
- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.3. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.6. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.3. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.4. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.5. Рэцэптыўная крытыка 1
- •Літаратура
- •3.6. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.7. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •3.8. Семіётыка
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •Літаратура
- •6. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •Літаратура
- •7. Літаратура і міфалогія
- •Літаратура
- •8. Літаратура і фальклор
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2.1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Дэталь у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.7. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.8. Моўна-стылёвыя адзнакі твора і асаблівасці яго тэкставай арганізацыі
- •3.8.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.8.2. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.8.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.9. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел vіі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Нацыянальная і Рэгіянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •Асноўныя стадыі-этапы
- •Ў гісторыі функцыянавання
- •Сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя стадыі-этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •Паказальнік прозвішчаў
- •Прадметна-тэрміналагічны паказальнік
- •Яцухна Віктар Іванавіч Тэорыя літаратуры
- •246699, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Академические школы в русском литературоведении.— М., 1975.
Зарубежная эстетика и теория литературы ХIХ–ХХ вв. Трактаты, статьи, эссе / Сост., общ. ред. Г.К. Косикова.— М., 1987.
Конан У.М. Культурна-гістарычная школа // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.
Конан У. Іван Замоцін: на сумежжы двух культур // Замоцін І.Творы.— Мн., 1991.
Косиков Г.К. Культурно-историческая школа // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Крупчанов Л.М. Культурно-историческая школа в русском литературоведении.— М., 1983.
Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения.— М., 1988.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Потявин В. Культурно-историческая школа // Словарь литературоведческих терминов / Редакторы-составители Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев.— М., 1974.
Рагойша В. Метад літаратуразнаўчы // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Русская наука о литературе конца ХІХ – начала ХХ века.— М., 1982.
Старостин Б.А. Духовно-историческая школа // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Школы и направления в литературоведении. Метод в литературоведении // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.
2.5. Параўнальна-гістарычны метад
Параўнальна-гістарычны метад — гэта навукова-метадалагічная канцэпцыя, з дапамогай якой шляхам параўнання выяўляецца агульнае і асаблівае ў літаратурных з’явах, дасягаецца пазнанне неаднолькавых гістарычных этапаў развіцця адной і той жа з’явы ці двух розных суіснуючых з’яў. Побач з тэрмінам-словазлучэннем «параўнальна-гістарычны метад» часта прымяняецца тэрмін «кампаратывізм» (ад лац. comparativus —параўнальны), які можа выкарыстоўвацца і як сінанімічны (у пераважнай большасці выпадкаў), і як указваючы «на пачатковы этап у развіцці параўнальнага літаратуразнаўства, калі пераважала эмпірычнае супастаўленне асобных літаратурных фактаў па-за нацыянальна-гістарычным кантэкстам, сістэмай светапогляду і стылю пісьменніка» 1.
Параўнальна-гістарычная метадалогія — адна з разнавіднасцей навуковай тыпалогіі, прычым у самых што ні на ёсць яе высокіх і плённых формах.
Параўнальна-гістарычны метад у літаратуразнаўстве і крытыцы ўзнікае і пачынае даволі хуткімі тэмпамі развівацца ў другой палове XIX ст., амаль адначасова з культурна-гістарычнай школай. Першай сур’ёзнай спробай выкарыстання параўнальна-гістарычнага метаду з’яўляецца праца шатландскага даследчыка Джона Дэнлопа «Гісторыя мастацкай прозы», у якой вучоны на аснове шэрагу супастаўленняў аналізуе фальклорную аповесць аб сямі мудрацах. У сярэдзіне XIX ст. у шматтомнай працы француза Філарэта Шаля «Даследаванні па параўнальнаму літаратуразнаўству» (1847–1864) упершыню з’яўляецца сам тэрмін «параўнальнае літаратуразнаўства». Сапраўдным жа маніфестам параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства стала прадмова Тэадора Бянфея (1809–1881) да нямецкага перакладу знакамітага зборніка індыйскіх баек і прытчаў «Панчатантра» (1859), у якой вучоны прапанаваў тэорыю запазычання і міграцыі матываў і сюжэтаў сярод народаў на аснове гістарычна даказаных культурных зносін. Згодна з Бянфеем, у выніку шматлікіх кантактаў прадстаўнікоў усходніх народаў з еўрапейцамі праз вузлавыя пункты Візантыі, Італіі і Іспаніі адбывалася перамяшчэнне сюжэтаў індыйскіх казак і апавяданняў з літаратуры ў народ, з народнага асяроддзя ў трансфармаваным выглядзе зноў у літаратуру. Тэорыя нямецкага вучонага атрымала назву «ўсходняй» альбо «індыйскай», бо ў ёй вельмі вялікае значэнне надавалася індыйскай літаратуры.
Канчаткова прынцыпы параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства аформіліся ў працы англійскага філолага Хатчысана Познета «Параўнальнае літаратуразнаўства» (1886). Гэтая кніга атрымала самы шырокі розгалас у розных краінах і садзейнічала інтэнсіўнаму развіццю параўнальна-гістарычнага метаду ў літаратурнай навуцы.
Немалыя заслугі ў развіцці і прапагандзе параўнальна-гістарычнага метаду належаць рускім вучоным. Першымі папулярызатарамі ідэй кампаратывістыкі ў Расіі выступілі В. Стасаў і Ф. Буслаеў. Іх эстафету падхапіў А. Весялоўскі, які стаў адным з самых вядомых і прызнаных у свеце вучоных, што арыентаваліся на прынцыпы параўнальна-гістарычнага метаду. Прычым Весялоўскі не быў, так бы мовіць, «стопрацэнтным» (ці «чыстым») кампаратывістам. Аддаючы параўнальна-гістарычнай метадалогіі перавагу, ён у сваёй навуковай дзейнасці сінтэзаваў элементы розных тагачасных вучэнняў: культурна-гістарычнай, міфалагічнай, псіхалагічнай, біяграфічнай школ. Засвоіўшы асноўныя палажэнні культурна-гістарычнай школы, Весялоўскі не падзяляў захапленні Тэна метадамі прыродазнаўчых навук. Успрымаючы найбольш рацыянальныя палажэнні тэорый Я. Грыма і Т. Бянфея, рускі вучоны не зрабіў самамэтай вывучэнне «уплываў, павеваў і скрыжоўванняў», а выкарыстаў іх як сродак спасціжэння «свайго» і «чужога» ў паэтычнай творчасці народаў. Самая вядомая праца Весялоўскага — «Гістарычная паэтыка» (1870–1906), якая ў прынцыпе з’яўляецца своеасаблівым падагульненнем зробленага вучоным на працягу дзесяцігоддзяў, падвядзеннем вынікаў усёй яго літаратуразнаўчай дзейнасці.
Папулярызатарам ідэй кампаратывістыкі ў Расіі стаў таксама малодшы брат славутага вучонага Аляксей Весялоўскі (1843–1918). Найбольш значная праца Весялоўскага-малодшага — манаграфія «Заходні ўплыў у новай рускай літаратуры» (1883), якая вытрымала ў свой час аж пяць выданняў.
Сярод іншых рускіх вучоных ХІХ ст., якія займаліся распрацоўкай параўнальна-гістарычнай метадалогіі, неабходна назваць А. Катлярэўскага, А. Кірпічнікава, Н. Дашкевіча, Н. Старажэнку.
У сваім развіцці параўнальна-гістарычны метад прайшоў шэраг этапаў. Калі кампаратывісты ХІХ ст. займаліся, як правіла, даследаваннем старажытных і сярэдневяковых літаратур, то іх калегі ў ХХ ст. пачалі звяртацца таксама і да вывучэння твораў сучаснага ім прыгожага пісьменства. На сённяшні дзень кампаратывістыка з’яўляецца адной з самых уплывовых літаратуразнаўчых школ у свеце. Дзякуючы намаганням такіх вядомых вучоных, як Ф. Бальданспаржэ, П. Азар, П. ван Цігем і некат. інш., з 1921 г. у Францыі пачаў выходзіць спецыяльны кампаратывісцкі часопіс «Revue de litterature comparee», а пры ім — серыя спецыяльных манаграфій. Пасля 2-й сусветнай вайны навуковыя цэнтры параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства з’явіліся таксама ў ЗША, ФРГ, Канадзе, Аўстраліі і іншых краінах. Аднак самай буйной і агульнапрызнанай у свеце з’яўляецца ўсё-такі французская кампаратывісцкая школа. Як адно з пацверджанняў гэтаму — выданне ў 1996 г. у перакладзе на беларускую мову кнігі французскіх вучоных П. Брунэля, К. Пішуа і А.М. Русо «Што такое параўнальнае літаратуразнаўства?». У 1955 г. заснавана Міжнародная асацыяцыя параўнальнага літаратуразнаўства (AILC) з цэнтрам у Парыжы (друкаваны орган — часопіс «Neohelicon», Будапешт). Пад эгідай AILC збіраюцца міжнародныя кампаратывісцкія кангрэсы, пасля пасяджэнняў якіх выдаюцца спецыяльныя зборнікі-справаздачы (працы «International comparative Literature assotiation. Proceedings of the Congress»).
Савецкае літаратуразнаўства, гістарычныя традыцыі якога ў галіне параўнальнага вывучэння прыгожага пісьменства былі даволі моцнымі, так ці інакш выкарыстоўвала дадзеную метадалогію, аднак на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў амаль што не прызнавала (вядома, з-за ідэалагічных прычын) замежную кампаратывістыку. І толькі з сярэдзіны 1960-х гг. у гэтых адносінах наступіла пэўнае «пацяпленне»: такія буйныя савецкія вучоныя, як М. Конрад, В. Жырмунскі, І. Неўпакоева, М. Аляксееў, І. Анісімаў, Р. Самарын і інш., пачалі ўдзельнічаць у міжнародных нарадах і кангрэсах кампаратывістаў, друкаваць на радзіме своеасаблівыя нарысы-справаздачы аб іх рабоце, прапагандаваць лепшае з арсенала замежнай кампаратывістыкі. Самай значнай працай савецкіх вучоных на аснове плённага выкарыстання дасягненняў як айчыннага, так і замежнага параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства стала васьмітомная «Гісторыя сусветнай літаратуры» (1981–1994), у якой прасочана развіццё сусветнага прыгожага пісьменства ад самых ранніх яго вытокаў і да пачатку ХХ ст.
У беларускім літаратуразнаўстве параўнальна-гістарычны метад бярэ свой пачатак у працах М. Багдановіча. У 20–30-я гг. дадзеную метадалогію прымянялі І. Замоцін, М. Ларчанка, Ю. Пшыркоў. У пасляваенны час, і асабліва з канца 1950-х гг., да параўнальна-гістарычнага вывучэння літаратуры пачынаюць звяртацца практычна ўсе буйныя беларускія вучоныя. У выніку плённага выкарыстання навуковай тыпалогіі нашыя літаратуразнаўцы больш аб’ектыўна разабраліся ў асаблівасцях развіцця айчыннага мастацтва слова, удакладнілі яго перыядызацыю, паказалі асаблівасці выяўлення ў беларускай літаратуры еўрапейскіх і сусветных мастацкіх метадаў, стыляў, накірункаў і плыней, раскрылі ўзаемасувязі нацыянальнага прыгожага пісьменства з адпаведнымі з’явамі ў культуры іншых народаў.