Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_ГБЛ ХІ-XVII стст. (Таранеўскі)_2007.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
699.9 Кб
Скачать

Тэма № 12 Сатырычная літаратура

  1. Сатырычная літаратура як спосаб выражэння пратэсту супраць палітычнага ўціску і эканамічнай экспансіі “Прамова Мялешкі” як фактар сацыяльнай крытыкі маральнай дэградацыі феадальных вярхоў (“Ліст да Абуховіча”). “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча” як паказальнікі дэмакратызацыі ў даўнейшай беларускай літаратуры героя і стылю.

  2. “Прамова Мялешкі”. Творчая гісторыя твора, яго папулярызацыя ў ХVII – ХVIII ст. Выкарыстанне ў “Прамове…” прыёму падстаноўкі героя, выкарыстанне імя і рэзюме гістарычнай асобы дзеля стварэння літаратурнага героя – абаронцы правоў беларусаў. Сатырычны пафас твора.

  3. “Ліст да Абуховіча”. Асуджэнне бяздарнасці ваенаначальнікаў, іх нядобрасумленных адносін да сваіх абавязкаў перад Рэччу Паспалітай і яе насельнікамі. Яркасць сатыры ў творы, народна-размоўныя элементы ў мове.

Тэмы для самастойнага вывучэння

Тэма № 1. Паломніцкая літаратура (хаджэнні).

  1. Спецыфіка жанру хаджэнняў. Сінтэз летапіснай і дзённікавай традыцыі ў “Хаджэнні ў Царград” Ігнація Смаляціча (? – каля 1405). Звесткі пра аўтара, яго асоба ў творы.

  2. Мікалай Крыштаф Радзівіл-“Сіротка” (1549 – 1616). “Перагрынацыя, або Паломніцтва ў Святую Зямлю”. Кампазіцыя твора, асоба аўтара-апавядальніка, тыпалагічна-жанравае падабенства “Перагранацыі…” да “Хаджэння ў Царград” І.Смаляціча.

Літаратура:

  1. Анталогія даўняй беларускай літаратуры. ХІ – першая пал. ХVІІІ стст. Мн., 2003.

  2. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 Т. Мн., 1968 – 1969. Т. 1. 3 старажытных часоў да канца ХVIII ст.

  3. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. Мн., 1985.

  4. История белорусской дооктябрьской литетаратуры. Мн., 1977.

  5. Кніга жыцій і хаджэнняў. Мн., 1994.

  6. Старажытная беларуская літаратура. Зборнік. Мн., 1990.

Тэма № 2. Ян Вісліцкі.

  1. Біяграфічныя звесткі пра паэта. Усходнеславянскае паходжанне Яна Вісліцкага. Навучанне і праца ў Кракаўскім (Ягелонскім) універсітэце. Ян Вісліцкі і польскія паэты лаціністы пачатку ХVІ ст. (Ян Дантышак, Павал з Кросна, Пётр Таміцкі і інш.).

  2. “Пруская вайна” (1516) – выдатнейшы ўзор героіка-эпічнай паэмы ў сярэдневяковай паэзіі на лацінскай мове. Ідэя паэмы “Пруская вайна”, яе гуманістычная скіраванасць, патрыятычны пафас. Паэма як мастацкі помнік Грунвальду. Паэтызацыя Вялікага княства Літоўскага, гераізму літоўскай дружыны, Ягайла і Вітаўт у паэме.

  3. “Пруская вайна” як гераічны эпас. Пераклічка паэмы са “Словам пра паход Ігаравы”. Уплыў антычнай міфалогіі на вобразна-выяўленчую палітру, батальныя сцэны, праявы традыцый беларускага народнага эпасу.

Літаратура:

  1. Анталогія даўняй беларускай літаратуры. ХІ – першая пал. ХVІІІ стст. Мн., 2003.

  2. Дорошкевич В.И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы. Первая половина ХVІ в. Мн., 1979.

  3. Кавалёў С.В. Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца ХVІ ст. Мн., 1993.

  4. Кавалёў С.В. Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу. Мн., 2002.

  5. Порецкий Я. Я. Вислицкий. Мн., 1991.

Тэма № 3. Літаратура Барока. Сімяон Полацкі (1629 – 1680).

  1. Асноўныя этапы жыццёвага шляху С.Полацкага, творчасць першай паловы 50-х гг. ХVІІ ст. “Стихи краесогласнии…” (1659). Роздум пра славянскую еднасць (“Метры”). Панегірычныя творы ў гонар маскоўскага цара (“Віншаванне па ўзяцці Дзерпта”). Элегіі, эпіграмы, казанні, сатыры. Зборнікі “Абед душэўны” (1675) і “Вячэра душэўная” (1676). Месца С.Полацкага ў славянскай культуры.

  2. Андрэй Белаблоцкі (другая палова ХVІІ – пачатак ХVІІІ стст.). Кароткі біяграфічны выклад. Пераклад трактата Фамы Кемпійскага “Аб наследаванні Хрысту”. Кнігі “Кароткая гутарка міласці з ісцінай” (1685), “Рыторыка” і “Пентатэугум” (1690). Тэматычны і ідэйны змест “Пентатэугума”, яго кампазіцыя, карціны жахлівага суда і пакут у пекле, іх блізкасць да апакрыфічных сцэн у “Хаджэнні Багародзіцы па пакутах”.

Літаратура:

  1. Анталогія даўняй беларускай літаратуры. ХІ – першая пал. ХVІІІ стст. Мн., 2003.

  2. Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік.: У 6 т. Мн., 1992 – 1995.

  3. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 Т. Мн., 1968 – 1969. Т. 1. 3 старажытных часоў да канца ХVIII ст.

  4. История белорусской дооктябрьской литетаратуры. Мн., 1977.

  5. Полоцкий С. Вирши. М., 1990.

  6. Старажытная беларуская літаратура. Зборнік. Мн., 1990.

Тэма № 4. Гарадское летапісанне Беларусі ХVІІ – ХVІІІ стст.

  1. “Магілёўская хроніка” Трафіма Сурты і Юрыя Трубніцкага. Звесткі пра аўтараў, гісторыя стварэння хронікі, яе жанравая разнастайнасць. Спецыфіка нарацыі і мастацкія вартасці твора, яго публікацыі ў друку.

  2. “Віцебскі летапіс” Міхаіла Панцырнага і Сцяпана Аверкі. Звесткі пра аўтараў, тэматычны змест, кампазіцыя, мастацкія вартасці твора.

Літаратура:

  1. Анталогія даўняй беларускай літаратуры. ХІ – першая пал. ХVІІІ стст. Мн., 2003.

  2. Беларусь у летапісах і хроніках. Мн., 1997.

  3. Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік.: У 6 т. Мн., 1992 – 1995.

  4. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 Т. Мн., 1968 – 1969. Т. 1. 3 старажытных часоў да канца ХVIII ст.

  5. История белорусской дооктябрьской литетаратуры. Мн., 1977.

  6. Полное собрание русских летописей. М., 1975. Т. 32. Хроники: Литовская и Жмойтская, Быховца. Летописи: Баркулабовская и Панцирного.

  7. Полное собрание русских летописей. М., 1980. Т. 35. Летописи белорусско-литовские.

  8. Старажытная беларуская літаратура. Зборнік. Мн., 1990.