Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы на историю гос-ва и права РБ-12.rtf
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.04 Mб
Скачать

20. Грамадскі лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII—періпай палове XIX ст.

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі з на-сельніцтвам каля трох мільёнаў чалавек былі захоплены Расійскай ім-перыяй і адразу ж быў уведзены расійскі адміністрацыйна-тэрытарыя-льны падзел. Тым самым беларускі этнас не прызнаваўся за самабытны і яму не была гтрадастаўлена нават аўтаномія.

У той жа час грамадства па-ранейшаму дзялілася на два асноў-ных класы: памешчыкаў (паноў) і сялян, якія залежылі ад памешчыкаў ці дзяржавы. Пад уздзеяннем таварна-грашовых, капіталістычных ад-носін назірапася і новая з'ява: паступова адбываўся працэс фарміраван-ня двух новых класаў - буржуазіі і наёмных рабочых. У землеўладанні і прамысловасці дамінавалі апалячаныя памешчыкі, у гандлі - яўрэі, палякі і рускія купцы. Рабочы клас паходзіў з бедных мясцовых мяш-чан і выхадцаў з прыгонных сялян.

У цэлым становішча дваран-шляхты Беларусі прыкметна па-горшылася. Землі і маёмасць тых магнатаў і шляхты, хто не прыняў прысягу на карысць Расійскай кароне, секвестраваліся. Разам з уладан-нямі ліквідаваных касцёлаў і манастыроў, каралеўскіх эканомій і ста-

ростваў, яны перадаваліся рускім памешч^ікам, чыноўнікам, военача-льнікам. Усяго было канфіскавана 3 тыс. маёнткаў. Толькі за 1772-1801 гг. ва ўласнасць рускім памешчыкам і чыноўнікам было раздана звыш 1 млн. чалавек, ці пракгычна 1/4 частку ўсяго насельніцтва Беларусі.

У той жа час урад імкнуўся задобрыць шляхту. Справа ў тым, што яна ў Беларусі ў канцы XVIII ст. складала 10-12 працэнтаў усяго насель-нііггва. а ў Расіі, Прусіі, Аўстрыі - каля 1 працэнта. Яе прававое становішча вызначалася "Жалованшй грамотой дворянству" 1785 г. За шляхтаю, якая прыняла прысягу Расіі, захоўваліся ўсе правы і прывілеі дваранскага саслоўя ў поўнай меры і асабліва права уласнасці на зямлю і прыгонных сялян.

Разам з тым царскі ўрад разумеў, што трывала замацавацца ў Бе-ларусі можнатолькі тады, калі Расія будзе эканамічна гаспадарыць у краі. 3 гэтай мэтай маёнткі ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг канфіскоўвапіся і перадаваліся рускім памешчыкам і ваеначальнікам. А 19 кастрычніка 1831 г. Мікалай I выдаў указ "О разборе шляхты в западных губерннях н об ус-тройстве сего рода людей". Тыя з яе, хто дакументальна не пацвердзіў два-ранскага паходжання, пераводзіўся ў стан дзяржаўных сялян-аднадворцаў. Праз год іх набрапася звыш 10 тыс. чапавек. Значную іх частку ўрад пера-сяліў у паўднёвыя губерніі Расіі. Характэрна, што і бацькі Я.Купалы трапілі ў гэты разрад, лічыліся "недоказаннымн дворянамн".

Фактычна поўнасцю правамі дваранства Расіі маглі карыстац-ца толькі тыя з іх, хто меў не менш 10-20 прыгонных сялян ці 3 тыс. дзесяцін незаселенай зямлі.

Пакрыўджаным аказалася і духавенства. Большасць сялян -70-75 працэнтаў - з'яўлялася ўніятамі. Але па загаду Мікалая I у 1839 г. быў скліканы Полацкі сабор праваслаўнага і часткі ўніяцкага духа-венства, які прыняў рашэне аб ліквідацыі ўніяцкай царквы на Беларусі. Амаль усіх яе вернікаў у асноўньгм насільна далучылі да рускай пра-васлаўнай царквы, Частка з уніятаў перайшла ў каталіцкую веру. I яш-чэ Кацярына II утварыла нават Магілёўскую каталіцкую епархію.

У цяжкім становішчы апынуліся і сяляне. Па свайму прававо-му становішчэ яны дзяліліся на прыватнаўласніцкіх (панскіх), дзяржаў-ных (казённых), вольных і аднадворцаў.

Да дзяржаўных сялян залічвалі тых, якія ў ВКЛ належылі вялі-каму князю, дзяржаве, каталіцкай, уніяцкай і праваслаўнай царквс. а таксама сялян з канфіскаваных маёнткаў паноў, якія ўдзельнічалі ў па-ўстаннях 1794 і 1830-1831 гг. Яны плацілі дзяржаўныя падаткі ў казну і выконвалі розныя земскія павіннасці. Усе паселішчы дзяржаўных ся-лян па закону ад 7 жніўня 1797 г. былі аб'яднаны ў воласці.

На Беларусі ў разглядаемы час захоўвалася невялікая коль-касць вольных людзен. Яны мелі права сяліцца ў горадзе і сельскай мясцовасці. Калі яны сяліліся не на сваёй зямлі, то неслі павіннасці або дзяржаве, або памешчьгку.

У самым цяжкім становішчы знаходзіліся прыватнаўласніцкія сяляне. Калі раней ад дыму адпрацоўвалі на пана 3 дні, то цяпер - 3 і больш дзён працаваў кожны даросхлы член дыма. Непасільным ярмом сталі і падаткі. Яны збіраліся тут не асігнацыямі, як на астатняй тэрыторыі Расіі, а залатой і сярэбранай манетай. А гэта было ў 4-5 разоў даражэй (на*пачат-ку XIX ст. 100 руб. асігнацыямі раўняліся 22 срэбным рублям).

Усе сяляне павінны былі па рэкруцкаму набору служыць у рус-кай арміі 25 гадоў, чаго не ведалі раней. Па 1812 г. Расія ўзяла з бела-русі каля 130 тыс, рэкрутаў, ці прыкладна 3 працэнты ўсяго насельніцтва.

Улічваліся вельмі цяжкае становішча прыватнаўласніцкіх сялян Аляксандр I 20 лютага 1803 г. сваім рэскрыптам дазваляў памешчыкам вызваляць сваіх сялян ад прыгону. Яны атрымоўвалі назву вольных хлеба-робаў і па прававому становішчу прыраўноўваліся да дзяржаўных сялян.

Не лепшым было становішча мяшчан. Яны пазбаўляліся часткі сваіх правоў з скасоўваннем Магдэбургскага права і павінны былі пла-ціць падушныя падаткі і выконваць рэкруцкую і іншыя павіннасці. У той жа час вярхі мяшчан - купцы першай і другой гільдый і фабрыканты -па закону 1832 г. у прававым становішчы набліжаліся да дваранства.

Жыхары шэрагу мястэчак не атрымалі правоў мяшчан і параў-ноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам.

Значную частку насельніцтва Беларусі складалі яўрэі. Па ўказу Кацярыны II ад 23 снежня 1791 г. яны распісваліся па кагалагах і уклю-чаліся ў саслоўе мяшчан. Гэтым актам быў пакладзен пачатак юрыдыч-нага афармлення іх "рысы аседласці". Яўрэі не мелі права, акрамя куп-цоў першай гільдзіі, асоб з вышэйшай ці спецыяльнай медыцынскай адукацыяй, некаторых катэгорый рамеснікаў, салдат, пастаянна жыць за межамі абазначанай у законе тэрыторыі. 23 чэрвеня 1794 г. былаўза-конена пашыраная "рыса аседпасці", якая ўкпючала беларускія і частку ўк-раінскіх губерняў. Скасавана Часовым урадам 20 сакавіка 1917 г.

21. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі у канцы ХУІП-першай палове XIX ст.

Канец XVIII - першая палова XIX ст. характарызуецца крызісам феадальна-прыгоннага ладу і нараджэннем у яго нетрах капіталістычнага ўкладу. Перад Расійскай імперыяй паўстаў выбар унутрыпалі-тычнага развіцця: або ўстанавіць ваенна-паліцэйскую дыктатуру, або пайсці шляхам лавіравання і рэформ. Першапачаткова Расія пайшла па другому шляху. Менавіта ў 1801-1811 гг. Александр I правёў рэформы, якія умацоўвалі цэнтр і цясней прывязвалі мясцовыя ўрадавыя і саслоўныя ўстановы з цэнт-рам. 1 студзеня 1810 г. быў утвораны законадарадчы Дзяржаўны савет, а ў чэрвені 1811 г. уведзена тыповасць у арганізацыю і дзейнасць міністэрстваў. 3 1812 г. набыла характар агульнадзяржаўнай вышэйшай установы канцылярыя з 6 аддзялен-няў: першае займалася кадравымі пытаннямі, выконвала даручэнні цара; другое - рыхтавала праекты законаў і іх кадыфікацыяй; трэцяе - орган палітычнага сыску і следства;чацвёртае - займалася дабрачыннымі ўстановамі; пятае - пад-рыхтоўкай рэформ аб дзяржаўных сялянах; шостае - падрыхтоўкай ад-міністрацыйнай рэформы на Каўказе. Усе гэтыя і іншыя вышэйшыя органы выходзілі на мясцовыя.

Мясцовую адміністрацыю ўзначальваў генерал-губернатар. Ён з'яўляўся даверанай асобай цара і таму надзяляўся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі.

Губернатар таксама быў даверанай асобай цара, але падпарадкоўваўся генерал-губернатару і міністру ўнутраных спраў. Дарадчым і выканаўчым органам у губерні было губернскае праўленне. Туды уваходзілірал-губернатар, губернатар, віцэ-губерна-тар, саветнікі і асэсары. Аднак фактычнаўсе важнейшыя праблемы вы-рашаліся асабіста генерал-губернатарам ці губернатарам праз губернс-кую канцылярыю. Апошняя падзялалася на 4 аддзяленні: першае - рас-паўсюджвала законы, наглядала за выкананнем рашэнняў генерал— губернатара, губернатара, губернскага праўлення; другое - займалася кіраўніцітвам паліцыі; трэцяе - наглядала за судамі; чацвёртае - здзяй-сняла сувязь з фінансавагаспадарчымі органамі. Акрамя таго ў губер-нях меліся і такія органы кіравання, як казённая палата, рэкруцкія ўп-равы, "прнказ обідественного прнзрення", межавая кантора, губернскі пракурор. У губернях дзейнічалі і дваранскія саслоўныя ўстановы -дваранскія сходы, губернскі прадвадзіцель дваранства.

Галоўным органам улады ў павеце быў ніжні земскі суд, які выконваў і адміністрацыйна-паліцэйскія функцыі. На чале яго быў зем-скі іспраўнік. У адрозненне ад Расіі ён не выбірайся, а прызначаўся Се-натам са згоды міністра ўнутраных спраў па прадстаўленню губерната-ра. У склад суда ўваходзілі з ліку дваран 2-3 засядацелі. Ён займаўся пытаннямі падтрымання грамадскага парадку, зборам падаткаў, сачыў за выкананнем жыхарамі розных павіннасцей. Важнымі службовымі асобамі былі павятовы маршалак (прадвадзіцель дваранства), павятовы харужы, павятовы лекар, павятовы казначэй.

Паветы з 1837 г. сталі дзяліць на станы, кіраваў станавы прыс-таў з адстаўных афіцэраў па прызначэнню губернатара. Асноўныя яго функцыі - паліцэйскія. Падпарадкоўваўся земскаму іспраўніку.

Адначасова ў 1837-1838 гг. для нагляду за дзяржаўнымі сяля-намі у паветах былі ўтвораны акругі на тэрыторыі аднаго або некалькіх паветаў на чале з акружным начальнікам і з двума памочнікамі. Акругі дзяліліся на воласці, у якіх сялянамі выбіраўся валасны галава і два зася-дацелі. Разам яны складалі валасное праўленне. Выбіраўся і валасны пісар.

Кіраўніцтва ў беларускіў гарадах здзяйсняла паліцыя ў адпа-веднасці з законам "Устав благочнння" 1782 г. Гараднічы, прыставы крымінальных і цывільных спраў і два ратманы засядалі ва "Управе благочннмя". Гараднічы назначаўся Сенатам па прадстаўленню генера-ла-губернатара або губернатара. Саслоўныя выбарныя органы - гарад-скія магістры былі пад кантролем і ўладаю губернатараў і іншых чыноўні-каў і былі пазбаўлены гых правоў, якія мелі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

22. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі

Адмена прыгоннага ладу ў 1861 г. была выклікана ўсім ходам фамадска-палітычнага развіцця Расіі. 3 аднаго боку, назіраўся глыбокі крызіс феадальна-прыгоннай сістэмы, што асабліва яскрава праявілася ў ходзе Крымскай вайны, а з другога боку, адбываўся паступовы, але няўхільны рост таварна-грашовых адносін, што прыкметна пашырала плацдарм капіталізму, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. Узрастала незадаволенасць сялянства сваім становішчам.

Урад Аляксандра II разумеў абстаноўку і каб папярэдзіць са-цыяльны выбух знізу, вырашыў правесці рэформу зверху. Яна сакрэгна рыхтавалася некалькі гадоў, улічваючы прапановы памешчыкаў з месц. Нарэшце, 19 лютага 1861 г. Аляксандр II выдаў Маніфест аб вызва-ленні сялян, а таксама агульнае палажэнне, шэраг мясцовых палажэнняў аб сяля-нах, якія выйшлі з прыгоннай запежнасці і інш. На тэрыторыі сучаснай Бе-ларусі дзейнічалі як агульнае, так і два мясцовыя палажэнні.

Сутнасць агульнага палажэння ў тым, што яно давала сялянам асабістую свабоду, права распараджацца сваёй маёмасцю. Уся зямля па-ранейшаму заставалася ўласнасцю памешчыкаў. Сядзібу і надзелызямлі яны аддавалі сялянам за павіннасці. Памеры ж надзелаў і павін-насці за іх вызначалі так званыя ўстаўныя граматы. Яны састаўляліся памёшчыкамі на сваю карысць. Працэдура выкупа зямлі была наступ-най: 20-25 працэнтаў выкупной сумы сяляне павінны былі плаціць ад-разу, а астанюю суму плаціла памешчыку за сялян дзяржава. За гэта ся-ляне павіны былі пагашаць сваю запазычанасць дзяржаве на працягу 49 гадоў па 6 працэнтаў у год. На практыцы разлічыцца за зямлю сяляне практычна не маглі. Тыя з іх, хто перайшоў на выкуп сталі называцца прыватнікамі, а хто не перайшоў - часоваабавязанымі.

Адно мясцовае палажэнне дзейнічала на значнай частцы Віцебс-кай, а таксама Магілёўскай і Смаленскай губерняў, дзе існавала абшчыннае землекарыстанне. Максімальны надзел тут складаў 4-5,5 дзесяцін (1 дзеся-ціна - прыкладна 1 га), а мінімальны 1-2 дзесяціны. Калі надзел селяніна да рэформы быў большы, чым норма, то памешчык меў права яго памен-шыць да нормы. Зразумела, што памешчыкі імкнуліся занізіць норму. *

Другое мясцовае палажэнне дзейнічапа на тэрыторыі Віленскай, Ковенскай, Менскай, Гарадзенскай і часцы Віцебскай губерній, дзе даміна-вала падворнае землекарыстанне. За сялянамі замацоўваўся дарэформенны надзел. Памешчык мог урэзаць яго не больш як на 1/6 частку, калі надзел быў болыны, чым інвентарны. Павіннасці сялян да заканчэння выкупу тут былі на 10 працэнтаў меншыя, чым у іншых рэгіёнах імперыі. Дваровыя людзі пасля двух гадоў рэформы станавіліся палітычна свабоднымі.

Але нават і гэтая ўрэзаная рэформа праводзілася марудна. Па-мешчыкі былі зацікаўлены даваць невялікія надзелы сялянам і патраба-ваць большыя павіннасці. У адказ сяляне не падпісвалі ўстаўныя гра-маты. Іх незадавальненне аграрнай рэформай вылілася ў паўстанне 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. Урад Расіі накіраваў супраць іх двухсоттысячную армію і ў той жа час, каб адцягнуць сялян сучаснай Беларусі і Летувы ад паўстання, пайшоў на некаторыя ўступ-кі: ліквідавалася становішча так званых часоваабавязаных сялян, вы-купныя плацяжы зніжаліся на 20 працэнтаў, сяляне мелі правы карыс-тацца сервітутамі, беззямельныя сяляне атрымалі спачатку па 3 дзеся-ціны, а затым столькі, як і астатнія сяляне ў дадзенай мясцовасці.

Такім чынам, у адрозненне ад унутраных губерній Расіі феада-льныя алносіны ў Беларусі былі скасаваны фактычна ў 1863 г. шляхам спынення часоваабавязанага становішча сялян. Гэта стварала спрыяль-ныя ўмовы для болып хуткага развіцця капіталістычных адносін. У той жа час рэформа 1861 г. не вырашыла аграрнай праблемы. Сяляне па-ранейшаму эканамічна заставаліся залежнымі ад памешчыкаў.

23. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання ў другой палове XIX ст.

Пасля рэформы 1861 г. адбыліся значныя перамены ў мясцо-вых органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання. У дапаўненне да ранейшага паліцэйскага апарату ствараліся новыя органы ўлады: у гу-берніях - губернскія па сялянскіх справах установы (прнсутствня), у паветах - міравыя пасрэднікі і павятовыя міравыя з'езды, з 1874 г. - па-вятовыя па сялянскіх справах установы і з 1889 г. - земскія ўчастковыя начальнікі і іх павятовыя з'езды; у валасцях - валасныя сходы, валасны старшыня, валасное праўленне і валасны сялянскі суд; у сёлах -сельскі сход, сельскі стараста.

Губернскія ўстановы па сялянскіх справах разглядалі скаргі на дзейнасць міравых пасрэднікаў і іх павятовых з'ездаў, кантралявалі па-гадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб зямельных надзелах і іншыя пытанні ажыццяўлення рэформы.

У павеце правядзеннем рэформы займаліся 3-5 участковых мі-равых пасрэднікаў з дваран, якія мелі не менш 500 дзесяцін зямлі, або 150 дзесяцін і дыплом аб заканчэнні навучальнай установы з правам на чын 12 класа. Яны прызначаліся губернатарам і зацвярджаліся Сена-там. Задача міравых пасрэднікаў - састаўленне і зацвярджэнне ўстаў-ных фамат аб умовах землеўпарадкавання паміж памешчыкамі і сяля-намі. Яны разбіралі скаргі на валасных службовых асоб, разглядвалі нязначныя судова-паліцэйскія справы. У склад павятовага з'езда міра-вых пасрэднікаў уваходзілі ўсе міравыя пасрэднікі павета, павятовы прадвадзіцель (старшыня) і прызначаны губернатарам чыноўнік. Павя-товы з'езд разглядаў скаргі на рашэнні міравых пасрэднікаў. 3 27 чэр-веня 1874 г. функцыі міравых пасрэднікаў былі перададзены павято-вым установам па сялянскіх справах. У іх уважхцзілі павятовы прадвад-зіцель дваранства, павятовы спраўнік, старшыня земскай павятовай уп-равы і адзін з ганаровых міравых суддзяў. А паколькі на Беларусі ў той час не было земстваў і міравых судоў, то галоўнай уладай над сялянамі сталі павятовы спраўнік і паліцэйскія. У 1889 г. функцыі павятовых ус-таноў былі перададзены земскім участковым начальнікам. Яны прыз-началіся на 3-4 воласці і наглядалі за сялянамі і сельскімі ўстановамі. Начальнік мог судзіць сялян, адмяняць пастановы валаснога суда.

Палажэнні 19 лютага 1861 г. прадугледжвалі новы парадак кі-равання сялянамі, які быў заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службо-вых асоб. Жыхары сельскай грамады выбіралі на сходзе старасту. На валасным сходзе сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 два-роў выбіралі валасное праўленне, вапаснога старшыню і суддзю. Ва-

ласное праўленне складалася э старшыні, усіх сельскіх стараст і зборш-чыкаў падаткаў. Асобнае месца займаў валасны пісар, які не выбіраўся сялянамі, а прызначаўся праўленнем і фактычна вырашаў большасць валасных спраў. Функцыі органаў сялянскага самакіравання былі абме-жаванымі. Пасутнасці яны выконвалі волю ўрадавых чыноўнікаў. Зай-маліся раскладам і зборам падаткаў, кантралявалі зыкананне сялянамі павіннасцей, рэгулявалі пазямельныя адносіны сялян і інш.

24. Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы другой паловы XIX ст.

Кардьшальныя змяненні ў дзяржаве і грамадстве, выкліканыя адменай прыгоннага права, аграрнай рэформай, развіццём капіталізму патрабавалі адпаведных рэформ дзяржаўнага ладу, вайсковай справы, органаў суда і пракуратуры, сістэмы гарадскога самакіравання, народ-най асветы, цэнзуры і інш.

Адной з першых у 1862 г. пачалася вайсковая рэформа. Дзяржава падзялялася на 15 вайсковых акруг, скарачаўся тэрмін службы да 7-8 гадоў. У студзені 1874 г. была ўведзена ўсеагульная (за выключэннем карэннага насельнінтва Сярэдней Азіі, Казахстана, Сібіры, Поўначы) вансковая па-віннасць для мужчын з 20-гадовага ўзросту. Маладыя людзі пасля ВНУ па-вінны былі служыць 6 месяцаў, пасля гімназіі - 1,5 года, гарадскіх вучы-лішчаў - 3, пачатковых школ - 4 гады. У выніку гэтай рэформы былі даволі поўна рэалізаваны буржуазныя прынцыпы фарміравання арміі.

Другой па часе была земская рэформа паводле "Палажэння аб губернскіх і павятовых земскіх установах" ад 1 студзеня 1864 г. Зыхо-дзячы з яго ўтвараліся губернскія і павятовыя земскія сходы як распарадчыя ўстановы і губернскія і павятовыя ўправы як выканаўчыя. Яны ўтвараліся для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асве-тай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і іншымі сферамі фа-мадска-культурнага жыцця. Выбары ў земскія ўстановы праводзіліся на аснове маёмаснага цэнзу па 3 курыях - памешчыцкай, гарадской, сялянскай, якія давалі перавагу дваранству і буржуазіі. Для сялян выба-ры былі шматступеннымі: сельскі сход, валасны сход, павятовы з'езд. Выбары праводзіліся раз у 3 гады. Губернскія і павятовыя і павятовыя земскія сходы праводзіліся раз у год па некалькі дзён. Старшынямі на такіх сходах былі адпаведна губернскія і павятовыя прадвадзіцелі дваранства. Пастаянна дзеючымі органамі ў земстваў былі губернскія і павятовыя ўправы са штатам чыноўнікаў, якія займаліся рознымі гапінамі мясцовых спраў.

На Беларусі рэформа па палітычных матывах не праводзілася да пачатку XX ст. У 1903 г. урад паспрабаваў утварыць земствы ў Мен-скай, Віцебскай і Магілёўскай губернях. Але яны не выбіраліся, а прыз-началіся міністрам унутраных спраў і губернатарамі. Утвараліся губер-нскія і павятовыя камітэты і ўправы па сгтравах земскай гаспадаркі. То-лькі 14 сакавіка 1911 г. урад адважыўся ў гэтых губернях утварыць вы-барчыя земства на аснове спецыяльнага выбарчага закона. Па яму ў выбарчыя сходы паветаў сельская грамада магла пасылаць не болып як 1/3 усіх гласных, а ў губернскія - толькі аднаго сялянскага гласнага ад пазета. Выбаршчыкі падзяляліся на 2 курыі: польскую і рускую. Зако-нам істотна ўрэзваліся правы апалячаных беларусаў; сялян, рабочых і дробнай буржуазіі; беларускіх яўрэяў. Высокі маёмасны цэнз у 75-125 дзесяцін зямлі для сялян і нерухомай маёмасці коштам 750-7500 руб. для гаражан не даваў ім магчымасці трапіць у земства Аднак нават і такія земствы нс маглі істотна вырашаць мясцовыя праблемы без згоды губернатара і Іміністра ўнутраных спраў.

Рэформа гарадскога кіравання рыхтавалася практычна 10 га-доў і пачалася ў адпаведнасці з гарадавым палажэннем 16 чэрвеня 1870 г. Распарадчыя функцыі па гэтаму палажэнню належылі гарадской ду-ме, выканаўчыя - управе. Членаў думы - гласных - выбірапі на 4 гады. Гарадскія думы выбіраліся па трохразраднай сістэме. Выбаршчыкі раз-мяркоўваліся у залежнасці ад сумы падатку ў гарадскі бюджэт на 3 раз-рады: у першы ўваходзілі тыя, хто плаціў трэцюю частку сумы збораў, у другі - наступныя выбаршчыкі, якія разам плацілі наступную трз-цюю частку сумы збораў; у трэці - усе астатнія. Усе яны паасобку выб-іралі трэцюю частку састава думы. На першых выбарах у Віцебску вы-баршчыкаў першага разраду было 38 чалавек, другога - 150, трэцяга -1325. У заходніх губернях гарадавое палажэнне было ўведзена толькі 29 красавіка 1875 г. Асаблівасць прымянення яго ў гым, што на Бела-русі абраныя кіраўнікі большасці гарадскіх дум зацвярджаліся мініс-трам унутраных спраў, а ў Расіі - толькі губернскіх гарадоў.

Са значным спазненнем на тэрыторыі Беларусі была праведзе-на і судовая рэформа ад 20 лістапада 1864 г. Заканадаўчыя акты абвяс-цілі: аддзяленне суда ад адміністрацыі; увядзенне агульнага для ўсіх усесаслоўнага суда; роўнасць усіх перад судом: нязмсннасць слддзяў і следчых; выбарнасць міравых суддзяў і прысяжных засядацеляў, галос-насць, непасрэднасць і спаборнасць судовага працэсу. гтрава абвінавачанага на абарону; заснаванне адвакатуры; рэарганізацыю прзкураіуры.

Стварыліся дзве судовыя сістэмы: мясцовыя і аіульныя суды. Да мясцовых належалі міравыя суды і з'езды міравых суддзяў, да агуль-ных - акружныя суды і судовыя палаты. У міравых судах справы разглядаў міравы суддзя. У павеце дзейнічалі 3-4 міравыя суды са спрошчаным суда-

водствам і ён састаўляў міравую акругу. З'езд міравых суддзяў быў судом другой інстанцыі і разглядаў апеляцыйныя скаргі на пастановы міравых суд-дзяў. Міравым судам былі падсудны цывільныя і крымінальныя справы.

Акруговы суд складаўся з цывільнага і крымінальнага аддзя-ленняу, а апошняе - з кароннага суда і суда прысяжных засядацеляў. Яму былі гтадсудны ўсе крымінальныя справы, за выключэннем палі-тычных і пэўных службовьгх злачынстваў. Каронныя суддзі прызнача-ліся царом па прадстаўленню міністра юстыцыі пажыццёва. Яны павін-ны былі мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж працы ў права-ахоўных органах не менш 3 гадоў. Узначальваў акруговы суд старшы-ня, аддзяленні - яго намеснікі. Судовыя палаты дзейнічалі як суды дру-гой інстанцыі ў адносінах да акруговых судоў. Аднак крымінальныя справы, якія разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў, апеляцый-наму перагляду не падлягалі. Разглядваючы палітычныя справы, па-латы дзейнічалі як суды першай інстанцыі. Акруговыя суды Менскай, Гарадзенскай і Віленскай губерняў падпарадкоўваліся Віленскай су-довай палаце, Магілёўскай-Кіеўскай, а Віцебскай-Пецярбургскай судовай палаце. Вышэйшым органам судовага нагляду, касацыйным і вярхоўным судом імперыі з'яўляўся правячы Сенат з дзвух дэпартамен-таў: цывільнага і крымінальнага. Адметнасць судовай рэформы на тэ-рыторыі Беларусі ў тым, што тут на яе налажыўся палітычны адбітак. Рэформа пачалася толькі ў 1872 г., а інстытут прысяжных засядацеляў уведзены ў 1882 г. Міравы суддзя не выбіраўся, а прызначаўся ўрадам. Прызначаліся і ганаровыя суддзі. Не скасавана саслоўнасць суда. Дзей-нічалі сялянскія, духоўныя, камерцыйныя суды.

Валасны суд выбіраўся штогод валасным сходам з 4-12 суд-дзяў: яму былі падсудны справы па спрэчках паміж сялянамі, некато-рыя крымінальныя і адміністраціўныя. Справы маглі разглядаць не менш трох суддзяў. Гэты суд дзейнічаў на аснове норм звычаёвага права.

У цэлым вайсковая, земская, гарадская, сухцовая рэформы былі істотным крокам наперад у развіцці Расіі на шляху капіталізму.

25. Грамадска-палітычны лад і права на гэрыторыі Беларусі ў канцы ХІХ-пачатку XX ст.

У канцы ХІХ-пачатку XX ст. Беларусь уступіла ў новую эпоху свайго развіцця. хоць і заставалася сярэднеразвітым па таму часу рэгіё-нам царскай Расіі. 3 ростам прамысловасці адбываўся і рост рабочага класу. Аднак гэтыя тэнлэнцыі стрымліваліся ўстарэўшымі феадальны-мі адносінамі ў асобе самадзяржаўя, памешчыцкага землеўладання, прывілеванага становішча дваранства, нацыянальнага прыгнёту. Най-больш поўна крызіс ранейшага грамадска-палітычнага ладу праявіўся ў руска-японскай вайне 1904-1905 гг, які і прывёў да рэвалюцыі 1905-1907 гг. Асабліва складанымі заставаліся нацыянальнае і аграрнае пы-танні. У кіруючых колах Расіі меліся дзве плыні вырашэння афарнай праблемы: буржуазна-дваранская на чале з міністрам фінансаў С.Ю. Віттэ і дваранска-прыгоннае на чале з міністрам унутраных спраў В.К. Плеве. У студзені 1902 г. пад старшынствам С. Віттэ была створана "Асобая нарада аб патрэбах сельскагаспадарчай прамысловасці. "Мэта - разбурэнне абшчыны і ўвядзенне прыватнай уласнасці на зямлю. Для гэтага прапаноўвалася: аблягчыць выхад з абшчыны, лічыць падворнае землеўладанне асабістай уласнасцю з дзяржаўнай падтрымкай. Аднак гэтыя парады засталіся толькі на паперы. 15 ліпеня 1904 г. Плеве быў забіты бомбай, кінутай эсэрам Е. Сазонавым.

Рэвапюцыйныя падзеі, якія пачаліся 9 студзеня 1905 г., вымусі-лі ўрад Расіі пайсці на пэўныя змены ў дзяржаўным ладзе і праве. Ужо 6 жніўня 1905 г. быў выдадзены Маніфест аб утварэнні Дзяржаўнай Думы, і "Палажэнне аб выбарах у Думу" як законадарадчага органа. Праект быў распрацаваны міністрам унутраных спраў А. Булыгіным. Дума павінна была папярэдне распрацоўваць і абмяркоўваць закона-даўчыя дакументы, а таксама дзяржаўных даходаў і расходаў. Выбары былі пабудаваны па абразцу земскага палажэння 1864 г. Паводле Мані-феста, пралетарскія і бядняцкія масы працоўных горада і вёскі ад удзелу ў выбарах адхіляліся. Выбары былі шматступенныя, выбаршчы-кі дзяліліся на тры курыі: землеўладальнікаў, гаражан, сялян. У складзе губернскіх выбарчых сходаў, на якіх выбіраліся члены Думы, было 43 працэнты выбаршчыкаў ад сялянскай курыі (яны праходзілі чатырохсту-пенныя выбары: сяло-воласць-павет-губерня), 34 працэнты - землеўлада-льнікаў, 23 працэнты - ад гарадской курыі. Аднак і гэтая мера царызму не дапамагла. Рэвалюцыя набірала тэмпы. Каб збіць рэвалюцыйную хвалю, 17 кастрычніка 1905 г. быў выдадзены Маніфест Мікалая II. Ён абвяш-чаў свабоду слова, дэманстрацый, сходаў. мітынгаў; Дзяржаўнай Думе прадастаўляў заканадаўчае права; зацвярджаў праграму Віттэ ад 9 кастрычніка, якой прадутледжвалася стварыць умовы для ажыццяўлен-ня ўсеагульнага выбарчага права; для ўспакаення рабочых нарміраваць рабочы дзень, увесці дзяржаўнае страхаванне рабочых; для змяншэння аграрнага руху прадаваць сялянам казённыя землі. пашырыць дзей-насць сялянскага пазямельнага банку; гтрадастаўленне Польшчы, Грузіі і іншым часткам Каўказа (Беларусь не ўпаміналася) аўтаноміі ў галіне асве-ты, цывільнага заканадаўства, ніжэйшага суда, абкладанні на мясцовыя патрэбы і г.д. Савет Міністраў станавіўся пастаянна дзеючай вышэйшай урадавай установай. Віттэ прызначаўся старшынёй Савета Міністраў.

11 снежня 1905 г. Мікалай II выдаў указа аб зменах у палажэн-ні аб выбарах у Дзяржаўную думу. Прыбаўлялася чацвёртая курыя — рабочая. Выбары засталіся шматступеннымі. Адзін голас памешчыка прыраўноўваўся датрох галасоў гарадской буржуазіі, 15 галасоў сялян, 45 галасоў рабочых. 20 лютага 1906 г. быў выдадзены Маніфест аб пе-раўтварэнні Дзяржаўнага Савета ў другую верхнюю палату, якая мела заканадаўчае права (частка прызначалася царом, другая частка - выбі-ралася. Рабочыя і сяляне там не былі прадстаўлены).

У выніку выбараў у I Думу з 36 дэгтутатаў пяці заходніх губер-няў 29 прадстаўлялі партыю кадэтаў (10 гтамешчыкаў, 13 прадстаўні-коў інтэлігенцыі, 6 сялян), 7 сялян. Аднак у ходзе працы Думы многія з іх змянілі свае пазіцыі: 15 сталі аўтанамістамі - настойвалі на прадас-таўленні Беларусі аўтаноміі і шырокага абласнога самакіравання. У канцы 1906-пачатку 1907 г. пры выбарах у II Думу чарнасоценцы пад лозунгам "Расія для рускіх, і рускія павінны кіраваць ёю" правялі ад ча-тырох заходніх губерняў 15 дэгтутатаў (6 з іх сялян), аўтанамісты -11, кадэты - 2, беспартыйных было 8. 3 чэрвеня 1907 г. цар распусціў II Думу і тым самым здзейсніў трэцячэрвенскі дзяржаўны пераварот. Сутнасць яго заключалася ў замене без санкцыі Думы (воляю аднаго цара) выбарчага закона 11 снежня 1905 г. выбарчым законам 3 чэрвеня 1907 г. А гэта было парушэннем асноўных законаў ад 23 красавіка 1906 г. У іх гаварылася, што "ніякі новы закон не можа з'явіцца без адабрэння Дзяржаўнага савета і Дзяржаўнай Думы". Новы закон карэн-ным чынам пераразмеркаваў лік выбаршчыкаў на карысць памешчыкаў і буйнай буржуазіі. Дастаткова сказаць, што польскае кола разам з беларуска-літоўскай групай атрымала толькі 18 мандатаў.

Заключным буйным прававым актам самадзяржаўя стала аг-рарная рэформа П.Сталыпіна. Яна пачалася 20 чэрвеня 1906 г. і пасля адабрэння ў III Думе Мікалай II 14 чэрвеня 1910 г. падпісаў закон аб рэформе. Мэта - стварэнне сярэдняга саслоўя, недагтушчэнне рэвалю-цыі. Метады - ліквідацыя найперш абшчыннага землекарыстання. У Магілёўскай і Віцебскай губернях выйшлі з абшчыны 48 працэнтаў двароў (на Расіі 22 працэнты); насаджэнне на тзрыторыі Беларусі рус-кага землеўладання за кошт спецыяльнага фонда для рускіх пасяленцаў (імі было набыта толькі ў Гарадзенскай губерні 28 тыс. дзесяцін зямлі і 13 тыс. дзесяцін набыў Сялянскі банк для гэтых мэтаў); утварэнне хутарской сістэ-мы землеўладання (да рэвалюцыі створана 12,8 тыс. хутароў на плошчы 1,4 млн. дзесяцін зямлі); перасяленне ў Сібір (за 1904-1914 гг. перасялілася 368,4 тыс. чалавек, вярнулася назад 36,5 тыс. чалавек, прыкладна 11%).

Такім чынам, у канцы ХІХ-пачатку XX ст. царызм прымаў ме ры, каб зберагчы сваю ўладу і мала што рабіў для таго, каб прыстаса-ваць базіс і надбудову да патрабаванняў часу. Загніласць дзяржаўнай сістэмы ўлады і кіравання і прывялі да рэвалюцыі ў лютым 1917 г.

26. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і яе гісторыка-прававая характарыстыка. Брэст-Літоўскі мірны дагавор

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Расійскай імперыі паспрыяла далейшаму развіццю беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. А канчатковай мэтай усякага такога руху з'яўляецца ўтварэнне незалеж-най дзяржавы. Менавіта гэту праблему павінен быў вырашыць Першы Усебеларускі з'езд 5-18 снежня 1917 г. у Мінску. Сярод яго дэлегатаў у адносінах да дзяржаўнасці беларускага народа выявілася чатыры ас-ноўныя групы: беларускія незалежнікі - дамагаліся стварэння ўласнай незалежнай дзяржавы на аснове старадаўніх беларускіх дзяржаўных традыцый у сучаснай рэспубліканскай форме; беларускія абласнікі -выступалі за стварэнне беларускай вобласці ў складзе Расіі; беларускія аўтанамісты - патрабавалі для Беларусі аўтаноміі са сваёй адміністра-цыяй і Краёвай Радай; асімілятары - выступалі за ранейшае становішча беларускіх зямель у складзе Расіі. Абмеркаванне праблемы прывяло да дзвух накірункаў: прадстаўнікі Мінскай, Віленскай, Смаленскай, Гара-дзенскай губерній выступалі за поўную самастойнасць Беларусі, а Ма-гілёўскай і Віцебскай - за адзінства з Расіяй. Каб не адбылося раскола, кіраўнікі з'езда прапанавалі кампраміснае рашэнне. Яно прадугледжва-ла, па-першае, дэмакратычны рэспубліканскі лад у межах Беларусі. Па-друтое, знаходжанне ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі дзеля цэласнасці Беларусі. Па-трэцяе, утварэнне са складу з'езда органа краёвай улады ў асобе Усебеларускага савета Сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў аж да склікання Беларускага ўстаноўча-га сходу. Аднак прэтэнзія з'езда на ўладу ў Беларусі і яго рэзапюцыя не адпавядалі інтарэсам балынавіцкага кіраўніцтва Заходняй вобласці і фронту і таму яны разагналі з'езд.

У гэты час у Брэст-Літоўску адбываліся перамовы паміж Са-вецкай Расіяй і Германіяй з яе саюзнікамі. Дэлегацыя ад Першага Усе-беларускага з'езда на іх не была дапушчана. Пры гэтым кожны з бакоў кіраваўся сваімі інтарэсамі. 8 лютага 1918 г. Германія і яе саюзнікі пад-пісалі там з Украінскай Народнай Рэспублікай сепаратны мір, прызнаў-шы яе за незалежную дзяржаву. Па яму беларускае Падляшша, Берас-цейшчына, беларускае Палессе прызнаваліся немцамі за Украінаю. Ка-лі перамовы з Савецкай Расіяй зайшлі ў тупік, 18 лютага 1918 г. немцы пачалі наступаць і хутка занялі Полацк, Оршу, Магілёў. Гомель. Ветку, Навазыбкаў, Кіеў. 19 лютага бальшавікі пакінулі Мінск. 20 лютага Ра-да Усебеларускага з'езду ўтварыла Народны сакратарыят (урад) на ча-ле з Я.Варонка. 21 лютага Рада з'езду звярнулася да беларускага наро-да з Першай Устаўной граматай. У ёй яна абвясціла сябе часовай ула-дай на тэрыторыі Беларусі. 22 лютага немцы ўвайшлі ў Мінск (некато-рыя даследчыкі сцвярджаюць, што 24 і нават 25 лютага) і не прызналі ўладу Рады Усебеларускага з'езду.

3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску Савецкая Расія і Германія з саюзнікамі падпісалі сепаратны мірны дагавор. Ён быў ратыфікаваны Надзвычайным IV Усерасійскім з'ездам Саветаў 15 сакавіка 1918 г. 85 працэнтаў этнаграфічнай Беларусі адыходзіла Германіі, а 15 працэнтаў - Савецкай Расіі. 27 жніўня 1918 г. бакі падпісалі дапаўняльны дага-вор. У гэтых дакументах Беларусь выступала не як суб'ект міжнарод-нага права, а толькі ў якасці аб'екгу. Болыы таго, яна не была заці-каўлена ў Ітрызнанні самастойнасці беларускага этнасу, бо, па-першае. уключала ў склад сваёй тэрыторыі паўночна-заходнія землі Беларусі. а. па-друтое, разглядвала Беларусь як зручны мост ддя руху на ўсход і барацьбы з балынавізмам. У сваю чаргу Савецкая Расія разглядала Бе-ларусь як пландарм ддя экспарту сацыялістычнай рэвалюцыі на Захад. Яна настаяла на тым. каб у дабавачны дагавор ад 27 жніўня 1918 г. быў уключаны раздзел "Імкненні да аддзялення ў Рускай дзяржаве". Арт.4 у ім замацоўваў становішча, пры якім Германія абавязвалася не ўмешвацца ў адносіны паміж Рускай дзяржавай і яе асобнымі абласця-мі і таму не будзе ні выклікаль, ні падтрымліваць утварэнне самастой-ных дзяржаўных арганізмаў у гэтых абласцях. Савецкая Расія па-вінна была выплаціць Германіі 5 млрд. марак кантрыбуцыі за паэ-тапную перадачу тэрыторыі Беларусі (арт.З). Каб не дапусціць раскола тэрыторыі Беларусі, выканкам Рады Усебеларускага з'езду 9 сакавіка 1918 г. выдаў II Устаноўную грамату да народаў Беларусі, абвясціў ут-варзнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў этнаграфічных межах рас-сялення беларусаў. Заканадаўчая ўлада павінна была належыць Радзе Усебеларускага з'езду. дапоўненай прадстаўнікамі нацыянальнььх мен-шасцей. а выканаўчая - Народнамл Сакратарыяту, які Ітрызначаецца Радаю з'езда і адказвае перад ёю. Абвяшчаліся правы і свабоды грамадзян БНР, дзяржаўная ўласнасць.I толькі тады, калі сепаратны мір Савецкай Расіі з Германіяй і яе саюзнікамі, які замацоўваў падзел беларускіх зямель паміж Германіяй. Расіяй, Ук-раінаю. Літвой і Латвіяй. быў бакамі ратыфікаваны, у ноч на 25 сакаві-ка 1918 г. пасля дзесяцігадзінных спрэчак Рада БНР абвясціла незалеж насць БНР і прыняла 3-ю Устаўную грамату. Прыняцце гэтага прававо-га акту аўтаматычна значыла з міжнародна-прававога боку аб нерас-паўсюджванні суверэнітэту Расіі на тэрыторыі БНР. У грамаце пад-крэслівапася, што урад БНР "мае ўвайсці ў адносіны з зацікаўленымі старанамі, прапануючы ім перагледзець тую часціну Берасцейскага трактату, якая датычыць Беларусі, і падпісаць міравую ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі". Здзяйсненне гэтай прапановы прывяло б Бе-ларусь у ранг суб'екта міжнароднага права, да прызнання БНР як дзяр-жавы. Аднак па віне Савецкай Расіі і Германіі гэтага не адбылося.

Каб усё-такі дабіцца прызнання незалежнасці БНР, Рада БНР 25 красавіка 1918 г. накіравала тэлеграму кайзеру Вільгельму з падзя-кай за вызваленне ад чужога прыгнёту і просьбай аб дапамозе ў ства-рэнні дзяржаўнай незалежнасці ў саюзе з Германіяй. Аднак адказу не атрымала. 3 аднаго боку, юрыдычна Германія была звязана Брэст-Лі-тоўскім дагаворам. А з другога боку, - Беларусь разглядалася казыр-ной картай нямецкай палітыкі ў будучыні.

3-за знешніх і ўнутраных фактараў БНР не спраўдзілася як дзяржаўнае ўтварэнне. Хутчэй гэта быў намер, дэкларацыя аб суверэн-насці, але не сама суверэннасць, незалежнасць. У той жа час утварэнне БНР паспрыяла абвяшчэнню БССР.

27. Утварэнне БССР. I Усебеларускі з'езд Саветаў. Характарыстыка Канстытуцыі БССР 1919 г.

Адносіны бальшавікоў да дзяржаўнасці беларускага народа былі супярэчлівыя. 3 аднаго боку, яны падтрымлівалі ідэю ажыццяў-лення сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі і таму выступалі супраць усякіх межаў. 3 другога боку, у нацыянальна-вызвапенчым руху яны бачылі плённага саюзніка ў барацьбе за ўладу. Адсюль іх патрабаванні: роўнасць і суверэннасць усіх народаў Расіі; іх права на самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў; адмена нацыяналь-ных і нацыянальна-рэлігійных прывілей адных народаў і абмежавання іншых; свабоднае развіццё нацыянальных меншасцей і этнаграфічных фуп Расіі. Але на гэтыя патрабаванні бальшавікі ішлі толькі тады, калі ім было гэта выгадна. Узяўшы ўладу ў Петраградзе, яны ў той жа дзень завалодалі ёю і ў Мінску. Ужо 27 кастрычніка 1917 г. пры Мінскім Са-веце быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК), які з лістапада пачаў называцца ВРК Заходняга фронту. У канцы лістапада 1917 г. быў утвораны абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў СНК вобласці і фронту (Аблвыкамзах). Ён сфар-

міраваў СНК вобласці і фронту. У кастрычніку 1918 г. Наркамат унут-раных спраў РСФСР адобрыў існаванне Заходняй вобласці як адмі-ністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі РСФСР. 23 снежня 1918 г. Усера-сійскі ЦВК прыняў паставу "Аб абласных аб'яднаннях", згодна з якою Заходняя вобласць РСФСР зацвярджалася ў складзе Віцебскай, Сма-ленскай, Магілёўскай, Мінскай і Гарадзенскай губерняў.

3 адыходам немцаў з Беларусі зноў абвастрылася пытанне аб дзяржаўнасці беларускага народа. Вызначыліся тры асноўныя падыхо-ды да яго з боку Савецкай улады: кіраўнікі Заходняй вобласці па-ра-нейшаму не прызнавалі права беларускага народа на дзяржаўнае будаў-ніцтва; кіраўнікі Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай губерній высту-палі як супраць існавання Заходняй вобласці, так і супраць самавызна-чэння Беларусі; прадстаўнікі Белнацкама і беларускіх камуністычных секцый Масквы і Петраграда патрабавалі Беларускай рэспублікі як сас-гаўной часткі Расійскай Федэрацыі. Гэтыя падыходы былі вядомы Па-літбюро ЦК РКП (б) і СНК Савецкай Расіі, якія не аднойчы разглядалі "беларускае пытанне", але не ішлі на прызнанне дзяржаўнасці яго на-рода. Аднак 27 снежня 1918 г. яны рэзка мяняюць сваю пазіцыю. На аснове рашэння Палітбюро ЦК РКП(б) нарком па справах нацыяналь-насцей падпісвае дырэктыву аб практычных мерапрыемствах утварэн-ня БССР. У іх вызначаліся: урад са старшынёй і 15 членамі, прэзідыум урада; тэрыторыя рэспублікі з Гарадзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў; падкрэслівалася, што правы і абавяз-кі ЦБ партыі і аддзелаў урада застаюцца такімі ж, як быўшых абласнога камітэта партыі і аддзелаў аблвыканзаха. 30 снежня 1918 г. у Смаленску VI Паўночна-Заходняя канферэкцыя РКП (б) прыняла рашэнне абвясціць Сацыялістычную Савеіжую Рэспубліку Беларусь (афіцыйнае абвяшчэнне адбылося 1 студзеня 1919 г.). Уся тэрыторыя падзялялася ў адмініст-рацыйна-гаспадарчых адносінах на 7 раёнаў (Гарадзенскі, Баранавічскі, Ві-цебскі, Смаленскі, Магілёўскі, Гомельскі, Мінскі) і 53 падраёны. На тэры-торыі ССРБ сталі дзейнічаць дэкрэты РСФСР. Спецыяльным актам Савец-кая Расія прызнала "суверэннасць і незалежнасць ССРБ". 16 студзеня 1919 г. у сувязі са змяненнямі ваенна-аператыўнага становішча ЦК РКП (б) пры-няў рашэнне абмежаваць тэтыторыю Беларусі ўсяго дзвюма губерніямі -Мінскай і Гарадзенскай і аб'яднаць іх з Літвой у адну дзяржаву, а ўсходнія беларускія губерні далучыць да РСФСР.

2 лютага 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Беларусі перадаў свае паўнамоцтвы I Усебеларускаму з'езду Саветаў. 3 лютага 1919 г. ён прыняў першую Канстытуцыю ССРБ. Яна была хутка складзена і ўключада 32 артыкулы. Яна састаяла з Дэкларацыі правоў працоўнага і эксгтлуатуемага народа Беларусі і трох раздзелаў: агуль ныя палажэнні Канстытуцыі, канструкцыя Савецкай улады, аб гербе і флагу. Беларусь абвяшчалася рэспублікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. На пераходны момант ставілася наступная асноў-ная задача: устанаўленне дыктатуры гарадскога і сельскага' пралета-рыяту і бяднейшага сялянства ў асобе Савецкай улады для безлітаснага, поўнага падаўлення буржуазіі, скасавання эксплуатацыі чалавека чалаве-кам; усталяванне сацыялізму, пры якім не будзе ні дзялення на класы, ні дзяржаўнай улады; перамогі сацыялізму ва ўсіх краінах.

Вярхоўная ўлада належала Усебеларускаму з'езду, а ў перыяд паміж з'ездамі - Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту (ЦВК). З'езд па-вінен быў праводзіцца не радзей 2 разоў у год. ЦВК з'яўляўся вышэй-шым заканадаўчым, распараддчым і кантралюючым органам, які выбі-раўся з'ездам і перад ім быў адказны. Асаблівасць Канстытуцыі 1919 г. у тым,тнто яна не прадугледжвала ўтварэнне СНК. Функцыі яго перада-валіся Вялікаму Прэзідыуму ЦВК, у які ўваходзілі ўсе народныя камісары.

28. Утварэнне ЛІтоўска-Беларускай ССР

Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР было выклікана не аб'ек-тыўнымі фактарамі развіцця суседніх народаў, а перш за ўсё тактычны-мі інтарэсамі кіраўніцтва Савецкай Расіі. Менавіта Палітбюро ЦК РКП (б) 16 студзеня 1919 г. прыняло пастанову аб аб'яднанні ССРБ і Літоўс-кай ССР у сувязі з вайсковай падрыхтоўкай Польшчы ажыццявіць ад-раджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Меркавалася, што Літоўс-ка-Беларуская ССР стане для Польшчы тым буферам, той перашкодай, якая непасрэдна не закране РСФСР. 3 лютага 1919 г. I Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў "Дэкларацыю аб аб'яднанні савецкіх сацыяліс-тычных рэспублік Літвы і Беларусі".

17-21 лютага 1919 г. пытанні ўтварэння ЛітБел ССР разглядаў Першы з'езд Саветаў Літвы, які выказаўся за ўтварэнне адзінай Сацыя-лістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі. 27 лютага 1919 г. у Вільно адбылося аб'яднанае пасяджэнне ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК Бела-рускай ССР, якое прыняло рашзнне абутварэнні савецкай рэспублікі Літвы і Беларусі, выбрала ўрад - Савет Народных Камісараў - на чале з В.С.Міц-кявічусам-Капсукасам і аб'яднаны ЦВК пад старшынствам К.Г.Ціхоўскага. Тэрыторыя Літбела складалася з Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенс-кай і часткі Сувалкскай губерняў з насельніцтвам звыш 4 млн. чалавек.

Яшчэ ў лістападзе 1918 г., пасля капітуляцыі Германіі, войскі Пілсудскага занялі Бельск, Аўгустова, Сувалкі, Беласток. Супраць за-хопу палякамі беларускіх тэрыторый выступіў урад БНР з нотамі пра-

тэсту ў адрас польскага ўраду, нямецкіх акупацыйных уладаў і да ўдзе-льнікаў мірнай канферэнцыі ў Парыжы. Але Захад на гэта не рэагаваў. Па загаду маршала Фоша нямецкае камандаванне прапусціла праз дэ-маркацыйную лінію ў раён Гродна польскія войскі. 2 сакавіка 1919 г. яны захапілі Слонім, 5 - ГТінск, 17 - Ліду, 21 - Вільно. На трэці дзень пасля прыходу польскага войска ў Вільно Ю.Пілсудскі звярнуўся да жыхароў быўшага ВКЛ з прапановаю вырашаць самім унутраныя, рэлі-гійныя і нацыянальныя справы, прапанаваў прынцып "роўныя з роўны-мі", утварыць федэрацыю Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны ў межах 1772 г. Аднак ужо 7 сакавіка 1919 г. была распушчана Рада БНР, паля-кі забаранілі ствараць беларускія вайсковыя фарміраванні і лрадаўжалі захопліваць беларускую тэтыторыю. 8 жніўня яны занялі Мінск. Толькі ў кастрычніку 1919 г. былі спынены на рубяжы Дзісна-Лепель-Бары-саў-Бабруйск-Рэчыца. Практычна ўся ЛітБел ССР была акупавана па-лякамі н фактычна перастала існаваць.

19 ліпеня 1920 г. літоўскі ўрад падпісаў у Маскве мірную дамову з Савецкай Расіяй. Артыкул 2 дамовы адзначаў дзяржаўную мяжу паміж Расіяй і Літвой. Уся паўночна-заходняя Беларусь з Вільно перадавалася Літве. Гэты акт юрыдычна афармляў скасаванне Літоўска-Беларускай ССР.

29. Другое абвяшчэнне ССРБ. Рыжскі мірны дагавор

Летам 1920 г. ваенна-палітычнае становішча на тэрыторыі Бе-ларусі істотна змянілася ў параўнанні з вясной 1920 г. 3 14 мая пачало-ся паспяховае наступленне Чырвонай Арміі Савецкай Расіі. У сувязі з падпісаннем у Маскве расійска-літоўскага дагавора 19 ліпеня 1920 г. юрыдычна перастала існаваць Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі. Паўстала пытанне наконт лёса Беларусі.

30 ліпеня 1920 г.быў утвораны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Беларускай рзспублікі на чале з А.Г.Чарвяковым, які заняўся падрых-тоўкай абвяшчэння ССРБ і рашэннем бягучых палітычных і сацыяль-на-эканамічных праблем. Да ўтварэння рэспублікі былі падрыхтаваны тэзісы ЦК КП (б) Л і Б. Калі напрыканцы 1918 г. ССРБ утваралася як буферная дзяржава паміж Савецкай Расіяй і Польшчай і не ўлічвала эт-награфічныя, эканамічныя і культурныя фактары, то пасля завяршэння савецка-польскай вайны такой патрэбы ў буфернай дзяржаве не стала. Пагэтаму Беларуская Савецкая Рэспубліка павінна была будавацца на этнаграфічнай эканамічнай і культурнай аснове. Аднак у тэзісах па-мылкова гаварылася, што беларусы не з'яўляюцца адметнай, самастой-най нацыяй са сваёй мовай, этнапсіхалогіяй, культурай, што адрознівае іх ад іншых народаў. У тэзісах наадварот падкрэслівапася, што беларускі нацыянальны рух - гэта толысі рух інтэлігенцыі без апоры на працоўныя масы, эканамічнае становішча Беларусі цалкам залежала ад РСФСР, і ра-біўся вывад: этнаграфічныя, эканамічныя і культурныя ўмовы Не патрабу-юць утварэння БССР. Яна патрэбна толькі таму, што была раней утворана.

31 ліпеня 1920 г. ЦК КП(б) Л і Б, ЦК Беларускай камуністыч-най арганізацыі, ЦБ прафсаюзаў г. Мінска і Мінскай губерні, ЦК Бунда на ўрачыстым пасяджэнні прынялі Дэкларацыю аб абвяшчэнні неза-лежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. ССРБ пера-давала на час вайсковых дзеянняў свае ўзброенныя сілы пад каманда-ванне РСФСР, дыпламатычныя дзеянні павінны былі ўзгадняцца зноў жа з РСФСР, ставілася задача і распрацоўкі адзінага гаспадарчага пла-на з РСФСР. Да з'езда Саветаў уся паўната ўлады перадавалася ВРК Беларусі.

Асаблівасць другога абвяшчэння ССРБ у тым, што не былі вызначаны межы рэспублікі. Справа ў тым, што ССРБ была абвешчана тады, калі Чырваная Армія Савецкай Расіі наступала на Захад. і на ся-рздзіну жніўня 1920 г. з'явіяася ля сцен Варшавы. Здавалася, што збу-дзецца надзея бальшавікоў: пралетарыят і сялянства Полыпчы падтры-мае Савецкую ўладу. Аднак, нечакана для іх, 16 жніўня 1920 г. палякі перайшлі ў наступленне і завалодалі ініцыятывай.

12 кастрычніка 1920 г. было заключана перамір'е паміж Савец-кай Расіяй, УССР і Польшчай, а 18 сакавіка 1921 г. у Рызе бакі падпіса-лі мірны дагавор. Згодна артыкула 2 бакі прызнавалі незалежнасць Ук-раіны і Беларусі і ўстанаўлівалі мяжу паміж сабою. Бакі бралі абавязак не ствараць і не падтрымліваць арганізацый, якія маюць на мэце ўзбро-енную барацьбу з другім бокам, або імкнуцца парушыць тэрытарыяль-ную цэласнасць, або падрыхтоўваюць скасаванне яе дзяржаўнага і гра-мадскага ладу шляхам насілля, роўна як і арганізацый, якія прыпіс-ваюць сабе ролю ўрада другога боку ці часткі яе тэрыторыі. Артыкул 7 прадастаўляў асобам рускай, украінскай і беларускай нацыянальнасцей у Польшчы ўсе правы на свабоднае развіццё культуры, мовы і выка-нанне рэлігійных абрадаў. У той жа час Расія і Украіна (зазначым, што Беларусь не ўпамінаецца) таксама абавязваліся асобам польскай на-цыянальнасці прадаставіць тыя ж правы.

Па дагавору лінія граніцы паміж Польшчай і РСФСР пралягала ад Верхнядзвінска, заходней Плешчаніц, Заслаўя, Дзяржынска, Узды, Капыля, Чырвонай Слабады, Турава. Менавіта на тэтыторыі, якая "зна-чылася" расійскай, і была ўтворана ССРБ толькі з 6 паветаў Мінскай губерніі - Мінскага, Барысаўскага, Ігуменскага (Чэрвенскі), Слуцкага, Бабруйскага, Мозырскага.

У снежні 1920 г. II Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў "Дапаў-ненні да Канстытуцыі ССР Беларусі". Па расійскаму прыкладу ў іх пра-дугледжвалася стварэнне ўрада рэспублікі - Савета Народных Каміса-раў. Прадугледжваліся правы і абавязкі членаў ЦВК рэспублікі, у тым ліку па налажванню і падтрыманню "сувязі з месцамі".