Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
history_bel_10_12_2006.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
4.95 Mб
Скачать

Вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі,

беларускай мовай навучання

12-гадовым тэрмінам навучання

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Мiнск Выдавецкі цэнтр БДУ

2006

Скачено с Образовательного портала www.adu.by

УДК 94(476)«1945/2005»(075.3=161.3) ББК 63.3(4Беи)6я721

Ф20

Рэцэнзенты:

заг. каф. гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы,

канд. гіст. навук, праф. І. П. Крэнь; праф. каф. гісторыі і культуры Беларусі

Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова, канд. гіст. навук П. Ф. Дзмітрачкоў;

праф. каф. гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага універсітэта,

д-р гіст. навук У. Ф. Ладысеў; настаўнік гісторыі вышэйшай катэгорыі,

канд. гіст. навук С. П. Стрэнкоўскі

Фамін, В. М.

Ф20 Гісторыя Беларусі, 1945—2005 гг. : вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адука-цыі, з бел. мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання / В. М. Фамін, С. В. Паноў, Н. М. Ганушчанка. — Мн. : Выд. цэнтр БДУ, 2006. — 199 с. : іл.

ISBN 985-476-422-2.

УДК 94(476)«1945/2005»(075.3=161.3) ББК 63.3(4Беи)6я721

ISBN 985-476-422-2 © Фамін В. М., Паноў С. В., Ганушчанка Н. М., 2006 © Афармленне. Выдавецкі цэнтр БДУ, 2006

Скачено с Образовательного портала www.adu.by

Як працаваць

вучэбным дапаможнікам

вучэбным дапаможніку асвятляецца перыяд гісторыі Беларусі ад заканчэння Вялікай Айчыннай вайны і да падзей, звязаных з утварэннем і станаўленнем суверэннай Рэспублікі Беларусь. Дапаможнік складаецца з трох раздзелаў, якія ахоп-ліваюць адпаведна першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, другую палову 1950-х — 1980-я гг., 1991—2005 гг. Кожны раздзел па-чынаецца з агульнай характарыстыкі вывучаемых падзей. Яна ўключае схему, якая адлюстроўвае асноўныя кірункі развіцця беларускага грамадства ў разглядаемы перыяд часу. Пры вы-вучэнні матэрыялу ў параграфах раім вам суадносіць канкрэт-ныя факты з агульнай характарыстыкай, старацца прасачыць сувязь кожнай падзеі з адпаведным кірункам развіцця.

Кожны параграф пачынаецца з фармулёўкі вучэбнай за-дачы, якую трэба выканаць у ходзе азнаямлення са зместам параграфа. Для выкарыстання засвоеных раней ведаў пры вы-вучэнні новага матэрыялу служыць рубрыка «Успомніце».

Пазнаёміцца з гістарычнымі падзеямі, што будуць выву-чацца, і тым, калі яны адбыліся, вы зможаце першапачаткова

агульнай характарыстыцы да кожнага з раздзелаў, а таксама непасрэдна ў тэксце кожнага параграфа. У канцы дапаможніка знаходзіцца храналагічная табліца, у якой размешчаны даты, абавязковыя для запамінання. Падзеі айчыннай гісторыі суад-несены з падзеямі і з’явамі сусветнай гісторыі ў сінхранічнай табліцы.

Канкрэтны матэрыял, які ўдакладняе інфармацыю аб выву-чаемых падзеях, змяшчае рубрыка «Гістарычная даведка».

Гісторыя як навука будуецца на гістарычных дакументах. Вытрымкі з іх прыводзяцца ў рубрыцы «Гістарычны даку-мент», а таксама ў дадатковых матэрыялах да кожнага пара-

3

Скачено с Образовательного портала www.adu.by

графа. Спасылка на дадатковы матэрыял абазначаецца ў тэксце параграфа дзвюма зорачкамі (**).

Пры вывучэнні гісторыі немагчыма абысціся без навуковых паняццяў. Азначэнні тых паняццяў, якія неабходна засвоіць у 10-м класе, даюцца непасрэдна ў тэксце параграфаў, а так-сама ў слоўніку паняццяў і тэрмінаў. Напрыканцы кожнага з параграфаў размешчана рубрыка «Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць».

рубрыцы «Пункт гледжання» вы маеце магчымасць пазнаёміцца з рознымі пунктамі погляду на гістарычныя па-дзеі як саміх іх удзельнікаў, так і гісторыкаў.

якасці дадатковага матэрыялу падаецца рубрыка «Куль-турна-гiстарычнае асяроддзе». Яна звязана з асвятленнем шы-рока вядомых у свеце ці ў Беларусі дасягненняў нашых славу-тых землякоў.

рубрыцы «Гістарычны партрэт» змешчаны карот-

кія звесткі пра найбольш вядомых гістарычных асоб і дзеячаў культуры — ураджэнцаў Беларусі.

Пры вывучэнні гістарычных падзей звяртайце ўвагу на картасхемы. Пры іх выкарыстанні абавязкова знайдзіце мес-ца вашага жыхарства і вызначце становішча вашага краю

адпаведны гістарычны перыяд.

канцы кожнага з параграфаў, а таксама ў паўторна-аба-гульняючых уроках размешчаны рознаўзроўневыя пытанні і заданні. Для іх выканання патрабуюцца ўменні знаходзіць і тлумачыць ключавыя словы, параўноўваць гістарычныя па-дзеі і раскрываць прычынна-выніковыя сувязі паміж імі, пры-водзіць гістарычныя факты ў якасці адпаведных прыкладаў і аргументаў пры доказе, характарызаваць ролю гістарычных асоб і дзеячаў культуры. У гэтай справе вам дапамогуць мета-дычныя парады, змешчаныя ў канцы дапаможніка.

Скачено с Образовательного портала www.adu.by

Раздзел I

БССР у другой палове 1940-х — першай палове 1950-х гг. Пераадоленне ваенных разбурэнняў і вызначэнне

кірунку развіцця

Скачено с Образовательного портала www.adu.by

§ 1. Пераход да мірнага жыцця. Пасляваеннае аднаўленне

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА

1946—1950 гг. Пяцігодка аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі БССР і яе далейшага развіцця

1951 г. Зацвярджэнне Дзяржаўнага сцяга БССР

У час Вялікай Айчыннай вайны, развязанай фашысцкім кіраўніцтвам Германіі, шматлікія братнія народы Савецкага Саюза апынуліся пад пагрозай зняволення і нават поўнага знішчэння. І толькі іх нечуваныя мужнасць, гераізм, самаах-вярнасць дазволілі абараніць свабоду і захаваць дзяржаўную незалежнасць.

З разгромам фашысцкай Германіі і яе паплечнікаў пачала-ся новая паласа ў гістарычным развіцці савецкага грамадства. Яе адметнай рысай стала яго духоўнае адраджэнне. Але ра-дасць людзей, звязаная з перамогай над смяротным ворагам, азмрочвалася вялізнымі чалавечымі стратамі. За перамогу ў вайне народы Савецкага Саюза заплацілі дарагую цану — 27 млн чалавечых жыццяў. З былых саюзных рэспублік найбольшыя страты (адносна агульнай колькасці насельніц-тва) панесла Беларусь: загінуў амаль кожны трэці яе жыхар. Сума матэрыяльных страт Беларусі ў цэнах 1941 г. склала 75 млрд руб. Для пераадолення ваенных разбурэнняў народам

СССР патрабавалася прыкласці вялікія намаганні, як фізіч-ныя, так і духоўныя.

Пасляваеннае аднаўленне нашай краіны ўключала ў сябе пераадоленне наступстваў вайны і вяртанне да мадэлі развіц-ця грамадства, якая вызначылася ў даваенны перыяд. Гэтая мадэль развіцця была звязана з паступовым фарміраваннем індустрыяльнага грамадства. Рысы, характэрныя для ста-наўлення такога тыпу грамадства, выявіліся ў гады першай пасляваеннай пяцігодкі ў апераджальных тэмпах аднаўлен-ня і развіцця цяжкай прамысловасці ў параўнанні з лёгкай. У БССР асабліва высокімі тэмпамі развіваліся машынабуда-

6

Скачено с Образовательного портала www.adu.by

Зборка аўтамабіляў на галоўным канвееры МАЗа.

Пачатак 1950-х гг.

ванне і электраэнергетыка. Прамысловасць цалкам і боль-шасць яе галін (за выключэннем лёгкай і харчовай) ужо ў 1950 г. дасягнулі і пераўзышлі даваенны ўзровень па выпус-ку прадукцыі.

Разам з эканомікай аднаўлялася савецкая грамадска-палі-тычная сістэма. Яна ўяўляла сабой сiстэму адносiн у грамад-стве, якая ўстанавiлася ў СССР яшчэ ў 1920—1930-я гг.

характарызавалася існаваннем аднапартыйнасці, дзяржаўнай уласнасцю на сродкi вытворчасцi, укараненнем марксiсцка-ленiнскай iдэалогiі.

Працэс аднаўлення ў пасляваенныя гады суправаджаўся да-лейшым павышэннем ролі навукі і адукацыі. Іх хуткае развіц-цё пасля вайны адкрывала новыя гарызонты для тэхнічнага

грамадскага прагрэсу ў Беларусі. Для пісьменнікаў, дзеячаў культуры Беларусі характэрным было імкненне служыць ін-тарэсам краіны, спрыяць яе развіццю. У адпаведнасці з пар-тыйным курсам творчыя інтарэсы чалавека падпарадкоўваліся інтарэсам дзяржавы. Разам з тым відавочна вызначыўся працэс абвастрэння супярэчнасцей паміж узрастаннем ролі народных мас у жыцці краіны і настойлівым імкненнем улады да яе аб-межавання.

Жыццё беларускага грамадства ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе было даволі складаным. Людзі перажывалі вя-лікія матэрыяльныя цяжкасці. Разам з тым перамога ў вайне натхняла іх на самаадданую працу, вынікам якой сталі высо-кія тэмпы аднаўлення і развіцця прамысловасці, транспарту, будаўніцтва і іншых галін эканомікі.

7

Скачено с Образовательного портала www.adu.by

Кірункі пасляваеннага аднаўлення БССР

Эканамічная сфера

Грамадска-палітычная сфера

Аднаўленне разбуранай вай-

Аднаўленне грамадскага

ной народнай гаспадаркі

жыцця

Захаванне цэнтралізаванага

Існаванне савецкай грамад-

планавага кіравання экано-

ска-палітычнай сістэмы

мікай

Пераважнае развіццё цяжкай

Захаванне кіруючай ролі

прамысловасці

камуністычнай партыі і культу

асобы

Вайна, а затым усеагульны ўдзел насельніцтва ў паслява-енным адраджэнні рэспублікі прывялі да змены сацыяльнай структуры насельніцтва. Узнік вялікі попыт на рабочыя рукі ў гарадах і гарадскіх пасёлках, якія адбудоўваліся і хутка разрасталіся. Шмат рабочых патрабавалася для аднаўлення чыгункі, іншых відаў транспарту. Гэтая праблема вырашалася за кошт прыцягнення рабочай сілы з вёскі. Ізаляванасць і пэў-ная замкнёнасць сялянскага жыцця былі парушаны. Высокія тэмпы стала набываць перамяшчэнне насельніцтва ў маштабе ўсяго Савецкага Саюза. У выніку сацыяльнае аблічча грамад-ства набывала новыя якасныя рысы.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

У чым заключаецца змест аднаўленчага перыяду ў БССР?

Растлумачце, з якой гістарычнай з’явай у пасляваенны пе-рыяд у БССР былі звязаны асабліва высокія тэмпы развіцця машынабудавання.

Якімі былі асаблівасці пасляваеннага развіцця БССР у гра-мадска-палітычнай галіне? Пры адказе выкарыстайце таблі-цу «Кірункі пасляваеннага аднаўлення БССР».

Растлумачце, чаму жыццё насельніцтва БССР у першае пасля-ваеннае дзесяцігоддзе было даволі складаным.

Якія тэндэнцыі назіраліся ў сацыяльнай структуры беларускага грамадства?

8

Скачено с Образовательного портала www.adu.by

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]