
- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.3. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.6. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.3. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.4. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.5. Рэцэптыўная крытыка 1
- •Літаратура
- •3.6. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.7. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •3.8. Семіётыка
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •Літаратура
- •6. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •Літаратура
- •7. Літаратура і міфалогія
- •Літаратура
- •8. Літаратура і фальклор
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2.1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Дэталь у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.7. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.8. Моўна-стылёвыя адзнакі твора і асаблівасці яго тэкставай арганізацыі
- •3.8.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.8.2. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.8.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.9. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел vіі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Нацыянальная і Рэгіянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •Асноўныя стадыі-этапы
- •Ў гісторыі функцыянавання
- •Сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя стадыі-этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •Паказальнік прозвішчаў
- •Прадметна-тэрміналагічны паказальнік
- •Яцухна Віктар Іванавіч Тэорыя літаратуры
- •246699, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Арочка М.М., Дзюбайла П.К., Лаўшук С.С. На парозе 90-х. Літаратурны агляд.—Мн., 1993.
Асаблівасці развіцця літаратурнага працэсу ў Беларусі на сучасным этапе: Матэрыялы рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі.— Мн., 1979.
Васючэнка П.В. Драматургія і час.— Мн., 1991.
Васючэнка П.В. Сучасная беларуская драматургія.— Мн., 2000.
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т.— Мн., 1968–1969.— Т. 1–2.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 т.— Мн., 1999–2003.— Т. 1–4.
Гніламёдаў У.В. Ад даўніны да сучаснасці.— Мн., 2001.
Дзюбайла П.К. Літаратурны працэс // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.
Ідэйна-тэарэтычныя пытанні сучаснага літаратурнага працэсу.— Мн., 1987.
Каваленка В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць.— Мн., 1975.
Каваленка В.А. З пазіцый сучаснасці (агульны працэс літаратурнага развіцця).— Мн., 1982.
Каваленка В.А., Мушынскі М.І., Яскевіч А.С. Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы: Агульны рух і галоўныя тэндэнцыі.— Мн., 1972.
Лаўшук С.С. Сучасная беларуская драматургія.— Мн., 1977.
Лаўшук С.С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я – пач. 30-х гг.).— Мн., 1984.
Лаўшук С.С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія.— Мн., 1986.
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20–30-я гады).— Мн., 1975.
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (40-я – першая палова 60-х гадоў).— Мн., 1985.
Рагойша В.П. Кантакты.— Мн., 1982.
Рагойша В. Літаратурны працэс // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Семяновіч А.А. Беларуская драматургія (дакастрычніцкі перыяд).— Мн., 1961.
Семяновіч А.А. Ад вытокаў да сталасці: Беларуская драматургія 1917–1945 гг.— Мн., 1978.
Хромчанка К. Беларуская мастацкая проза (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.).— Мн., 1979.
Ярош М.Р., Бечык В.Л. Беларуская савецкая лірыка.— Мн., 1979.
7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
ХVІ–ХХ стст.
7.1. Барока
Барока (ад італ. barocco, літаральна незвычайны, дзіўны; ёсць і іншыя этымалагічныя версіі-трактоўкі дадзенага слова-тэрміна) — адзін з вядучых стыляў у еўрапейскім мастацтве, які развіваўся надзвычай нераўнамерна і несінхронна з сярэдзіны ХVІ ст. (Іспанія, Італія) да 80-х гг. ХVІІІ ст. (Венгрыя, славянскія краіны). Барока ахапіла ўсе віды мастацтва, наклала адбітак на асаблівасці навуковай і філасофскай думкі, на розныя бакі культурнага жыцця і побыту. Наогул, можна з поўнай падставай (і на гэта ўказвае большасць даследчыкаў дадзенага метаду і стылю) весці гаворку аб барочным светапоглядзе і светаадчуванні.
Барока ўключыла ў сябе розныя ідэйныя плыні і мастацкія тэндэнцыі. Яго шырока выкарыстоўвалі і прадстаўнікі Контррэфармацыі, і пратэстанты, і праваслаўнае духавенства, і, вядома ж, дваранская арыстакратыя, а таксама сярэднія і бяднейшыя слаі тагачаснага насельніцтва.
Барока як мастацкі стыль вылучае дынаміка, афектнасць, патэтыка, тэатральнасць, ілюзіанізм, сутыкненне фантастыкі і рэальнасці. Яго таксама характарызуюць імкненне да антытэз, гіпербал, складаных метафар і наогул да ўсяго незвычайнага, нечуванага, нават сенсацыйнага. У творах барочных аўтараў таксама шмат схаластыкі, малазразумелых сілагізмаў і г. д. Свет паўстае перад мастакамі барока як хаатычны, пазбаўлены ўстойлівасці; ён знаходзіцца ў стане пастаянных змен, якія нічога добрага з сабой не нясуць. Тэма ілюзорнасці шчасця, хісткасці жыццёвых каштоўнасцей, поўнай улады над светам року і выпадку — адна з цэнтральных тэм барочных аўтараў. Позняе Адраджэнне з крызісам гуманістычнай ідэалогіі наклала, такім чынам, на борока свой выразны адбітак.
Літаратура барока прадстаўлена ў Іспаніі паэзіяй Гангоры-і-Аргатэ (г. зв. гангарызм), трагедыямі Кальдэрона, драмамі Тырса дэ Маліна, сатырай Кеведа-і-Вільегаса (у тым ліку і яго хітрунскім раманам); у Італіі — паэзіяй Т. Таса і Дж. Марына (г. зв. марынізм); у Германіі — трагедыямі А. Грыфіуса і Д. Лаэнштэйна, лірыкай П. Флемінга і Ф. Шпе, раманам Грымельсхаўзена; у Францыі — паэзіяй і прозай Т. д’Абінье, раманамі, байкамі і вершамі М. дэ Скюдэры (г. зв. прэцыёзная літаратура), раманамі Ш. Сарэля; у Англіі — трагікамедыямі Ф. Бамонта і Дж. Флетчара. Як ужо адзначалася ў самым пачатку пытання, барока адбілася і ў славянскіх літаратурах, у прыватнасці, у творчасці Я. Морштына, С. Твардоўскага (Польшча), А. Міхны (Чэхія), І. Гундуліча (Харватыя), І. Велічкоўскага, К. Саковіча (Украіна), С. Полацкага (Беларусь і Расія).
Дарэчы, барока знайшло таксама і сваіх тэарэтыкаў. Найбольш арыгінальнымі сярод іх з’яўляюцца іспанец Б. Грасіян (трактат «Штодзённы аракул ці Мастацтва Асцярожнасці», 1647) і італьянец Э. Тэзаўра («Падзорная труба Арыстоцеля», 1655).
К сярэдзіне ХVІІІ ст. барока ў яго арыстакратычна-прыдворным варыянце трансфармуецца ў стыль ракако (фр. rococo — маленькія каменьчыкі, ракавінкі), асноўная прыкмета якога — геданізм. У літаратуры ракако, што імкнулася да камернасці, інтымнасці, атрымала развіццё анакрэонтыка, галантная лірыка, розныя віды «лёгкай паэзіі» (пасланні, экспромты, элегіі).
Як зазначае адзін з самых дасведчаных даследчыкаў беларускага літаратурнага барока А. Мальдзіс, «у беларускай літаратуры і шматмоўнай літаратуры Беларусі барока найбольш выразна выявілася ў пераходны перыяд, асабліва ў другой палове ХVІІ — першай трэці ХVІІІ стст. Беларускае барока цесна звязана з ідэямі Контррэфармацыі, што асабліва адчуваецца ў містычнасці ідэалу і рытарычнай зададзенасці, але як мастацкае светаўспрыманне значна шырэй за іх. Эстэтыка борока была крокам наперад у мастацкім развіцці Беларусі. Тут сінтэзаваліся сярэдневяковыя і рэнесансавыя традыцыі, упершыню скрыжоўваліся шляхі развіцця пісьмовай літаратуры і фальклору» 1. Барока на Беларусі прадстаўлялі такія аўтары, як С. Полацкі, Д. Рудніцкі, М. Сарбеўскі (тэарэтык барока і наогул прыгожага пісьменства на Беларусі). Акрамя таго, яно выявілася даволі выпукла ў школьнай драме (у тым ліку і ў інтэрмедыях, якія побач з падобнымі творамі народнага тэатра стаяць ля вытокаў беларускай нацыянальнай прафесійнай драматургіі), ананімнай парадыйна-сатырычнай і гумарыстычнай паэзіі («Птушыны баль», «Ліст да Абуховіча», «Казане руске» і інш.), песенна-інтымнай лірыцы.