
- •Гісторыя беларускай літаратуры хі-XVII стст.
- •Уводзіны
- •Праграма курса “Старажытная беларуская літаратура. Хі-XVII стст.” Уступ
- •Асноўныя этапы вывучэння старажытнай беларускай літаратуры
- •Перыядызацыя старажытнай беларускай літаратуры
- •Сярэднявечча Літаратура ранняга Сярэднявечча (хі – хііі стст.)
- •Перакладная літаратура
- •Арыгінальная літаратура
- •Урачыстае красамоўства
- •Іларыён, мітрапаліт Кіеўскі
- •Клімент Смаляціч (? – пасля 1164)
- •Жыційная літаратура
- •Летапісанне
- •Літаратура позняга Сярэднявечча (XIV-XV стст.)
- •Перакладная літаратура
- •Арыгінальная літаратура
- •Хаджэнні
- •Урачыстае красамоўства Грыгорый Цамблак (1364?-1419?)
- •Летапісанне
- •Рэнесанс
- •Паэзія раннягя Рэнесансу
- •Летапісанне
- •Рэфармацыя ў Беларусі
- •Грамадска-палітычная публіцыстыка XVI ст.
- •Леў Сапега (1557-1633)
- •Паэзія позняга Рэнесансу
- •Мемуарная літаратура
- •Эпісталярная спадчына
- •Узнікненне школьнага тэатра і драматургіі
- •Перакладная проза
- •Контррэфармацыя ў Беларусі. Рэлігійна-палемічная публіцыстыка
- •Парадзійна-сатырычная літаратура
- •Мясцовыя хронікі
- •Мемуарная літаратура хvіі ст.
- •Самуіл Маскевіч (1580-1642)
- •Паэзія хvіі ст.
- •Школьны тэатр і драматургія
- •Кароткі курс выбраных лекцый
- •Ф.Кміта-Чарнабыльскі
- •Ф.Еўлашоўскі
- •Каляндарна-тэматычны план курса “Старабеларуская літаратура”
- •Дзённае аддзяленне
- •Планы практычных заняткаў Тэма № 1
- •Тэма № 2
- •Літаратура
- •Тэма № 3
- •Тэма № 4
- •Літаратура
- •Тэма № 5
- •Тэма № 6
- •Літаратура
- •Тэма № 7
- •Літаратура
- •Тэма № 8 Заходне-еўрапейскае Адраджэнне і Беларусь
- •Літаратура
- •Тэма № 9
- •Ян Вісліцкі. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Гісторыя напісання і выдання паэмы “Пруская вайна”.
- •Літаратура
- •Тэма № 10
- •Літаратура
- •Тэма № 11
- •Літаратура
- •Тэма № 12 Літаратура позняга беларускага Адраджэння
- •Тэма № 13 Гісторыка-мемуарная літаратура
- •Літаратура:
- •Тэма № 14 Царкоўна-палемічная літаратура
- •Літаратура:
- •Тэма № 15 Сатырычная літаратура хуіі ст.
- •Літаратура:
- •Тэма № 16 Паэзія XVII стагоддзя
- •Літаратура
- •Пытанні да экзамена
- •Пытанні да заліку
- •Каляндарна-тэматычны план курса “Старабеларуская літаратура”
- •Завочнае аддзяленне
- •Тэматычны змест лекцый
- •Тэма №1 Старажытная беларуская літаратура як адна з развітых літаратур славянскага свету
- •Тэма № 2 Рэлігійная перакладная літаратура
- •Тэма № 3 Першыя рэлігійна-асветніцкія дзеячы на тэрыторыі будучай сярэдневяковай Беларусі
- •Тэма № 4 Летапісанне Кіеўскай Русі
- •Тэма № 5
- •Тэма № 6 Беларуска-літоўскае летапісанне хіv – хvі стагоддзяў
- •Тэма № 7 Андрэй Рымша
- •Тэма № 8 Літаратура Адраджэння
- •Тэма № 9 Францішак Скарына
- •Тэма № 10 с.Будны і в.Цяпінскі як дзеячы Рэфармацыі
- •Тэма № 11 Царкоўна-палемічная публіцыстыка. М.Сматрыцкі, а.Філіповіч
- •Тэма № 12 Сатырычная літаратура
- •Тэмы для самастойнага вывучэння
- •Тэматыка практычных заняткаў
- •Заходне-еўрапейскае Адраджэнне і Беларусь
- •Літаратура:
- •Тэма № 4 Царкоўна-палемічная літаратура
- •Тэматыка
- •Варыянт № 6
- •Узор тытульнага ліста кантрольнай работы
- •Тэматыка рэфератаў
- •Пытанні да экзамена па курсе «Гісторыя беларускай літаратуры хі-хvііі стст.” для іі курса фбфк (азн)
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Спіс тэкстаў для чытання
Тэма № 8 Літаратура Адраджэння
Агульная характарыстыка еўрапейскага Адраджэння. Гуманізм як філасофія Адраджэння, антрапацэнтрызм, Адраджэнне і рэлігія. Спецыфічныя асаблівасці Адраджэння ў Беларусі.
М.Гусоўскі. Біяграфія, агульная характарыстыка творчага шляху. Рэлігійныя і панегірычныя творы, эпісталярныя пасланні ў вершах.
Гісторыя напісання паэмы “Песня пра зубра”, яе ідэйны змест, патрыятычныя матывы, гуманістычны пафас. Пераклічка “Песні пра зубра” са “Словам пра паход Ігаравы”.
“Песня пра зубра” як гераічны эпас – гімн воінам і князю Вітаўту. Вобраз зубра як паэтызацыя адраджэнчаскага тытанізму, праяўленне праз гэты вобраз светапогляду сярэдневяковага і рэнесансавага чалавека. Сімвалізм у паэме, хрысціянская мараль і яе ўплыў на ідэйна-вобразную структуру твора.
Тэма № 9 Францішак Скарына
Біяграфія Ф.Скарыны “Белыя плямы” ў яго жыццёвым шляху, гіпотэзы і меркаванні аб перыпетыях жыцця і творчай дзейнасці першадрукара. Ф.Скарына як дзеяч Адраджэння. Фарміраванне яго светапогляду, роля ў ім рэлігійна-хрысціянскага асветніцтва, народнай этыкі і эстэтыкі.
Пражскі перыяд друкарскай дзейнасці Ф.Скарыны (1517 – 1519), віленскі перыяд (1522 – 1525). Ф.Скарына ў Кёнізбергу і Маскве (1529 – 1533). Агульная характарыстыка выданняў Ф.Скарыны пражскага і віленскага перыядаў.
Прадмовы і пасляслоўі Ф.Скарыны да выдадзеных ім кніг Бібліі як выяўленне яго асветніцтва і гуманізму. Адносіны Ф.Скарыны да рэлігіі і ўлады, права і навук. Патрыятызм і дэмакратызм Ф.Скарыны.
Ф.Скарына – паэт. Скарынаўскія вершы ў прадмовах да Бібліі, акравершы як літургічная паэзія. Гісторыка-культурнае значэнне літаратурна-грамадскай дзейнасці Ф.Скарыны, яго вобраз у сучаснай беларускай літаратуры.
Тэма № 10 с.Будны і в.Цяпінскі як дзеячы Рэфармацыі
Жыццёвы шлях С.Буднага, агульная характарыстыка кніг, выдадзеных ім на беларускай, польскай, лацінскай мовах.
“Катэхізіс” (1562) – першая друкаваная кніга на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прадмова да “Катэхізіса”, негатыўныя адносіны пісьменніка да князёў, духавенства, патрыятычныя ідэі, погляды на мову і асвету.
Агульная характарыстыка лаціна і польскамоўных кніг С.Буднага. (“Кніга аб дзвюх сутнасцях Хрыста” (1574), “Пра найважнейшыя артыкулы хрысціянскай веры” (1576), “Пра свецкую ўладу”, “Аб уладзе мяча” (1583). С.Будны – крытык біблейскіх тэкстаў.
Агульная характарыстыка жыццёвага і творчага шляху В.Цяпінскага. Пераклад ім на старабеларускую мову “Евангелля”. Прадмова да “Евангелля”, яе патрыятычны пафас, мастацкая арыгінальнасць і стылёвая своеасаблівасць.
Тэма № 11 Царкоўна-палемічная публіцыстыка. М.Сматрыцкі, а.Філіповіч
Царкоўна-палемічная публіцыстыка, час і прычыны яе ўзнікнення. Пісьменнікі-палемісты (К.Філалет, Л.Карповіч, К.Транквіліён, Л. і С.Зізаніі).
Мялет Сматрыцкі (1572 – 1630). Біяграфія. “Трэнас” (1610). Гісторыя напісання твора, вобраз маці-царквы. Асаблівасці кампазіцыі і стылю, барочныя ўплывы (сімволіка і алегарызм) у помніку.
Апанас Філіповіч. Біяграфічныя звесткі. “Дыярывуш” – выдатны помнік сінкрэтычнага характару: палеміка і мемуары. Жыційныя элементы ў творы, стыль, мова, фальклорныя элементы ў “Дыярывушы”.
Традыцыі “Дыярывуша” А.Філіповіча ў “Дзённіку” Ф.Еўлашоўскага, “Хроніцы” Я.Цадроўскага.