Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruskaya_mova_s_otvetami.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
51.53 Кб
Скачать
  1. Характарыстыка сучайснай беларускай тэрмiналогii. Шляхi стварэння новых тэрмiнау.

Тэрмін (ад лац. terminus ‘канец, мяжа’) – слова, што дакладна абазначае пэўнае паняцце якой-небудзь галіны навукі, тэхнікі або мастацтва.

Тэрміналогіясукупнасць тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, што адлюстроўвае адпаведную сукупнасць паняццяў.

Разам з прафесіяналізмамі і наменклатурай (назвы, да прыкладу, гор, рэк і г. д.) утварае спецыяльную лексіку, што з’яўляецца лексікай абмежаванага ўжытку. Тэрміналогія кожнай галіны дзейнасці абумоўлена гісторыяй фармавання сістэмы паняццяў гэтай галіны. Так, лексічная асаблівасць эканамічнай тэрміналогіі – значная колькасць запазычанняў з англійскай мовы. У тэрміналогіі не павінна быць шматзначнасці, аманіміі, сінаніміі. Тэрміналогія ў шырокім сэнсе можа ўзаемадзейнічаць з агульнаўжывальнай лексікай.

  1. Асноуныя прынцыпы навуковага перакладу

  1. Дакладнасць

  2. Захав.тэрмiн сiстэмы

  3. Атсутнасць 2хсэнсоунасцi

13) Асаблiвасцi перакладу тэрмiналагiчных словазлучэнняу

Як фразеалагiзмы, або не перакладаюцца

14) Лексiкаграфiя. Слоунiкi/

Лексікаграфія (грэч. lexikos- які датычыць слова і grapho- пішу) раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай складання слоўнікаў.У развіцці слоўнікавай справы на Беларусі вучоныя вылучаюць тры перыяды: даслоўнікавы, ранні слоўнікавы і перыяд развітой лексікаграфіі.У даслоўнікавы перыяд (XIII – XV стст.) працамі, блізкімі да лексікаграфічных, былі гласарыі, або словапаказальнікі, – вытлумачэнні асобных “цяжкіх” слоў старажытнага тэксту, якія выносіліся на палі рукапісу Другі перыяд пачынаецца тады, калі глосы дзеля зручнасці збіраюць у спецыяльныя рукапісныя зборнікі (гласарыі), якія называліся ў той час лексіконамі.Са станаўленнем нацыянальнай літаратурнай мовы пачынаецца перыяд развітой беларускай лексікаграфіі. Сучасная слоўнікавая справа падзяляецца на тэарэтычную і практычную лексікаграфію.

Нормы літаратурнай мовы фіксуюцца ў слоўніках і даведніках рознага тыпу.

Тлумачальныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх раскрываюцца значэнні слоў шляхам кароткага апісання або з дапамогай сінонімаў, прыводзяцца кантэкстуальныя ілюстрацыйныя прыклады. Акрамя гэтага, у тлумачальных слоўніках адначасова ўказваюцца месца націску ў слове, яго граматычныя ўласцівасці, асаблівасці правапісу, стылістычная прыналежнасць, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні, а часам і паходжанне запазычанага слова.

Гістарычныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх тлумачыцца лексіка мінулых эпох.

Этымалагічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх вызначаецца паходжанне слоў, іх пачатковае значэнне і наступныя змены.

Слоўнікі іншамоўных слоў – гэта слоўнікі, у якіх тлумачацца значэнні запазычаных слоў з іншых моў, падаецца апісанне кожнага такога слова са значэннямі як у мове-першакрыніцы, так і ў сучаснай беларускай мове.

Тэрміналагічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх тлумачацца тэрміны пэўных галін навукі і тэхнікі.

Фразеалагічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх тлумачыцца сэнс фразеалагізмаў і іх варыянтаў, прыводзяцца ілюстрацыйныя прыклады, даецца стылістычная афарбоўка і паходжанне.

Арфаграфічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх даецца правільнае напісанне слоў.

Арфаэпічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх фіксуюцца нормы маўлення і націску.

Марфемныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх прыводзяцца правілы дзялення слоў на часткі.

Таксама існуюць слоўнікі сінонімаў, антонімаў, паронімаў, этымалагічныя, анамастычныя і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]