
- •1. Прадмет і задачы гісторыі дяржавы і права Беларусі.
- •2. Узнікненне і развіцце навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княствау у 9-першай палове 13 ст.
- •4. Палітычны лад старажытнабеларускіх дяржау-княствау у (9-13 ст.).
- •5. Станауленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Дагавор Смаленска, Полацка і Віцебскага княсвау з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 г.
- •7. Утварэнне вкл. Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадски лад вкл у 14-першай палове 16 ст.
- •9. Палітычны лад вкл.
- •12. Казимирав прывилей.
- •13. Прывилей. Прывилей 1506г.
- •14. 14) Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •15. Судзебнік Казіміра (ск) 1468.
- •16. 16) Кадыфікацыя права. Статут вкл 1529 г.
- •17. Статут вкл 1566г. – агульная характарыстыка.
- •18. Статут вкл 1588г. – агульная характарыстыка.
- •19. ) Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •20. Мясцовыя судовыя органы вкл
14. 14) Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
Землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага і захоўвалі свае аўтаномныя пра-вы, даваліся абласныя граматы (прывілеі). Гэта рабілася з мэтай юрыдычна замацаваць аўтаномныя правы тых ці іншых тэрыторый, абмежаваць уладу вялікага князя і яго адміністрацыі. Аўтаномны ха-рактар земляў, якія атрымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні нормаў мясцовага звы-чаёвага права, права на мясцовы суд і органы кіравання, права на забеспячэнне аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва і г.д.
Абмежаванне ўлады вялікага князя можна бачыць ва прыкладзе Полацкага прывілея 1511 г., згодна з якім ён не меў права ўмешвацца ў справы мясцовай царквы, дараваць полацкія землі, забіраць вымарач-ную маёмасць у дзяржаўную казну, без згоды жыха-роў Полацкай зямлі прызначаць ваяводу, а таксама лрыцягваць да выканання пагранічнай службы. Гэты прывілей ставіць ваяводу — галаву вялікакняжацкай адміністрацыі — у залежнае станрвішча ад вярхушкі палачан. Жыхары вызваляліся ад падводнай павіннасці, сярэбшчыны, мелі права без пошліны гандляваць на ўсёй тэрыторыі дзяржавы.
Пры ўступленні на прастол новага князя ці пры парушэнні ўстаноўленых граматамі нормаў выдаваліся пацвярджаючыя прывілеі тым землям, якія мелі іх раней. Гэтыя прывілеі ўтрымлівалі нор-мы раней выдадзеных.
Такім чынам, выдача абласных прывілеяў і іх пацвярджэнне мелі дзяржаўна-прававы характар, бо сама наяўнасць гэтых прывілеяў сведчыла аб асаблівым становішчы дадзенай зямлі ў Вялікім кня-стве Літоўскім, яе адасобленасці і непадзельнай цэласнасці.
Валасныя прывілеі выдаваліся, як правіла, па хадайніцтве жыхароў той ці іншай воласці з мэтай абароны іх інтарэсаў ад самавольства адміністрацыі. Але трэба адзначыць, што, выдаю-чы валасныя граматы і тым самым абмяжоўваю-чы ўладу службовых асоб, вялікі князь у першую чаргу бараніў інтарэсы не насельніцтва, а дзяржаў-нага скарбу, бо са збяднелых сялян немагчыма было б збіраць падаткі. Таму змест валасных прывілеяў у асноўным забяспечваў юрыдычнае замацаванне павіннасцей і некаторых правоў жыхароў воласці, у тым ліку права выбару старца — прадстаўніка ся-лянскай мясцовай адміністрацыі. Прыкладам валас-ных прывілеяў могуць быць прывілеі Падняпроўскім і Задзвінскім валасцям ад 2 кастрычніка 1511 г., ка-ралевы Боны жыхарам Усвяцкай і Азярышчанскай валасцей ад 4 верасня 1535 г., жыхарам Магілёўскай воласці ад 1 ліпеня 1536 г. і інш.1 У тым выпадку, калі выдадзеныя прывілеі ігнараваліся мясцовьші службовымі асобамі, вялікім князем выдаваліся паў. торныя.
Аналіз абласных і валасных грамат дазваляе зрабіць вывад аб тым, што асноўнай крыніцай права гэтых дакументаў было мясцовае звычаёвае. Да спе-цыяльных актаў, якія выдаваліся толькі для гара-джан, трэба аднесці прывілеі на магдэбургскае пра-ва; прывілеі, што выдаваліся ў сувязі з цяжкім становішчам жыхароў горада, якое магло быць выклікана стыхійньші бедствамі (пажарам, паводкай, ваеннымі дзеяннямі), а таксама самавольствам адміністрацыі; прывілеі, што выдаваліся з мэтай развіцця горада і прыцягаення ў яго новых жыха-роў1.
Разгледзім болып падрабязна граматы на магдэ-бургскае права. Першымі іх атрымалі жыхары Вільні (1387 г.), Бярэсця (1390 г.) і Гародні (1392 г.). У іх гаварылася, што гараджанам дазваляецца судзіцца і вырашаць свае гарадскія справы па тэўтонскім і маг-дэбургскім праве і прадастаўляюцца некаторыя льго-ты. На працягу XV — XVI стст. граматы на магдэ-бургскае права былі выдадзены ўсім буйным гарадам Беларусі, а таксама многім мястэчкам. Гэты прыві-лей даваўся гарадам вярхоўнай ўладай ВКЛ або (прыватнаўласніцкім гарадам) уладальнікам горада. У абодвух выпадках ён выконваў ролю юрыдычнага акта аб самакіраванні гарадоў, спрыяў саслоўнай кансалідацыі гараджан, вызваляў іх ад феадальнай залежнасці.
Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася лормам, што ўстанаўлівалі парадак утварэння і кам-детэнцыю гарадскіх органаў кіравання. У прьшатнасці, у іх змяшчаліся ўказанні аб вызваленні гараджан ад улады і суда ваявод, старастаў і іншых службовых асоб агульнага кіравання і аб перадачы ўладных паўнамоцтваў у рукі