
- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.3. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.6. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.3. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.4. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.5. Рэцэптыўная крытыка 1
- •Літаратура
- •3.6. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.7. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •3.8. Семіётыка
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •Літаратура
- •6. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •Літаратура
- •7. Літаратура і міфалогія
- •Літаратура
- •8. Літаратура і фальклор
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2.1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Дэталь у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.7. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.8. Моўна-стылёвыя адзнакі твора і асаблівасці яго тэкставай арганізацыі
- •3.8.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.8.2. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.8.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.9. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел vіі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Нацыянальная і Рэгіянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •Асноўныя стадыі-этапы
- •Ў гісторыі функцыянавання
- •Сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя стадыі-этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •Паказальнік прозвішчаў
- •Прадметна-тэрміналагічны паказальнік
- •Яцухна Віктар Іванавіч Тэорыя літаратуры
- •246699, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
3.9. Кампазіцыя
Кампазіцыя (ад лац. compositio — будаванне, паяднанне, кампанаванне) — размяшчэнне і суаднесенасць кампанентаў мастацкай формы твора, уся складаная (знешняя і ўнутраная, бачная і нябачная) яго пабудова. Кампазіцыя «ўключае ў сябе і расстаноўку персанажаў — іх сістэму, і размяшчэнне ўзнаўляемых падзей у тэксце, і асаблівасці «падачы» прадметна-псіхалагічнай рэальнасці (партрэтаў, пейзажаў, інтэр’ераў, дыялогаў і маналогаў), і дынаміку форм (спосабаў) апавядання, і суаднесенасць уласна моўных адзінак, у тым ліку элементаў вершаванай формы» 1.
Як бачна з толькі што прыведзенай цытаты, кампазіцыя — рэч даволі мнагагранная і шматсастаўная. Па гэтай прычыне некаторыя літаратуразнаўцы (у прыватнасці, А. Фядотаў) аперыруюць паняццем-тэрмінам «агульная кампазіцыя». Яна ў сваю чаргу «падраздзяляецца на кампазіцыю сюжэта, кампазіцыю вобразнага зместу, знешнюю кампазіцыю (архітэктоніку), пад якой падразумяваецца суаднесенасць цэлага і яго элементаў-складнікаў: раздзелаў, частак, строф і г. д., кампазіцыю асобных вобразаў, сцэн, эпізодаў і г. д., кампазіцыю моўную, якая ўключае ў сябе змену спосабаў мастацкага выкладу, элементаў дынамічнага апавядання, статыстычнага апісання, характарыстыкі дзеючых асоб, партрэт, маналог, дыялог, палілог персанажаў, плынь свядомасці, пісьмо, аўтарскія рэмаркі, лірычныя адступленні, дакумент і г. д., кампазіцыю сінтаксічную, гукавую і г. д.» 1.
Кампазіцыя абумоўлена мастацкім зместам твора, у значнай ступені жанравымі традыцыямі. Накладваюць адбітак на кампазіцыю і некат. інш. моманты і фактары, сярод якіх на першым месцы знаходзяцца асаблівасці творчага таленту, даравання пісьменніка, а таксама прыкметы яго мастацкага почырку (стылю). Як слушна зазначае А. Казлоў, «мастацтва кампазіцыі — адзін з абавязковых кампанентаў мастацкага таленту, прычым веданне законаў кампазіцыі, дэтальна распрацаваных сучасным літаратуразнаўствам, не служыць гарантам напісання дасканалых твораў» 2.
Кампазіцыя — рэч даволі мнагагранная і шматсастаўная. Адбітак на яе ў любым мастацкім творы накладваюць самыя розныя моманты: ад агульнай стратэгіі пабудовы твора да змяшчэння ў ім нейкіх нязначных (на першы погляд) дэталей, што таксама ў пэўнай меры і ступені працуюць на агульную вобразна-выяўленчую сістэму твора.
Кампазіцыя надзвычай цесна звязана з сюжэтам твора. Менавіта яна вызначае паслядоўнасць выяўлення ў творы ўсіх этапаў сюжэта (як асноўных, так і дапаможных), а таксама пазасюжэтных элементаў (лірычных, філасофскіх, публіцыстычных адступленняў, устаўных апавяданняў ці навел, легенд і г. д.).
Характар і адметнасці кампазіцыі звязаны ў першую чаргу з агульнымі падыходамі да арганізацыі дзеяння ў творы. Паводле асаблівасцей сюжэтнай арганізацыі дзеяння ў творы вылучаюць некалькі разнавіднасцей кампазіцыі.
Аднапланавы тып кампазіцыі (аднапланавая кампазіцыя) «практыкаваўся ў першых беларускіх раманах, дзе фігура цэнтральнага героя была вызначальнай, яна канцэнтравала вакол сябе дзеянне і пазбаўляла іншых персанажаў самастойнай ролі ў сюжэце» 3. Найбольш яскравым прыкладам такога твора з’яўляецца трылогія Я. Коласа «На ростанях».
Шматпланавы тып кампазіцыі (шматпланавая кампазіцыя) арганізуюць некалькі галоўных герояў і сюжэтных цэнтраў. Дадзены тып кампазіцыі характарызуе многія творы беларускай прозы другой паловы ХХ ст., у прыватнасці, раманы І. Мележа, І. Шамякіна, А. Чарнышэвіча і шэрагу інш. пісьменнікаў.
Навелістычны тып кампазіцыі прадугледжвае расчляненне аўтарскага апісання (вядома, у межах твора, аб’яднанага агульнымі персанажамі) на сцэны (малюнкі), што ўспрымаюцца як адносна завершаныя мастацкія адзінкі. Як зазначаюць А. Пяткевіч і І. Шпакоўскі, «такая арганізацыя перабівае дзеянне паўзамі, робіць твор больш даступным для чытача і часцей практыкуецца ў дзіцячай і юнацкай літаратуры» 1. У якасці прыкладу твора з такім тыпам кампазіцыі беларускія вучоныя прыводзяць аповесць М. Лынькова «Міколка-паравоз».
Да навелістычнай пэўным чынам блізкая мантажная кампазіцыя. Толькі ёй аб’ядноўваюцца ў адзінае цэлае не асобныя эпізоды з агульнымі персанажамі, а, як правіла, рознатэмныя мастацкія рэчы, у кожнай з якіх свая персанажная сфера. На першы погляд, сувязі паміж гэтымі творамі быццам бы няма. І толькі пасля ўважлівага знаёмства з усімі рэчамі, што ўтвараюць у выніку адзінае мастацкае цэлае, пабудаванае па прынцыпу мантажнай кампазіцыі, вымалёўваецца яго агульная думка-ідэя. Навелістычная кампазіцыя прыйшла ў літаратуру з кіно ў першай трэці ХХ ст.
Сустракаецца ў літаратурных творах і вяршынная кампазіцыя. «Пры такой арганізацыі сюжэт раскрываецца толькі ў тых момантах, якія адыгрываюць вырашальную ролю ў лёсе герояў, а ўсе прамежкавыя звёны апускаюцца. Вяршынная кампазіцыя часта сустракаецца ў драматургіі, у рамантычных паэмах, у некаторых раманах» 2.
Кампазіцыя ўдзельнічае таксама ў арганізацыі накірунку развіцця дзеяння ў творы. Згодна з гэтай яе функцыяй і асаблівасцю вылучаюць прамую альбо хранікальную кампазіцыю, а як пэўную супрацьлегласць ёй — рэтраспектыўную альбо інверсійную.
У творах з прамым (хранікальным) тыпам кампазіцыі жыццё ўзнаўляецца строга ў часавай паслядоўнасці. Такі тып кампазіцыі вызначаецца схільнасцю да дэталізаванага і разгорнутага адлюстравання, якое перадае суцэльную плынь жыцця.
Ёсць свае адназначныя станоўчыя моманты і ў рэтраспектыўнай (інверсійнай) кампазіцыі. «Перарыў прамога дзеяння рэтраспектыўнымі малюнкамі, перадгісторыямі герояў, мантаж розных часавых і прасторавых планаў драматызуе сюжэт, садзейнічае больш глыбокаму раскрыццю характараў» 3.
Прасторавая і часавая арганізацыя дзеяння ў творах таксама істотна ўплывае на асаблівасці іх кампазіцыі. Так, сюжэтны час у творы можа сціскацца з-за ўшчыльнення мастацкага матэрыялу, у выніку чаго прасторавае дзеянне цэнтралізуецца і канцэнтруецца вакол якой-небудзь адной кропкі (раманы К. Чорнага «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях», аповесць В. Быкава «Знак бяды»). Можа таксама знаходзіць месца ў творах момант пэўнага расцягвання, затрымлівання руху часу, што звязана з хранікальнай разгорнутасцю, панарамнасцю адлюстравання, бытавой дэталізацыяй сцэн і карцін. Адзін з прыкладаў — вядомы ваенны цыкл раманаў І. Чыгрынава.
Пэўнай спецыфікай валодае кампазіцыя вершаваных (лірычных) твораў, якая «ўключае ў сябе размеркаванне рытміка-меладычных адпаведнікаў, радкоў, строф, а таксама назву твора, эпіграфы, прысвячэнні» 1. Вучонымі вылучаюцца наступныя разнавіднасці лірычнай кампазіцыі: амебейная, анафарыстычная, кальцавая, ланцужковая і некат. інш.
На кампазіцыю мастацкіх твораў вельмі вялікі адбітак накладваюць асаблівасці ўжывання (у многіх выпадках — чаргавання) форм і спосабаў падачы тэкставага матэрыялу (г. зв. кампазіцыйна-моўныя формы). Асноўнымі і найбольш шырокаўжывальнымі сярод іх з’яўляюцца апісанне і апавяданне (аповед) або расказванне (рус. повествование).
«Пад апісаннем у літаратуразнаўстве звычайна разумеецца ўзнаўленне прадметаў у іх статыцы, у адрозненне ад апавядання (у вузкім значэнні слова), г. зн. паведамлення аб аднаразовых дзеяннях і падзеях, якія выбудоўваюцца ў сюжэт твора. Класічнымі відамі апісання лічацца пейзаж, інтэр’ер, партрэт, у сферу апісання таксама ўваходзяць характарыстыкі герояў, іх душэўных станаў, аповед аб шматразовых іх дзеяннях, звычках, якія рэгулярна паўтараюцца ... асноўны прадмет апавядання — дынамічныя дэталі, што ўтвараюць сюжэт; апісання — дэталі статычныя, якія наслойваюцца на сюжэт, матывуюць і тлумачаць тое альбо іншае развіццё падзей, ствараюць для іх нейкі ўстойлівы зыходны фон» 2.
Апавяданне (аповед, расказванне) у многіх мастацкіх творах (як правіла, празаічных) уяўляе сабой даволі складаную сістэму, цэнтральнай фігурай у якой выступае асоба апавядальніка (менавіта апавядальніка, а не аўтара!).
Адгалінаванне ў сучаснай літаратурнай навуцы, якое займаецца вывучэннем сродкаў і асаблівасцей арганізацыі мастацкага матэрыялу ў апавядальных (празаічных) творах, імянуецца нараталогіяй 3.
Для некаторых традыцыйных жанраў з’яўляюцца характэрнымі кампазіцыйныя каноны (трайныя паўторы і шчаслівая развязка ў казках; абавязковае пяціактнае чляненне п’ес на працягу некалькіх стагоддзяў у еўрапейскай драматургіі ў выніку адштурхоўвання ад антычных узораў і г. д.).
Даследчыкамі літаратуры даволі часта і ў тэарэтычных працах, і непасрэдна пры аналізе канкрэтных твораў прымяняюцца словазлучэнні-паняцці «мастацкасць кампазіцыі» і «змястоўнасць кампазіцыі». Мастацкасць кампазіцыі ўказвае на яе «жыццёвую пераканальнасць», што, «з аднаго боку, залежыць ад таго, у якой меры яна выцякае з самога жыцця, а з другога — ад таго, у якой меры яна матывавана характарамі» 1. Змястоўнасць кампазіцыі выяўляецца ў спалучэнні ў ёй «парадку са шматстайнасцю» (В. Халізеў), г. зн. наколькі пісьменніку ўдалося захаваць «нейкі гарманічны «баланс» паміж складанасцю пабудовы і — эканоміяй яе сродкаў у імя прастаты і яснасці» 2.