Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_ГБЛ ХІ-XVII стст. (Таранеўскі)_2007.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
699.9 Кб
Скачать

Арыгінальная літаратура

Культурны ўзровень развіцця грамадства ў ХІ-ХІІІ стст. і станаўленне арыгінальнай літаратуры. Помнікі дзелавога пісьменства: надпіс на крыжы Еўфрасінні Полацкай 1161 г., Смаленская праўда 1229 г., “Грамата рыжан да віцебскага князя Міхаіла Канстанцінавіча” (каля 1300 г.). Жанравая, тэматычная і стылявая адметнасць арыгінальнай літаратуры. Характарыстыка стылю манументальнага гістарызму. Патрыятычны пафас літаратуры.

Урачыстае красамоўства

Росквіт красамоўства ў ХІ-ХІІ стст. Дзейнасць Яраслава Мудрага. Праблематыка і мастацкая дасканаласць твораў урачыстага красамоўства.

Іларыён, мітрапаліт Кіеўскі

Царкоўна-палітычная дзейнасць і літаратурная спадчына мітрапаліта Іларыёна.

Слова пра закон і ласку”. Праблематыка, ідэя і кампазіцыя твора. Свяшчэннае Пісанне і канцэпцыя сусветнай гісторыі мітрапаліта Іларыёна. Стылявая адметнасць “Пахвалы князю Уладзіміру”. Патрыятычны пафас твора, прыёмы рыторыкі.

Кірыла Тураўскі (паміж 1113-1130 – 1182-1188)

Жыццёпіс і творчая спадчына тураўскага епіскапа. Праблема атрыбуцыі твораў. Гісторыя вывучэння літаратурнай спадчыны. Творы Кірылы Тураўскага ў беларускіх старадруках. Жанравыя асаблівасці твораў (прытчы, пропаведзі, малітвы, каноны).

Прытча пра душу і цела (пра свяпца ды храмца)”. Ідэя прытчы, пытанні грамадска-палітычнага жыцця і маральна-этычныя праблемы. Архітэктолніка, сімволіка-алекагычная вобразнасць. Асуджэнне дзейнасці князя Андрэя Багалююскаша і епіскапа Феадора.

Слова на Антыпасху”. Сакральная сутнасць свята. Кампазіцыя пропаведзі. Інтэрпрэтацыя сюжэта пра Фаму бязвернага. Мастацка-сімвалічная вобразнасць. Матыў абнаўлення ў пропаведзі.

Слова на Узнясенне Ісуса Хрыста”. Евангельская трактоўка падзей. Структура пропаведзі, рытарычнае майстэрства аўтара (ампліфікацыі, тырады, ізахранізм). Мастацкая функцыя дыялогаў біблейскіх герояў. Манументальнае гучанне заключнай часткі пропаведзі.

Слова на сабор 318 айцоў”. Крытыка арыянскай ерасі. Сэнсавыя сувязі паміж падзеямі Нікейскага сабору і падзеямі старазапаветнай гісторыі. Пахвала удзельнікам сабору. Метад тыпалагічнай экзегезы.

Слова, каб не забывалі настаўнікаў сваіх”. Ідэйны змест і мастацкая дасканаласць твора. Прамоўніцкае майстэрства Кірылы Тураўскага.

Клімент Смаляціч (? – пасля 1164)

Факты біяграфіі, царкоўўна-палітычная дзейнасць, літаратурная спадчына.

Пасланне да Фамы прасвітара”. Гісторыя напісання твора. Мастацкая адметнасць, філасофскі сэнс, прыемы палемікі. Ідэі антычных мысліцеляў і Свяшчэннае Пісанне. Сімволіка і алегорыя ў творы. Зараджэнне вальнадумства ў царкоўным пісьменстве.

Жыційная літаратура

Гісторыя ўзнікнення першых жыційных твораў на ўсходнеславянскіх землях. Умоўнасць, дыдактыка, царкоўна-рэлігійная фантастыка ў жыціях. Характарыстыка жыцій-мартырыяў, княскіх жыцій.

Сказанне пра Барыса і Глеба”. Ідэйная накіраванасць твора. Мастацкая функцыя плачаў, маналогаў, малітваў. Эмацыянальная напружанасць сюжэта. Адлюстраванне хрысціянскіх пакутнікаў Барыса і Глеба.

Жыціе Еўфрасінні Полацкай”. Гіпотэзы даследчыкаў адносна аўтарства твора. Спісы, рэдакцыі і ствлявыя асаблівасці. Агіяграфічны канон і “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”. Паэтыка і мастацка-эстэтычныя прынцыпы арганізацыі жыція-біяса (унутраныя маналогі, дыялогі, плачы, малітоўныя звароты). Арыгінальнае спалучэнне біяграфіі Еўфрасінні Полацкай, сціслага апісання яе падарожжа ў Святую зямлю і пахвалы. Мастація сродкі драматызацыі падзей, топасы і запазычанні ў творы. Падзвіжніцкая дзейнасць асветніцы. Вобраз Еўфрасінні Полацкай у сучаснай беларускай літаратуры.

Жыціе Кірылы Тураўскага”. Характарыстыка пралогавых жыцій. Факты біяграфіі Кірылы Тураўскага. Звесткі пра творчую спадчыну тураўскага епіскапа.

Жыціе Аўрамія Смаленскага”. Час напісаннят твора. Аўтарскі элемен і гістарычныя рэаліі. Запазычанні і рэмінісцэнцыі з іншых жыційных твораў. Вобраз хрысціянскага героя-кніжніка і асветніка. Адметнасць канфлікту ў творы.

Аповесць пра Меркурыя Смаленскага”. Гісторыя напісання твора. Фальклорная аснова помніка, індаеўрапейскія легенды пра абезгалоўленых і храсціянскія аповеды аб цудадзейных іконах. Стыль і рэдакцыі помніка. Вобраз Меркурыя Смаленскага.