Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
на гид.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
51.52 Кб
Скачать

20. Мясцовыя судовыя органы вкл

Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку. Замкавы суд з'яўляўся агульнасаслоўным: у ім разглядаліся справы па абвінавачванні шляхты і простых людзей (мяшчан і сялян).

Паўнамоцтвы замкавага суда былі даволі шырокія і ахоплівалі асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Аднак трэба падкрэсліць, што яму былі падсудныя крымінальныя справы аб найболып цяжкіх злачынствах толькі тых асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства ці злоўлены на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення.Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі). У склад вышэйшага замкавага суда ўваходзілі ваявода ці стараста, а таксама прадстаўнікі мясцовых феадалаў, а ў Полацку — і мяшчан. Ніжэйшы замкавы суд складаў-ся з памешчыкаў, ваяводы або старасты, а таксама суддзі і пісара. Галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі. Аднак сам факт уключэння ў склад гродскага (замкавага) суда суддзі і пісара, якія таксама былі з мясцовых феадалаў і ведалі законы, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права. Суд пачаў аддзяляцца ад адміністрацыі, і ў феадалаў узнікла не-абходнасць набываць спецыяльныя юрыдычныя веды.Калі вышэйшы гродскі суд атрымліваў скаргу на пастанову ніжэйшага суда, то ён павінен быў разгледзець яе не пазней чым праз чатыры тыдні. Апеляцыі на рашэнні вышэйшага гродскага суда падаваліся ў Галоўны суд.Справаводства замкавага суда вёў пісар; дастаўка заяў і выкананне рашэнняў суда ажыццяўляліся па-вятовымі вознымі і судовым прыставам. Пры замкавым судзе нёс службу кат, была турма, у якой ут-рымліваліся зняволеныя па рашэннях замкавага, земскага і Галоўнага судоў. Важнай функцыяй замкава-га суда было выкананне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў.

Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрадыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. У асноўным ён разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачанні шляхты. Земскі суд выконваў таксама функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета.

У састаў земскага суда ўваходзілі суддзя, падсудак і пісар, якія выбіраліся на з'езде з павятовай Ішляхты. На кожную пасаду з'езд вылучаў чатырох Ікандыдатаў з мясцовых аселых шляхціцаў-хрысціян , якія валодалі беларускай граматай, ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаўных пасад. 3 гэтага спіса вялікі князь выбіраў і зац-Івярджаў аднаго кандыдата на месца. Суддзі прызначаліся пажыццёва і ніхто, нават вялікі князь, не мог Івызваліць іх ад абавязкаў. Ім таксама забаранялася сумяшчаць сваю працу з іншай службай. На першай сесіі новы суддзя публічна прысягаў, што буд-Ізе судзіць справядліва, не зважаючы на грамадскае і матэрыяльнае становішча людзей, асабістыя адносіны да іх. Стварэнне земскіх судоў — важны этап у развіцці судовага ладу і права ў феадальнай Беларусі. Гэтыя суды далі пачатак арганізацыі судо-вай сістэмы, заснаванай на аснове падзелу ўлад, "бо яны былі першымі судамі, цалкам аддзеленымі і не-залежнымі ад мясцовай адміністрацыі". Няма сум-нення ў тым, што ўзнікненне такіх судоў стала маг-чымым дзякуючы пашырэнню ролі нормаў пісанага права, а гэта ў сваю чаргу абумовіла неабходнасць з'яўлення прафесіі юрыста.

Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд, створаны ў 1566 г. Ён разглядаў зямельныя і межавыя спрэчкі феадалаў, што раней уваходзілі ў кампетэнцыю гас-падарскага суда.

Разгляд справы адбываўся на месцы спрэчных межаў. Падкаморый выслухоўваў тлумачэнні бакоў, дапытваў сведак, аглядаў дакументы і іншыя пісьмовыя доказы, прымаў рашэнне і вызначаў на мясцовасці межы землеўладання, а пасля, з дапамогай сваіх памочнікаў (каморнікаў), устанаўліваў межавыя знакі. Рашэнне падкаморскага суда падлягала неадк-ладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ў вялікакняжацкі суд ці ў трыбунал Вялікага княства Літоўскага.

На новых прынцыпах выбарнасці і ўдзелу прад-стаўнікоў гарадскога насельніцтва ствараліся войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды, якія дзейнічалі ў гарадах, што мелі магдэбургскае права. Ім былі падсудныя крымінальныя і