Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_ГБЛ ХІ-XVII стст. (Таранеўскі)_2007.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
699.9 Кб
Скачать

Літаратура

  1. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. – Мн., 1968-1969. Т. 1. З старажытных часоў да XVIII ст.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. Мн., 1985.

  3. Слова пра паход Ігаравы. Мн., 1986.

  4. Анталогія даўней беларускай літаратуры: ХІ – перш.пал.ХУІІІ ст.ст. Мн., 2003.

  5. Старажытная беларуская літаратура. Зборнік. – Мн., 1990.

  6. Гістрыя беларускай літаратуры ХІ – ХУІІІ ст.ст. – Віцебск, 2003, 2006.

Тэма № 5

  1. Беларуска-літоўскае летапісанне. Час і прычыны ўзнікнення. Асноўныя спісы і зводы летапісаў, якія дайшлі да нашага часу. Ідэйны змест, асноўны пафас беларуска-літоўскага летапісання.

  2. Летапісец Вялікіх князёў Літоўскіх”. Ідэйны і тэматычны змест “Летапісца...”. Летапіснае апавяданне ў “Летапісцы...”.

  3. Летапіс 1446 года”. Структура, тэматычны змест. Летапіснае апавяданне ў І-ым Беларускім летапісе “Пахвала Вітаўту” – выдатны ўзор панегірычнай літаратуры.

Тэма № 6

  1. Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Тэматычны змест. “Легенда пра Палемона”. “Легенда пра заснаванне Вільні”.

  2. Хроніка Быхаўца”. Тэматычны змест. Летапісныя апавяданні ў “Хроніцы...”. Літаратурная вартасць “Хронікі Быхаўца”. Апавяданне “Пра паход князя Альгерда на Маскву”.

  3. Выданні беларуска-літоўскіх летапісаў, гісторыя іх вывучэння.

Літаратура

  1. Полное собрание русских летописей. Т. 32. – М., 1975.

  2. Полное собрание русских летописей. Т. 35. – М., 1980.

  3. Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. – М., 1969.

  4. Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. – М., 1979.

  5. “Полымя”. - №№ 10, 11, 12. - 1993.

  6. Чаропка В. Імя ў летапісах і хроніках. – Мн., 1993.

  7. Беларусь у летапісах і хроніках. – Мн., 1997.

Тэма № 7

  1. Андрэй Рымша. Жыццёвы шлях паэта. Агульная характарыстыка літаратурнай творчасці.

  2. Вытокі. “Храналогія”. Тэматычны змест твора . “Экпіграмы” на гербы Л.Сапегі, Ф.Скуміна, Я.Валовіча як узоры геральдычнай паэзіі XVI ст.

  3. Героіка-эпічная паэма “Дзссяцігадовая аповесць ваенных спраў М.К.Радзівіла-Перуна”. Змест, мастацкія вартасці твора.

  4. А.Рымша і нясвіжскае кола паэтаў (Д.Набароўскі, Б.Будны, Я.Пратасовіч і інш.).

Літаратура

  1. Анталогія даўней беларускай літаратуры: ХІ – перш.пал. ХvІІІ ст.ст. - Мн., 2003.

  2. Кавалёў С. Лацінамоўная паэзія Беларусі і Літвы пачатку XVI ст. – Мн., 1993.

  3. Саверчанка І. Старажытная паэзія Беларусі. – Мн., 1996.

Тэма № 8 Заходне-еўрапейскае Адраджэнне і Беларусь

  1. Агульная характарыстыка эпохі Адраджэння. Гуманізм як філасофія Адраджэння. Прызначэнне чалавека. Антрапацэнтрызм.

  2. Грамадска-гістарычныя і сацыяльна-эканамічныя прычыны ўзнікнення і развіцця ў Беларусі XVI ст. ідэй Адраджэння. Спецыфічныя асаблівасці Адраджэння ў Беларусі. Ідэі гуманізму і рэнесанснага асветніцтва ў публіцыстыцы, сцверджаныя Ф.Скарынам.

  3. Біяграфія Ф.Скарыны (белыя плямы ў жыццяпісе Ф.Скарыны). Ф.Скарына як дзеяч Адраджэння. Фарміраванне светапогляду Ф.Скарыны, і роля ў ім рэнесансных ідэй. Непасрэдныя кантакты з дзеячамі Адраджэння і заходне-еўрапейскімі друкарамі. Скарынаўская інтэрпрэтацыя Бібліі.

  4. Ф.Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Агульная характарыстыка выданняў Ф.Скарыны пражскага і віленскага перыядаў (колькасць выдадзенага, савецкі кірунак кніг, чарговасць кніг Бібліі, якія друкаваў Ф.Скарына, наватарскае забеспячэнне іх прадмовамі і пасляслоўямі, друкарскі ўзровень чэшскіх і віленскіх выданняў, іх мова, мастацка-графічнае афармленне).

  5. Вобраз Ф.Скарыны ў беларускай літаратуры, мастацтве і кіно.