
- •Гісторыя беларускай літаратуры хі-XVII стст.
- •Уводзіны
- •Праграма курса “Старажытная беларуская літаратура. Хі-XVII стст.” Уступ
- •Асноўныя этапы вывучэння старажытнай беларускай літаратуры
- •Перыядызацыя старажытнай беларускай літаратуры
- •Сярэднявечча Літаратура ранняга Сярэднявечча (хі – хііі стст.)
- •Перакладная літаратура
- •Арыгінальная літаратура
- •Урачыстае красамоўства
- •Іларыён, мітрапаліт Кіеўскі
- •Клімент Смаляціч (? – пасля 1164)
- •Жыційная літаратура
- •Летапісанне
- •Літаратура позняга Сярэднявечча (XIV-XV стст.)
- •Перакладная літаратура
- •Арыгінальная літаратура
- •Хаджэнні
- •Урачыстае красамоўства Грыгорый Цамблак (1364?-1419?)
- •Летапісанне
- •Рэнесанс
- •Паэзія раннягя Рэнесансу
- •Летапісанне
- •Рэфармацыя ў Беларусі
- •Грамадска-палітычная публіцыстыка XVI ст.
- •Леў Сапега (1557-1633)
- •Паэзія позняга Рэнесансу
- •Мемуарная літаратура
- •Эпісталярная спадчына
- •Узнікненне школьнага тэатра і драматургіі
- •Перакладная проза
- •Контррэфармацыя ў Беларусі. Рэлігійна-палемічная публіцыстыка
- •Парадзійна-сатырычная літаратура
- •Мясцовыя хронікі
- •Мемуарная літаратура хvіі ст.
- •Самуіл Маскевіч (1580-1642)
- •Паэзія хvіі ст.
- •Школьны тэатр і драматургія
- •Кароткі курс выбраных лекцый
- •Ф.Кміта-Чарнабыльскі
- •Ф.Еўлашоўскі
- •Каляндарна-тэматычны план курса “Старабеларуская літаратура”
- •Дзённае аддзяленне
- •Планы практычных заняткаў Тэма № 1
- •Тэма № 2
- •Літаратура
- •Тэма № 3
- •Тэма № 4
- •Літаратура
- •Тэма № 5
- •Тэма № 6
- •Літаратура
- •Тэма № 7
- •Літаратура
- •Тэма № 8 Заходне-еўрапейскае Адраджэнне і Беларусь
- •Літаратура
- •Тэма № 9
- •Ян Вісліцкі. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Гісторыя напісання і выдання паэмы “Пруская вайна”.
- •Літаратура
- •Тэма № 10
- •Літаратура
- •Тэма № 11
- •Літаратура
- •Тэма № 12 Літаратура позняга беларускага Адраджэння
- •Тэма № 13 Гісторыка-мемуарная літаратура
- •Літаратура:
- •Тэма № 14 Царкоўна-палемічная літаратура
- •Літаратура:
- •Тэма № 15 Сатырычная літаратура хуіі ст.
- •Літаратура:
- •Тэма № 16 Паэзія XVII стагоддзя
- •Літаратура
- •Пытанні да экзамена
- •Пытанні да заліку
- •Каляндарна-тэматычны план курса “Старабеларуская літаратура”
- •Завочнае аддзяленне
- •Тэматычны змест лекцый
- •Тэма №1 Старажытная беларуская літаратура як адна з развітых літаратур славянскага свету
- •Тэма № 2 Рэлігійная перакладная літаратура
- •Тэма № 3 Першыя рэлігійна-асветніцкія дзеячы на тэрыторыі будучай сярэдневяковай Беларусі
- •Тэма № 4 Летапісанне Кіеўскай Русі
- •Тэма № 5
- •Тэма № 6 Беларуска-літоўскае летапісанне хіv – хvі стагоддзяў
- •Тэма № 7 Андрэй Рымша
- •Тэма № 8 Літаратура Адраджэння
- •Тэма № 9 Францішак Скарына
- •Тэма № 10 с.Будны і в.Цяпінскі як дзеячы Рэфармацыі
- •Тэма № 11 Царкоўна-палемічная публіцыстыка. М.Сматрыцкі, а.Філіповіч
- •Тэма № 12 Сатырычная літаратура
- •Тэмы для самастойнага вывучэння
- •Тэматыка практычных заняткаў
- •Заходне-еўрапейскае Адраджэнне і Беларусь
- •Літаратура:
- •Тэма № 4 Царкоўна-палемічная літаратура
- •Тэматыка
- •Варыянт № 6
- •Узор тытульнага ліста кантрольнай работы
- •Тэматыка рэфератаў
- •Пытанні да экзамена па курсе «Гісторыя беларускай літаратуры хі-хvііі стст.” для іі курса фбфк (азн)
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Спіс тэкстаў для чытання
Перакладная літаратура
Жанравая характарыстыка перакладной літаратуры. Перакладная проза як састаўная частка старабеларускай літаратуры.
“Аповесць пра трох каралёў”. Час напісання твора. Біблейскае паданне пра ўсходніх цароў, якія прынеслі дары Ісусу Хрысту. Літаратурная першааснова твора – “Легенда пра трох святых каралёў” Іаана Хільдэсхеймскага.
“Аповесць пра Трою”. Падзеі Траянскай вайны ў аповесці. Фальклорна-паэтычная версія прычын вайны. Апісанне падзей апошняга года вайны. Дынамізм сюжэта.
“Пакуты Хрыста”. Характарыстыка апакрыфічнай аповесці пра апошнія дні зямнога жыцця, пакутніцкую смерць і ўваскрэшанне Ісуса Хрыста. Вобраз Багародзіцы. Асаблівасці беларускага перакладу аповесці.
“Жыціе трох віленскіх пакутнікаў”. Гісторыя кананізацыі віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія і Яўстафія. Ідэйная накіраванасць, асаблівасці жыцій-пасьёнаў. Традыцыйныя прыёмы агіяграфіі ў адлюстраванні віленскіх пакутнікаў.
Арыгінальная літаратура
Росквіт Вялікага княства Літоўскага і развіццё літаратуры. Станаўленне агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання. Пашырэнне літаратурных сувязяў і кантактаў. Царкоўная і літаратурная дзейнасць Кіпрыяна ў Вялікім княстве Літоўскім. Характарыстыка жанраў і стыляў літаратуры.
Хаджэнні
Гістарычныя ўмовы ўзнікнення жанру хаджэння на беларускіх землях. Роля вусных і пісьмовых крыніц у фарміраванні жанру. Хаджэнні манахаў Аграфенія і Варсанофія.
“Хаджэнне ў Царград…” Ігнація Смаляніна (пач. XV ст.). Рэдакцыі помніка. Ідэйны змест і жанрава-стылявыя асаблівасці. Элементы традыцыйнага паломніцкага хаджэння і летапісу. Сацыяльная праблематыка і характар апісання хрысціянскіх святынаў. Мастацкая адметнасць твора. Традыцыі “Хаджэння ў Царград…” у беларускай літаратуры XVI-XVII стст.
Урачыстае красамоўства Грыгорый Цамблак (1364?-1419?)
Жыццёвы і творчы шлях. Царкоўна-палітычная і літаратурная дзейнасць у Вялікім княстве Літоўскім. Удзел Грыгорыя Цамблака ў працы XVI Канстанцкага сабору каталіцкай царквы. Уплыў вучэння ісіхазму на фармаванне светапогляду мітрапаліта Вялікага княства Літоўскаг. Жанрава-стылевая характарыстыка творчасці. Прамоўніцкае майстэрства Грыгорыя Цамблака.
“Слова пахвальнае Яўфімію Тырнаўскаму”. Праблематыка твора. Агіяграфічныя элементы і традыцыі ўрачыстага красамоўства. Вобраз Яўфімія Тырнаўскага – змагара і асветніка. Апісанне злачынстваў турэцкіх ханаў. Выкарыстанне біблейскай вобразнасці.
“Слова на Узвіжанне святога Крыжа”. Гістарычная аснова свята. Сімвалічная вобразнасць у пропаведзі. Сродкі эмацыянальнай выразнасці, рытмічная арганізацыя тэксту, тропы і стылістычныя фігуры.
“Слова на адсячэнне галавы Іаану Хрысціцелю”. Біблейская аснова пропаведзі. Структура, сродкі мастацкай выразнасці. Выкарыстанне традыцый антычных рытараў, наватарства Грыгорыя Цамблака.
Летапісанне
Палітычнае адзінства і магутнасць Вялікага княства Літоўскага ў беларуска-літоўскім летапісанні XV ст. Спецыфічныя асаблівасці летапісання ў Вялікім княстве Літоўскім. Цэнтры летапісання. Дзелавое пісьменства і развіццё летапісання.
“Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”. Адзін з першых твораў беларускай гістарычна-дакументальнай прозы. Гіпотэзы даследчыкаў пра ўзнікненне помніка і яго аўтараў. Галоўная ідэя летапісу. Літаратурнае майстэрства летапісцаў, лаканічнасць і дынамічнасць апавядання. Усхваленне цэнтралізатарскай палітыкі літоўска-беларускіх князёў. Структура і сінкрэтычны характар летапісу.
“Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”. Спісы летапісу (Акадэмічны, Нікіфараўскі, Слуцкі, Супрасльскі). Структура і крыніцы помніка, яго рэдакцыі, час і месца іх узнікнення. Ідэя гістарычнай еднасці ўсходніх славян у летапісе. Асаблівасці падачы звестак ад “пачатку Русі” да Яраслава Мудрага. Паказ барацьбы ўсходніх славянаў з ордамі Батыя і крыжакамі. Абарона дзяржавы ў паданнях пра бітвы пад Смаленскам, на рацэ Ворскле, пад Грунвальдам і інш. Адлюстраванне ў летапісе цэнтарлізатарскай палітыкі вялікага князя Вітаўта. Ідэйная канцэпцыя і жанрава-стылявыя асаблівасці “Пахвалы Вітаўту”.