Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тесты историография.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
70.76 Кб
Скачать

12. У 1931 – 1933 гг. Кадры гісторыка рыхтавалі ў бду на

А) гістарычным факультэце

Б) сацыяльна-эканамічным факультэце

В) педагагічным факультэце

Г) эканамічным факультэце.

13. У 20-я гг. яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў абвінавачвалі ў

А) сіянізме

Б) бундызме

В) эканамізме

Г) меншавізме.

14. Аўтар брашуры «Асновы дзяржаўнасці Беларусі»

А) А.І.Цвікевіч

Б) А.Р.Чарвякоў

В) М.В.Доўнар-Запольскі

Г) Ф.Ф.Турук.

15. Першая спроба навуковага аналізу беларускага нацыянальнага руха належыць

А) П.Трамповічу

Б) А.Смолічу

В) Ф.Туруку

Г) А.Бурбісу.

ІІ. Складзіце пералік.

1. Вучоныя ступені, уведезныя ў 1934 г.: кандыдат і доктар навук

2. Вучоныя званні, уведзеныя ў 1934 г.: асістэнт, дацэнт, прафесар (у ВНУ), малодшы і старэйшы навуковы супрацоўнік і сапраўдны член (у навукова-даследчых установах)

3. Асноўныя палажэнні яўрэйскай марксісцкай гістарыяграфіі:

  • яўрэйскі нацыяналізм – гэта адказ на антысемітызм (бальшавікі лічылі вынікам класавай барацьбы);

  • «канцэпцыя адзінай прыгнечанай і ганімай яўрэйскай нацыі»;

  • кіруючая роля Бунда ў рэвалюцыйным руху на тэрыторыі Беларусі;

  • «двухкарэннасць» утварэння КП(б)Б: з Бунда і бальшавіцкіх арганізацый. Практычнае ўвасабленне гэтыя палажэнні атрымалі ў работах Бухбіндэра, Вайнштэйна, Кіржніца, Крэмера, Літвакова, Рафеса і інш.

4. Асноўныя палажэнні беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі:

  • тэорыя «адзінага патока» (беларускі народ уяўляе сацыяльна-аднароднае грамадства, якое пасля Люблінскай уніі апынулася пад прыгнётам польскіх, а з канца ХVІІІ ст. рускіх феадалаў);

  • тэорыя недасканаласці класавых супярэчнасцяў у беларускай нацыі (адзіны, непадзелены на класы этнас з невялікай доляй кулацтва);

  • тэорыя «двухкарэннасці» КП(б)Б (Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі сфарміравалася з бальшавіцкіх арганізацый і БСГ);

  • вядучая роля інтэлігенцыі ў рэвалюцыйных працэсах на тэрыторыі Беларусі;

  • галоўны фактар гістарычнага працэса – нацыянальная самасвядомасць народа;

  • тэорыя «чаторых грамадскіх груп» (беларускае грамадства складалася з чатырох грамадскіх груп: беларусы – сяляне, палякі – памешчыкі, яўрэі – гандляры, рускія – чыноўнікі).

Яны знайшлі адлюстраванне ў артыкулах Я.Лёсіка, А.Смоліча, А.Бурбіса ў зборніку «Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху»

ІІІ. Вызначце дату.

1. Пастанова СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў школах СССР». – май 1934 г

2. Арганізацыя аспірантуры ў БДУ. – 6 жніўня 1927 г.

3. Адкрыццё Савета па абароне дысертацый па гісторычным навукам у БДУ. - сакавік 1937 г.

Праверачны тэст

І. Вызначце правільны адказ.

1. Першым палеалітычнае жытло рэканструяваў

А) А.М.Ляўданскі

Б) С.А.Дубінскі

В) К.М.Палікарповіч

Г) В.Р.Тарасенка.

2. Палеалітычныя стаянкі ля в. Бердыж і Юравічы першым даследаваў

А) А.Д.Каваленя

Б) К.М.Палікарповіч

В) І.Х.Юшчанка

Г) С.С.Шутаў.

3. Даследаваннем археалогіі жалезнага веку ў даваенны перыяд кіраваў

А) С.А.Дубінскі

Б) В.Р.Тарасенка

В) К.М.Палікарповіч

Г) А.М.Ляўданскі.

4. А.М.Ляўданскі першым выказаў думку, што гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі належалі

А) фіна-уграм

Б) балтам

В) славянам

Г) скіфам.

5. С.А.Дубінскі даследаваў стаянку ля вёскі

А) Малышкі

Б) Асавец

В) Банцараўшчына

Г) Грэнск.

6. Упершыню жыллёвыя пабудовы паўземлянога тыпу былі знойдзены беларускімі археолагамі на ўскраіне

А) Петрыкава

Б) Рагачова

В) Жлобіна

Г) Полацка.

7. Перыядызацыя гісторыі Беларусі У.М.Ігнатоўскага заснавана на

А) этнічным крытэрыі

Б) фармацыйным крытэрыі

В) дзяржаўніцкім крытэрыі

Г) культуралагічным крытэрыі.

8. Тэорыю «расавай чысціні» беларусаў М.В.Доўнар-Запольскага падзяляў

А) В.Ластоўскі

Б) У.Ігнатоўскі

В) У.Пічэта

Г) А.Цвікевіч.

9. Першым выкарыстаў тэрмін «літоўска-беларуская дзяржава»

А) В.Ластоўскі

Б) У.Ігнатоўскі

В) У.Пічэта

Г) А.Цвікевіч.

10. У.М.Ігнатоўскі распрацаваў новы сюжэт у гісторыі Беларусі

А) хрысціянізацыя тэрыторыі Беларусі

Б) русіфікацыя тэрыторыі Беларусі

В) роля казацтва ў гісторыі Беларусі

Г) паўстанне 1830 – 1831 гг. на тэрыторыі Беларусі.

11. «Гісторыя беларускага народа» У.І.Пічэты ахоплівае перыяд да

А) Крэўскай уніі

Б) Люблінскай уніі

В) рэформы 1861 г.

Г) Першай сусветнай вайны.

12. Упершыню археалагічную перыядызацыю гісторыі Беларусі прадставіў

А) В.Ластоўскі

Б) У.Ігнатоўскі

В) У.Пічэта

Г) В.Шчарбакоў.

13. Цэнтрам беларускіх зямель У.І.Пічэта лічыў

А) Полацкую зямлю

Б) Тураўскую зямлю

В) Смаленскую зямлю

Г) Навагародскую зямлю.

14. М.В.Доўнар-Запольскі падзяляў гісторыю Беларусі на

А) 5 перыядаў

Б) 6 перыядаў

В) 7 перыядаў

Г) 8 перыядаў. Першы перыяд – «старажытны» (VІІ – ІХ ст.), другі – «княжаскі (Х – ХІІІ ст.), трэці – «Вялікае княства Літоўскае» (ХІІІ – першая палова ХVІ ст.), чацвёрты – «эпоха ўніі з Польшчай (другая палова ХVІ – канец ХVІІІ ст.), пяты – «перыяд падзелаў» (канец ХVІІІ – першая трэць ХІХ ст.), шосты – «эпоха рускага панавання» (другая трэць ХІХ – канец ХІХ ст.), сёмы – «эпоха нацыянальнага адраджэння» (рубеж ХІХ – ХХ ст.), восьмы – «барацьба за дзяржаўнасць» (1915 – 1919 гг.).

15. М.В.Доўнар-Запольскі лічыў, што беларусы паходзяць ад

А) крывічоў і дрыгавічоў

Б) крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў

В) дрыгавічоў і радзімічаў

Г) крывічоў і радзімічаў.

16. Першым фармацыйную перыядызацыю гісторыі Беларусі прапанаваў

А) У.Ігнатоўскі

Б) В.Шчарбакоў

В) У.Пічэта

Г) А.Бурдзейка.

17. Паняцце «феадальная культура» было ўведзена ў навуковы зварот

А) В.Ластоўскім

Б) У.Пічэтай

В) У.Ігнатоўскім

Г) В.Шчарбаковым. У феадальным, а таксама і капіталістычным грамадстве ўласна культурай лічылася культура панавальных класаў».

18. І.Ф.Лочмель надаваў паўстанню 1863 г. характар

А) сялянскі

Б) шляхецкі

В) пралетарскі

Г) буржуазны.

19. У 1924 г. У.М.Ігнатоўскі лічыў паўстанне 1863 г.

А) сялянскім

Б) шляхецкім (спачатку сялянскім)

В) пралетарскім

Г) буржуазным.

20. «Польскім шавіністам» К.Каліноўскага назваў

А) У.Ігнатоўскі

Б) І.Лочмель

В) С.Агурскі

Г) В.Дружчыц.

21. Упершыню методыку «сярэдніх лічбаў» выкарыстаў

А) А.Шастакоў

Б) М.Доўнар-Запольскі

В) К.Кернажыцкі

Г) Д.Дудкоў.

22. Спецыялізацыю сельскай гаспадаркі Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Д.А.Дудкоў вызначаў як

А) мяса-малочная жывёлагадоўля

Б) вінакурэнне

В) ільноводства

Г) каноплеводства.

23. Аб дамінаванні кулацтва на аграрным пынку Беларусі пачатка ХХ ст. пісаў

А) Д.Дудкоў

Б) А.Шастакоў

В) К.Кернажыцкі

Г) М.Доўнар-Запольскі.

24. Першую працу па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі выдаў

А) К.І.Ландар

Б) В.Г.Кнорын

В) А.Ф.Мяснікоў

Г) Б.А.Брэслаў.

ІІ. Што аб’ядноўвае пералік?

1. Грэнск, Стаўбун, Латкі, Печанеж, Журавель. – адкрыты экспедыцыяй супрацоўнікаў Інбелкульта (К.М.Палікарповіча, А.М.Ляўданскага, А.Д.Кавалені). Станаўленне археалагічнай навукі ў БССР

2. Т.І.Забела, А.В.Бурдзейка, К.І.Кернажыцкі, В.Д.Дружчыц. - Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ў даваенны час

3. І.А.Віткоўскі, С.Я.Вальфсон. - найбольш грунтоўныя з іх былі артыкулы аб рэвалюцыйным руху ў 70-80-я гг. XIX ст.

4. С.Х.Агурскі, Л.Г.Калмансон, С.Л.Гельтман. - першыя з прафесійных даследчыкаў звярнуліся да праблемы Кастрычніцкай рэвалюцыі

ІІІ. Вызначце дату.

1. Першае выданне «Кароткага нарыса гісторыі Беларусі» У.М.Ігнатоўскага. - выдадзены ў Мінску ў 1919 г. Кніга мела ў 20-я гг. чатыры выданні.

2. Выданне нарысаў гісторыі Беларусі аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты. ў чэрвені 1941 г

3. Фарміраванне камісіі па падрыхтоўцы гісторыі грамадзянскай вайны ў БССР. 1931 г.