Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
В.І.Яцухна. Тэорыя літаратуры (2006).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.62 Mб
Скачать

Літаратура

Академические школы в русском литературоведении.— М., 1975.

Атрашкевіч В.І. Біяграфічны метад // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Бе­ла­русі: У 5 т.— Мн., 1984.— Т. 1.

Биографический метод // Литературный энциклопеди­ческий словарь / Под общ. ред. В.М. Ко­жевникова, П.А. Ни­колаева.— М., 1987.

Богданов В. Биографический метод в литературоведении // Словарь литературо­­вед­­чес­­ких терминов / Редакторы-состави­тели Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев.— М., 1974.

Зарубежная эстетика и теория литературы ХIХ–ХХ вв. Трак­таты, статьи, эссе / Сост., общ. ред. Г.К. Косикова.— М., 1987.

Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литерату­рове­дения.— М., 1988.

Николаев П.А., Курилов А.С., Гришунин А.Л. История рус­ского ли­тературоведе­ния.— М., 1980.

Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.

Рагойша В. Метад літаратуразнаўчы // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Да­­па­можнік.— Мн., 2001.

Сент-Бёв Ш. Литературные портреты. Критические очерки.— М., 1970.

Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Школы и направления в литературоведении. Ме­тод в ли­тера­ту­ро­ведении // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературовед­чес­кий сло­варь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.

Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.

2.4. Культурна-гістарычная школа

Дадзены накірунак у літаратуразнаўстве, які заснаваў вядомы фран­­цуз­­скі філосаф, эстэтык, тэарэтык літаратуры і мастацтва Іпа­літ Тэн (1828–1893), склаў­ся к сярэдзіне ХІХ ст. У аснову ідэй культурна-гіс­та­рыч­най школы быў па­­кладзены філасофскі пазітывізм. Стымулявалі ўзнік­ненне гэтай школы і пос­пехі прыродазнаўчых навук. У яе рамках рас­працоўваліся метады да­сле­да­вання літаратуры з улікам агуль­на­куль­тур­нага развіцця пэўнага рэгіёна, пры­чынна-выніковых узаемасувязей мас­тацкай творчасці з часавымі (гіс­та­рыч­нымі, эпахальнымі), геа­гра­фіч­ны­мі, сацыяльна-эканамічнымі, палі­тыч­ны­мі, псіхалагічнымі і інш. фак­та­­рамі. Некаторыя з прадстаўнікоў куль­тур­на-гістарычнай школы (на­прык­­­­лад, французскі вучоны Ф. Брунэцьер) спра­ба­валі нават, аба­пі­ра­­ю­чы­­ся на пазітывісцкую філасофію часу, праводзіць ана­логію па­між мас­тац­кім творам і біялагічным арганізмам.

Прынцыповая рыса і важная навуковая заваёва культурна-гіс­та­­рыч­най шко­лы — гэта яе гістарызм, свядома ўзведзены ў ранг ме­та­ду. Прад­стаў­нікі куль­турна-гістарычнай школы лічылі асноўнымі прын­­цыпамі да­следавання ма­тэрыяльнай і духоўнай культуры «нейт­­раль­насць», «аб’ек­тывізм» і «бес­пар­тыйнасць», а асноўнай за­да­чай на­ву­кі — не столь­кі тлумачэнне фактаў, коль­кі збіранне і на­за­пашванне іх. Ву­чонымі гэ­тай школы (а найбольш буй­ныя сярод іх у Заходняй Еўропе — гэта фран­цуз Г. Лан­сон, немцы Г. Гетнер і В. Шэ­рэр, датчанін Г. Брандэс) упер­шыню была зроблена спро­ба гістарычна вы­­тлумачыць на аснове прын­цыпаў пазітывізму з’явы грамадскага жыц­ця, лі­таратуры і мас­тац­тва, а таксама сфар­му­ляваць задачы новай ме­тадалогіі вы­ву­чэння літа­ра­ту­ры.

У Ра­­сіі самымі значнымі прадстаўнікамі культурна-гістарычнай шко­­­лы ста­­лі А. Пыпін, М. Ціханраваў, А. Шахаў, П. Коган, А. Кір­піч­ні­каў. З куль­тур­на-гістарычных даследаванняў пачаў таксама працу буй­ней­­шы рус­кі лі­та­ра­туразнаўца ХІХ ст. Аляксандр Весялоўскі (1838–1906), пра дзей­насць яко­га будзе сказана крыху ніжэй, пры раз­гля­дзе па­раў­нальна-гіс­тарычнага ме­та­ду.

Да заслуг культурна-гістарычнай школы адносяцца: па-пер­шае, уклад у рас­працоўку гісторыка-генетычнай метадалогіі; па-дру­гое, спро­ба стварэння гіс­торый нацыянальных літаратур; па-трэ­цяе, падрыхтоўка прын­­цы­паў па­раў­нальна-гістарычнага лі­та­ра­ту­ра­знаў­ства і псіха­ла­гіч­най шко­лы; па-чац­вёр­тае, назапашванне вя­ліз­на­га гісторыка-куль­тур­на­га ма­тэ­рыялу, вопыту тэк­сталагічнага ана­лі­зу твораў і навуковага кры­ні­ца­знаў­ства. Наогул жа (і гэ­та, відаць, са­мае галоўнае), прадстаўнікі куль­тур­на-гістарычнай школы ўслед за міфолагамі ўнеслі метадалогію ў гіс­то­­рыю літаратуры і тым са­мым раз­вілі і пад­мацавалі навуковы характар гэ­­тай галіны лі­та­ра­ту­ра­знаўства.

Самым галоўным недахопам метадалогіі культурна-гістарычнай шко­лы з’яўляўся надзвычай спрошчаны погляд на ролю літаратуры ў жыц­ці асоб­на­га індывіда і грамадства ў цэлым: вучоныя гэтай школы лі­чы­лі прыгожае пісь­менства найперш ілюстратарам да гісторыі і са­цыя­ло­гіі; галоўная ж фун­к­цыя яго, мастацка-эстэтычная, адыходзіла на задні план.

У пачатку ХХ ст. культурна-гістарычная школа распалася, ад­нак яе ме­­та­далагічныя ўстаноўкі працягвалі аказваць (і нават сёння часткова аказ­­ваюць) сур’ёзны ўплыў на мно­гіх буйных вучоных-лі­та­ра­ту­ра­знаў­цаў усяго свету.

Ідэі культурна-гістарычнай школы істотна паўплывалі на лі­та­ра­­тур­на-мас­тацкую крытыку і публіцыстыку Беларусі канца ХІХ — па­­чат­ку ХХ стст. (лі­таратурна-крытычныя матэрыялы на старонках га­зет «Мин­ский листок», «Се­веро-Западный край», «Голос провин­ции», «Мин­ский курьер» і інш.), на кан­цэпцыю нацыянальнай лі­та­ра­туры ў га­зе­тах «На­ша ніва» і «Гоман», на та­га­часную беларускую фальк­­ла­рыс­ты­ку і этна­гра­фію (А. Багдановіч, У. Даб­ра­вольскі, М. Доў­нар-Запольскі). Мно­гае ад культурна-гіста­рычнай школы ўзя­­лі М. Багдановіч і М. Га­рэц­кі. Па­сля­доўнікам культурна-гіста­рыч­най шко­лы з’яўляўся таксама пра­фесар І. За­моцін.

На заканчэнне размовы аб культурна-гістарычнай школе заўважым, што ў процівагу яе метадалогіі ў ня­мец­кім лі­та­ратуразнаўстве рубяжа ХІХ–ХХ стст. склалася духоўна-гістарычная шко­­ла, заснавальнікам якой стаў Вільгельм Дыль­тэй. Прадстаўнікі гэтай шко­­лы (Р. Унгер, Ф. Гун­дальф і інш.) сцвяр­джа­лі, што культурна-духоўныя з’явы (а лі­та­ра­тура — у шэрагу іх) маюць сваю спе­­цыфіку і аўтаномнасць. І да­­дзе­ную спецыфіку нельга вызначыць, пры­мя­ня­­ючы прыродазнаўчыя ме­та­ды даследавання. Спасцігнуць сутнасць ду­хоў­на­­га, у тым ліку і паэ­тыч­на­га, маг­­чыма, лічылі прадстаўнікі духоўна-гіс­та­рыч­­най школы, аба­пі­ра­ю­чыся не на «лабараторныя» дадзеныя, не на ме­та­да­ло­­гію пры­ро­да­знаў­чых навук, а на інтуіцыю.