Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_ГБЛ ХІ-XVII стст. (Таранеўскі)_2007.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
699.9 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М.Машэрава”

Гісторыя беларускай літаратуры хі-XVII стст.

Вучэбна-метадычны комплекс

для студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання

Віцебск

Выдавецтва УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”

2007

УДК 882.6 (075.8)

ББК 83.3 (4 Беи) я 73

Т 19

Аўтар: старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры УА “ВДУ імя П.М.Машэрава” В.У.Таранеўскі

Рэцэнзент: кандыдат філалагічных навук, дацэнт Емяльянаў А.С.

Навуковы рэдактар: загадчык кафедры беларускай літаратуры, дацэнт В.І.Русілка

Таранеўскі В.У.

Т 19 Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-XVII стст. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання / В.У.Таранеўскі. - Віцебск: Выдавецтва УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, 2007. – с.

ISBN 985-480-228-0.

Вучэбна-метадычны комплекс “Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-XVII стст” уключае практычныя заданні, кароткі тэарэтычны курс, пытанні да экзаменаў і залікаў, тэмы рэфератаў і кантрольных, навуковую літаратуру, спісы тэкстаў для абавязковага і дадатковага чытання. Адрасаваны студэнтам філалагічных спецыяльнасцей універсітэта і прыхільнікам старажытнай літаратуры.

УДК 882.6 (075.8)

ББК 83.3 (4 Беи) я 73

© Таранеўскі В.У., 2007

© УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, 2007

Уводзіны

Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХVІІ стагоддзяў ( традыцыйна да нядаўніх пор гэты курс называўся “Старабеларуская літаратура”) – адна з важнейшых частак агульнага курса гісторыі беларускай літаратуры, які выкладаецца на філалагічных факультэтах УА “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М.Машэрава”. Яго асэнсаванне і засваенне спецыфічнае, адметнае ад літаратуры пазнейшага часу. Студэнтам нялёгка зразумець сэнс даўніх твораў, адчуць іх эстэтыку, гістарычную і мастацкую каштоўнасць.

Вучэбна-метадычны комплекс “Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХVІІ стагоддзяў” прапануе максімальна аб’ёмны практычны ахоп матэрыялу з мэтаю найбольш поўнага адлюстравання развіцця беларускай літаратуры ХІ-ХVІІ стст. Ен таксама ўключае кароткі лекцыйны курс па мясцовым летапісанні (“Баркулабаўская хроніка”) і мемуары (Ф.Еўлашоўскі, Ф.Кміта-Чарнабыльскі), сістэматызуе кантрольныя патанні (экзаменацыйныя і заліковыя), накіроўвае студэнтаў на навуку (напісанне рэфератаў).

Асноўныя задачы вучэбна-метадычнага комплекса “Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХVІІ стагоддзяў” – фарміраванняе ў студэнтаў уяўлення пра храналогію і асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ХІ-ХVІІ стст., пра асноўныя гісторыка-культурныя эпохі (Сярэднявечча, Рэнесанс, Барока). Ен павінен паспрыяць выпрацоўцы ў студэнтаў навыкаў самастойна літаратуразнаўча аналізаваць тэксты, асэнсоўваць жанры і стылі даўняй беларускай літаратуры, гісторыю стварэння і асаблівасці паэтыкі найбольш значных мастацкіх твораў.

Вучэбна-метадычны комплекс “Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХVІІ стагоддзяў” уключае спіс рэкамендаванай літаратуры, які складаецца з мастацкіх тэкстаў (асноўных і дадатковых), вучэбных дапаможнікаў, анталогій, хрэстаматый, прысвечаных гісторыі беларускай літаратуры ХІ-ХVІІ стст. Наяўнасць такога спісу дазволіць студэнтам незалежна знаходзіць патрэбны матэрыял для выяснення канкрэтных пытанняў літаратурнага працэсу, пачынаючы ад біяграфій пісьменнікаў і заканчваючы мастацкасцю таго ці іншага тэксту.

Вучэбна-метадычны комплекс “Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХVІІ стагоддзяў” прызначаны студэнтам-філолагам і складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі базавай праграмы “Беларуская філалогія”, “Руская філалогія”.