
- •Праверачны тэст Уводзіны
- •3. Задачы гістарыяграфіі:
- •4. Тыпы гістарыяграфічных крыніц:
- •5. Этапы гістарыяграфіі гісторыі Беларусі (па п.Ц.Петрыкаву):
- •V. Вызначце дату.
- •Праверачны тэст
- •Праверачны тэст
- •В) м.Багдановіч
- •Праверачны тэст
- •12. У 1931 – 1933 гг. Кадры гісторыка рыхтавалі ў бду на
- •3. Асноўныя палажэнні яўрэйскай марксісцкай гістарыяграфіі:
- •4. Асноўныя палажэнні беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі:
- •Праверачны тэст
- •А) сумяшчальніцтва
- •Праверачны тэст
- •7. «Гісторыю кінамастацтва Беларусі» у 4-х тамах падрыхтавалі супрацоўнікі
- •Тэст для самкантролю “Гістарыяграфія беларускай эміграцыі”
Праверачны тэст Уводзіны
І. Дайце тлумачэнне паняццям.
1. Гістарыяграфія –– гэта навука, якая вывучае працэс накаплення ведаў аб развіцці чалавечага грамадства і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погляды на гістарычныя з’явы, разглядае працэс удасканалення метадаў гістарычнага даследавання. Прадметам гістарыяграфіі гісторыі Беларусі з’яўляецца гісторыя вывучэння айчыннай гісторыі ў гістарычнай навуцы Беларусі.
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі вывучае арганізацыю гістарычнай навукі, даследчыцкую праблематыку (паказвае развіццё навуковага пазнання гістарычнага мінулага), тэарэтычную базу даследаванняў (выяўляе, якім чынам тыя ці іншыя тэарэтычныя канцэпцыі выкарыстоўваюцца ў працы даследчыка, уплываюць на фарміраванне навуковых школ, плыняў), паказывае ўплыў палітычнай сітуацыі на канцэптуальную пазіцыю даследчыка. «гісторыя гістарычнай навукі».
2. Гістарыяграфічны факт - гэта канцэпцыя вучонага, прадстаўленая ў навуковых працах.
3. Гістарыяграфічная крыніца - гэта працы гісторыкаў (манаграфіі, артыкулы, даклады, рукапісы і г.д.), дакументацыя навукова-даследчых устаноў (пратаколы з’ездаў, канферэнцый, «круглых» сталоў, стенаграмы дыскусій і г.д.), рэцэнзіі на гістарычныя даследаванні.
4. Гістарычная канцэпцыя.
ІІ. Вызначце правільны адказ.
1. Гістарыяграфія
А) дапаможная гістарычная дысцыпліна
Б) спецыяльная гістарычная дысцыпліна
В) асноўная гістарычная дысцыпліна.
2. Званне прыдворнага гістарыёграфа ў Расійскай імперыі меў
А) Г.Ф.Мілер
Б) В.В.Ключэўскі
В) С.М.Салаўёў.
3. Прадмет гістарыяграфіі як гісторыю гістарычнай думкі лічыў(ла)
А) А.Л.Шапіра
Б) М.В.Нечкіна
В) М.В.Каяловіч.
4. Аналіз перыяда або накірунка гістарыяграфіі як сістэмы прадугледжвае
А) прынцып гістарызма
Б) прынцып цэласнасці
В) прынцып каштоўнаснага падыходу.
Г) прынцып сістэмнасці
5. Дазваляе вывучыць развіццё гістарычнай думкі гісторыкаў ад сучаснасці да мінулага
А) метад храналагічны
Б) метад перыядызацыі
В) метад рэтраспектыўны.
6. Праблемай перыядызацыі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі займаўся
А) У.М.Міхнюк
Б) М.В.Біч
В) П.Ц.Петрыкаў.
7. «Введение в русскую историю» У.І.Пічэта выдаў у
А) 1921 г.
Б) 1922 г.
В) 1923 г.
8. Выданне «Достижения исторической науки в БССР за 60 лет» мела
А) аналітычны характар
Б) праблемны характар
В) бібліяграфічны характар.
9. Развіццё гістарычнай навукі ў БССР 70-х гг. даследаваў
А) І.І.Шаўчук
Б) В.Ц.Леанавец
В) Л.П.Храпко.
10. У 1975 г. дысертацыя па спецыяльнасці 07.00.09 была абаронена
А) Н.І.Стужынскай
Б) У.М.Міхнюком
В) Э.Р.Іофэ.
ІІІ. Складзіце пералік.
1. Віды гістарыяграфіі: сукупнасць гістарычных работ, прысвечаных той ці іншай праблеме або сукупнасць даследаванняў, аб’яднаных агульнымі рысамі: нацыянальнымі (беларуская, расійская, амерыканская гістарыяграфія), тэарэтычнымі (ліберальная, дваранска-манархічная, марксісцкая гістарыяграфія), тэматычнымі (гістарыяграфія ВКЛ, гістарыяграфія аграрнай гісторыі), храналагічнымі (гістарыяграфія 20 - сярэдзіны 50-х гг., гістарыяграфія сярэдзіны 50 – 80-х гг. ХХ ст.).
2. Крытэрыі вылучэння гістарыяграфіі ў самастойную дысцыпліну – іх пяць:
значныя дасягненні ў галіне тэорыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў,
фарміраванне цэнтраў па распрацоўцы гістарычных праблем,
падрыхтоўка кадраў гісторыкаў, якія прафесійна займаюцца мінулым сваёй навукі,
стварэнне навуковых даследаванняў, якія асвятляюць працэс развіцця гістарычнай навукі,
фарміраванне асаблівай навуковай лексікі.