Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_ГБЛ ХІ-XVII стст. (Таранеўскі)_2007.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
699.9 Кб
Скачать

Парадзійна-сатырычная літаратура

Асаблівасці смехавай культуры ў Беларусі ў ХVІІ ст. Парадыраванне кананічных жанравых формаў, сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць помнікаў, новы тып героя і антыгероя ў літаратуры.

Прамова Мялешкі”(першая трэць ХVІІ ст.) – пародыя на жанр соймавых прамоваў. Выкарыстанне імя рэальнай гістарычнай асобы Івана Мялешкі дзеля праўдападобнасці сітуацыі. Уяўная наіўнасць аўтара-прамоўцы ў адлюстраванні і характарыстыцы звычаяў і нораваў сучаснага яму шляхецкага асяроддзя. Крытыка насаджэння чужароднай культуры, паказ прыярытэту айчынага перад іншаземным. Гумар і элементы сатыры ў адлюстраванні патрыярхальнай даўніны. Жывая гутарковая мова, прыказкі, прымаўкі, трапныя выразы ў творы. Спісы і рэдакцыі помніка.

Ліст да Абуховіча”(каля 1655). Праблема аўтарства помніка. Цыпрыян Камуняка як магчымы аўтар “Ліста”. Паказ прадажніцтва, крывадушніцтва, недабрасумленнасці ваеначальнікаў, крытыка іх здрадніцкай палітыкі дзеля карысных інтарэсаў. Сатырычныя прыёмы пры стварэнні вобраза Піліпа Абуховіча і яго радаслоўнай. Выкарыстанне паэтыкі вуснай народнай творчасці.

Выкарыстанне парадыйна-сатырычнай формы ў рэлігійна-палемічных мэтах: “Грамата, пісаная да святога Пятра” (сяр.ХVІІ ст.) і “Казанне рускае” (канец ХVІІ ст.).

Мясцовыя хронікі

Паступовы адыход ад дзяржаўнага летапісання ў канцы ХVІ ст. Адлюстраванне гістарычных падзей у дыярыушах і мемуарах, у героіка-эпічнай паэзіі і мясцовых хроніках. Пачаткі Магілёўскай хронікі.

Баркулабаўскі летапіс” (канец ХVІ – пачатак ХVІІ ст.) – першая мясцовая хроніка ў беларускім пісьменстве. Панарамнае апавяданне пра гістарычныя падзеі і эмацыянальныя ўспаміны аўтара. Спалучэнне агульнадзяржаўнага і мясцовага патрыятызму. Кампазіцыйныя і стылістычныя асаблівасці хронікі.

Магілёўская хроніка” (канец ХVІІ ст.). Запісы Т.Сурты пра гісторыю Магілёва і падзеі другой паловы ХVІІ ст. Чалавек і гісторыя ў запісах Т.Сурты. Мясцовы каларыт хронікі. Іншаземцы, іх норавы і звычаі ў назіраннях аўтара.

“Баркулабаўскі летапіс” і “Магілёўская хроніка”: праблема традыцыі і тыпалагічнага падабенства.

Мемуарная літаратура хvіі ст.

Эпоха мемуараў. Ваенныя падзеі, падарожжы, сямейнае жыццё – асноўныя тэмы дыярыушаў і мемуараў. Маскоўская тэма у “дзённіку падзеяй, што датычыцца смутнага часу” І.Будзілы Гістарычныя падзеі і жаўнерскія будні ў дыярыушах Абуховчаў, Б.Маскевіча, Я.Пачабута-Адланіцкага. Падарожныя нататкі С.Паца, Т.Білевіча. Гаспадарчыя клопаты і назіранні за надвор’ем у “Дыярыушы” А.Храпавіцкага. Аўтабіяграфія Б.Радзівіла.

Дыярыуш пра падзеі ў Польшчы 1632-1656 гг…” Альбрыхта Станіслава Радзівіла. Дзяржаўнае жыццё і прыдворныя інтрыгі ў нататках канцлера вялікага літоўскага, партрэты каралёў, польскіх і беларуска-літоўскіх магнатаў. Радзівілаўскі “патрыятызм”.

Дыярыуш” (50-я гг. ХVІІ ст.)Адама Каменскага-Длужыка. Апісанне земляў Сібіры і Далёкага Усходу. Аўтарскія рэфлексіі і заўвагі. Русізмы і беларусізмы ў мове помніка.

Самуіл Маскевіч (1580-1642)

Дыярыуш” (1594-1621 гг.) С.Маскевіча. Эпіграф да “Дыярыуша” як агульны дэвіз мемуарыстаў эпохі Барока. Дзейнікавая і мемуарная часткі помніка. Расійская гісторыя смутнага часу вычыма беларскага шляхціца С.Маскевіча. Прадзівы паказ жаўнерскага побыту, нораваў і звычаяў маскоўскага баярства, вобразы маскоўскіх цароў-самазванцаў, калекцыя забаўных выпадкаў. Экспрэсіўны стыль помніка, аўтарская шчырасць і назіральнасць.

Ян Цадроўскі (1617 – каля 1682)

Успаміны” Я.Цадроўскага як тыпавы прыклад шляхецкіх мемуараў сярэдзіны ХVІІ ст. Адлюстраванне тагачасных грамадскіх і гістарычных падзей у Рэчы Паспалітай. Апісанне падарожжа па Германіі, Галандыі, Даніі, Францы пад час знаходжання аўтара на службе ў Б.Радзівіла. Руска-польская вайна 1654-1667 гг. ва ўспрыняцці мемуарыста. Паказ рэлігійнай варожасці і фанатызму ў натотках Я.Цадроўскага. Асаблівасці кампазіцыі, стылю, мовы.