Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
В.І.Яцухна. Тэорыя літаратуры (2006).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.62 Mб
Скачать

Літаратура

Аверинцев С.С., Андреев М.Л., Гаспаров М.Л., Гринцер П.А., Михайлов А.В. Катего­рии поэ­тики в смене литератур­ных эпох // Историческая поэтика. Литературные эпохи и ти­пы худо­жественного сознания.— М., 1994.

Борев Ю. Историческое членение (периодизация) художественного процесса // Тео­рия литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001.

Борев Ю. Глава VIII. Особенности литературы ХХ века // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001.

Виппер Ю.Б. Вступительные замечания // История всемирной литературы: В 8 т.— М., 1983.— Т. 1.

Иванова Е. Структурная перестройка литературного процесса в переходную эпоху // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001.

Конрад Н.И. Запад и Восток: Статьи.— М., 1972.

Конрад Н.И. Место первого тома в «Истории всемирной литературы» // История все­мир­ной литературы: В 8 т.— М., 1983.— Т. 1.

Неупокоева И.Г. История всемирной литературы. Проблемы системного и сравни­тель­ного анализа.— М., 1976.

Поспелов Г.Н. Проблемы исторического развития литературы.— М., 1972.

Рагойша В. Літаратурны працэс; Метад літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літарату­ры ў тэр­мінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.

Теория литературы: Учебное по­со­бие для студентов филологических факультетов выс­ших учебных заведений: В 2 т. / Под. ред. Н.Д. Тамарченко.— Т. 2: Бройтман С.Н. Исто­ри­чес­кая поэтика.— М., 2004.

Типология и взаимосвязи литератур Древнего мира.— М., 1971.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

6. Асноўныя стадыі-этапы

Літаратурнага працэсу на Беларусі,

НайБольш характэрныя асаблівасці

Яго працякання

Як адзначае П. Дзюбайла, «літаратурны працэс на Беларусі склад­ваў­ся спецыфічна .... Ужо ў ХVІ–ХVІІ стст. беларуская літа­ра­тура да­сяг­нула значнага ўзроўню, хоць да сярэдзіны ХІХ ст. га­ва­рыць пра лі­та­ра­турны працэс можна толькі ўмоўна, бо ён быў вель­мі разрэджаны, пе­ра­рывісты ў сувязі з невялікай колькасцю літара­тур­ных фактаў і з’яў» 1. І толь­кі ў 2-й палове ХІХ ст. нацыя­нальны лі­таратурны працэс набыў вы­раз­ныя рысы ў сувязі з прыходам у лі­та­ратуру В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лу­чы­ны, А. Гу­ры­новіча і некат. інш. пісьменнікаў. З гэ­тага часу, а яшчэ больш заў­ва­жальна — з пачатку ХХ ст. — пачалося па­скоранае развіццё бе­ла­рус­кай літаратуры. «Сцяжэнне, накладванне з’яў аднаго лі­та­ра­тур­на­га плана, аднаго метаду на іншыя, перамешванне роз­ных тэн­дэн­цый характэрны для гэтага перыяду» 2. Даволі свое­асаб­лі­ва, на­прык­лад, спалучаліся рысы рэалізму, рамантызму (неара­ман­тыз­му), сім­валізму ў творчасці Я. Купалы, Цёткі, М. Багдановіча, М. Га­рэц­ка­­га, Л. Родзевіча, З. Бядулі і інш. аўтараў. Цікава і ў многім па­ка­заль­на, што набраны тэмп у развіцці беларускага прыгожага пісь­мен­ства крыху сці­шылі, але не перапынілі зусім Першая сусветная і Гра­мадзянская вой­ны. У 1920-я гг. літаратурны рух на Беларусі (і ў пер­шую чаргу ў са­вец­кай яе частцы) наогул набыў незвычайны раз­мах. Актыўную (хоць і не заў­сёды адназначна станоўчую) ролю ады­гралі ў літаратурным жыцці 1920-х гг. літаратурныя аб’яднанні «Ма­ладняк», «Узвышша», «Полымя». У кан­цы 1920-х гг. пачаўся спад у літаратурным развіцці на Беларусі, вы­зва­ны станаўленнем куль­ту асобы і пачаткам барацьбы з «нацдэмамі». На­ступнае дзе­ся­ці­годдзе ў літаратурным жыцці Савецкай Беларусі мож­на ўмоўна на­зваць «глухім». Хоць, зазначым, развіццё літаратуры поў­на­сцю не спы­нілася. Проста яна стала іншага гатунку. Вядомы айчынны тэк­с­то­лаг і гісторык літаратуразнаўства М. Мушынскі на падставе цэ­ла­га шэ­рагу фактаў указвае на ледзь-ледзь заўважальнае ажыўленне ў на­цыя­нальным літаратурным працэсе, і ў першую чаргу ў лі­та­ра­тур­на-кры­тыч­ным яго складніку, у самым канцы 1930-х — пачатку 1940-х гг. 1 (да­рэ­чы, штосьці падобнае, зноў жа згодна з М. Му­шын­скім, адбылося ў пер­шыя пасляваенныя гады 2). Адной з цікавых асаб­лівасцей развіцця пры­гожага пісьменства на Беларусі ў 1920–1930-х гг. з’яўлялася па­ра­лель­нае існаванне не тое, каб надта ўжо і ад­розных, аднак усё-такі і не зу­сім падобных адна на другую лі­та­ра­тур — беларускай савецкай і за­ход­небеларускай. Вядома, шляхі іх вель­мі часта перакрыжоўваліся, ад­нак развіваліся яны ўсё-такі ад­нос­на самастойна.

У другой палове 1950-х гг. у сувязі з «хрушчоўскай адлігай» лі­та­ра­тур­­­ны працэс пачаў набіраць хуткасць, становячыся пры гэ­тым больш шмат­­гранным, глыбокім і ўсеабдымным. Дзякуючы твор­чым на­ма­ган­ням В. Бы­кава, І. Мележа, І. Шамякіна, І. Навуменкі, У. Ка­рат­кевіча, М. Танка, А. Ку­ляшова, А. Макаёнка, П. Панчанкі і цэ­лага шэрагу інш. пісь­меннікаў, бе­ларуская літаратура выйшла на ўсе­саюзны, еўрапейскі, а мес­цамі і на су­с­вет­ны ўзровень. Істотна па­шырыліся яе тэматычныя га­ры­зонты, не­па­раў­наль­на выраслі і ўзба­гаціліся жанравая і стылёвая па­літ­ры.

Адназначна можна сцвярджаць, што ў канцы 1980-х гг. у су­вя­зі з вя­до­мымі падзеямі ў нашай былой агульнай краіне СССР па­кры­се пачалі ад­бывацца даволі істотныя змены і ў асаблівасцях пра­ця­кання на­цыя­наль­нага літаратурнага працэсу.