
- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.3. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.6. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.3. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.4. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.5. Рэцэптыўная крытыка 1
- •Літаратура
- •3.6. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.7. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •3.8. Семіётыка
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •Літаратура
- •6. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •Літаратура
- •7. Літаратура і міфалогія
- •Літаратура
- •8. Літаратура і фальклор
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2.1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Дэталь у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.7. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.8. Моўна-стылёвыя адзнакі твора і асаблівасці яго тэкставай арганізацыі
- •3.8.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.8.2. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.8.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.9. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел vіі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Нацыянальная і Рэгіянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •Асноўныя стадыі-этапы
- •Ў гісторыі функцыянавання
- •Сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя стадыі-этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •Паказальнік прозвішчаў
- •Прадметна-тэрміналагічны паказальнік
- •Яцухна Віктар Іванавіч Тэорыя літаратуры
- •246699, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Введение в литературоведение. Хрестоматия / Под ред. П.А. Николаева.— 2-е изд., испр. и доп.— М., 1987.
Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.
Зарубежная литература ХІХ века: Реализм: Хрестоматия историко-литературных материалов.— М., 1990.
История эстетической мысли: В 6 т.— М., 1986–1987.— Т. 3–4.
Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения.— М., 1988.
Николаев П.А., Курилов А.С., Гришунин А.Л. История русского литературоведения.— М., 1980.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978.
Уводзіны ў літаратуразнаўства: Хрэстаматыя / Уклад. М.І. Мішчанчук, М.Ф. Шаўлоўская; уступ. арт. М.А. Лазарука.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1991.
Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.
2.2. Міфалагічная школа
Адным з першых навуковых метадаў у літаратуразнаўстве стаў міфалагічны (міфалагічная школа).
Пад міфалагічнай школай падразумяваюць накірунак у літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы ХІХ ст., які ўзнік у эпоху рамантызму. Філасофскай асновай гэтай школы стала эстэтыка Ф. Шэлінга і братоў А.В. і Ф. Шлегеляў. Асабліва многа на этапе станаўлення міфалагічнай школы зрабіў Ф. Шлегель, кніга якога «Філасофія мастацтва» атрымала даволі шырокі грамадскі рэзананс. Канчаткова міфалагічную школу тэарэтычна аформілі браты Я. і В. Грым у працы «Нямецкая міфалогія» (1835).
Для міфалагічнай школы з’яўляецца характэрным уяўленне аб міфах як аб «неабходнай умове і першасным матэрыяле для ўсякага мастацтва» (Ф. Шэлінг), як аб «ядры, цэнтры паэзіі» (Ф. Шлегель). Згодна з тэорыяй братоў Грым, з міфа ў працэсе эвалюцыі ўзніклі казка, эпічная песня, легенда і іншыя жанры літаратуры. Практыкуючы метад параўнальнага вывучэння (што, дарэчы, па тых часах было істотнай навацыяй), браты Грым тлумачылі многія падобныя з’явы ў літаратуры і фальклоры розных народаў наяўнасцю агульнай старажытнай міфалогіі. На думку прадстаўнікоў міфалагічнай школы, самым важным для літаратуразнаўцаў з’яўляецца адшукванне ў сусветнай літаратуры «праміфа», «першаміфа», да якога, як да першаснай біялагічнай клеткі, зводзіцца ўся творчасць.
Міфалагічная метадалогія атрымала шырокае распаўсюджанне ў літаратуразнаўстве. У Заходняй Еўропе яе прадстаўлялі А. Кун, В. Шварц (Германія), М. Мюлер (Англія), М. Брэаль (Францыя), А. дэ Губернаціс (Італія). Расійскімі міфолагамі з’яўляюцца такія вядомыя вучоныя, як Ф. Буслаеў і А. Афанасьеў (найбольш значная праца апошняга «Паэтычныя погляды славян на прыроду», 1865–1869). Акрамя іх міфалагічны падыход да твораў літаратуры распрацоўвалі ў Расіі А. Мілер, А. Катлярэўскі, І. Худзякоў, І. Прыжоў, П. Рыбнікаў. Ідэі міфалагічнай школы ў розныя перыяды навуковай дзейнасці падзялялі і прымянялі ў сваіх даследаваннях такія буйнешыя рускія вучоныя другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стст., як А. Патэбня і А. Весялоўскі.
Метадалогія і шэраг тэарэтычных вывадаў міфалагічнай школы былі з цягам часу адхілены наступнымі літаратуразнаўчымі школамі і накірункамі. Разам з тым міфалагічная школа адыграла важную ролю ў развіцці навукі, а менавіта: пашырыла ўяўленні аб міфалогіі ў выніку звароту не толькі да міфаў еўрапейскага паходжання, але і да міфаў старажытных індыйцаў, іранцаў, іншых усходніх народаў; садзейнічала актыўнаму збору міфалогіі і фальклору розных народаў; паставіла шэраг важных тэарэтычных пытанняў (у тым ліку і пытанне народнасці мастацтва); заклала асновы параўнальнага вывучэння міфалогіі, фальклору і літаратуры.
Хоць і з надзвычай моцным крытычным адштурхоўваннем ад метадалогіі міфолагаў, але ж усё-такі ў цэлым на глебе дадзенага навуковага накірунку ўзнікла ў другой палове ХІХ ст. у літаратуразнаўстве, фалькларыстыцы і этнаграфіі антрапалагічная школа, якую прадстаўлялі Э. Тайлар, Э. Лэнг, Дж. Фрэйзер і некат. інш. вучоныя, пераважна англічане.
Традыцыі і здабыткі міфалагічнай школы пэўным чынам развіла і ўзбагаціла ў ХХ ст. г. зв. рытуальна-міфалагічная крытыка. Гэта адзін з накірункаў у замежным літаратуразнаўстве, які прадстаўляюць у Заходняй Еўропе пераважна вучоныя-выкладчыкі з Кембрыджа Дж. Уэстан, Э. Чэмберс, Дж. Харысан, Ф. Корнфард, М. Бодкін, Г. Мэрэй. На паўночнаамерыканскім кантыненце самымі значнымі «неаміфолагамі» лічацца У. Трой («Міф, метад і будучае», 1946) і Н. Фрай («Міф і літаратура», 1961).
Тэарэтычныя палажэнні міфалагічнай школы аказалі значны ўплыў на дзейнасць такіх вядомых збіральнікаў беларускага фальклору, як П. Бяссонаў, Р. Зямкевіч, П. Шэйн і некат. інш.