Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_ГБЛ ХІ-XVII стст. (Таранеўскі)_2007.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
699.9 Кб
Скачать

Праграма курса “Старажытная беларуская літаратура. Хі-XVII стст.” Уступ

Гісторыка-культурны феномен старажытнай беларускай літаратуры. Вытокі беларускай літаратуры эпохі Сярэднявечча, роля нацыянальных і іншаземных літаратурных традыцый у працэсе яе станаўлення.

Спецыфічныя асаблівасці старажытнай беларускай літаратуры. Абстрагаванасць, этыкетнасць, традыцыйнасць, сярэдневяковы гістарызм, полілінгвістычны характар літаратуры. Літаратурны помнік, рукапіс, ізводы. Праблема аўтарства. Арнаментыка рукапісу.

Сістэтатызацыя рукапісных збораў і старадрукаў М.П.Румянцавым, А.Х.Вастокавым, П.М.Строевым, Г.Я.Галенчанкам. Тэксталагічныя даследаванні А.А.Шахматава, У.В.Ператца, Дз.С.Ліхачова. Мастацкі метад, сістэма жанраў і асноўныя тэмы старажытнай беларускай літаратуры. Асоба сярэдневякавога чалавека ў літаратуры. Старабеларуская літаратура ў кантэксце сустветнай літаратуры.

Асноўныя этапы вывучэння старажытнай беларускай літаратуры

Шматвякавая пісьмовая спадчына беларускага народа ў працах беларускіх, рускіх, польскіх і украінскіх даследчыкаў ХІХ – пач. ХХ стст. (А.Х.Архангельскага, М.А.Багдановіча, Т.Нарбута, Р.Падбярэскага, В.Ф.Сопікава, Ф.Т.Сушыцкага і інш.). Навуковая дзейнасць І.М.Даніловіча, Я.Ф.Карскага, М.І.Гарэцкага. Мастацкая спадчына беларускага народа ў манаграфіі Я.Ф.Карскага “Беларусы”. Сістэматычнае даследаванне гісторыі беларускай літаратуры ў 50-90-я гады ХХ стагоддзя. Навуковае выданне помнікаў старажытнай беларускай літаратуры (У.Г.Кароткі, А.Ф.Коршунаў, М.М.Улашчык). Вывучэнне гісторыі асобных літаратурных жанраў, творчасці пісьменнікаў ХІ-XVII стст. (В.І.Дарашкевіч, У.Г.Кароткі, А.І.Мальдзіс, А.А.Мельнікаў, І.В.Саверчанка, В.А.Чамярыцкі і інш.).

Перыядызацыя старажытнай беларускай літаратуры

  1. Літаратура эпохі Сярэднявечча (ХІ – ХV стст.)

  2. Літаратура эпохі Рэнесансу (XVI ст.)

  3. Літаратура эпохі Барока (XVII ст.)

Сярэднявечча Літаратура ранняга Сярэднявечча (хі – хііі стст.)

Агульны перыяд развіцця трох усходнеславянскіх літаратур – беларускай, украінскай і рускай. Пытанне аб пачатку пісьменнасці на ўсходнеславянскіх землях. Першыя помнікі пісьменства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Хрышчэнне Русі, выбар візантыйскай арыентацыі. Царква і вялікакняская ўлада. Цэнтры кніжнай культуры (Кіеў, Ноўгарад, Полацк, Смаленск, Тураў і інш.) Язычніцкая спадчына ў духоўнай культуры Старажытнай Русі. Культурныя сувязі ўсходніх славян з Візантыяй, першы паўднёваславянскі літаратурны ўплыў. Асветніцкая дзейнасць Кірыла і Мяфодзія, крытыка “трохмоўнай ерасі”. Творчая спадчына Навума Ахрыдскага, Канстанціна Праслаўскага, Чарнарызца Храбра. Феадальная раздробленасць, барацьба з крыжакамі і манголататарамі. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Асноўныя жанры і стылявое поле літаратуры.

Перакладная літаратура

Літаратурныя сувязі і кантакты, творчы характар успрыняцця перакладной літаратуры ўсхзоднеславянскімі кніжнікамі.

Біблія” як помнік сусветнай культуры, дыдактычная і эстэтычная значэнне біблейскіх кніг. Гістарычныя ўмовы формавання канону. Асноўныя жанры Старога Запавету. Паэтыка Псалтыра. Філасофскі сэнс прытчаў Саламона. Структура Новага Запавету. Характарыстыка кананічных евангелляў, сістэматызацыя хрысціянскага вучэння ў пасланнях апостала Паўла, эсхаталагічныя пытанні ў “Апакаліпсісе”. Першыя біблейскія кнігі на беларускіх землях: Тураўскае евангелле (ХІ ст.), Полацкае евангелле (ХІІ ст.), Аршанскае евангелле (ХІІІ ст.), Лаўрышаўскае евангелле (ХIV ст.), Друцкае евангелле (ХIV ст.). Біблейская традыцыя ў літаратуры.

Блуканне Багародзіцы па пакутах”. Помнік апакрыфічнай літаратуры. Праблематыка твора. Пытанне пра боскую справядлівасць, пошукі праўды і дабра ў апокрыфе. Характарыстыка вобраза Багародзіцы.

Жыціе Аляксея, чалавека Божага”. Класічны ўзор агіяграфічнага твора. Гісторыя стварэння, каноны жыція. Вобраз Аляксея.

Александрыя”. Гісторыя напісання і рэдакцыі твора. Сюжэт, кампазіцыя, прыгодніцкія і казачна-фантастычныя элементы. Вобраз Аляксандра Македонскага.