
- •1. Прадмет і задачы гісторыі дяржавы і права Беларусі.
- •2. Узнікненне і развіцце навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княствау у 9-першай палове 13 ст.
- •4. Палітычны лад старажытнабеларускіх дяржау-княствау у (9-13 ст.).
- •5. Станауленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Дагавор Смаленска, Полацка і Віцебскага княсвау з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 г.
- •7. Утварэнне вкл. Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадски лад вкл у 14-першай палове 16 ст.
- •9. Палітычны лад вкл.
- •12. Казимирав прывилей.
- •13. Прывилей. Прывилей 1506г.
- •14. 14) Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •15. Судзебнік Казіміра (ск) 1468.
- •16. 16) Кадыфікацыя права. Статут вкл 1529 г.
- •17. Статут вкл 1566г. – агульная характарыстыка.
- •18. Статут вкл 1588г. – агульная характарыстыка.
- •19. ) Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •20. Мясцовыя судовыя органы вкл
15. Судзебнік Казіміра (ск) 1468.
Пашырэнне і павелічэнне заканадаучых акгаў па розных п? сац-эканам і паліт жыцця краіны выклікала патрэбу ў сістэматызацыі і кадыфікацыі бяіучага прававога матэрыялу. Першай спробай сістэматызацыі норм П у агульнадзяржауным маштабе з'явіўся СК 1468 г. Ен быу невялікім па аб'ёму і аб'ядноўваў нормы крымін, адміністрацы і працэсуальнага П. Рукапісны тэкст СК не быў падзелены на артыкулы. Толькі пры публікацыі яго падзялілі на 25 арт. Ён, быў напісаны на старабел мове. СК увеу шэраг новых прынцьшаў і падыходаў дзяржавы да пакарання злачынцаў. СК устанаўліваў адзіныя для ўсёй дзяржавы віды пакаранняў за злачынствы супраць феадальнай уласна-ці, абмяжоўваў адказнасць жонкі і дзяцей за злачынствы мужа і бацькі. Новым было і вызначэнне злачынства як супрацьпраўнага дзеяння. Быў уртаноўлены новы прынцып вызвалення ад крымін адказвасці дзяцей да 7 гадоу. У прыватнасці уводзілася прававая норма, якая забараняла перадаваць пацярпеўшаму дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў. У СК ўпершыню змешчаны арт, які прадугледжваў аналогію закону.
Выявіўся ў СК і новы погляд на мэты пакарання. У ім упершыню атрымапа заканадаўчае замацаванне "запалохванне" як адна з асноўных мэт накараняя ў феадальньм П, хаця не выключаліся і маёмасныя кампенсацыі.збаранялася вызваляць злачынцу ад кары. Паводле звыч П злачынца, які быу асуджаны да смяротнай кары мог адкупіцца або быць перададзеным у нявшпо пацярпеўшыму ці яго блізкім. СК прадугледжваў пакаранне смерцю асоб, якія садзейнічалі ўцёкам чэлядзі нявольнай і феадальназалежных сялян ад сваіх паноў. Прадугледжвалася пакаранне за захоп чужых зямель феадаламі, за іх міжусобіцы і зямельныя спрэчкі. СК абавязваў усіх жыхароў трымаць у належным стане дарогі і масты. Т.ч. выданнем у 1468 г. СК быў пакладзены пачатак нораму этапу ў развіцці прававой тэорыі і практыкі заканадаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, з'яўленню новых прынцыпаў сістэматызацыі і кадыфікацыі феадальшга права, што завяршылася выданнем Статутаў ВКЛ.
16. 16) Кадыфікацыя права. Статут вкл 1529 г.
Вяршыняй сістэматызатарскай і кадыфікацыйнай дзейнасці стала распроцоўка і прыняцце сусветна вядомых Зводаў законаў ВКЛ - Статутаў,1529, 1566 і 1588 . Па сваёй унутранай дасканаласці і рзгулюемых адносін яны не мелі сабе роўных юр актаў ва ўсёй Еўропе. Да таго ж, напісаны яны былі на старабеларускай мове. Базавай асновай Статутаў былі: мясцовае звыч П, адміністрац і судовая практыка, нормы папярэдняга пісанага П і у некаторай ступені нормы заходнееўрапейскага, польскага, кананічнага і рымскага П. Падрьвдоўка першага Статута ВКЛ вялася ў першай чвэрці 16 ст, Ужо ў 1522 г. быў падрыхтаваны праект Статута, але ён не быў зацверджаны і праца над ім працягвалася. У верасні 1529 , Статут быў уведзены ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцоёыя вучоныя і юрысты-практыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мясцовага звыч П, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. Пры распрацоўцы тэкста Статута былі ўпершыню вырашаны многія складаныя тэарэтычныя і практычныя задачы: выпрацавана сістэма і структура размяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу, уключаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачясныя таварна-грашошвыя адносіны; уключаны нормы дзяржаўнага, адміністрац, цывільнага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага, с і іншых галін права. Складальнікі Статута не прытрымліваліся сістэмы кадыфікацыі,прынятыя у рымскім П, а прымалі сваю. У яе аснову былі пакладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы; адзінства П, прыярытэт пісанага П і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Статут складаўся з 13 раздз і 244 арт. Пазней колькасць артыкулаў павялічылася да 283. У 1-3 раздзелах змешчаны асноўныя нормы дзяржаўнага П або палажэнні іншых галін П; 4-5 - шлюбня сямейнага і спадчыннага, у 6 - працэсуапьнага, 7 - крыміналышгл, 8 - зямельнага, 9- ляснога і паляўнічага, 10- цывільнага і ў 11-13 крымін і крым-працэсуальнага П. У Статуце юрыдычна замацаваны асновы грам і дзярж ладу, прававое становішча класау, стану і сай груп насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўннмоцтвы некаторых органаў дзяржа кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы багатыя, павінны былі судзіцца ў адпаведнасці з нормамі, якія былі выкладзены ў Статуце. Вялікі князь абавязваўся захоўваць тзрытар цэласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзярж пасады, не даваць ім маенткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, прытрымлівацца ўсіх старых законаў і звыч. Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-працэсуальнаму П. Суд быў важным органам, які забяспечваў ахову правапарадку. Асаблівая ўвага надавалася парадку ажыццяўлення правасудзя, абвяшчаўся прынцып публічнасці правасуддзя, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, права на абарону з удзелам адваката. Адначасова ў Статуце абвяшчалася захаванне прывілеяў і льгот для феадалаў. Ідэі гуманізму паўплывалі на нормы крымін і цывільнага П. у 7 арт 1 раздз абвяшчалася, што ніхто не павінен адказваць за чужую віну, а крымінальнае пакаранне трэба назначаць толькі асобам, віна якіх устаноўлена судом. У 7 арт 11 радз зроблена спроба абмежаваць халопства. Шмат увагі нададзена сямейна-шлюбнаму праву. Падрабязна рэгламентаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў.
прававыя нормы, змешчаныя ў Статуце, складалі своеасаблівую феадальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначаліся структура і характар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацоўваліся асноўныя правы і прывілеі пануючага класа і саслоўя Ішіяхты.