- •Гісторыя беларускай літаратуры хі-XVII стст.
- •Уводзіны
- •Праграма курса “Старажытная беларуская літаратура. Хі-XVII стст.” Уступ
- •Асноўныя этапы вывучэння старажытнай беларускай літаратуры
- •Перыядызацыя старажытнай беларускай літаратуры
- •Сярэднявечча Літаратура ранняга Сярэднявечча (хі – хііі стст.)
- •Перакладная літаратура
- •Арыгінальная літаратура
- •Урачыстае красамоўства
- •Іларыён, мітрапаліт Кіеўскі
- •Клімент Смаляціч (? – пасля 1164)
- •Жыційная літаратура
- •Летапісанне
- •Літаратура позняга Сярэднявечча (XIV-XV стст.)
- •Перакладная літаратура
- •Арыгінальная літаратура
- •Хаджэнні
- •Урачыстае красамоўства Грыгорый Цамблак (1364?-1419?)
- •Летапісанне
- •Рэнесанс
- •Паэзія раннягя Рэнесансу
- •Летапісанне
- •Рэфармацыя ў Беларусі
- •Грамадска-палітычная публіцыстыка XVI ст.
- •Леў Сапега (1557-1633)
- •Паэзія позняга Рэнесансу
- •Мемуарная літаратура
- •Эпісталярная спадчына
- •Узнікненне школьнага тэатра і драматургіі
- •Перакладная проза
- •Контррэфармацыя ў Беларусі. Рэлігійна-палемічная публіцыстыка
- •Парадзійна-сатырычная літаратура
- •Мясцовыя хронікі
- •Мемуарная літаратура хvіі ст.
- •Самуіл Маскевіч (1580-1642)
- •Паэзія хvіі ст.
- •Школьны тэатр і драматургія
- •Кароткі курс выбраных лекцый
- •Ф.Кміта-Чарнабыльскі
- •Ф.Еўлашоўскі
- •Каляндарна-тэматычны план курса “Старабеларуская літаратура”
- •Дзённае аддзяленне
- •Планы практычных заняткаў Тэма № 1
- •Тэма № 2
- •Літаратура
- •Тэма № 3
- •Тэма № 4
- •Літаратура
- •Тэма № 5
- •Тэма № 6
- •Літаратура
- •Тэма № 7
- •Літаратура
- •Тэма № 8 Заходне-еўрапейскае Адраджэнне і Беларусь
- •Літаратура
- •Тэма № 9
- •Ян Вісліцкі. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Гісторыя напісання і выдання паэмы “Пруская вайна”.
- •Літаратура
- •Тэма № 10
- •Літаратура
- •Тэма № 11
- •Літаратура
- •Тэма № 12 Літаратура позняга беларускага Адраджэння
- •Тэма № 13 Гісторыка-мемуарная літаратура
- •Літаратура:
- •Тэма № 14 Царкоўна-палемічная літаратура
- •Літаратура:
- •Тэма № 15 Сатырычная літаратура хуіі ст.
- •Літаратура:
- •Тэма № 16 Паэзія XVII стагоддзя
- •Літаратура
- •Пытанні да экзамена
- •Пытанні да заліку
- •Каляндарна-тэматычны план курса “Старабеларуская літаратура”
- •Завочнае аддзяленне
- •Тэматычны змест лекцый
- •Тэма №1 Старажытная беларуская літаратура як адна з развітых літаратур славянскага свету
- •Тэма № 2 Рэлігійная перакладная літаратура
- •Тэма № 3 Першыя рэлігійна-асветніцкія дзеячы на тэрыторыі будучай сярэдневяковай Беларусі
- •Тэма № 4 Летапісанне Кіеўскай Русі
- •Тэма № 5
- •Тэма № 6 Беларуска-літоўскае летапісанне хіv – хvі стагоддзяў
- •Тэма № 7 Андрэй Рымша
- •Тэма № 8 Літаратура Адраджэння
- •Тэма № 9 Францішак Скарына
- •Тэма № 10 с.Будны і в.Цяпінскі як дзеячы Рэфармацыі
- •Тэма № 11 Царкоўна-палемічная публіцыстыка. М.Сматрыцкі, а.Філіповіч
- •Тэма № 12 Сатырычная літаратура
- •Тэмы для самастойнага вывучэння
- •Тэматыка практычных заняткаў
- •Заходне-еўрапейскае Адраджэнне і Беларусь
- •Літаратура:
- •Тэма № 4 Царкоўна-палемічная літаратура
- •Тэматыка
- •Варыянт № 6
- •Узор тытульнага ліста кантрольнай работы
- •Тэматыка рэфератаў
- •Пытанні да экзамена па курсе «Гісторыя беларускай літаратуры хі-хvііі стст.” для іі курса фбфк (азн)
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Спіс тэкстаў для чытання
Грамадска-палітычная публіцыстыка XVI ст.
Культура жывога слова ў шляхецкім грамадстве. Дыскусія вакол заключэння уніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай. “Размова Паляка з Ліцвінам” (1564) Аўгустына Ратундуса. Патрыятычныя прамовы Яна Хадкевіча, Мікалая Радзівіла Рудога, Астафія Валовіча на Люблінскім сойме 1569 г.
Леў Сапега (1557-1633)
Дзяржаўна-палітычная дзейнасць Льва Сапегі. Л.Сапега – ініцыятар выдання і рэдактар Статута 1588 г. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. як помнік пісьменства і юрідычнай думкі эпохі Рэнесансу. Мова помніка.
“Прысвячэнне каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму Жыгмонту ІІІ Вазе” і “Зварот да ўсіх саслоўяў Вялікага княства Літоўскага” ў прадмоўна-пасляслоўным комплексе да Статуту 1588 г. Выяўленне палітычных і прававых поглядаў Л.Сапегі. Адлюстраванне незалежніцкіх насторяў у беларуска-літоўскім грамадстве.
Андрэй Волан (1530-1610)
Рэлігійная і грамодская дзейнасць А.Волана ў Вялікім княстве Літоўскім: абарона кальвінізму, заклікі да правядзення рэформаў у сацыяльным і палітычным жыцці. Палітычныя і філасофскія трактаты “Пра палітычную або грамадскую свабоду”, “Пра шчаслівае жыццё, або Найвышэйшую чалавечую цноту” і інш.
“Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці”. Месца трактата ў спадчыне А.Волана і ў дыскусіі пра ідэальнага ўладара і грамадзяніна. Арыентацыя на антычную тэорыю права. Рытарычнае майстэрства пісьменніка.
“Да палякаў і да ліцвінаў” – першы палітычны верш у гісторыі беларускай літаратуры. Аргументы на карысць аўтарства А.Волана. Інтэртэкстуальная сувязь верша з трактатамі С.Ажахоўскага і А.Ратундуса. Погляд аўтара на праблему уніі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага.
Паэзія позняга Рэнесансу
Песенныя тэксты ў пратэстанскіх канцыяналах: сувязь вершаў з рэлігійным абрадам і музыкай. Кніжна-эпіграматычная паэзія: эпіграмы на гербы, вершаваныя прадмовы, прысвячэнні С.Буднага, Л.Мамоніча, Я.Казаковіча, Б.Буднага і інш. Сямейна-рытуальная паэзія: генеталіконы, эпіталамы, фунеральныя вершы Г.Белазора, С.Кулакоўскага,Я.Пратасовіча, Я.Радвана і інш. Прыклады паэзіі (“Чалавечы век” С.Кулакоўскага), рэлігійна-палемічнай (ананімная паэма “Апалагетык, гэта ёсць Абарона канфедэрацыі”), грамадзянскай лірыкі (“Італійскі арэшнік” Я.Казаковіча). Адлюстраванне падзей Лівонскай (Інфляцкай) вайны (1558-1582) у героіка-эпічных паэмах “Апісанне маскоўскага паходу князя Крыштафа Радзівіла” Ф.Градоўскага і “Радзівіліяда” Я.Радвана. Арыентацыя на антычныя ўзоры, міметычная практыка паэтаў другой паловы ХVІ ст. Рыторыка як аснова паэтыкі.
“Лямант няшчаснага Рыгора Осціка” (1580) – ліра-эпічная паэма, выдадзеная пад псеўданімам Станіслава Лаўрэнція. Спалучэнне фунеральных матываў і актуальнай грамадскай праблематыкі, рэлігійна-паранетычнай і агітацыйна-палітычнай функцый. Адлюстраванне ў вобразе здрадніка Рыгора Осціка агульнага крызісу рэнесавага індывідуалізму.
Цыпріян Базылік (1535 – каля 1591)
Выдавецкая, перакладчыцкая і кампазітарская дзейнасць Ц.Базыліка. Жанрава-тэматычнае поле паэзіі берасцейскага аўтара. Паэма “Апісанне смерці і пахавання княгіні Альжбеты Радзівіл” (1562) – вершаваны падручнік ars bene moriendi(навукі добрага памірання).
“Пратэй, або Пярэварацень” (1564/1565). Ц.Базылік і П.Стаенскі як мяркуемыя аўтары паэмы. Наследаванне “Сатыру” Я.Каханоўскага. Заклік да грамадскай згоды і рэлігійнай талеранцыі, крытака тагачасных нораваў і звычаяў шляхты. Шматзначнасць вобраза галоўнага героя, тэма ўзаемаадносінаў паэта і грамадства.
Мацей Стрыйкоўскі (1547 – каля 1590)
Беларусь и Літва ў жыцці і творчасці М.Стрыйкоўскага. Задума вершаванай хронікі пра гістарычнае мінулае Усходняй Еўропы. Вывучэнне беларуска-літоўскіх летапісаў. Мецэнаты М.Стрыйкоўскага: Хадкевічы, Алелькавічы, біскуп М.Гедройц. Творчая эвалюцыя паэта-гісторыка: “Ганец Цноты” (1574), “На герб В.Княства Літоўскага і князёў Слуцкіх Пагоня”(каля 1576 г.), “Пра пачатак, паходжанне, рыцарскія і грамадзянскія справы слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага…” (1576/1578).
“Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” (1582) – найбольш значны твор М.Стрыйкоўскага. Празаічныя і вершаваныя часткі “Хронікі…”. Паэтычнае майстэрства аўтара ў апісаннях Грунвальдскай, Клецкай і Аршанскай бітваў. Значэнне “Хронікі…” для станаўлення дзяржаўнай самасвядомасці народаў Вялікага княства Літоўскага.
Андрэй Рымша (каля 1550 – пасля 1595)
Творчая спадчына паэта. Вершы на старабеларускай мове: “Храналогія…” (1581), эпіграмы на гербы А.Валовіча, Л.Сапекі” у Статуце 1588 г. Эпіграмы і прысвячэнні на лацінскай і польскай мовах. Пераклад сачынення А.Паляка “Хараграфія, альбо тапаграфія…”.
“Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла” (1583). Месца паэмы А.Рымшы ў “радзівілаўскім эпасе”. Жанравы сінкрэтызм твора: рысы героіка-эпічнай паэмы. Калектыўны вобраз удзельнікаў радзівілаўскага паходу 1581 г. Выкарыстанне беларускай мовы ў польскамоўным творы.
Гальяш Пельгрымоўскі (?-1604)
Ранняя творчасць на лацінскай мове: панегірыкі ў гонар К.Радзівіла, А.Радзівіла, Т.Скуміна, празаічны трактат “Пра герояў царквы Божай…” (1585). Паступовы пераход на польскую мову: “Дыялог літоўскага шляхціца пра Інфлянцкую вайну” (1594), двухмоўны “Патрыёт Айчыны да сенату і дзяржавы літоўскай” (1597). Узаемаадносіны Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы як асноўная тэма творчасці Г.Пельгрымоўскага.
“Гутарка аднаго паляка з маскалём…” (1601). Г.Пельгрымоўскі як найбольш верагодны аўтар твора. Гісторыка-літаратурны кантэкст узнікнення паэмы. Адлюстраванне ў вобразах галоўных герояў ліцвінскай і маскоўскай ментальнасці. Пераклад паэмы на сучасную беларускую мову (Максім Танк).
“Пасольства Льва Сапегі да вялікага князя маскоўскага” (1603). Дакументальная аснова паэмы. Шырокі спектр палітычных, рэлігійных і культурных праблем, закранутых у творы. Дыпламат Леў Сапега – новы герой эпічнай паэзіі. Уплыў беларускай мовы і яе свядомае выкарыстанне ў позніх творах Г.Пельгрымоўскага.
Ян Пратасовіч (? – пасля 1608)
Творчая спадчына паэта: сямейна-рытуальныя паэмы “Сват” (1595), “Эпіцэдзіум на смерць Марусі Калантай” (1597), маральна-дыдактычныя вершаваныя трактары “Вобраз старога чалавека” (1597), “Узор сумленнай белагаловай” (1597), “Ахвярадаўца” (1597). Эрудыцыя аўтара, літаратурны густ. Супрацоўніцтва з друкарняй гуманіста Яна Карцана. Я.Пратасовіч як найбольш верагодны аўтар паэмы “Румяны для аздобы дзявочага твару” (1605), выдадзенай пад псеўданімам “Радагляд Гладкатвары”.
“Inventores rerum, альбо Кароткае апісанне, хто што вынайшаў і ва ўжытак людзям даў” (1608) – першае ў Рэчы Паспалітай вершаваная энцыклапедыя. Змест і структура кнігі. Выкарыстанне аднайменнага сачынення Палідора Вергілія і аўтарскія рэфлексіі Я.Пратасовіча. Адлюстраванне нораваў і звычаяў беларуска-літоўскай шляхты ў фрагментах “Цалаванне…”, “Чатырма коньмі…”, “Рушніца…”. Сатырычны талент палесскага паэта.
