Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_ГБЛ ХІ-XVII стст. (Таранеўскі)_2007.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
699.9 Кб
Скачать

Тэма № 3 Першыя рэлігійна-асветніцкія дзеячы на тэрыторыі будучай сярэдневяковай Беларусі

  1. Жыццё і літаратурная творчасць К.Тураўскага. Тэматычны і маральны змест слоў-казанняў пісьменіка, іх паэтыка. Філасофска-алегарычны змест “Прытчы пра сляпога і кульгавага”.

  2. Еўфрасіння Полацкая. Жыццё асветніцы. Аналіз “Жыція Еўфрасінні Полацкай”, яго структура, вобраз падзвіжніцы, мастацкія асаблівасці “Жыція”.

  3. Аўраам Смаленскі. Жыццё Аўраама, аналіз “Жыція Аўраама Смаленскага” Яфрэма Сірына.

  4. Клім Смаляціч. Агульныя звесткі пра жыццё і літаратурную творчасць.

Тэма № 4 Летапісанне Кіеўскай Русі

  1. Станаўленне летапісання ў Кіеўскай Русі. “Аповесці мінулых гадоў” як аснова дзяржаўнага летапісання. Гіпотэзы ўзнікнення летапісання ў Кіеўскай Русі А.Шахматава і Дз.Ліхачова.

  2. Тэматычны і ідэйны змест “Аповесцей мінулых гадоў”, патрыятызм помніка, паняцце пагадовага запісу і летапіснага апавядання.

  3. Пагадовыя запісы і летапісныя апавяданні “Аповесцей ”, звязаныя з землямі сённяшняй Беларусі.

  4. Традыцыі “Аповесцей мінулых гадоў ” у беларуска-літоўскіх летапісах ХV – ХVІ стагоддзяў.

Тэма № 5

Слова пра паход Ігаравы”

  1. Час напісання, першыя публікацыі твора, прататыпныя падзеі і людзі ў ім. Праблема аўтарства і аўтэнтычнасці “Слова…”

  2. Ідэйны змест “Слова пра паход Ігаравы”. Манументалізм вобразаў Рускай зямлі, князёў і дружыны. Вобраз аўтара.

  3. “Слова пра паход Ігаравы” як узор гераічнага эпасу. Сінтэз у ім язычаскага і хрысціянскага светабачанняў. Анімізацыя прыроды, язычаская аснова паэтыкі твора. Міфалагічныя вобразы і сімволіка.

  4. Вобраз Усяслава Чарадзея. “Слова пра паход Ігаравы” і гістарычная Беларусь. “Слова пра паход Ігаравы” і беларускі фальклор. Пераклады “Слова пра паход Ігаравы” на сучасную беларускую мову. (ад. М.Багдановіча да І.Чыгрынава).

Тэма № 6 Беларуска-літоўскае летапісанне хіv – хvі стагоддзяў

  1. Асноўныя спісы і зводы беларуска-літоўскіх летапісаў. Эвалюцыя летапісання па змесце і форме: ранняе дзяржаўнае (ХІV – ХVІ); дзяржаўнае (першай паловы ХVІ ст.). Ад пагадовага запісу да летапісных аповесцей.

  2. Ідэйны і тэматычны змест “Летапісца вялікіх князёў літоўскіх” і “Летапісу 1446 года”. “Пахвала Вітаўту” як узор панегірычнай прозы.

  3. Ідэйны і тэматычны змест “Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Летапісныя аповесці ў “Хроніцы…” (Легенда пра Палямона, аповесць пра заснаванне Вільні князем Гедымінам і інш.).

  4. Ідэйны і тэматычны змест “Хронікі Быхаўца”. Аповесць пра паход князя Альгерда па Маскву, яе змест, мастацкія асаблівасці. Значэнне летапісных аповесцей ў развіцці сярэдневяковага прыгожага пісьменства ў Беларусі.

Тэма № 7 Андрэй Рымша

  1. Біяграфічныя звесткі пра Андрэя Рымшу, яго творы на старабеларускай мове (“Храналогія”, панегірыкі на гербы Л.Сапегі, Ф.Скуміна, Я.Валовіча). Творчасць паэта на польскай мове (паэма “Дэкатэрас Акроама, або дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў… Крыштафа Радзівіла”.

  2. Тэматычны і ідэйны змест паэмы, летапісна-сярэдневяковыя матывы крыўды і помсты ў ёй, услаўленне шляхецкіх вольнасцей, патрыятычны пафас – літоўска-беларускі і агульнадзяржаўны, звязаны з вернасцю каралю Рэчы Паспалітай.

  3. Вобраз аўтара ў паэме, услаўленне Крыштафа Радзівіла, асуджэнне “ненасытнага людской крывёй атрутнага Марса” – бога вайны, спачуванне ахвярам палітыкі агню і мяча.

  4. Параўнальны аналіз паэмы “Дэкатэрас” з “Прускай вайной” Я.Вісліцкага і “Песняй пра зубра” М.Гусоўскага.