Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапамога студэнтам Дэк.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
251.9 Кб
Скачать
  1. Аналітызм і філасофская насычанасць прозы к.Чорнага, значэнне творчасці пісьменніка.

1 Гэта постаць знакавая для беларускага прыгожага пісьменства. Яго творчасць мела надзвычайны ўплыў на развіццё нацыянальнай мастацкай свядомасці, вербальнай культуры беларускага народа ўвогуле.

2 Спадчына К. Чорнага – надзвычай удзячны матэрыял у плане вывучэння нацыянальнай лiтаратуры ў кантэксце сусветнай

3Спадчына К. Чорнага выключная па сваёй філасофскай глыбіні. Пісьменнік не толькі вызначыў новы ўзровень мастацкага мыслення, шмат у чым непераўзыдзены нават да нашага часу, яго творчасць аказала значнае ўздзеянне на фармаванне светапоглядных асноў духоўнага жыцця беларускага народа ўвогуле.

Задума цыкла твораў аб гістарычным лёсе беларускага народа ад часоў знішчэння прыгону да сучаснай пісьменніку рэчаіснасці. Эпічная маштабнасць раманаў пісьменніка, створаных у ваенны час. (“Пошукі будучыні”, 1943; “Вялікі дзень”, 1941—1944; “Млечны шлях”, 1944). Філасофскае асэнсаванне лёсу беларусаў у эпоху вялікіх выпрабаванняў, адносіны герояў да зямлі, уласнасці, бацькаўшчыны, маралі.

4 Бадай, няма другога такога беларускага пісьменніка, які б здолеў так выразна выявіць нацыянальную ментальнасць і адначасова ўвабраць сусветныя мастацкія і культурныя каштоўнасці, адгукнуцца на іх і нават у нечым прадбачыць, апярэдзіць развіццё творчай думкі. Вывучэнне названай праблемы дазволiць, як бачым, паказаць не толькi тое, якiм чынам адбывалася засваенне сусветнага мастацкага вопыту нашым прыгожым пiсьменствам, але i тое, што давала цi магла даць наша лiтаратура сусветнай, развiвайся яна ў нармальных умовах.

Выключная роля ў асэнсаваннi праблемы: К. Чорны i сусветны мастацкi вопыт належыць А. Адамовiчу (манаграфія “Маштабнасць прозы: Урокі творчасці Кузьмы Чорнага”). У рабоце “Здалёк і зблізку” даследчык пісаў: “...нiхто з сённяшнiх празаiкаў не “замахваецца” на тое, на што рашыўся Чорны: “пераварыць”, “пераплавiць” самых вялiкiх (пiсьменнiкаў – А. М.)” [1, с. 53]. Сам вучоны блiскуча разгледзеў пераемнасць памiж творчасцю Ф. Дастаеўскага i К. Чорнага, Л. Талстога i К. Чорнага. У далейшым распрацоўкай гэтай праблемы плённа займаўся М. Тычына

5 Маштабнасць мастацкай задумы пiсьменнiка: асэнсаванне чалавечага жыцця ў кантэксце гiсторыi. Гэта задача яднае беларускага празаiка з такiмi класiкамi сусветнай лiтаратуры, як А. Бальзак ( эпапея «Чалавечая камедыя»), Т. Ман (раманы «Будэнброкi», «Чароўная гара» etc), У. Фолкнер (цыкл раманаў «Сага пра Йокнапатофу»), I. Андрыч («Мост на Дрыне», «Траўнiцкая хронiка», «Пракляты двор» etc). Гэтыя пiсьменнiкi паўстаюць «iнфарматарамi» пра нацыянальнае жыццё для астатняга свету.

6 Істотная заслуга К. Чорнага – i ў значнай трнсфармацыi мастацкай формы. Паказальна, што пiсьменнiк, якога А. Адамовiч назваў «найбольш беларускiм па мове, быту, створаных характарах» [9, с. 8], пiсьменнiк, якi працягваў традыцыю Я. Коласа на эпiчнае, дакладнае ўзнаўленне рэчаiснасцi, у рэшце рэшт, пiсьменнiк, якога можна лiчыць прадстаўнiком нацыянальнага традыцыяналiзму ў лiтаратуры, быў i найбольшым наватарам у галiне мастацкай формы.

Самыя значныя адкрыццi ў мастацтве слова заўсёды характарызуюцца мадэрнiзацыяй эстэтычнай формы. Найбольш яскрава сказанае пацвярджае творчасць заснавальнiкаў новай лiтаратурнай эпохi М. Пруста i Дж. Джойса, з iмёнамi якiх звязаны кардынальны прарыў у галiне прыгожага пiсьменства. Аб тым, што наша лiтаратура не засталася ўбаку ад названых працэсаў, cведчыць творчасць К. Чорнага. Паказальнымi ў гэтых адносiнах з’яўляюцца апавяданнi са зборнiкаў «Пачуццi», раман «Сястра».

Мастацкiя адкрыццi празаiка звязаны з абнаўленнем тэхнiчнага арсеналу лiтаратуры, зменамi ў прынцыпах стварэння вобраза. Апошнi будуецца шляхам разлажэння прадметаў, з’яў аб’ектыўнай рэчаiснасцi на асобныя ўражаннi, aдчуваннi, перажываннi. Пiсьменнiк звяртаецца да перадачы самых тонкiх, ледзь улоўных, няўстоўлiвых чалавечых пачуццяў, пераменлiвых настрояў, хуткага пераходу ад аднаго псiхiчнага стану да другога.

У агульных рысах гэтая тэндэнцыя ў творчасцi К. Чорнага супадала са зваротам мастацкай лiтаратуры ў асобе яе вядучых прадстаўнiкоў да выяўлення падсвядомага, адкрытага З. Фрэйдам. Афармляецца новая форма пiсьма, дзе рухомыя, ледзь улоўныя настроi i адчуваннi атрымлiваюць права на прапiску. Па сутнасцi, дзеянне ў гэтых творах перанесена ва ўнутраную сферу, а знешнепадзейны план у агульнай плынi займае невялiкае месца. Мастакоў цiкавяць не столькi самi падзеi, колькi iх адбiтак у свядомасцi i псiхалогii герояў. Можна сказаць, што творы М. Пруста, Дж. Джойса – гэта i ёсць сама свядомасць, «вызваленне свядомасцi» (К. Юнг).

З’яўляецца новы тып псiхалагiзму – непасрэднае выяўленне працэсу думак, разважанняў, пачуццяў, фiксацыя асобных момантаў душэўнага стану. Сутнасць названых навацый у лiтаратуры Х. Артэга-i-Гасэт бачыць у «змяненнi перспектывы, пункту гледжання на старыя, манументальныя формы выяўлення псiхалогii, што складала змест рамана, i скрупулёзнай ўвазе да мiкрасвету пачуццяў, сацыяльных адносiн i характараў» [10, с. 245]. Сярод прыёмаў, што выкарыстоўваюцца мастакамi, адзiн з самых распаўсюджаных – прыём свабодных асацыяцый, апiсанне ўнутранай паслядоўнай узаемазалежнасцi разнастайных адчуванняў, меркаванняў. Пiсьменнiкi злучаюць аддаленыя ў часе ўспамiны, спалучаюць час лiрычны з часaм эпiчным, перадаюць суiснаванне ў чалавечай свядомасцi непасрэдных уражанняў i залежаў памяцi.

Млечны шлях” – завершаны фiласофскi раман экзiстэнцыяльнага плана, дзе беларус асэнсоўваецца “сярод сваiх еўрапейскiх суседзяў” (Кузьма Чорны) [29, с. 366]. Разважаючы ў творах ваеннай пары пра лёс беларускага народа i чалавецтва, Кузьма Чорны стварыў сапраўдны фiласофскі раман. А. Адамовiч даў бліскучы аналiз гэтаму раману, вызначыўшы яго як “раман-мадэль”, раман-“эксперымент”, разгледзеў гэты раман беларускага празаіка ў агульным кантэксце з творамi Ф. Дастаеўскага i Ф. Кафкi, а таксама ў суаднесенасцi з iмёнамi А. Камю, I. Iянеска, У. Фолкнера, Кабо Абэ (Адамовiч А. Маштабнасць прозы) [12].

Адзнакі экзiстэнцыяльнай паэтыкі: пагранічная сітуацыя (вайна, паміж жыццём і смерцю), сітуацыя выбару (застацца чалавекам ці…), умоўнасць, нерэальнасць сітуацый.

У рамане “Млечны Шлях” Кузьма Чорны спрабуе дашукацца да дна чалавека.

Янка Брыль 1917-2006

Жанрава-стылёвая і тэматычная разнастайнасць прозы Я.Брыля: раман “Птушкі і гнёзды”, жанр лірычнай мініяцюры, апавяданні.

аповесці: “У сям’і” і “Сірочы хлеб”, завершана “У Забалоцці днее”, напісаны “На Быстранцы” (1953-1955) і “Апошняя сустрэча” (1958-1959).

У апавяданнях Я.Б. лірычная канцэпцыя чалавека і свету пераважае над эпічным асэнсаваннем быцця і таму накладвае моцны адбітак не толькі на іх стыль, але і на жанравую структуру (так званы “адкрыты лірызм”).

“Птушкі і гнёзды”

Не страчвала актуальнасці праблема лёсу маладых ураджэнцаў Заходняй Беларусі. Статус іх роднай зямлі доўгі час вызначаўся без удзелу саміх беларусаў, вайна для іх пачалася не ў 1941, а ў 1939г. і хутка абярнулася для многіх пакутамі і ганьбай фашысцкага палону. Жыццё прадстаўніка гэтага пакалення можна было разглядаць і як адлюстраванне лёсу расколатай беларускай нацыі, якая імкнулася да свабоды і адзінства. Да вышэйазначанага натуральна падключалася яшчэ і праблема выхавання, станаўлення асобы ў яе разнастайных кантактах з навакольным асяроддзем. Відавочна, такая задума патрабавала раманнага ўвасаблення і была, як часцей за ўсё ў Я.Брыля, цесна звязана з яго асабістым жыццёвым вопытам.

У выніку ўзнік вельмі своеасаблівы твор, які належыць да жанрава-стылёвай разнавіднасці лірычнага рамана.

Увесь канчатковы тэкст кнігі пабудаваны як лірычны маналог.

У асобе героя схільнасць да самааналізу, засяроджанага роздуму пераважае над актыўнасцю учынкаў.

З усіх персанажаў “Птушак і гнёздаў” толькі Алесю Руневічу даверана аўтарам адказная роля шукальніка ісціны. Пошукі вядуцца ў розных накірунках. Адзін з іх – самапазнанне. Прыйшоў час падводзіць першыя жыццёвыя вынікі, і праз успаміны Алесь імкнецца высветліць, які ён чалавек і чаму? Што ў навакольным свеце ён можа прыняць і супраць чаго павінен змагацца?

Другое рэчышча, па якім рухаюцца думкі Руневіча, -- гэта даследванне фашызму як той сілы, што гвалтоўна ўмяшалася ў лёс сучаснай Еўропы, свету і ў яго асабісты лёс.

Пісьменнік выкарыстоўвае новы, не традыцыйны для савецкай літаратуры ракурс – паказвае фашыста не на фронце, праз падвойную лінію акопаў, а зблізку, у прызвычаеных “хатніх” умовах. Дзякуючы гэтаму, герой хутка пачынае разумець, што глебаю для развіцця фашызма з’яўляюцца не нейкія паталагічныя адхіленні ў псіхіцы людзей, а звычайная мяшчанская абмежаванасць свядомасці. Фашызм пачынаецца з памылковасці маральнага выбару, з адмаўлення ад асабістай свабоды і адказнасці, з ігнаравання высокіх агульначалавечых ідэалаў дзеля кан’юнктурнай патрэбы дня, партыі, нацыі.

Праблема нацыянальнай самасвядомасці таксама вельмі непакоіць Руневіча і выклікае на роздум.

Жанр лірычнай мініяцюры: “Жменя сонечных промняў”, “Трохі пра вечнае”, “Сёння і памяць”, «Пiшу, як жыву», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», «Парастак» – гэта комплекс iдэй, вобразаў, думак, меркаванняў i выказванняў пра чалавека і свет: «Усё маё – па сутнасці дзённік. Мая частка Зямлі, жыццё на ёй, гэтай частцы, я пазнаў маё, стараўся зразумець яго і расказаць пра гэта іншым. І гэтага майго так мала і так многа!» Кнiгi «Пiшу як жыву» ( «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш») “Парастак”

Зварот да лірычнай мін. яго глыбока не выпадковы, а падрыхтаваны дзесяцігоддзямі блакнотных запісаў, з якіх і пачынаўся Брыль-празаік. Ствараючы свой раман, імкнучыся да сцісласці, кампактнасці тэксту, ён непазбежна ўступаў у палеміку з аўтарамі “псеўдаэпапей” сацыялістычнага рэалізму і падыходзіў да высновы: “…пісаць расцягнута – першая адзнака адсталасці, несучаснасці” (V, 466). Жаданне быць сучасным – не ў плане ідэйнай кан’юнктуры, а ў плане эстэтычных пошукаў, -- не вяртацца назад, а сказаць нешта новае прывяло Я.Брыля да рашэння выступіць “з такім “інтымным” ды “старэчым” жанрам. І, мусіць, буду ўжо гэтую кнігу папаўняць і дасканаліць, датуль, пакуль яна не застанецца незакончанай” (IV, 260).

У абсалютнай большасці водгукаў 60-70-х гг. мініяцюры былі прызнаны найвышэйшым дасягненнем Я.Брыля, якое адкрывае новую старонку не толькі ў яго творчасці, але ў ва ўсёй беларускай прозе.

Чым далей ішло развіццё брылёўскага апавядання, тым больш адчувальным рабіўся ўплыў на яго паэтыкі лірычных мікражанраў. Ужо ў 70-я гады ўзнікаюць творы нібы на мяжы апавядання і мініяцюры: “Полымя”, “Калыска”, “Іваны” (1975), шмат падобных “пагранічных” твораў і ў зборніках “Сёння і памяць”(1985), “На сцежцы – дзеці” (1988), “Пішу, як жыву” (1994).

Творчае крэда “не “прыдумваю”, а “…пішу жыццё” набывае ледзь не літаральны сэнс.

У сваіх мініяцюрах Я.Брыль, звяртае нашу ўвагу на тыя яўныя праяўленні сціпласці, прыгажосці, праўды, дабрыні, якія мы проста не заўважаем, ці так да іх прызвычаіліся, што не звяртаем на іх увагі. Ён прапускае ўсё гэта праз сябе, актуалізуе, спалучаючы з канкрэтным чалавекам, героем ці аўтарам. У сваіх мініяцюрах Я.Брыль закранае пытанні сусветнага маштабу: праблемы экалогіі, вайны і міру, жыцця і смерці і многія іншыя.

Мініяцюры Я.Брыля адметныя сваёй тэматычнай, вобразнай шматграннасцю, прагай да свабоднага самавыяўлення. Колькасць праблем, якія разглядаюцца ў творах Брыля ўражвае, здаецца, што ніводзін эпізод, ні адно здарэнне не засталіся па-за ўвагай пільнага вока вялікага аўтара, змагара за свабоду, маральнасць і праўду. Я.Брыль адчыняе перад намі свет прыгажосці, прыроднай і чалавечай, свет шчырага кахання і любові да жыцця ва ўсіх яго праяўленнях, а асабліва ў самым прыгожым, загадкавым і таямнічым – дзяцінстве.

Значнае месца ў мініяцюры Брыля займае вобраз жанчыны, гэты вобраз часцей за ўсё ўвасабляецца ў асобе жанчыны-маці, шчырай, любячай, клапатлівай, і проста жанчыны-сімвала прыгажосці, дабрыні. Аўтар любуецца жанчынай, у сваіх запісах ён і чалавек, і мастак, і проста мужчына, якому сапраўдная жаночая прыгажосць хвалюе сэрца і душу, прываблівае.

Асаблівае месца ў творах Я.Брыля займаюць пытанні нацыянальнага адраджэння,самавызначэння і становішча беларускай мовы. У беларускай літаратуры гэтыя тэмы не новыя, але заўсёды актуальныя, асабліва ў часы вялікіх гістарычных пераломаў.

Даволі часта разважае Я.Брыль над яшчэ адной даволі важнай і складанай, але ўжо асабістай тэмай – тэмай творчасці, творчасці увогуле і творчасці як працэсу. Творчы талент ускладвае на аўтара адказнасць за тое, што ты напішаш, што панясеш ў выдавецтва, да чытача. І Я.Брыль востра адчувае гэтую адказнасць.

Вельмі часта ў апошніх творах сустракаюцца словы ”старасць”, ”стары”, ”вечнасць”, “смерць”.Старасць, па Брылю, – гэта несупынны працэс,непазбежнасць, і таму яе трэба прыняць і зразумець. Але ўспрыманне аўтарам сваёй старасці неадназначнае, нават кантрастнае.

Аповесць “Муштук і папка” (1990) – самы адкрыта аўтабіяграфічны сярод буйных твораў Я.Брыля. Як ужо шмат разоў, ён звярнуўся да падрабязнасцей з жыцця сваёй сям’і. Не ўведзены прыдуманыя персанажы, нават імёны не зменены (некаторыя толькі не названыя). Апавядальнікам выступае сам Іван Антонавіч Брыль – малодшы, сёмы сярод сваіх братоў і сясцёр, ужо апошні з жывых. Яго мэта – раскрыць таямніцу смерці найстарэйшага брата Валодзі, якога “з’еў трыццаць сёмы год”.

Грунтуючыся на праўдзе асабістых перажыванняў, ён стварае абвінаваўчы акт супраць грамадскай сістэмы, заснаванай на прынцыповым адмаўленні каштоўнасці чалавечай асобы, паказвае “універсальнасць трагедыі, заключанай, як у маленечкай кроплі, у гісторыі адной чалавечай сям’і”.

На працягу ўсяго свайго творчага шляху Брыль-лірык сцвярджае, што канкрэтная асоба – не меншая каштоўнасць, чым народ, чалавецтва. Магчыма, гэтая ўпэўненасць дапамагла яму, нарэшце, стаць самому адзіным героем сваіх твораў, адкінуць усякія літаратурныя, у тым ліку жанравыя рамкі, абмежаваўшыся самым шырокім азначэннем “лірычная проза” (зборнік “Дзе скарб ваш” – 1997). У сваім багатым вопыце, у памяці і блакнотах пісьменнік адкрывае моманты, якія маюць агульналюдскі маральны сэнс, адбіваюць у сабе прыкметы гісторыі, і давярае іх чытачу.

Ён – адзін з тых майстроў, што забяспечваюць нашаму прыгожаму пісьменству сусветнае прызнанне.

Васiль Быкаў

1924-2003

  1. Творчасць В. Быкава як адметная эстэтычная з’ява ў  гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры, мастацкае асэнсаванне беларускага характару і нацыянальнага менталітэту, трансфармацыя жанру аповесці, прытчавая шматзначнасць.

В.Б – адзiн з самых значных i знакамiтых беларускiх i сусветных празаiкаў. Мастак, якi сцвердзiў маральнасць насуперак прагматызму. Корань: «Быкаў адразу i нязменна абраў вернасць чалавеку, ахвяраванаму пакутам i несправядлiвасцi».

В.Б.—п-к, якi адкрываў людзям праўду пра тое, што такое сучасная вайна ў як сапраўдным аблiччы. («Лiчу сваiм абавязкам, --пiсаў В.Быкаў, -- ад iмя загiнуўщых пакаленняў выкрываць жорткасць вайны, яе антычалавечую сутнасць. Вайна супярэчыць чалавечай прыродзе, нiшто не можа апраўдаць яе iснаванне. Але вайна амаральная i таму, што яна здольная паламаць чалавека духоўна». Такiх выказванняў у п-ка нямала.

В.Б. – гэта i унiкальная эстэтычная з'ява ў айчыннай i сусветнай лiтаратуры, гэта i найвялiкшая ступень мастацкай праўдзiвасцi. Сярод азначэнняў, якiя часцей за ўсё даюцца прозе В.Б., асаблiва часта гучыць «мужны талент», «строгi рэалiст», «маральны максiмалiзм», «бескампрамiсная пазiцыя». У той жа час не менш часта ўзгадваюцца быкаўская чалавечнасць, гуманiстычнае спачуванне ўсiм прынiжаным, занядбаным, абдзеленым лёсам, ахвярам жорсткага веку бясконцых войнаў i грамадскiх катаклiзмаў. Гэта – вызначальнае у В.Быкаву: адмаўленне нечалавечых абставiн. I тых, хто гэтыя абставiны стварае.

В.Б. -- гэта глыбiня пранiкнення ў таямнiцы народнай i чалавечай псiхалогii, прытчавая шматзначнасць i прарочая вiдушчасць

Л.Корань: «Быкаў здзейснiўся як вiднейшы мастак ХХ ст у беларускiм моўным мысленнi i такiм чынам з'явiўся як бы праваднiком тых менталiтэнтных сэнсаў, тых культурных абсягаў, якiя нясе свету беларуская духоўнасць»

Творчы стыль празаiка, эканомны, сухавата-стрыманы, лаканiчны, аскетычная мастацкая форма, пачуццё меры. Адносна мастацкай манеры даследчыкi выказваюцца наступным чынам: «жорсткая быкаўская манера» (Лазарев), «бескампрамiснае даследаванне рэчаiснасцi» (Бугаёў), «пiсьменнiк аскетычнай мастацкай формы» (Дзядкоў). Канчатковы выбар свайго шляху ў лiтаратуру зроблены Быкавым у аповесцi «Жураўлiны крык» (1959) – ён будзе «мыслiць аповесцю», а апавяданнi працяглы час застануцца ў якасцi дапаможнага жанру.

Спробы ў жанры апавядання пераканалi В.Быкава: для таго, каб паказаць вайну ў яе сапрўдным аблiччы, патрэбна праўда, толькi праўда. Вытокi такой праўдзiвай лiт-ры пiсьменнiк знаходзiў ў кнiгах А.Бека, К.Сiманава, В.Гросмана, А.Ганчара, А.Твардоўскага, Э.Казакевiча, К.Чорнага. I асаблiва Вiктара Някрасава («У акопах Сталiнграда»), Ю Бондарава, Р.Бакланава. Руху да творчай сталасцi садзейнiчала захапленне ў 50-я гады раманамi Э.М.Рэмарка i Э.Хэмiнгуэя.

В.Быкаў пачынаў свой творчы шлях з вялiкай веры ў чалавека, у тое, што ён можа стаць нават «вышэй за свой лёс», стаць «мацнейшым за магутную сiлу выпадку» («Яго батальён»). П-к сцвярджаў вялiкi сэнс жыцця i смерцi сваiх герояў, вялiкi маральны, у канчатковым вынiку пераможны сэнс iхнiх пакут («Жураўлiны крык», 1959, «Трэцяя ракета», 1961, «Альпiйская балада», 1963, «Сотнiкаў», 1970, «Абелiск», 1970, «Дажыць да свiтання», 1972, «Воўчая зграя», 1974, «Яго батальён», 1975). Але з цягам часу ў быкаўскiм пафасе ўсё больш выразнай дамiнантаю рабiлася нiчым не знятая трагедыйнасць («Здрада», 1960, «Пастка», 1962, «Мёртвым не балiць» 1965, «Праклятая вышыня», 1968, «Круглянскi мост» 1968, «Пайсцi i не вярнуцца», 1978, «Знак бяды», 1982, «Кар'ер», 1986, «У тумане», 1987, «Аблава», 1988, «Сцюжа», 1969, 1991).

У адным са сваiх iнтэрв'ю В.Б.выказаў шкадаванне, што шмат аддаў часу на апяванне гераiзаванага подзвiгу. (трэба было – 30-я гады. Кр. С.6. )

Рысы экзістэнцыяльнай паэтыкі У творах Б. заўсёды прысутнiчае «памежная» сiтуацыя. Гэта – страшны выбар памiж прагным, амаль жывёльным жаданнем «застацца ў жывых» (Рыбак) i «чалавекам унутры чалавека». Гэта страшны выбар, коштам якога часта становiцца смерць. В.Б. цiкавiць найперш чалавек, яго характар, паводзiны ў экстрэмальнай сiтуацыi, калi размова iдзе пра жыццё i смерць. Звычайна ён шукае вытокi характару ў мiнулым героя, выяўляе зноў i зноў складаную залежнасць героя i абставiн. Прычым абставiны заўсёды складваюцца так, што ад самога чалавека амаль нiчога не залежыць, застаецца вельмi вузкi выбар, i менавiта ў гэты момант выяўляецца сапраўдная духоўная сутнасць гэтага цi iншага чалавека.

Праблема «Васіль Быкаў і экзістэнцыялізм» ужо мае сваю гісторыю. Адны даследчыкі мяркуюць, што пісьменнік з экзістэнцыялізмам палемізуе, другія, што існуе шмат кропак судакранання гэтага філасофска-літаратурнага напрамку і творчасці беларускага празаіка (І. Афанасьеў, М. Анастасьеў, В. Локун, Е. Лявонава). Так, І. Афанасьеў разглядае «Сотнікава» і «Дажыць да світання» В. Быкава паралельна з творчасцю А. Камю і Ж.-П. Сартра. Рускі крытык М. Анастасьеў параўноўвае аповесць В. Быкава «Дажыць да світання» з раманам англійскага пісьменніка У. Голдзінга «Шпіль» і «Чумой» А. Камю. Л. Корань слушна падкрэсліла, што «найбольш кваліфікаваныя і аўтарытэтныя даследчыкі параўноўваюць В. Быкава з заходнімі аўтарамі не як сціплага падсуседа, а як роўнавялікую мастацкую з'яву, далёка не абмежаваную і не вычарпаную ўласна экзістэнцыяльнымі, напрыклад, ідэямі і паэтыкай» [1, с. 129].

У творах В. Быкава заўсёды прысутнiчае «памежная» сiтуацыя, сітуацыя выбару, выбару памiж жаданнем «застацца ў жывых» (Рыбак) i «чалавекам унутры чалавека» (Сотнікаў). Гэта невыносны выбар, коштам якога часта становiцца смерць. П. Васючэнка адзначае: «Па сутнасці, большасць быкаўскіх персанажаў выбірае паміж магчымасцямі (спосабамі) памерці» [9, с. 3]. Часта героі В. Быкава трапляюць проста-такі ў абсурдную сітуацыю («Мёртвым не баліць», «Сцяна», «У тумане»). «Памежная» сiтуацыя, сітуацыя выбару – паняцці з катэгарыяльнага апарату экзістэнцыялістаў.

Аповесць “Знак бяды” (1982) распачынае новы этап у творчасцi Б. Упершыню п-к змясцiў “крытычную сiтуацыю” для сваiх герояў у шырокi i бачны гiстарычны абсяг, упершыню Б.выпiсаў iменна гiстарычны далягляд.I высветлiлася, што, аказваецца, цэлы абшар нацыянальнага жыцця як бы чакаў Быкава; што паводле трагiзму гэтае быццё, гэтая рэчаiснасць нi ў чым не саступiць ваеннай. Сувязь пакаленняў i часоў, узаемазалежнасць такiх падзей, як рэвалюцыя, калектывiзацыя i вайна з фашызмам. Не было б гвалтоўнай калектывiзацыi, не было б даносчыка—“селькора” Каладзёнка, не ўзненавiдзеў бы ўвессь свет сын “кулака” Гуж, не застрэлiўся б Васiль Ганчарык, якi свята верыў у сав. Уладу, не анямеў бы яго брат Янка. I вайна была б менш жорсткай i менш стратнай, бо класавыя iдэi ўсеагульнай варожасцi i нянавiсцi. Сцвярджае каштоўнасць хрысцiянскiх запаветаў. Пятрок саступае шмат у чым, але калi справа тычыцца яго сумлення i годнасцi, становiцца надзiва ўпартым i мужным.

Пераасэнсаванне мiнулага стала галоўным напрамкам, па якiм рухалася i паглыблялася быкаўская думка ў 80-я гг. “Кар'ер” (1985) У ст лейт. Агеева няма разумення каштоўнасцi чалавечага жыцця.

Аповесць “Аблава” (1989) узнiкла як спроба адказаць на пытанне, наколькi чалавек з'яўляецца разумнай, свабоднай i цывiлiзаванай iстотай i якой маральнай мерай яго можна судзiць. Далейшае паглыбленне ў беларускую гiсторыю. Хведар Роўба. “О, людзi, людзi, за што ж вы так? Толькi завошта ж мяне так люта? Людцы, адумайцеся!..” Ахвяруе сабой дзеля сына. Сын Мiкола лёгка паверыў у перавгу новой маралi, якая адмаўляла асноўныя пастулаты хрысцiянства, адрокса ад бацькi, перайшоў на бок сусветнага зла.

I.Афанасьеў, асэнсоўваючы трагiзм беларускай сiтуацыi, задаецца канцэптуальным пытаннем: “Але ж у чым беларуская вiна? Няўжо i наш лёс, наш урок – паражэнне? Адкуль праклён?” (153). Адказ на пытанне – у творах В.Быкава: “Праблему iхняга (беларусаў – А.М.) выяўлення В.Быкаў вырашае ў канфлiкце “апантанай сацыяльнасцi канца Х!Х – пачатку ХХ стагоддзя”(В.Быкаў) i нацыянальнай iдэi. Формула беларускага лёсу з аповесцi “Аблава” (“не па-людску i не па-боску”) вызначае наш шлях памiж утапiчнасцю сацыяльных праектаў i бязглуздым здзекам з традыцыйнай хрысцiянскай маралi, недаравальным нiкому…” (158)

Новыя апавяданнi В.Б. 1994-1995 гадоў як бы дадаюць удакладняльныя штрыхi да карцiны страшнага маральнага заняпаду савецкага чалавека. Б.першым узяўся за справу выкарчоўвання таталiтарнай iдэалогii ў свядомасцi сучаснiкаў. Iзноў звяртаецца да жанру апавядання: “На чорных лядах”, “Бедныя людзi”, “Жоўты пясочак”, “Зенiтчыца”, “Палкаводзец”, “Палiтрук Каламiец”, “Падоранае жыццё”. Творы эпiзод за эпiзодам узнаўляюць трагiчную гiсторыю беларусаў, пачынаючы са Слуцкага паўстання.

“На чорных лядах” – пра памылкi i няўдачы беларускага вызваленчага руху.

“Жоўты пясочак” – пра замбiраваныя паводзiны герояў, якiх вязуць расстрэльваць у Курапаты.

“Сцяна” (1995) Сiтуацыя безвыходнасцi. Аўтар свядома бярэ сюжэт апавядання “Мур” Ж.П.Сартра i ўносiць свае змястоўныя карэкцiвы ў мастацкую распрацоўку экзiстэнцыяльнай праблемы выбару. Вiдавочна, што такi трагiчны вобраз мог нарадзiць у пiсьменнiка сучасны ментальны стан беларусаў як вынiк перманентнага генацыду.

Аповесць “Пакахай мяне, салдацiк” (1996) пра жорсткасць не толькi ворага, але i “сваiх” – ваеначальнiкаў, камандзiраў, палiтработнiкаў. Менавiта жорсткасць, бязлiтаснасць i лютая непрымiрымасць змагання, калi пераможцы мiжволi пераймаюць нялюдскую логiку паводзiн акупатнаў, забываючы пра сваю высокую вызваленчую мiсiю.

У апошнi час свайго жыцця Б.звяртаецца да жанру прыпавесцей: “Музыка”, “Народныя мсцiўцы” (1997), “Ваўчыная яма”, “Мальбара”, “Тры словы нямых”, “Труба” (1998), “Хутаранцы”, “Апалагетыка “нагана”, “Кошка i мышка” (1999). Быкаву iмпануе унiверсальнасць прытчы, яе павучальнасць, змястоўная блiзкасць да хрысцiянскай пропаведзi. Высновы Б. часцей песiмiстычныя.

“Балота” (2001), “Афганец” (2004)

На крыжах” (1992).

Доўгая дарога дадому”

“Усе творы Быкава апошніх гадоў страшэнна песімістычныя - сваімі развязкамі, эмацыянальным ладам, лтогікай развіцця характару. Гэта – пестмізм нашага часу, нашага жыцця, выказаны пісьменнікам, чыя творчасць грунтуецца на самых высокіх маральных крытэрыях, гэта шмат ў чым і песімізм усёй нашай сучаснай літаратуры” С.Андраюк.

Крытыкi шмат гавораць пра спецыфiку быкаўскiх аповесцяў, што п-к стварыў уласную, новую мадыфiкацыю жанру аповесцi на мяжы рэалiстычнай i экзiстэнцыйнай паэтыкi, засвоiўшы пэўныя фармальныя прыёмы да структурнай пэўнасцi.