- •§ 1. Пераход да мірнага жыцця. Пасляваеннае аднаўленне
- •§ 2. Пераадоленне разрухі ў эканоміцы. Выхад на новы ўзровень развіцця
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе
- •4. Адраджэнне і развіццё адукацыі і навукі
- •§ 5. Літаратура і мастацтва ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе
- •§ 6. Вынікі аднаўленчага перыяду
- •§ 7. Рэфармаванне палітычнай сістэмы. Паступовае ўсталяванне індустрыяльнага грамадства
- •1960-Х — першая
- •26 Красавіка 1986 г.
- •8. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў гады «адлігі»
- •§ 9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у другой палове 1950-х —
- •10. Грамадска-палітычнае становішча рэспублікі ў другой палове 1960-х —
- •11. Эканамічнае становішча рэспублікі
- •§ 12. Перабудова ў грамадска-палітычным жыцці другой паловы 1980-х гг.
- •§ 13. Спробы паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця бсср у другой палове 1980-х гг.
- •14. Развіццё адукацыі і навукі ў бсср
- •§ 15. Беларуская літаратура і яе ўплыў на грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 16. Тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва ў другой палове 1950-х — 1980-я гг.
- •§ 17. Вынікі развіцця бсср па шляху ўсталявання індустрыяльнага грамадства
- •§ 18. Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
- •2 Красавіка
- •24 Лістапада
- •2 Красавіка
- •§ 19. Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь
- •§ 22. Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь
- •§ 27. Вынікі развіцця Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы
- •28. Наша гістарычная спадчына
- •§ 15. Беларуская літаратура і яе ўплыў
- •§ 27. Вынікі развіцця Рэспублікі Беларусь
§ 18. Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
На шляху да стабілізацыі
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
27 ліпеня
Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэні-
1990 г.
тэце БССР
25 жніўня
Наданне статусу канстытуцыйнага закона
1991 г.
Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР
19 верасня
Зацвярджэнне новай назвы нашай краіны —
1991 г.
Рэспубліка Беларусь — і яе дзяржаўных
сімвалаў
8 снежня
Спыненне існавання СССР. Стварэнне Са-
1991 г.
дружнасці Незалежных Дзяржаў
10 снежня
Вярхоўны Савет Беларусі дэнансаваў
1991 г.
Дагавор аб утварэнні СССР ад 30 снежня 1922 г.
і ратыфікаваў Пагадненне аб стварэнні СНД
15 сакавіка
Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь —
1994 г.
Дзень Канстытуцыі
1994 г.
Абранне першым Прэзідэнтам Рэспублікі
Беларусь А. Р. Лукашэнкі
1995 г.
Рэспубліканскі рэферэндум па пытаннях
дзяржаўнага статусу беларускай і рускай моў,
новай дзяржаўнай сімволікі (герба і сцяга),
эканамічнай інтэграцыі з Расіяй, правоў
Прэзідэнта
1996, 2001,
Прыняцце планаў сацыяльна-эканамічна-
2006 гг.
га развіцця Рэспублікі Беларусь на першым,
другім, трэцім Усебеларускіх народных сходах
2 Красавіка
Падпісанне Дагавора аб стварэнні Супольніцтва
1996 г.
Рэспублікі Беларусь і Расійскай
Федэрацыі.
114
Скачено с Образовательного портала www.adu.by
Заканчэнне
24 Лістапада
Прыняцце на рэспубліканскім рэферэндуме
1996 г.
новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Бела-
русь са змяненнямі і дапаўненнямі. Перанясен-
не Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
(Дня Рэспублікі) з 27 на 3 ліпеня
2 Красавіка
Утварэнне Саюза Беларусі і Расіі. Абвяшчэнне
1997 г.
2 красавіка Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Снежань
Падпісанне Беларуссю і Расіяй Дагавора
1999 г.
аб стварэнні Саюзнай дзяржавы
2001 г.
Абранне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь
А. Р. Лукашэнкі
2004 г.
Прыняцце на рэспубліканскім рэферэндуме
паправак у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь,
звязаных з парадкам правядзення выбараў
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
2006 г.
Абранне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь
А. Р. Лукашэнкі
У другой палове 1980-х гг. працэс перабудовы дапоўніўся нечакана для ўлады ўзнікненнем і развіццём на абшарах СССР
моцных нацыянальных рухаў. Гэта паскорыла выспяванне і афармленне ў рэспубліцы ідэі суверэнітэту — палітычнай не-залежнасці і самастойнасці дзяржавы ва ўнутранай і знешняй палітыцы, якая не дапускае замежнага ўмяшання. Пачаткам рэалізацыі гэтай ідэі стала прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаў-ным суверэнітэце БССР і наданне ёй канстытуцыйнага статусу. Большасць насельніцтва БССР заставаліся прыхільнікамі заха-вання СССР, перабудаванага на дэмакратычных асновах. Тым не менш незавершанасць працэсу дэмакратызацыі ў палітычнай галіне, пэўнае адставанне ў навукова-тэхнічным развіцці, не-магчымасць рэфармавання цэнтралізаванай планавай экано-мікі, падзенне прэстыжу камуністычнай партыі ў грамадстве прывялі ў рэшце рэшт да спынення ў 1991 г. існавання СССР.
На постсавецкай прасторы ўзнікла Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД).
Для пераадолення крызісу, выкліканага распадам СССР,
неабходна было вызначыцца з выбарам мадэлі будучага гра-
115
Скачено с Образовательного портала www.adu.by
мадскага і эканамічнага развіцця нашай краіны — Рэспублікі Беларусь. У такіх умовах патрэбны былі моцная ўлада і палі-тычная воля кіраўніцтва. Увядзенне ў Рэспубліцы Беларусь у 1994 г. інстытута прэзідэнцтва паклала пачатак новаму эта-пу развіцця нашай краіны. Перад Прэзідэнтам як кіраўніком дзяржавы паўстала задача распрацаваць і рэалізаваць праграму вываду краіны з крызісу. На мяжы ХХ і ХХІ стст. гэта задача стала лёсавызначальнай для Беларусі.
У першай палове 1990-х гг. на першым месцы стаяла праб-лема ўзаемаадносін паміж выканаўчай, заканадаўчай і судовай галінамі ўлады. Гэта праблема была звязана з ажыццяўленнем прынцыпу падзелу ўлад, які разам з прынцыпам вяршэнства законаў — абавязковым выкананнем усімі дзяржаўнымі орга-намі і службовымі асобамі законаў, а таксама роўнасцю ўсіх людзей перад законам і рэалізацыяй іх правоў і свабод — скла-дае прыкметы прававой дзяржавы. Згодна з Канстытуцыяй 1994 г. Рэспубліка Беларусь была абвешчана прававой дзяржа-вай. Наспела неабходнасць дакладнага вызначэння функцый Прэзідэнта, Урада і Парламента.
З мэтай забеспячэння будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь прававой дзяржавы і дзейснага функцыянавання ўсіх галін улады 24 лістапада 1996 г. быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. На ім народ як адзіная крыніца ўлады ў Рэспублі-цы Беларусь выказаўся за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі. Згодна з новай рэдак-цыяй Канстытуцыі Кіраўніком дзяржавы з’яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнічы і заканадаўчы орган ула-
На плошчы Незалеж-насці ў Мінску ў час святкавання Дня Рэспублікі
116
Скачено с Образовательного портала www.adu.by
ды — Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Выканаўчую ўладу ў нашай краіне ажыццяўляе Урад — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Судовая ўлада належыць судам розных узроўняў.
Пасля распаду СССР кожная былая саюзная рэспубліка ста-ла незалежнай краінай са сваёй нацыянальнай грашовай сістэ-май і павінна была шукаць свой выхад з эканамічнага крызісу пачатку 1990-х гг. У Беларусі былі распрацаваны праграмы пераходу ад камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання народнай гаспадаркай да рыначнай эканомікі. Былі ўведзены рыначныя цэны на пераважную большасць тавараў і паслуг, дазволена арэнда і індывідуальная працоўная дзейнасць; ад-былося станаўленне прадпрымальніцкіх, банкаўскіх і камер-цыйных структур, а таксама пачалася прыватызацыя — раз-дзяржаўленне, перадача часткі аб’ектаў з дзяржаўнай формы ўласнасці ў прыватную.
У працэсе вызначэння шляхоў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пад кіраўніцтвам Прэзідэнта была абрана мадэль сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. Яна ўлічвае таварна-грашовыя рыначныя адносіны і неабходнасць захавання дзяржаўнага рэгулявання з мэтай абароны інтарэ-саў насельніцтва. Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1996—2000 гг. і на перыяд 2001—2005 гг. былі абмеркаваны на першым і другім Усебе-ларускіх народных сходах. Пры рэалізацыі гэтай мадэлі выбар быў зроблены на карысць дзяржаўнага рэгулявання. Вызна-чальным стаў улік сацыяльна-эканамічных і геапалітычных асаблівасцей Беларусі, якія склаліся на тэрыторыі рэспублікі
савецкі перыяд, а таксама вопыту рэфармавання эканомікі
краінах Усходняй Еўропы і СНД.
Рэспубліка Беларусь прызнана міжнародным супольніцтвам як суверэнная дзяржава, якая ўдзельнічала ў стварэнні Ар-ганізацыі Аб’яднаных Нацый. Наша рэспубліка абвясціла пра свой бяз’ядзерны статус, вывела са сваёй тэрыторыі ядзерную зброю. Беларусь імкнецца падтрымліваць бяспеку ў Еўропе, стаць нейтральнай дзяржавай. Знешнепалітычны курс краіны характарызуецца няўдзелам у ваенных групоўках і ва ўзброе-ных канфліктах. Рэспубліка Беларусь праводзіць шматвектар-ны знешнепалітычны курс ва ўмовах глабалізацыі — працэсу
117
Скачено с Образовательного портала www.adu.by
складвання сусветнага рынку капіталаў, тавараў, паслуг, ін-фармацыі, устанаўлення ўзаемасувязей паміж рознымі краіна-мі ў эканамічнай, палітычнай, культурнай галінах.
Асаблівая ўвага надаецца ўмацаванню адносін Беларусі
краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, і перш за ўсё інтэграцыі з Расіяй. Збліжэнне Беларусі і Расіі ў эканаміч-най і палітычнай галіне стала неабходным пасля знікнення
палітычнай карты свету СССР і разбурэння былых народна-гаспадарчых сувязей. Пра паглыбленне працэсу інтэграцыі
Беларусі і Расіі сведчыць падпісанне ў снежні 1999 г. Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Шлях да пераўладкавання жыцця ў краіне няпросты. Ён патрабуе згуртаванасці і агульных намаганняў улады і наро-да. Пры гэтым гаворка ідзе не аб вяртанні да былога аднадум-ства, а пра тое, каб кожны зразумеў, што стабільнае жыццё і шчасце кожнага — у стабільным развіцці і шчасці Радзімы. Нездарма лозунгам, з якім выступіў Прэзідэнт, стаў наступны: «За моцную квітнеючую Беларусь». Выбар, звязаны з надзеяй на лепшае жыццё, беларускі народ зрабіў на рэспубліканскім рэферэндуме 2004 г. Кожны грамадзянін нашай рэспублікі мае права выбару сваёй будучыні ў працэсе выспявання перадумоў пераходу ад індустрыяльнага да інфармацыйнага грамадства. Гэта грамадства, у якім у выніку ўкаранення дасягненняў на-вукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў вытворчасць змяняецца харак-тар працы. Большасць людзей у такім грамадстве займаюцца інфармацыйнай дзейнасцю. Вядучую ролю набываюць сродкі масавай інфармацыі.
Этапы развіцця Рэспублікі Беларусь у 1991—2005 гг.
1991—1995 гг.
1996—2005 гг.
Афармленне су-
Прыняцце новай рэдакцыі Канстыту-
верэнітэту Рэспублікі
цыі Рэспублікі Беларусь са змянен-
Беларусь. Прыняцце
нямі і дапаўненнямі, прынятымі на
Канстытуцыі Рэспублікі
рэспубліканскім рэферэндуме 1996 г.;
Беларусь 1994 г.
рэспубліканскі рэферэндум 2004 г. аб
Спробы пераадолення
парадку правядзення выбараў Прэзідэн-
та Рэспублікі Беларусь.
крызісных з’яў, выклі-
каных распадам СССР
Станаўленне і рэалізацыя мадэлі сацы-
яльна арыентаванай рыначнай эканомікі
118
Скачено с Образовательного портала www.adu.by
Кірункі развіцця Рэспублікі Беларусь у 1991—2005 гг.
Сацыяльна-
Грамадска-палітычнае
Знешнепалітычны
эканамічнае
жыццё
курс
развіццё
Увядзенне рынач-
Прыпыненне існавання
Абвяшчэнне Рэс-
ных цэн, дазвол
СССР і стварэнне СНД.
публікі Беларусь
арэнды і індывіду-
Выспяванне ідэі
бяз’ядзернай зо-
альнай працоўнай
най і нейтральнай
дзяржаўнага суверэні-
дзейнасці, пача-
дзяржавай.
тэту і абвяшчэнне
так прыватызацыі.
суверэннай Рэспублікі
Падтрыманне пра-
Распрацоўка
Беларусь.
цэсу бяспекі
мадэлі сацыяльна
Фарміраванне
ў Еўропе.
арыентаванай ры-
інстытута прэзідэн-
Умацаванне ад-
начнай эканомікі.
цтва.
носін Беларусі
Паступовае фар-
Паступовае станаўлен-
з краінамі СНД і да-
міраванне пераду-
лёкага замежжа.
не прававой дзяржавы
моў для пераходу
і рэалізацыя прынцыпаў
Развіццё працэсу
ад індустрыяльна-
падзелу ўлад і вяр-
інтэграцыі Бела-
га грамадства да
шэнства закону
русі і Расіі
інфармацыйнага
ПЫТАННІ І ЗАДАННІ
П ералічыце прыкметы прававой дзяржавы.
Калі адбылося ўвядзенне інстытута прэзідэнцтва ў Рэспублі-цы Беларусь?
Якія элементы спалучае ў сабе мадэль сацыяльна арыента-ванай рыначнай эканомікі?
Назавіце этапы станаўлення суверэннай Рэспублікі Беларусь.
Ахарактарызуйце асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця, грамадска-палітычнага жыцця, знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь у 1991—2005 гг.
Пералічыце асноўныя знешнепалітычныя прынцыпы суверэн-най Рэспублікі Беларусь.
У чым заключаецца сэнс лозунга «За моцную квітнеючую Бе-ларусь» і як ён можа быць рэалізаваны?
Якой вам як грамадзянам Рэспублікі Беларусь бачыцца бу-дучыня нашай дзяржавы?
119
Скачено с Образовательного портала www.adu.by
