Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_ГБЛ ХІ-XVII стст. (Таранеўскі)_2007.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
699.9 Кб
Скачать

Летапісанне

Роля летапісаў у фармаванні гістарычнай свядомасці грамадства. Асноўныя цэнтры летапісання. Тэорыі А.А.Шахматава, Д.С.Ліхачова, Б.А.Рыбакова пра пачатковы перыяд летапісання на Русі. Тэндэнцыйнасць першых летапісцаў. Жанравыя асаблівасці летапісаў.

Аповесць мінулых гадоў”. Помнік усходнеславянскага летапісання ХІІ ст. Асноўны змест і праблематыка твора. Рэдакцыі і стыль летапісу. Наватарства Нестара-летапісца. Формы летапіснага апавядання. Вобразы князёў у летапісе. Падзеі полацкай гісторыі ў “Аповесці мінулых гадоў”.

“Кіеўскі летапіс”. Помнік мясцовага летапісання канца ХІІ ст. Праблематыка летапісу, адлюстраванне перыяду феадальнай раздробленасці. Вобразная сістэма летапісу. Звесткі пра падзеі полацкай гісторыі ў летапісе. Страчаны Полацкі летапіс: факты і версіі.

“Галіцка-Валынскі летапіс”. Помнік мясцовага летапісання ХІІІ ст. Структура, майстэрства гістарычнага аповеду, маляўнічасць апісання падзей у летапісе, гераічны пафас. Адлюстраванне барацьбы ўсходнеславянскіх народаў з мангола-татарамі. Звесткі па гісторыі ранняга перыяду станаўлення Вялікага княства Літоўскага. Палітычная дзейнасць Міндоўга, Войшалка і Тройдзеня. Галіцка-Валынскі летапіс і “Слова пра паход Ігара”.

Слова пра паход Ігара”

“Слова пра паход Ігара” як феномен усходнеславянскай культуры. Гісторыя адкрыцця і апублікавання твора. Праблема аўтэнтычнасці “Слова”. Гіпотэзы даследчыкаў пра аўтарства помніка. Гістарычныя падзеі ў творы, летапісныя звесткі пра паход Ігара Святаслававіча. Ідэйны змест і кампазіцыя твора. Стылявая адметнасць і жанр помніка. Мастацкая дасканаласць, багацце і самабытнасць вобразаў, глыбіня думкі і лірызм “Слова пра паход Ігара”. Свецкі характар, сінтэз фальклорных і кніжных элементаў, прыёмы анімізацыі і персаніфікацыі ў творы. Язычніцкія і хрысціянскія элементы, вобразы славянскай міфалогіі. Сімволіка і каларыстыка, час і прастора ў “Слове”. Мастацкі феномен твора. Апісанне падзей полацкай гісторыі. Паэтычнае адлюстраванне Нямігскай бітвы (1067 г.), вобраз Усяслава Полацкага. Майстэрства беларускіх перакладчыкаў “Слова пра паход Ігара” (Я.Купалы, М.Гарэцкага, Р.Барадуліна, В.Дарашкевіча, І.Чыгрынава і інш.). Мастацкае асэнсаванне твора сучаснымі беларускімі паэтамі, пісьменнікамі і драматургамі. Тыпалагічныя сувязі “Слова пра паход Ігара” з сярэднявечным эпасам іншых народаў (“Песня пра Раланда”, “Песня пра майго Сіда”, “Песня пра нібелунгаў”). “Слова пра паход Ігара” ў творах выяўленчага мастацтва, музыцы, анімацыі.

Літаратура позняга Сярэднявечча (XIV-XV стст.)

Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх княстваў. Фарміраванне беларускай народнасці і старабеларускай мовы. Крэўская унія (1385 г.) і яе вынікі. Пераможная бітва Вялікага княства Літоўскага з татармі на Сініх Водах (1362 г.). Княжанне Вітаўта (1392-1430 гг.), яго ўнутраная і знешняя палітыка. Разгром крыжакоў пад Грунвальдам (1410 г.). Развіццё дзелавога пісьменства. Праблемы грамадска-палітычнага жыцця ў “Дагаворы Полацка з Рыгай 1407 г.” і ў “Грамаце гораду Менску на Магдэбургскае права 1499 г.”.