Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_ГБЛ ХІ-XVII стст. (Таранеўскі)_2007.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
699.9 Кб
Скачать

Літаратура:

  1. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: у 2Т Мн., 1968-1969. Т.1 : 3 старажытных часоў да канца ХУІІІ ст.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. Мн., 1985.

  3. История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977

  4. Старажытная беларуская література. Зборнік. Мн., 1990.

Тэма № 16 Паэзія XVII стагоддзя

  1. Вытокі кніжнай паэзіі на Беларусі. Дасілабічныя вершы Ф.Скарыны. Панегірычная паэзія Л.Мамоніча, М.Сматрыцкага і інш. Элегічныя плачы на старабеларускай мове – “Лямант на смерць Лявонція Карповіча”. Шматмоўная героіка-эпічная паэзія Беларусі: Ян Радван “Радзівіліяда”, Францішак Градоўскі “Апісанне маскоўскага паходу… Крыштафа Радзівіла”.

  2. Сімяон (Самуіл Емяльянавіч Сітняновіч-Пятроўскі) Полацкі (1629-1680). Беларускі перыяд творчасці паэта. Віршы на старабеларускай, старапольскай, лацінскай мовах. Віршы-паліндромы, віршы-рэха, акравершы ў паэтычнай спадчыне С.Полацкага.

Сімяон Полацкі – заснавальнік барока. “Вертаград шматколерны” і “Рыфмалагіён” – манументальныя паэтычныя зборнікі. “Псалтыр рыфматворны” – першы вопыт усходнеславянскага паэтычнага перакладу Псалтыра. Прапаведніцкае майстэрства С.Полацкага, зборнікі пропаведзяў “Абет духоўны” і “Вячэра духоўная”. Дыдактычныя п’есы: “Камедыя прытчы пра блуднага сына” і “Пра Навахуданосара цара і пра трох отракаў”. Роля С.Полацкага ў развіцці сілабічнай паэзіі ўсходніх славян.

Літаратура

  1. Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік: У 6 т. – Мн., 1992-1995.

  2. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1995.

  3. Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд / Пад рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – Мн., 1985. 4-е выд. 1998.

  4. Симеон Полоцкий: Вирши / Сост. В.К.Былинин, Л.У.Звонарева. – Мн., 1990.

  5. Кавалёў С.В. Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст. – Мн., 1

Пытанні да экзамена

па дысцыпліне “Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХVІІІ стст.”

  1. Перыядызацыя літаратуры ХІ – ХVІІІ стст. Асноўныя жанры рэлігійнай і свецкай літаратуры (арыгінальнай і перакладной) ХІ – ХVІ стст.

  2. Асноўныя жанры рэлігійнай і свецкай літаратуры (арыгінальнай і перакладной) другой паловы ХІІІ – ХVІ стагоддзяў.

  3. Рэлігійныя перакладныя кнігі ХІ – ХІІІ стст. Сутнасць, змест, гісторыя іх з’яўлення ў Старажытнай Русі.

  4. Біблія як твор мастацкай літаратуры. Сакральнае значэнне Бібліі. Тэматычны змест “Евангелля” (на выбар).

  5. Біблія, гісторыя яе ўзнікнення. Паняцце тэандрычнасці Бібліі. Структура Старога Запавету. Першыя пераклады Бібліі.

  6. Біблія, асноўныя жанры біблійных кніг. Структура Новага Запавету. Тэматычны змест кнігі “Быццё”.

  7. Біблія. Тэматычны змест кнігі “Прароцтва св. Яна Багаслова”. Дэкалог.

  8. Біблія. Жанр прытчы ў біблійных кнігах (на прыкладзе “Евангелляў”). Афарызмы ў кнізе “Еклезіяст”.

  9. Біблія. Тэматычны змест кнігі “Псалтыр”. Гісторыя яе напісання. паняцце сінаптычнасці ў дачыненні аўтараў “Евангелляў”.

  10. Апокрыф “Хаджэнне Багародзіцы па пакутах”. Тэматычны змест апокрыфа, сутнасць жанру. Маралітэ ў творы.

  11. Агіяграфія. Генезіс і сутнасць. Гісторыя ўзнікнення агіяграфіі ў Старажытнай Русі. “Жыціе Барыса і Глеба”.

  12. Агіяграфія. Генезіс і сутнасць. Гісторыя ўзнікнення агіяграфіі на тэрыторыі Белраусі “Жыція Еўфрасінні Полацкай”.

  13. Агіяграфія. Генезіс і сутнасць. “Жыціе Аўраама Смаленскага”. Праложнае “Жыціе Кірылы Тураўскага”.

  14. Агіяграфія. Генезіс і сутнасць. “Жыціе трох віленскіх пакутнікаў”. Паняцце кананічнай і апакрыфічнай агіяграфіі, яе структура.

  15. “Аповесць пра Меркурыя Смаленскага” як прыклад секулярызацыйных працэсаў ў літаратуры ХІІ – ХІІІ стст. Тэматычны змест аповесці, вобраз Меркурыя.

  16. Паняцце летапісу. Гіпотэзы ўзнікнення летапісання ў Кіеўскай Русі (Дз.Ліхачоў, А.Шахматаў).

  17. “Аповесці мінулых гадоў” як першы агульнадзяржаўны летапісны звод ХІІ стагоддзя. Тыпы пагадовых запісаў у “Аповесцях”.

  18. “Аповесці мінулых гадоў”. Тэма, ідэя летапісу. Паняцце летапіснага апавядання. Летапісныя апавяданні пра княгіню Вольгу, Рагнеду, Рагвалода і інш.

  19. Кірыла Тураўскі. Агульная характарыстыка жыцця і літаратурнай творчасці. Філасофскі змест “Прытчы пра сляпога і кульгавага”.

  20. З гісторыі красамоўства ў Старажытнай Русі. К.Тураўскі. “Слова на Узнясенне” (або іншае, на выбар).

  21. К.Тураўскі. Паэтыка ўрачыстых слоў пісьменніка (на прыкладзе аднаго, на выбар). Паняцце ампліфікацыі.

  22. Клім Смаляціч. Біяграфічныя звесткі. “Пасланне смаленскаму прасвітару Фаме”. Ідэя перавагі духоўнага над матэрыяльным.

  23. Бібліяграфія курса старажытнай беларускай літаратуры.

  24. Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай прозе (творчасць А.Лойкі, У.Арлова, Л.Дайнекі, В.Іпатавай і інш.).

  25. Навуковыя даследаванні па старажытнай беларускай літаратуры за апошнія 20 год (І.Саверчанка, А.Мельнікаў, А.Лойка, С.Гаранін і інш.).

  26. Кірыла Тураўскі. Жанравая спецыфіка ўрачыстых слоў пісьменніка, іх тэматыка і кампазіцыя (“Слова на Фаміну Нядзелю”).

  27. “Слова пра паход Ігаравы”. Адкрыццё і вывучэнне помніка. Гістарычныя факты і асобы ў “Слове…” Праблема аўтарства.

  28. “Слова пра паход Ігаравы”. Праблема аўтэнтычнасці “Слова…” Жанравая прырода твора, яго колеравая сімволіка.

  29. Міфалогія ў “Слове пра паход Ігаравы”. Язычніцкі боскі пантэон і яго прызначэнне ў творы.

  30. Міфалогія ў “Слове пра паход Ігаравы”. Анімізм, дэманалагічныя персанажы ў творы і іх сімволіка.

  31. Сістэма вобразаў “Слова пра паход Ігаравы”. Вобраз полацкага князя Усяслава Чарадзея. Паняцце “панарамнага зроку”.

  32. Сімволіка “Слова пра паход Ігаравы”. Ваенныя сімвалы, прыродныя сімвалы.

  33. “Слова пра паход Ігаравы”. Паэтыка сна князя Святаслава, плачу Яраслаўчы і бітвы на Нямізе.

  34. Геаграфія “Слова пра паход Ігаравы”. Траян і Баян – рэаліі і гіпотэзы. Фальклорныя элементы ў творы.

  35. Язычніцтва і хрысціянства ў “Слове пра паход Ігаравы”. Пераклады “Слова” на беларускую мову.

  36. Хаджэнні. Іх спецыфіка як жанру. Апісанне падарожжаў да святынь Візантыі і Палестыны. “Хаджэнне ігумена Данііла”.

  37. Беларуска-літоўскае летапісанне. Асноўныя зводы і спісы летапісаў, іх структура. Гісторыя вывучэння беларуска-літоўскіх летапісаў у беларускай медыявістыцы.

  38. Беларуска-літоўскае летапісанне. “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”. Час напісання, тэматычны змест.

  39. Беларуска-літоўскае летапісанне. Летапіснае апавяданне ў “Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх”, сутнасць і літаратурнасць.

  40. “Летапіс 1446 года”. Ідэя, тэматычны змест летапісу, структура.