
- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.3. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.6. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.3. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.4. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.5. Рэцэптыўная крытыка 1
- •Літаратура
- •3.6. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.7. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •3.8. Семіётыка
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •Літаратура
- •6. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •Літаратура
- •7. Літаратура і міфалогія
- •Літаратура
- •8. Літаратура і фальклор
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2.1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Дэталь у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.7. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.8. Моўна-стылёвыя адзнакі твора і асаблівасці яго тэкставай арганізацыі
- •3.8.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.8.2. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.8.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.9. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел vіі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Нацыянальная і Рэгіянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •Асноўныя стадыі-этапы
- •Ў гісторыі функцыянавання
- •Сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя стадыі-этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •Паказальнік прозвішчаў
- •Прадметна-тэрміналагічны паказальнік
- •Яцухна Віктар Іванавіч Тэорыя літаратуры
- •246699, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Абрамович Г.Л. Введение в литературоведение.— 7-е изд., испр. и доп.— М., 1979.
Бесклубенко С.Д. Природа искусства.— М., 1982.
Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983.
Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.
Волкова Е.В. Произведение искусства – предмет эстетического анализа.— М., 1976.
Гачев Г.Д. Жизнь художественного сознания. Очерки по истории образа.— М., 1972.
Горанов К. Художественный образ и его историческая жизнь.— М., 1970.
Гуляев Н.А. Теория литературы.— М., 1985.
Днепров В. Проблемы реализма.— Л., 1961.
Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.
Маймин Е.А. Искусство мыслит образами.— М., 1977.
Марксистско-ленинская эстетика.— М., 1983.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978.
Рагойша В. Вобраз літаратурны; Вымысел мастацкі; Індывідуалізацыя ў літаратуры // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Скиба В.А., Чернец Л.В. Образ художественный // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
Современный словарь-справочник по литературе.— М., 1999.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Образ; Тип литературный; Типическое, типичное; Условность // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Теория литературы: Основные проблемы в историческом освещении. Образ, метод, характер.— М., 1962.— Кн. 1.
Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд.— М., 1976.
Федотов О.И. Основы теории литературы: В 2 ч.— Ч. 1: Литературное творчество и литературное произведение.— М., 2003.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Ханеня С.І. Амплітуда мастацкасці: Умоўнасць у беларускай прозе канца ХХ ст.— Гомель, 2001.
Храпченко М.Б. Горизонты художественного образа.— М., 1982.
Эпштейн М.Н. Образ художественный // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
Відаў мастацтва (альбо асобных, прыватных мастацтваў) шмат. Гэта абумоўлена не толькі разнастайнасцю сродкаў і прыёмаў стварэння і пабудовы мастацкага вобраза, але і эстэтычнай шматграннасцю свету, а таксама разнастайнасцю эстэтычных запатрабаванняў чалавека.
Гегель вылучыў у свой час і ахарактарызаваў пяць г. зв. «вялікіх» мастацтваў. Да іх вучоны аднёс архітэктуру, скульптуру, жывапіс, музыку і паэзію (літаратуру). Сучасная эстэтычная і мастацтвазнаўчая думка, не дзелячы мастацтвы на «вялікія» і «малыя», вылучае ў агульным мастацкім радзе каля паўтара дзесятка асобных, прыватных відаў мастацтва. Найбольш вядомыя і распаўсюджаныя сярод іх — літаратура, архітэктура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, скульптура, жывапіс, графіка, музыка, харэаграфія, тэатр, кіно.
Такая шматстайная галерэя асобных відаў мастацтва, якія, зразумела, знаходзяцца паміж сабой ў цесных узаемасувязях і ўзаемадачыненнях, патрабуе пэўнай структурна-функцыянальнай упарадкаванасці ўнутры агульнага мастацкага раду.
Найбольш распаўсюджанае размежаванне відаў мастацтва адбываецца на аснове простых, элементарных, а менавіта знешне-фармальных прыкмет твораў. Яшчэ Арыстоцель адзначаў, што віды мастацтва адрозніваюцца паміж сабой сродкамі пераймання (адлюстравання) жыцця. Прыкладна гэтак жа на дадзеную праблему глядзелі Лесінг і Гегель. Большасць сучасных мастацтвазнаўцаў лічыць, што межы паміж відамі мастацтва вызначаюцца формамі, спосабамі мастацкага выражэння (у слове, у бачных выявах, у гуках і г. д.). Такім чынам, за аснову бярэцца свой, уласны, асаблівы і спецыфічны для кожнага з відаў мастацтва матэрыяльны носьбіт вобразнасці.
Побач з прыведзенай існуе і іншая, г. зв. «катэгарыяльная» трактоўка відаў мастацтва. Яна ідзе ад эпохі рамантызму 1. У гэтай трактоўцы не надаецца асаблівай увагі носьбітам вобразнасці, а на першы план выходзяць такія агульнабыційныя і агульнамастацкія катэгорыі, як паэтычнасць, музычнасць, жывапіснасць.
Наогул жа, з улікам і першай, і другой канцэпцый, а таксама на аснове некат. інш. адзнак і прыкмет, вылучаюць мастацтвы выяўленчыя і экспрэсіўныя; прасторавыя і часавыя, а на аснове зліцця і сінтэзу прасторавых і часавых характарыстык — прасторава-часавыя; слыхавыя і зрокавыя; выканаўчыя і невыканаўчыя; простыя (альбо аднасастаўныя) і сінтэтычныя (альбо шматсастаўныя); відовішчныя (ігравыя); прыкладныя (працоўныя) і г. д.
Як бачна, зыходных момантаў, на якіх грунтуецца класіфікацыйнае азначэнне відаў мастацтва, шмат. Адпаведна і шмат саміх схем-класіфікацый. Толькі ў айчыннай навуцы іх каля дзесятка. Для прыкладу прывядзём дзве: так бы мовіць, «універсальную» класіфікацыю мастацтваў з падручніка «Марксистско-ленинская эстетика.— М., 1983»; класіфікацыю аднасастаўных мастацтваў Г. Паспелава, прыведзеную ў яго кнізе «Искусство и эстетика.— М., 1984».
Схема-класіфікацыя відаў мастацтва
з падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
Прыкладныя (працоўныя) мастацтвы |
Архітэктура Дэкаратыўна- прыкладное мастацтва |
Прасторавыя мастацтвы |
Выяўленчыя мастацтвы |
Скульптура Жывапіс Графіка Мастацкая фатаграфія |
|
Мастацтва слова Мастацтва гука |
Літаратура Музыка |
Часавыя мастацтвы |
Відовішчныя («ігравыя») мастацтвы |
Харэаграфія Кіно Тэлебачанне Эстрада Цырк |
Прасторава-часавыя мастацтвы
|
Схема-класіфікацыя аднасастаўных мастацтваў Г. Паспелава
Мастацтвы |
Выяўленчыя |
Экспрэсіўныя |
Часавыя |
Эпічная славеснасць |
Лірычная славеснасць Музыка |
Прасторава-часавыя |
Пантаміма |
Танец |
Прасторавыя |
Жывапіс Скульптура |
Архітэктура |
Унутры відаў мастацтва (практычна ў кожным з іх) існуе свая пэўная, часам даволі шматступянёвая і складаная, дыферэнцыяцыя.