Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
В.І.Яцухна. Тэорыя літаратуры (2006).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.62 Mб
Скачать

Літаратура

Афасижев М.Н. Критика буржуазных концепций худо­жествен­ного творчества.— М., 1984.

Барт Р. Избранные работы. Семиотика, поэтика.— М., 1989.

Борев Ю.Б. Критика современных буржуазных эстети­ческих концеп­ций.— М., 1977.

Вейман Р. «Новая критика» и развитие буржуазного литературоведения.— М., 1965.

Верли М. Общее литературоведение / Пер. с нем.— М., 1957.

Гиленсон Б. Заметки о «новой критике» // Вопросы эстетики. Вып. 8.— М., 1968.

Гиленсон Б.А., Косиков Г.К. «Новая критика» // Литера­турный энцикло­пе­ди­чес­кий сло­варь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Грефф Дж. Что собой представляла «новая критика»? // Тенденции в литерату­ро­ве­де­нии стран Западной Европы и Аме­рики. Сборник обзоров и рефератов.— М., 1981.

Зарубежная эстетика и теория литературы ХIХ–ХХ вв. Трак­таты, статьи, эссе / Сост., общ. ред. Г.К. Косикова.— М., 1987.

Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литерату­рове­дения.— М., 1988.

Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.

Теории, школы, концепции.— М., 1977.

Урнов Д.М. Литературное произведение в оценке англо-аме­рикан­ской «новой кри­тики».— М., 1982.

Уэллек Р., Уоррен О. Теория литературы / Пер. с англ.— М., 1978.

Хованская З.И. Анализ литературного произведения в со­времен­ной француз­ской фи­­­ло­логии.— М., 1980.

Цурганова Е.А. Новая критика // Современное зарубежное литературоведение (страны За­пад­ной Европы и США): концепции, школы, термины. Энциклопедический спра­вочник.— М., 1996.

3.4. Фенаменалагічная школа

Фенаменалагічная школа ў літаратуразнаўстве (ад ст.-грэч. phai­­­no­me­­non — тое, што з’яўляецца; і logos — слова, паняцце, ву­чэн­не) скла­ла­ся пер­ша­пачаткова ў Германіі ў 1920–1930-я гг. пад уз­дзеяннем ідэй Э. Гу­­серля і ін­шых філосафаў-фенаменолагаў. У лі­та­­ральным сэнсе сло­ва фенаменало­гіяй імянуецца вучэнне аб фе­но­ме­нах — прадметах у па­чуц­­цё­вым успрыманні. Ву­­чо­ныя-фенаменолагі ас­ноўнай рэальнасцю лі­чаць не аб’ектыўны свет, а з’явы свядомасці аль­бо феномены.

Зыходзячы з таго, што мастацкі твор ёсць акт зносін і адначасова акт ства­­рэння аўтарам і чытачом індывідуальных значэнняў, літара­ту­ра­знаў­цы-фе­наменолагі пры разглядзе яго галоўную ўвагу звяртаюць на асаб­лі­ва­сці свя­домасці. Па гэтай прычыне дадзеная разнавіднасць літа­ра­ту­ра­знаў­чай ме­та­далогіі імянуецца таксама «крытыкай свядомасці». У сувязі з тым, што ме­на­віта суб’ектыўныя моманты найбольш фігуруюць пры раз­глядзе лі­та­ра­тур­на-мас­тац­ка­га твора, фенаменалагічная школа даволі час­та называецца яшчэ і эк­зіс­тэн­цы­яльна-фенаменалагічнай. У межах ана­лізуемай метадалогіі ў за­леж­насці ад таго, на чым канкрэтна за­ся­ро­дж­ваецца ўвага пры даследаванні, вы­лу­чаюць генетычную, тэматычную, ан­талагічную і некат. інш плыні.

Ля вытокаў літаратуразнаўчай фенаменалагічнай метадалогіі стаялі та­кія ня­­­мецкія вучоныя, як В. Конрад, М. Гейгер, А. Пергер і І. Пфай­фер.

Самай вядомай у фенаменалагічнай школе з’яўля­ец­ца жэнеўская гру­па кры­тыкаў. Менавіта ў дачыненні да яе прадстаўнікоў (а гэта М. Рай­мон, Ж. Пу­ле, А. Беген, Ж.П. Рышар, Ж. Старобінскі, Дж.Х. Мі­лер) найбольш час­та ўжываецца тэрмін «крытыка свядомасці».

У гісторыі еўрапейскага літаратуразнаўства мелі месца спробы спа­лу­чэння фенаменалагічнай і структуралісцкай метадалогіі. Найбольш поў­на гэта выявілася ў дзейнасці вядомага поль­ска-нямецкага філо­сафа, эстэ­тыка і лі­тара­ту­ра­знаў­цы Рамана Інгардэна — аўтар працы «Літа­ра­тур­ны твор мас­­тац­­тва» (1931).