Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_ГБЛ ХІ-XVII стст. (Таранеўскі)_2007.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
699.9 Кб
Скачать

Тэматыка практычных заняткаў

Тэма № 1.

І. Рэлігійная літаратура перыяду ўваходжання зямель Беларусі ў склад Кіеўскай Русі. Перакладныя і арыгінальныя царкоўныя кнігі. Апокрыфы. Першыя помнікі пісьменства на тэрыторыі будучай сярэдневяковай Беларусі /Супрасльскае Евангелле Х ст., Супрасльскі рукапіс Х – ХІ ст., Тураўскае Евангелле ХІ ст. і інш./

ІІ. Біблія як помнік літаратурны і сакральны. Час ўзнікнення Старога і Новага Запаветаў. Аўтарства Бібліі, яе будова, мова, жанравыя асаблівасці. Пераклады Бібліі /паняцці пераклад “эсхаталагічны”, “даслоўны”, “прататыпны”/. Тэматычны, маральны і сакральны змест “Евангелляў” і “Прароцтва св. Яна Багаслова”.

ІІІ. Першыя рэлігійна-асветніцкія дзеячы на тэрыторыі будучай сярэдневяковай Беларусі.

  1. Кірыла Тураўскі /каля 1130-каля 1182/. Яго жыццёпіс і латаратурная дзейнасць. Маральны пафас і паэтычнасць слоў Кірылы Тураўскага, а таксама прытчы “Пра сляпога і кульгавага”. Роля і значэнне К.Тураўскага ў старабеларускай літаратуры.

  2. Еўфрасіння Полацкая. Жыццёпіс асветніцы, літаратурная дзейнасць. Аналіз “Жыція Еўфрасінні Полацкай” – першага жыція старабеларускай літаратуры.

  3. Аўраамій Смаленскі. Жыцёпіс Аўраамія і яго літаратурная дзейнасць як кніжніка і прапаведніка. Аналіз “Жыція Аўраамія Смаленскага” манаха Яфрэма Сірына.

Літаратура:

  1. Біблія. Матэрыялы лекцый. Библейская энциклопедия. М., 1989.

  2. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: у 2 т. Мн., 1968-1969. Т. І. Са старажытных часоў да канца ХVIII ст.

  3. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. Мн., 1985.

  4. Кніга жыцій і хаджэнняў. Мн., 1994.

  5. Мікола Нікалаеў. Палата кнігапісання. Мн., 1993.

  6. Уладзімір Арлоў. Еўфрасіння Полацкая. Мн., 1992.

Тэма № 2.

І. Беларуска-літоўскае летапісанне. Час і прычыны ўзнікнення. Асноўныя спісы і зводы летапісаў, якія дайшлі да нашага часу. Ідэйны змест, асноўныя пафас беларуска-літоўскага летапісання.

ІІ. “Летапісец Вялікіх князёў Літоўскіх”. Ідэйны і тэматычны змест “Летапісца…”. Летапіснае апавяданне ў “Летапісцы…”.

ІІІ. “Летапіс 1446 года” Структура. Летапіснае апавяданне ў летапісе “Пахвала Вітаўту” – выдатна ўзор панегірычнай літаратуры.

IV. “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Легенда пра Палямона. Легенда пра заснаванне Вільні.

V. “Хроніка Быхаўца”. Ідэйна-тэматычны змест. Апавяданне “Пра паход князя Альгерда на Маскву”.

Літаратура:

  1. “Полымя”, №№ 10, 11, 12, 1993.

  2. Беларусь у летапісах і хроніках. Мн., 1997.

  3. Полное собрание русских летописей. М., 1975, Т. 32, 1980. Т. 35.

  4. Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1979.

  5. Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1963.

  6. Чаропка В. Імя ў летапісе. Мн., 1993.

Тэма № 3

Заходне-еўрапейскае Адраджэнне і Беларусь

  1. Агульная характарыстыка эпохі Адраджэння. Гуманізм як філасофія Адраджэння. Прызначэнне чалавека. Антрапацэнтрызм.

  1. Грамадска-гістарычныя і сацыяльна-эканамічныя прычыны ўзнікнення і развіцця ў Беларусі XVI ст. ідэй Адраджэння. Спецыфічныя асаблівасці Адраджэння ў Беларусі. Ідэі гуманізму і рэнесанснага асветніцтва ў публіцыстыцы, сцверджаныя Ф.Скарынам.

  1. Біяграфія Ф.Скарыны (белыя плямы ў жыццяпісе Ф.Скарыны). Ф.Скарына як дзеяч Адраджэння. Фарміраванне светапогляду Ф.Скарыны, і роля ў ім рэнесансных ідэй. Непасрэдныя кантакты з дзеячамі Адраджэння і заходне-еўрапейскімі друкарамі. Скарынаўская інтэрпрэтацыя Бібліі.

  1. Ф.Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Агульная характарыстыка выданняў Ф.Скарыны пражскага і віленскага перыядаў (колькасць выдадзенага, савецкі кірунак кніг, чарговасць кніг Бібліі, якія друкаваў Ф.Скарына, наватарскае забеспячэнне іх прадмовамі і пасляслоўямі, друкарскі ўзровень чэшскіх і віленскіх выданняў, іх мова, мастацка-графічнае афармленне).

  1. Вобраз Ф.Скарыны ў беларускай літаратуры, мастацтве і кіно.