Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тесты историография.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
70.76 Кб
Скачать

3. Задачы гістарыяграфіі:

1) вывучэнне заканамернасцей змены гістарычных канцэпцый і іх аналіз;

2) аналіз метадалагічных прынцыпаў, якімі кіраваліся даследчыкі гісторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;

3) даследаванне працэса накаплення фактычных ведаў аб чалавечым грамадстве на тэрыторыі Беларусі, увядзення ў навуковы зварот новых крыніц (аднак гістарыяграфія не займаецца пошукам і публікацыяй гістарычных крыніц);

4) вывучэнне змены і ўдасканалення метадаў і прыёмаў крыніцазнаўчага аналізу;

5) вывучэнне праблематыкі гістарычных даследаванняў;

6) вывучэнне гістарычных навуковых устаноў, а таксама сістэмы гістарычнай адукацыі ў краіне;

7) аналіз сродкаў навуковай інфармацыі і распаўсюджвання гістарычных ведаў, іх уплыву на грамадскую самасвядомасць;

8) даследаванне міжнародных сувязяў айчыннай гістарычнай навукі, уплыву замежнай філасофіі і навуковай думкі на беларускіх вучоных;

9) вывучэнне ўмоў развіцця гістарычнай навукі і адукацыі і, асабліва, урадавай палітыкі ў вышэйадзначанай галіне.

4. Тыпы гістарыяграфічных крыніц:

  • працы гісторыкаў (манаграфіі, артыкулы, даклады, рукапісы і г.д.),

  • дакументацыя навукова-даследчых устаноў (пратаколы з’ездаў, канферэнцый, «круглых» сталоў, стенаграмы дыскусій і г.д.),

  • рэцэнзіі на гістарычныя даследаванні.

5. Этапы гістарыяграфіі гісторыі Беларусі (па п.Ц.Петрыкаву):

Гісторык вызначыў чатыры перыяды.

Першы: 1917 – 20-я гг. – станаўленне навуковай марксісцка-ленінскай канцэпцыі гісторыі Беларусі, барацьба з яўрэйскімі гісторыкамі-марксістамі і беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі.

Другі перыяд: 30-я – першая пал. 50-х гг., характарызуецца аўтарам як поўнае панаванне марксісцка-ленінскай канцэпцыі гісторыі Беларусі, глыбокае вывучэнне даследчыкамі прац К.Маркса, Ф.Энгельса і У.І.Леніна. З другога боку, Петрыкаў адзначыў, што гістарычная навука ў гэты час была падначалена «многім ненавуковым і валюнтарысцкім пастулатам».

Трэці перыяд працягваўся з сяр. 50 – па першую пал. 80-х гг. Для яго характэрна «ачышчэнне гістарычных ведаў ад дагматычных установак сталінізму, выданне калектыўных і манаграфічных прац, але «культ асобы аднаго чалавека быў трансфарміраваны ў культ КПСС».

Чацвёрты перыяд аўтар пачаў з ХХVI з’езда КПСС (1986 г.) і вызначыў яго часам адмаўлення ад догм і стэрэатыпаў, памылковых канцэпцый у гістарычнай навуцы.

6. Прынцып трох «Д» у адносінах да гісторыі Беларусі: …

ІV. Ці згодны вы з выказваннем (так, не ).

1. Тэрмін «гістарыяграфія» выкарыстоўваецца ў вузкім і шырокім сэнсе. так

2. Параўнальна-гістарычны метад прадугледжвае вызначэнне перспектыў будучых даследаванняў, тэм і праблем. не

3. Перыяд 30-х – сярэдзіны 50-х гг. ХХ ст. характарызуецца манаполіяй марксісцка-ленінскай метадалогіі. так

4. Плюралістычны этап у развіцці гістарыяграфіі гісторыі Беларусі пачынаецца з ХХ з'езда КПСС. не

5. Заснавальнікам беларускай гістарыяграфіі лічыцца У.М.Ігнатоўскі. не (Пічэта)

6. Дасавецкі перыяд беларускай гістарыяграфіі даследаваў Д.У.Караў. так