Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_ГБЛ ХІ-XVII стст. (Таранеўскі)_2007.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
699.9 Кб
Скачать

Літаратура

  1. Парэцкі Я. Сымон Будны. – Мн., 1975.

  2. Саверчанка І. Сымон Будны. Гуманіст і рэфарматар. – Мн., 1993.

  3. Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы.

  4. Подокшин С.А. Скорина и Будный. – Мн., 1974.

Тэма № 12 Літаратура позняга беларускага Адраджэння

1. Філон Кміта-Чарнабыльскі (1530-1587). Біяграфічныя звесткі. “Лісты” Ф.Кміты-Чарнабыльскага (1573-1574). Адлюстраванне ў іх гістарычных падзей і выява асобы іх аўтара – яго шляхецкага патрыятызму, культурнага кругагляду, народнага погляду на рэчы, дасціпнасці і прыроднага гумару. “Лісты” і ўзбагачэнне жанравай структуры старабеларускай мастацкай пісьменнасці.

2. Фёдар Еўлашоўскі (1546-1614). Біяграфічныя звесткі. “Дзённік” Ф.Еўлашоўскага, яго творчая гісторыя. Адлюстраванне ў ім побыту дробнай шляхты Беларусі другой паловы ХVІ ст., тагачаснага ўзроўню яе духоўнасці, эвалюцыі яе поглядаў. Тэматычны змест “Дзённіка”.

Тэма № 13 Гісторыка-мемуарная літаратура

  1. “Баркулабаўская хроніка”. Час узнікнення. Аўтарства. Адлюстраванне мясцовага жыцця з 60-х гг. ХVІ ст. да 1608г. Выява асобы летапісца і яго пункту погляду на мінулае з вышыні падзей пачатку ХVІІ ст. Летапісныя традыцыі ў “Хроніцы...”. Тэматычны змест “Баркулабаўскай хронікі”.

  2. Хроніка” Яна Цадроўскага. Асоба мемуарыста, апісанне ў “Хроніцы” падарожжаў у Францыю, Галандыю. Мясцовыя падзеі ў “Хроніцы”.

Літаратура:

  1. ПСРЛ. Т. 32,35. 1975, 1980.

  2. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. – Мн., 1975.

  3. Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі ХVІІ ст. – Мн., 1983.

  4. Польскамоўныя мемуары Беларусі ХУІІ ст. Віцебск,2005.

  5. Таранеўскі В.У. Ад летапісаў да мемуараў. Віцебск., 2003.

Тэма № 14 Царкоўна-палемічная літаратура

  1. Мялет Сматрыцкі (1572-1630). Біяграфія. “Трынас”. Гісторыя ўзнікнення помніка, яго роля і значэнне ў нацыянальна-вызваленчым руху, сіла мастацкай выразнасці вобраза маці, які ўвасабляе праваслаўную царкву.

Асаблівасці стылю і мовы “Трынаса”. Уплыў вуснай народнай творчасці, фальклорных плачаў.

Агульны агляд творчай дзейнасці М. Сматрыцкага.

  1. Апанас Філіповіч (каля 1597-1648). Біяграфічныя звесткі. “Дыярыуш” – выдатны помнік палемічнай літаратуры. Стыль, мова, фальклорныя элементы “Дыярыуша”. Тэматычны змест “Дыярыуша”.

Літаратура:

  1. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. – Мн., 1985.

  2. Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. – Мн., 1959.

  3. Прокошина Е.С. Мелетий Смотрицкий. – Мн., 1966.

Тэма № 15 Сатырычная літаратура хуіі ст.

  1. Сатырычная літаратура як спосаб выражэння пратэсту супраць палітычнага ўціску і эканамічнай экспансіі (“Прамова Мялешкі”), як фактар сацыяльнай крытыкі маральнай дэградацыі феадальных вярхоў(“Ліст да Абуховіча”). “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча” як паказальнікі дэмакратызацыі ў даўнейшай беларускай літаратуры героя і стылю.

  2. “Прамова Мялешкі”. Творчая гісторыя твора, яго папулярызацыя ў ХУІІ – ХУІІІ ст.ст. Выкарыстанне ў “Прадмове…” прыёму падстаноўкі героя, выкарыстанне імя і рэзюме гістарычнай асобы дзеля стварэння літаратурнага героя – абаронцы правоў беларусаў. Сатырычны пафас твора.

  3. “Ліст да Абуховіча”. Асуджэнне бяздарнасці ваенаначальнікаў, іх нядобрасумленных адносін да сваіх абавязкаў перад Рэччу Паспалітай і яе насельнікамі. Яркасць сатыры ў творы, народна-размоўныя элементы ў мове.