- •Гісторыя беларускай літаратуры хі-XVII стст.
- •Уводзіны
- •Праграма курса “Старажытная беларуская літаратура. Хі-XVII стст.” Уступ
- •Асноўныя этапы вывучэння старажытнай беларускай літаратуры
- •Перыядызацыя старажытнай беларускай літаратуры
- •Сярэднявечча Літаратура ранняга Сярэднявечча (хі – хііі стст.)
- •Перакладная літаратура
- •Арыгінальная літаратура
- •Урачыстае красамоўства
- •Іларыён, мітрапаліт Кіеўскі
- •Клімент Смаляціч (? – пасля 1164)
- •Жыційная літаратура
- •Летапісанне
- •Літаратура позняга Сярэднявечча (XIV-XV стст.)
- •Перакладная літаратура
- •Арыгінальная літаратура
- •Хаджэнні
- •Урачыстае красамоўства Грыгорый Цамблак (1364?-1419?)
- •Летапісанне
- •Рэнесанс
- •Паэзія раннягя Рэнесансу
- •Летапісанне
- •Рэфармацыя ў Беларусі
- •Грамадска-палітычная публіцыстыка XVI ст.
- •Леў Сапега (1557-1633)
- •Паэзія позняга Рэнесансу
- •Мемуарная літаратура
- •Эпісталярная спадчына
- •Узнікненне школьнага тэатра і драматургіі
- •Перакладная проза
- •Контррэфармацыя ў Беларусі. Рэлігійна-палемічная публіцыстыка
- •Парадзійна-сатырычная літаратура
- •Мясцовыя хронікі
- •Мемуарная літаратура хvіі ст.
- •Самуіл Маскевіч (1580-1642)
- •Паэзія хvіі ст.
- •Школьны тэатр і драматургія
- •Кароткі курс выбраных лекцый
- •Ф.Кміта-Чарнабыльскі
- •Ф.Еўлашоўскі
- •Каляндарна-тэматычны план курса “Старабеларуская літаратура”
- •Дзённае аддзяленне
- •Планы практычных заняткаў Тэма № 1
- •Тэма № 2
- •Літаратура
- •Тэма № 3
- •Тэма № 4
- •Літаратура
- •Тэма № 5
- •Тэма № 6
- •Літаратура
- •Тэма № 7
- •Літаратура
- •Тэма № 8 Заходне-еўрапейскае Адраджэнне і Беларусь
- •Літаратура
- •Тэма № 9
- •Ян Вісліцкі. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Гісторыя напісання і выдання паэмы “Пруская вайна”.
- •Літаратура
- •Тэма № 10
- •Літаратура
- •Тэма № 11
- •Літаратура
- •Тэма № 12 Літаратура позняга беларускага Адраджэння
- •Тэма № 13 Гісторыка-мемуарная літаратура
- •Літаратура:
- •Тэма № 14 Царкоўна-палемічная літаратура
- •Літаратура:
- •Тэма № 15 Сатырычная літаратура хуіі ст.
- •Літаратура:
- •Тэма № 16 Паэзія XVII стагоддзя
- •Літаратура
- •Пытанні да экзамена
- •Пытанні да заліку
- •Каляндарна-тэматычны план курса “Старабеларуская літаратура”
- •Завочнае аддзяленне
- •Тэматычны змест лекцый
- •Тэма №1 Старажытная беларуская літаратура як адна з развітых літаратур славянскага свету
- •Тэма № 2 Рэлігійная перакладная літаратура
- •Тэма № 3 Першыя рэлігійна-асветніцкія дзеячы на тэрыторыі будучай сярэдневяковай Беларусі
- •Тэма № 4 Летапісанне Кіеўскай Русі
- •Тэма № 5
- •Тэма № 6 Беларуска-літоўскае летапісанне хіv – хvі стагоддзяў
- •Тэма № 7 Андрэй Рымша
- •Тэма № 8 Літаратура Адраджэння
- •Тэма № 9 Францішак Скарына
- •Тэма № 10 с.Будны і в.Цяпінскі як дзеячы Рэфармацыі
- •Тэма № 11 Царкоўна-палемічная публіцыстыка. М.Сматрыцкі, а.Філіповіч
- •Тэма № 12 Сатырычная літаратура
- •Тэмы для самастойнага вывучэння
- •Тэматыка практычных заняткаў
- •Заходне-еўрапейскае Адраджэнне і Беларусь
- •Літаратура:
- •Тэма № 4 Царкоўна-палемічная літаратура
- •Тэматыка
- •Варыянт № 6
- •Узор тытульнага ліста кантрольнай работы
- •Тэматыка рэфератаў
- •Пытанні да экзамена па курсе «Гісторыя беларускай літаратуры хі-хvііі стст.” для іі курса фбфк (азн)
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Спіс тэкстаў для чытання
Мемуарная літаратура
Праяўленне цікавасці да лёсу асобнага чалавека як характэрная рыса эпохі Рэнесансу. Першыя творы мемуарнага жанру ў шматмоўнай беларускай літаратуры: “Дзённік падарожжа ў Італію” Ю.Радзівіла, вершаваная аўтабіяграфія М.Стрыйкоўскага “Пра сябе і прыгоды свае ў размаітых краінах”, “Хроніка сям’і Уніхоўскіх”. Г.Пельгрымоўскі – пачынальнік “маскоўскай тэмы” ў гісторыка-мемуарнай літаратуры: празаічны “Дыярыуш пасольства да вялікага князя маскоўскага ў 1600-1601гг.”.
Мікалай Крыштаф Радзівіл (1549-1616)
Нясвіжская лінія Радзівілаў. Пераход у каталіцызм сыноў Мікалая Радзівіла Чорнага. Уплыў П.Скаргі на асобу М.К.Радзівіла Сіроткі. Літаратура і падарожжы ў жыцці Радзівілаў.
“Перыгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую Зямлю” (1584-1601) – ад паломніцкай да падарожнай літаратуры. Гісторыя напісання, публікацыі і шматлікіх пазнейшых выданняў “Перыгрынацыі…”М.К.Радзівіла. Прычыны папулярнасці твора ў еўрапейскага чытача. Назіральнасць аўтара, эрудыцыя, арыгінальнасць мыслення. Лісты да сябра як удалая форма выкладу матэрыялу.
Фёдар Еўлашоўскі (1546 – каля 1616)
Ф Еўлашоўскі як тыповы прадстаўнік беларуска-літоўскай шляхты. Пераход у кальвінізм, служба пры дварах магнатаў і караля, юрыдычная кар’ера першага баларускага мемуарыста.
“Успаміны…” Творчая гісторыя “Успамінаў” Ф.Еўлашоўскага, адлюстраванне ў іх звестак з 1566 да 1604 гг. Лаканічнасць у перадачы падзеяў, насычанасць яркімі дэталямі з паўсядзённага жыцця мемуарыста і яго акружэння. Праявы аўтарскага псіхалагізму ў характарыстыцы асобаў, якія паўплывалі на лёс Ф.Еўлашоўскага. Адлюстраванне інтымных бакоў жыцця ва “Успамінах”, жаночыя вобразы ў творы. Містыцызм аўтара, маральна-дыдактычная накіраванасць помніка, асаблівасці стылю і мовы.
Эпісталярная спадчына
Эпісталаграфія як жанр і як разнавіднасць гісторыка-мемуарнай літаратуры. Пісанне лістоў у эпоху Рэнесансу. Арыентацыя на антычныя ўзоры. Службовая і прыватная карэспандэнцыя Л.Сапегі, К.Радзівіла Перуна, Я.Хадкевіча.
“Лісты Барбары Радзівіл да Жыгімонта Аўгуста” як прыклад прыватнай перапіскі. Эпісталаграфічны канон і “асабісты код” каханкаў.
“Лісты” Філона Кміты-Чарнабыльскага (1530-1587) як узор службовай перапіскі. Адлюстраванне ў лістах аршанскага старасты крызісу палітычнай улады ў Рэчы Паспалітай напрыканцы ХVІ ст. Дасціпнасць назіранняў аўтара, яго інфармаванасць пра жыццё Маскоўскай дзяржавы. Трапнасць характарыстык асобных дзеячаў у данясеннях панам Рады Вялікага княства Літоўскага. Стылістычная адметнасць лістоў Ф.Кміты-Чарнабыльскага.
Узнікненне школьнага тэатра і драматургіі
Тэатр Віленскай езуіцкай акадэміі – першы школьны тэатр у Вялікім княстве Літоўскім. Тэатр як сродак навучання і выхавання. Важнейшыя нагоды арганізацыі тэатральных прадстаўленняў. Еўрапейскія традыцыі і мясцовы каларыт першых езуіцкіх спектакляў, поспех у гледачоў. Віленскі перыяд творчасці Гжэгажа Кнапія: “Філапатэр…”,”Феліцыта…”. Жанрава-стылёвыя асаблівасці п’ес Г.Кнапія і езуіцкай драматургіі позняга Рэнесансу.
Каспар Пянткоўскі (1554-1612)
Віленскі перыяд пісьменніка. Тэматычная разнастайнасць школьных дыялогаў К.Пянткоўскага. Дэмакратычнае гучанне “Дыялога пра мір для караля Стэфана” (1582), шырокі грамадскі рэзананс прадстаўлення. Праблемы з цэнзурай.
“Цімон Гардзілюд” (80-я гг. ХVІ ст.) Філасофскі змест і інтэрмедыйная аснова п’есы, вобразы мізантропа-філосафа, ганарлівага шляхціца і кемлівага шаўца-русіна. Ідэйна-мастацкія прычыны выкарыстанне беларускай мовы ў школьнай драматургіі.
