Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сцэнарый абрадау- “Дзявочая суботка” і “Карава...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
29.12 Кб
Скачать

Сцэнарый абрадау- “Дзявочая суботка” і “Каравай”

Действующие лица:

Маці – Малюкова Ксенія

Нявеста- Дзедовіч Іра

1сяброука- Клішэвіч Вольга

2сяброука- Сушчык Аксана

3 сяброука- Бартош Вікторыя

4 сяброука- Новікава Каця

5 сяброўка – Абадкова Калерыя

1 жанчына- Сычевская Катеріна

2 жанчына- Літвінава Анастасія

Кума-Каралевіч Ганна

1 каравайніца- Гідаятханава Лаліта

2 каравайніца – Авакімян Шушан

Муз. Афармленне- Клімко Ігар

(Па хаце ходзіць маці, штось прыбірае. Уваходзіць у хату дачка.)

Маці: Дачушка, усіх дзяучат запрасіла на каравай?

Нявеста: Усіх, мамка,зараз прыйдуць.

Маці: І я усе сяло абхадзіла,

Жанок да нас запрасіла,

Каб прыйшлі, ды каравай спяклі.

Абяцалі прыйсці

І, усё што трэба да каравая прынесці.

(Заходзяць сяброукі , нявеста іх сустракае)

Нявеста: Добры вечар, мае сяброукі! Праходзьце калі ласка у хату.

Сяброукі: Добры вечар, Ірачка!

Нявеста: Хадзіце, дзевачкі, хадзіце,

Із руты вяночак свіце

Да пакаціце па стале

У роднай мамачкі у прыпале.

Заутра прыедзе Мішачка да мяне

Будзе глядзець на мой вяночак, на мяне.

1 сяброука: Маладая Ірачка,

Чаго к табе прыйшлі?

2 сяброука: Што ты за дар нам дасі?

Нявеста: Да дзевачкі-сястрыцы,

Дам жа я вам вяночак,

Убярыце галоуку у чужую старонку.

Сяброукі: Выйдзі сястрыца правадзі,

Нам дарожку пакажы.

Нявеста: (паказвае ім дароку да кветак) : От вам, дзевачкі, дарожка

Пад вішневенькі садочак,

Пад зялененькі гаёчак.

(сяброукі нявесты ідуць да кветак і напяваючы песню пачынаюць збіраць іх у кошык)

Зборная суботка,зборная,

Чорная сцежачка,чорная.

А хто гэту сцежачку вытаптау,

Усіх падружак просячы?

У садочак, дзевачкі, у садочак

Ды савіце Ірачке вяночак,

Хоць не руцяны-ружовы,

Абы хутка быу гатовы.

(Падрыхтаваушы кветкі для вянка, сяброукі звяртаюцца да маці, каб яна благаславіла віць вянок. Маці сядзіць ля стала на лауцы.)

1 сяброука: Благаславі,маці, вянкі віць

2 сяброука: У гэтым доме вяселым,

3 сяброука: У сей сямейцы здаровай,

4 сяброука: Год ад году вяселле,

5 сяброука: Век ад веку здароуе.

Маці: Дай,Божа, маладым добрую долю.

(Усе сядзяцца за стол і пачынаюць віць вянок, маці таксама сядзіць за столом і глядзіць за імі)

1 сяброука: Першая кветачка – ружачка.

2 сяброука: Другая кветачка – міртачка.

3 сяброука: Трэцяя кветачка – лілея,

Каб мая матуля родная памлела.

5 сяброука: Ой, заселі, селі у зяленай руце,

Плача наша Ірачка да вяночак уючы.

1 сяброука (звяртаецца да нявесты) : Не плач, Ірачка, да вяночак уючы,

Наплачаўся,маладая, да за ім жывучы.

Нявеста: Ой не буду плакаць, дзеванькі, не буду,

Бо вельмі рада, што замуж іду.

(Звіушы вянок, дзяучаты коцяць яго па стале, яго прымае маці)

1 сяброука: Да пакацілі па стале,

Па новенькім абрусе.

2 сяброука: Каціся вяночак, каціся,

Мамцы у ручцы валіся.

Маці: З жалю ручак не уздыму

А за слезкамі не убачу,

Цябе, дачушка,утрачу.

Нявеста: Ой, вазьмі,мамачка,вяночак-

Апошні у цябе дзянечак.

Ой, вазьмі яго ды разві,

І усім дзевачкам падзялі.

Маці: Мне,дачушка,вянок не развіць,

Табе,дзіцятка, тут не жыць.

(Сяброукі сядзяць нявесту на лауку. Расчэсваюць ей валасы і заплятаюць адну касу.)

1 сяброука: Сягодня у нашай паненки

Вечар настаець

2 сяброука: Паследні раз млода Ірачка

Косу запляцець.

3 сяброук:Пляці,пляуі русу косу у адзін рад-

У нядзелю рана пасядзяць цябе на пасад.

4 сяброук: Дый у нас сягодня паненскі вечар настаець

І наша дзяучынка русу косу распляцець,

5 сяброук:І папусціць яе па белых плечках буяці.

Нявеста: Не буду болей з вамі, дзевачкі гуляці.

Не буду болей па кірмашыкам хадзіці

І не буду болей нашых мальчыкау любіці.

1 сяброука:Ды абуяла русая каса, абуяла.

Ды адгуляла маладая дзяучына, адгуляла.

2 сяброука: Няхай жа цяпер русая каса лялеіць,

Няхай жа цяпер твая радзініка жалеіць.

(Сяброукі апранаюць вяночак на галаву нявесты,водзяць карагод.)

У гэты час чуецца гоман за дзвярыма. Расчыняюцца дзверы і у хату уваходзяць жанчыны з клункамі у руках, з міскамі, гладышкамі, ідуць па дваіх, па траіх. Зайшлі, вітаюцца.)

Сяброукі: Добры вечар , добры вечар у вашу хату! Каб яна на шчасце была багата!

Маці: Добры вечар даражэнькія,дзякуй, што прыйшлі, маю Ірынку увагай не абайшлі.

1 жанчына: Мы не з пустымі рукамі ідзем, а усе, што трэба, каб каравай учыніць прынеслі!

2 жанчына: Як ішла я гарою,

Дык несла мукі міску з сабою

Каб маладыя жылі душа у душу,

Каб не разліць вадою.

1 жанчына: Вось якая ты маладзец! А я прынесла з паустараста яец, каб Колечка не глядзеу на чужых нявест.

2 жанчына: А я таксама не з пустымі рукамі ішла. Я гладыш смятаны прынесла, каб дау бог, ды наша Іра шчаслівая была.

1 сяброўка: А я шмат у лесе ісхадзіла сцежак, каб набраць з сямі крыніц вадзіцы. Знайшла руту, мяту і барвінак, і усялякія кветкі. Каб усе жыцце любіліся дзеткі.

2 сяброўка: А я ж масла прынесла- сем каровак даіла, з малачка смятанку збірала, сама масла я збіла. Каб дау жа бог, каб наша Ірачка усе жыцце каханай была!

(Ставяць усе на стол і пачынаюць спяваць)

Ірына мама па суседках хадзіла

Па суседачках хадзіла,

Ды суседачак прасіла:

Суседачкі, мае мілыя

Суседачкі, мае мілыя,

Ды прыходзьце ж вы ка мне.

Не ка мне. А к майму дзіцяці

Каравай учыняці.

3 сяброука: Жаночкі, каравай мясіць усе будзем. Каравайнае ж то теста у сваіх руках працоуных усе павінны патрымаці. Сення усе павінны працаваць. Трэба працу пачынаць.

Кума: Трэба бога нам прасіць каравай благаславіць.

(Хрысціцца сама, а потым начоукі і кажа):

Сыйдзі божа з неьа

Ты нам цяпер трэба.

Памагау маладых злучаць,

Памагі і каравай учыняць.

Жанчыны: Бог блаславіць (3разы)

(адны жанчыны пачынаюць сыпаць муку, другія нешта падаюць, а астатнія паюць)

“У каго та у печы топіцца”

(маці падыходзіць да жанчын і пытаецца)

Маці: Як тут у вас праца ідзе? Хутка можа шышакі ляпіць будзем?

Кума: Ды вось ужо мясіць канчаем.

Маці: Каравайнічкі, харошы каравай мясіце. На сярэдзіну крэсцін з цесть пакладзіце, а кругом шашлычкамі аблажыце.

Кума: Зробім,усе зробім!

(Нясуць каравай у печ)

Пасадзілі каравай у печ, каб добра вырас. Давайце патанцуем!

(усе танцуюць)

1 Каравайніца: Печка трасецца, трасецца, каравай з печкі просіцца: “Вынімайце мяне з печы, палажыце мяне у жыці, штоб маладым харашо было жыці” . Трэба каравай з печы вынімаць.

2 каравайніца: Ой, які каравай прыгожы атрымауся. А высокі які, паглядзіце.