БССР, як і ў цэлым у СССР, было ўве-дзена абласное дзяленне. БССР стала складацца з 5 абласцей: Віцебс-кай, Магілёўскай, Гомельскай, Мінскай, Палескай.