Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапамога студэнтам Дэк.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
251.9 Кб
Скачать
  1. Творчасць і. Мележа ў кантэксце нацыянальнай мастацкай традыцыі, творчая гісторыя і праблематыка “Палескай хронікі”.

Праблема гістарычнага лёсу нацыі – вызначальная ў творчасці класікаў беларускай літаратуры: творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага, К. Чорнага, І. Мележа, І. Пташнікава, А. Адамовіча, В. Адамчыка, І. Чыгрынава, В. Быкава, У. Караткевіча. Беларускiя фiлосафы традыцыйна называюць два фактары, вызначальныя ў станаўленнi нацыянальнага характару: ваеннае мiнулае i грунтоўнасць сялянскага побыту.

Можна сказаць, што народнае жыццё, сцвярджэнне адвечнасці, пераемнасці быцця з'яўляецца скразным матывам і большасці славянскіх літратур, выступае ў якасці нацыянальнага сюжэта.

У “Палескую хроніку” павінны былі ўвайсці пяць раманаў пра Палессе, з якіх пісьменнік паспеў напісаць толькі тры.

  1. Сацыяльная і маральна-духоўная скіраванасць прозы і. Шамякіна, новы тып героя ў прозе 90-х гадоў.

I.Шамякiн. У сучаснасці Ш. Не бачыць ні станоўчага героя, ні станоўчай ідэі. Ён бачыць пераважна адмоўнае, асабліва на побытавым узроўні. З iдэйнага i эстэтычнага боку яго аповесцi нясуць прыкметныя сляды архаiчнага мыслення, якое з цяжкасцю спраўляецца з неўтаймаванай плынню падзей. Гэтыя творы цiкавыя перш за ўсё як дакументы, якiя выразна сведчаць пра духоўную драму цэлага пакалення, вернага сваiм сацыялiстычным iдэалам i няздольнага прыняць сённяшнiя навацыi. Адзнакi гэтай драмы, толькi ў iншым варыянце, заўважаныя ў дзённiках Максiма Танка, П.Панчанкi, В.Адамчыка, Н.Гiлевiча, Б.Сачанкi.

Аўтабіяграфічныя: «Роздум на апошнім перагоне», «Слаўся, Марыя»,

«Вернісаж»

І. Шамякін як актыўны летапісец сучаснасці. Творчая актыўнасць пісьменніка ў другой палове 80-х — 90-я гг. Выхад кніг “Сатанінскі тур” (1995), “Палеская мадонна” (1998), “Пошукі прытулку” (2001).

Аповесць “Драма” (1988) як мастацкі дакумент часу перабудовы. Дырэктар завода Васіль Ліхач — носьбіт новага мыслення. Сутыкненне героя з камандна-адміністрацыйнай сістэмай. Адметнасць вобраза дзелавой жанчыны Алы Уладзіславаўны Наліцкай.

Мастацкае пераасэнсаванне савецкай гісторыі ў аповесці “Ахвяры” (1990). Канцэпцыя ваеннага часу. Вобраз маёра дзяржбяспекі Золатава як тыповае ўвасабленне сталінскай карнай сістэмы. Трагізм чалавечых лёсаў.

Першы раман пра Чарнобыль у беларускай літаратуры — “Злая зорка” (1991). Паездкі пісьменніка на радзіму. Публіцыстычнасць рамана. Раскрыццё чарнобыльскай трагедыі праз лёсы сям’яў Пустаходаў і Пыльчанкаў. Праўда пра аварыю і яе наступствы. Паводзіны партыйных і савецкіх кіраўнікоў у крытычных абставінах (Пятро Сінякоў, Уладзімір Пыльчанка і інш.), паказ іх адказнасці за лёсы людзей. Афганская вайна ў лёсе сям’і Пыльчанкаў. Пейзажныя вобразы ў рамане. Сімвалічнасць назвы рамана. Пратэст пісьменніка супраць сляпога тэхнічнага прагрэсу, супраць антычалавечых эксперыментаў над народам, на якія яго асудзілі бяздушныя, палахлівыя і раўнадушныя кіраўнікі.

Працяг асэнсавання трагічных падзей у аповесці “Зона павышанай радыяцыі” (1997). Вайна ў Афганістане і выбух на Чарнобыльскай АЭС у жыцці Паўла Вятрэнкі і яго жонкі Галіны. Мастацкае даследаванне часу праз лёс канкрэтнага чалавека і сям’і.

Гістарычны раман “Вялікая княгіня” (1996). Зварот пісьменніка да гістарычнага жанру як заканамерны этап у развіцці ім эпічнай традыцыі і гістарызму беларускай літаратуры. Арыентаванасць пісьменніка на ідэалы хрысціянства. Духоўны свет княгіні Алены. Паэтыка рамана.

Адлюстраванне разнастайных бакоў сучаснага жыцця і маральна-этычная праблематыка ў аповесцях “Сатанінскі тур” (1993), “Падзенне” (1994), “Без пакаяння” (1995), “Палеская мадонна” (1996), “Крывінка” (1995), “Завіхрэнне” (1998), “У засені палаца” (2000) і інш. Набліжэнне аўтарскай трактоўкі свету да антыутопіі і літаратуры абсурду. Сацыяльна-крытычная і гуманістычная пазіцыя аўтара. Кантрасты і парадоксы сучаснасці ў творах пісьменніка. Рэакцыя пісьменніка на разбурэнне чалавечых узаемаадносінаў. Сацыяльны тыпаж герояў у прозе 90-х гг. Герой і антыгерой у мастацкім мысленні аўтара. Паказ вобразаў-масак перараджэнцаў, маральных дэгенератаў (Раман Юшкоўскі, Казімір Анкуда і інш.). Лёс людзей мастацтва, культуры і навукі ў аповесцях “Paradis auf erden” (1992), “Вернісаж” (1992), “Адна на падмостках” (1993), “Пошукі прытулку” (1999). Сям’я, дзеці і моладзь у эпоху перамен і сацыяльнай неўладкаванасці (“Палеская мадонна”, “Крывінка” і інш.). Трывога пісьменніка пра захаванне духоўнасці, вечных агульначалавечых каштоўнасцей. Хваласпеў жонцы і жанчыне-маці ў аповесці “Слаўся, Марыя!” (1998). Рэалізм як вызначальны творчы метад І. Шамякіна. Інтэртэкстуальнасць твораў пра сучаснасць, постмадэрнісцкія рысы пісьма. Лаканізм стылю аповесцей, жорсткая манера адлюстравання.

Уменне І. Шамякіна ўвасобіць “уласна чалавечы бок вялікіх падзей... ХХ ст.” (М. Тычына).

Экранізацыя аповесці “Гандлярка і паэт”, раманаў “Глыбокая плынь”, “Вазьму твой боль”, “Атланты і карыятыды” і інш.

Шамякін-драматург. Праблематыка найбольш значных п’ес “Выгнанне блудніцы” (1961), “Дзеці аднаго дома” (1967), “Экзамен на восень” (1973), “І змоўклі птушкі” (1977), “Залаты медаль” (1979).

Публіцыстыка, літаратурная крытыка і дзённікавыя запісы І. Шамякіна. Кнігі “Размова з чытачом” (1973), “Карэнні і галіны” (1986), “Роздум на апошнім перагоне” (1998), “Начныя ўспаміны” (2002—2004), іх каштоўнасць для разумення светапогляду пісьменніка, яго творчай лабараторыі. Суб’ектыўна-псіхалагічная насычанасць зместу дзённікаў.

Праблемна-тэматычная і эстэтычная адметнасць беларускай прозы другой паловы ХХ стагоддзя (В. Адамчык, І. Чыгрынаў, І. Пташнікаў і інш.).

Узмацненне аналітыка-даследчыцкіх магчымасцей беларускай прозы. Паглыбленне мастацка-псіхалагічнага аналізу ў творах Я. Брыля, І. Мележа, І. Шамякіна, В. Быкава, А. Кулакоўскага, В. Адамчыка, М. Стральцова і інш. Зварот празаікаў да рэальных праблем часу, жыццёвых канфліктаў.

Росквіт беларускага рамана (І. Мележ, І. Шамякін, Я. Брыль, У. Караткевіч, М. Лобан, І. Пташнікаў і інш.). Раманны эпас як сведчанне маштабнасці мастацкай думкі, яе здольнасці спасцігаць глыбінныя пласты жыцця, маральна-духоўны і гістарычны вопыт народа. Хранікальна-эпічныя карціны рэчаіснасці.

Вайна і вёска як дзве вядучыя ідэйна-тэматычныя лініі ў беларускай прозе. Выпакутаваная праўда пра чалавека на вайне. Гераічнае і трагічнае, філасофія гуманізму. Узмацненне рэалістычна-псіхалагічных асноў ваеннай прозы. Адлюстраванне партызанскага і падпольнага руху, выяўленне патрыятычна-вызваленчага духу беларускага народа.

Народнае жыццё, чалавек і зямля ў вясковай прозе. Паэтызацыя душэўнага хараства вяскоўцаў, сялянскай працы, беларускай прыроды. Выяўленне глыбіняў нацыянальнага менталітэту. Сацыяльныя аспекты вясковай рэчаіснасці. Катэгорыі народнай маралі як кодэкс чалавечага быцця. Народная моўная стыхія ў творах І. Мележа, В. Адамчыка, І. Пташнікава, інш.

Якасна новая ступень гістарызму. Аўтарскія канцэпцыі мінулага. Роля У. Караткевіча ў развіцці гістарычнага жанру. Рамантычнае і рэалістычнае, сацыяльнае і агульначалавечае ў мастацкай сістэме твораў пісьменніка.

Ваенная проза. Перыяд ажыўлення ў канцы стагоддзя, iмкненне сказаць поўную праўду пра вайну. Акцэнт – на паказе трагiчнага боку вайны. В.Быкаў «Пакахай мяне, салдацiк», А.Адамовiч «Нямко», раманы В.Адамчыка «Голас крывi брата твайго», I. Чыгрынава «Не ўсе мы загiнем», В.Карамазава «Бежанцы», Ул.Дамашэвiча «Кожны чацвёрты». У гэтых творах засяроджваецца ўвага на малавядомых старонках ваеннай эпапеi, пошукi адказу на пытанне, чым была гэта вайна для беларусаў.

Вячаслаў Адамчык 1933-2001– адзiн з выдатных сучасных пiсьменнiкаў Беларусi, празаiк эпiчнага складу, эсеiст выразнага нацыянальна-гiстарычнага мыслення.

Нар. 1 лiстапада 1933 г. у вёсцы Варакомшчына Слонiмскага павета.

Адно з апавяданняў В. Адамчыка называецца, як i раман К. Чорнага, -- «Млечны шлях». Аднак галоўнае не ў назве. У творах абодвух пiсьменнiкаў малы космас роднага наваколля звязваецца з вялiкiм космасам сусвету, i прырода з'яўляецца своеасаблiвым «сувязным» памiж запаветнай роднай зямлёй i бяздомным i бясконцым небам, калi адно пераходзiць у другое – канкрэтная жывасць мясцовай з'явы i невымерная велiч сусвету. «Вецер хiлiў асаку, як хто вялiкi па ёй качаўся» («Кароль Нябожа», 1968). Уяўленне пра прысутнасць на роднай зямлi гэтага некага «вялiкага», якi прыйшоў немаведама адкуль, але ён ёсць.

Большасць яго апавяданняў – з адчуваннем чалавека, душа якога моцна падпарадкавана касмалагiчным кодам iснавання сусвету.

У цыкле раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1977), «Год нулявы» (1982), «I скажа той, хто народзiцца» (1985), «Голас крывi брата твайго» (1990) прырода, зямля, народны побыт, якi злiты з гэтай прыродай, становяцца таксама, як i ў апавяданнях, нечым адным цэлым – жывым i жывучым.

У аснове раманаў В. Адамчыка – заходнебеларуская рэчаiснасць, але нельга сказаць, што яны рэгiянальныя па iдэйнаму зместу. Якраз глыбiня мастацка-аналiтычнай культуры дазволiла аўтару дасягнуць такой тонкай эмацыянальна-псiхалагiчнай i сацыяльнай пранiклiвасцi ў становiшча чалавека, якая стварыла магчымасць абагульнення самога тыпу беларускай свядомасцi на пэўным этапе гiстарычнага iснавання народа. Праз каларытныя рысы мясцовага побыту выразна праступае сэнсавая значнасць усёй беларускасцi, узнiкае вобраз краю агульнанацыянальнай пэўнасцi i акрэсленасцi.

Па-другое, свет у раманах В. Адамчыка не падзелены рэзка на «нашых» i «чужых».

У цэнтры падзей пастаўлена звычайная сям'я Корсакаў, нечым трохi вылучаная, прадстаўнiкi гэтай сям'i такiя, як усе.

Стары Улас Корсак загiне, баронячы людскую праўду, будучы расстраляным i спаленым немцамi разам з тымi людзьмi, якiх хацеў выратаваць.

Хрысця не толькi спачувае пакутным людзям, але i ратуе iх. Гэта яна вывела з палону старога яўрэя Еселя i пераправiла да партызан савецкiх ваеннапалонных, за што i была растраляна.

Iмполь – нiякi. Ён усё ж больш падыходзiць Алесi, чым Хрысцi. Iмполь i застанецца ў канцы твора з Алесяй, ад якой шмат разоў уцякаў. Аднак i ён чалавек з народа. Такiя калi i не твораць народнае жыццё, то падтрымлiваюць яго iснаванне. I гэта таксама важна. Пасля ўсiх трагiчных страт у родзе Корсакаў менавiта ён, Iмполь, будзе кiраваць сям'ёй, а пасля яго – яго сын.

У творчасці Адамчыка у апошнія гады жыцця абвастраецца пачуццё праўды і справядлівасці. Ён піша аповесці «Развітальная аповесць» (1993-1994), «падарожжа на Буцафале» (1991), гітсрычную п'есу «Раіна Грамычына» (1991), апавяданні, друкуе дзённікі.»