
- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.3. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.6. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.3. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.4. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.5. Рэцэптыўная крытыка 1
- •Літаратура
- •3.6. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.7. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •3.8. Семіётыка
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •Літаратура
- •6. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •Літаратура
- •7. Літаратура і міфалогія
- •Літаратура
- •8. Літаратура і фальклор
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2.1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Дэталь у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.7. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.8. Моўна-стылёвыя адзнакі твора і асаблівасці яго тэкставай арганізацыі
- •3.8.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.8.2. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.8.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.9. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел vіі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Нацыянальная і Рэгіянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •Асноўныя стадыі-этапы
- •Ў гісторыі функцыянавання
- •Сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя стадыі-этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •Паказальнік прозвішчаў
- •Прадметна-тэрміналагічны паказальнік
- •Яцухна Віктар Іванавіч Тэорыя літаратуры
- •246699, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Борев Ю. Формализм и вульгарный социологизм о литературном процессе // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001.
Виноградов В.В. Вопросы марксистской поэтики.— М., 1972.
Давыдов Ю.Н. Искусство как социологический феномен.— М., 1968.
Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии.— М., 1972.
Ивлев Д.Д. Социологический метод // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Конон В.М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала ХХ в.— Мн., 1985.
Конан У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917–1934 гг.).— Мн., 1968.
Литература и социология. Сборник статей.— М., 1977.
Литературно-эстетические концепции в России конца ХІХ – начала ХХ века.— М., 1975.
Марксистско-ленинская эстетика.— М., 1983.
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20–30-я гг.— Мн., 1975.
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 40-я – першая палова 60-х гадоў.— Мн., 1985.
Николаев П.А. Марксистско-ленинское литературоведение.— М., 1983.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Плеханов Г.В. Эстетика и социология искусства: В 2 т.— М., 1978.
Рагойша В. Метад літаратуразнаўчы // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Русская наука о литературе конца ХІХ – начала ХХ века.— М., 1982.
Советское литературоведение за пятьдесят лет.— М., 1967.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Школы и направления в литературоведении. Метод в литературоведении // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Фридлендер Г.М. К. Маркс и Ф. Энгельс и вопросы литературы.— М., 1968.
Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.
Шпакоўскі І.С. Сацыялагічны метад // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 4.
Щербина В.Р. Ленин и вопросы литературы.— М., 1967.
3. тэарэтыка-ЛІТАРАТУРНАЯ думка
Ў СЯРЭДЗІНЕ — ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХХ ст.
3.1. Агульная характарыстыка развіцця
тэарэтыка-літаратурнай думкі
ў сярэдзіне — другой палове ХХ ст.
Тэарэтыка-літаратурная думка ў сярэдзіне — другой палове ХХ ст. развіваецца яшчэ больш шпаркімі крокамі, у параўнанні з папярэднім этапам. На змену «старым» (устарэлым), «акадэмічным» метадам даследавання літаратуры прыходзяць г. зв. «навейшыя», да якіх адносяць псіхааналітычную канцэпцыю, фенаменалогію, «новую крытыку», структуралізм, семіётыку, рэцэптыўную крытыку, герменеўтыку, сінергетыку і інш.). Умоўна іх можна падзяліць на дзве асноўныя плыні: г. зв. сайентысцкую і антрапалагічную альбо гуманістычную. Сайентысты (ад англ. science — навука) імкнуцца вырашыць праблемы даследавання літаратуры, абапіраючыся на дасягненні розных галін пазнання. Яны працягваюць, такім чынам, традыцыі пазітывістаў ХІХ ст. Прадстаўнікі ж антрапалагічнага (альбо гуманістычнага) накірунку зыходзяць з пераканання, што літаратура з’яўляецца асаблівым відам чалавечай дзейнасці, які не паддаецца строга навуковаму тлумачэнню.
Вельмі важнай асаблівасцю развіцця літаратуразнаўства і тэарэтыка-літаратурнай галіны ў ім з’яўляецца тое, што вучоныя ХХ ст. на першае месца ў літаратуразнаўчым даследаванні пачалі ставіць менавіта мастацкі твор, а не ўвесь комплекс калялітаратурных фактаў і з’яў (біяграфію пісьменніка, яго псіхалогію, духоўны вопыт, асаблівасці грамадскага рэагавання на творы літаратуры і г. д). Праўда, не абыходзіцца пры гэтым і без крайнасцей (напрыклад, постстуктуралісцкія канцэпцыі твора як самадастатковага тэксту, складзенага з цытат). Аднак у цэлым такі падыход дае станоўчыя вынікі. Менавіта дзякуючы яму высвечваюцца многія моманты і грані ўнутранай складанай будовы мастацкага твора, яго шматаспектная структура.
Агульнапрызнана, што авангард літаратурнай навукі ХХ ст. (як, дарэчы, і ранейшага часу) знаходзіцца ў краінах Заходняй Еўропы. Менавіта там пачалі свой шлях практычна ўсе «навейшыя» літаратуразнаўчыя канцэпцыі, метады, школы. Аднак дзеля справядлівасці трэба аддаць даніну павагі і ўсходнеславянскай, і ў першую чаргу рускай літаратурнай навуцы. Нягледзячы на не надта спрыяльныя ўмовы ў выніку ідэалагічнага дыктату і ціску (літаратуразнаўства пры ўсёй яго спецыфіцы з’яўляецца ўсё-такі ў немалой ступені навукай грамадазнаўчай), савецкая літаратурная навука (вядома, перадавая яе частка) не толькі не згубіла напрацаваныя ў свой час здабыткі і традыцыі, але і пэўным чынам узбагаціла іх. У тым ліку і ў галіне тэорыі літаратуры, аб чым сведчыць, напрыклад, калектыўны трохтомнік «Теория литературы. Основные вопросы в историческом освещении» (1962–1965), мноства асобных навуковых прац па самых розных пытаннях, а таксама цэлы шэраг падручнікаў (манаграфіі Л. Цімафеева, Р. Абрамовіча, Г. Паспелава, М. Гуляева, І. Волкава, В. Халізева, А. Фядотава; калектыўная праца С. Бройтмана, Н. Тамарчанкі і В. Цюпы). Без глыбокай тэарэтычнай распрацоўкі многіх пытанняў наўрад ці з’явіўся б грунтоўнейшы васьмітомнік «История всемирной литературы» (1983–1994) — праца, несумненна, эпахальная для ўсяго сусветнага літаратуразнаўства. Прозвішчы Б. Тамашэўскага, В. Шклоўскага, В. Жырмунскага, Ю. Лотмана, М. Бахціна, У. Пропа, Дз. Ліхачова, Г. Паспелава, М. Конрада і шэрагу іншых савецкіх вучоных ведаюць усе сур’ёзныя літаратуразнаўцы свету.
У заключэнне да ўводнай часткі хацелася б звярнуць увагу на яшчэ адну важную акалічнасць, якая характарызуе развіццё літаратурнай навукі ў сярэдзіне — другой палове ХХ ст.: выпадкаў прымянення той альбо іншай метадалогіі ў г. зв. «чыстым» выглядзе было не так ужо і многа, даволі часта гэтая метадалогія перапляталася, змешвалася, сінтэзавалася.